Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Хто ўмее працай жыць, той не пойдзе маліцца і варажыць.
Цуды робяць людзі, а не святыя.
Што нам да неба, калі самі маем усё, што трэба.
Аб міру на зямлі дбаем, хоць звышмагутныя ракеты маем.
Прыняў прысягу — ад яе ні шагу.
Савецкая Армія не адзіна, з ёй уся наша краіна.
У савецкага тыла вялікая сіла.
Хто языком штурмуе — не шмат наваюе.
Глядзі, каб ад іх «халоднай вайны» ды не стала ім жа горача.
Добрым людзям мір, а шаленцам — галавою ў вір.
На савецкі каравай рот не разявай.
Нашы сябры — па ўсёй зямлі.
Птушцы — воля, чалавеку — мір.
Сёння, паночкі, не ваш кірмаш.
Без навук, як без рук.
Вучоны без практыкі — пчала без мёду.
Вучы народ, вучыся і ў народа.
Да чаго не дойдзеш, тое ў кніжцы знойдзеш.
Дзе няма ведаў, там не будзе смеласці.
Дыплом мае, а справай не ўладае.
Навука хлеба не просіць, а хлеб дае.
He ганарыся званнем, а ганарыся ведамі.
He кажы «вучыўся», а кажы, што пазнаў.
He той многа ведае, хто доўга жыў, а той, хто многа вучыўся.
Новага добрага не дзічыся, а што не ведаеш — вучыся.
Умелыя рукі — памочнікі навукі.
Чалавек невучоны, як тапор нетачоны.
* * *
He агонь, а чырвоным колерам гарыць, не птушка, а ў паднябессе ўзлятае, не ліхтар, а ўсім людзям шлях асвятляе. ( Крамл'ёўская зорка) Чырвоным колерам гарыць, над галовамі ўецца, заўсёды ўперадзе ідзе, як завецца? (Сцяг)
Плыве ў прасторы, ды не ў моры, караблём завецца, а ля зорак уецца. (Касмічны карабель)
Малыш-каратыш чыхае жарам, абдае варам, агнём дзьме, жалезам плюе. ( Пісталет)
Па балоту ідзе, не тоне ў вадзе, ідзе праз рвы, але нежывы. (Танк)
Без языка жыве, не есць, не п’е, а гаворыць. (Радыё)
На страсе жораў сядзіць, у хаце на стале скрынка стаіць, у пакоі святло патушана, а ўвесь свет відаць. (Тэлевізар)
Без ног, а бяжыць, без голасу, а крычыць, вочы, як колы, ды не бачыць нікога. ( Аўтамабіль)
У грудзях агонь гарыць, у жываце вар кіпіць, дымам дыхціць, парам пыхціць, хуценька бяжыць. (Паравоз)
Бяжыць па вадзе, а на кані не дагоніш. (Параход)
Што такое? Паляцела высока, не відаць вокам. (Самалёт)
Гудзе, як пчала, ляціць, як страла, крыламі не махае, хто адгадае? (Самалёт)
Крылы мае, высока лятае, людзей возіць, адпачынку не просіць. (Самалёт)
Конь стальны арэ, жне і косіць і есці не просіць. (Трактар)
Жалезны конь, у жываце агонь, есці (аўса) не просіць, арэ, жне і косіць. ( Т рактар)
Што гэта за машына, што разам жне і малоціць, а ідзе — ажно зямлю калоціць? ( Камбайн)
Шуміць і стракоча ад ранку да ночы, па полі шагае, рукамі махае. ( Жняярка )
Гусь па вуліцы ідзе, дзюбай вуліцу грызе. (Экскаватар)
У школе пражывае, шмат гаспадароў мае, што год іх мяняе і ўсім дапамагае. (Парта)
Сарока-белабока да хаты прыляцела, у парозе села, з-за мяжы і з усёй краіны прынесла навіны. (Газета)
Дваццаць два чалавекі забіць мяне хочуць; як заб’юць, адзінаццаць радуюцца, адзінаццаць сумуюць, а я жывы застаюся. (Футбольны мяч) Лесам і полем ідзе, дзецям падаркі нясе, а прыходзіць раз у год — якраз пад Новы год. (Дзед Мароз)
МЕТОДЫКА ЗБІРАННЯ ФАЛЬКЛОРУ
заключнай прамове на Першым усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў A. М. Горкі звярнуўся з заклікам да паэтаў і празаікаў, да шырокай грамадскасці: «Паўтараю: пачатак мастацтва слова — у фальклоры. Збірайце ваш фальклор, вучыцеся на ім...»
Вялікае значэнне фальклору ў жыцці народа патрабуе ад нас уважлівага вывучэння і збірання песень, казак, прыказак, прымавак, частушак і іншых жанраў вуснапаэтычнай творчасці.
Па-сапраўднаму разгарнуць гэту работу, наблізіць яе да патрэб сённяшняга дня можна толькі пры ўдзеле ўсёй нашай грамадскасці. Стварэнне шырокай сеткі пастаянных карэспандэнтаў, якія б
збіралі фальклорныя матэрыялы, з’яўляецца адной з галоўных задач
фалькларыстыкі.
Беларускі фальклор, багацце і высокі мастацкі ўзровень якога неаднаразова падкрэсліваліся многімі даследчыкамі, з даўніх часоў прыцягваў да сябе ўвагу.
У другой палове XIX і пачатку XX ст. былі выдадзены буйнейшыя зборнікі беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці: зборнікі песень і прыказак I. I. Насовіча, шматтамовыя выданні фальклору розных жанраў П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Федароўскага, Ул. М. Дабравольскага, зборнік казак A. К. Сержпутоўскага і многа іншых каштоўных прац.
Аднак у справе збірання беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці і яе вывучэння мелі месца вялікія недахопы. У дарэвалюцыйных зборніках беларускага фальклору пераважаюць абрадавая паэзія, фантастычныя казкі, легенды, духоўныя вершы і г. д., а антыпрыгонніцкія творы займалі параўнаўча невялікае месца, што стварала памылковае ўяўленне аб ідэйным змесце беларускага фальклору. На самай жа справе беларускі народ, які на працягу многіх стагоддзяў вёў жорсткую барацьбу з прыгнятальнікамі, стварыў вялікую колькасць песень, казак, прымавак, накіраваных супраць
памешчыкаў, чыноўнікаў, духавенства і нават супраць рэлігіі і існаваўшага ладу наогул.
Дарэвалюцыйныя даследчыкі і збіральнікі беларускай вуснапаэтычнай творчасці не цікавіліся рабочым фальклорам, амаль не збіралі яго і зусім не друкавалі. Тэндэнцыйны падыход да народнай творчасці праявіўся і ў тым, што мы амаль не маем запісаў рэвалюцыйнай паэзіі часоў першай рускай рэвалюцыі, хаця дакументы сведчаць аб тым, што рэвалюцыйная песня шырока бытавала на Беларусі.
У працах некаторых дарэвалюцыйных даследчыкаў выказана няправільная думка, быццам бы беларускі народ не стварыў сваёй гістарычнай паэзіі, таму што не меў дзяржаўнасці. Гэтая прадузятая думка вельмі шкодна адбілася на збіральніцкай працы. Збіральнікі не шукалі гістарычных твораў, а калі яны ім трапляліся, адносілі іх ці да абрадавай паэзіі, ці да духоўных вершаў і г. д. Такім чынам, багатая гістарычная паэзія, у якой адлюстравалася гераічная барацьба беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў, супраць сацыяльнага, нацыянальнага і духоўнага прыгнёту, заставалася па-за ўвагай многіх збіральнікаў і даследчыкаў.
Мала ўвагі звярталі збіральнікі і на частушкі. Іх лічылі непаўнацэннымі творамі, адзнакай распаду народнай песеннай творчасці. Гэтае зусім беспадстаўнае процістаўленне песень і частушак шкодна адбілася на збіранні важнага жанру беларускага фальклору.
За гады Савецкай улады работа па збіранню і вывучэнню беларускага фальклору набыла шырокі размах. Яна разгортвалася на прынцыпова новай аснове. Вядомае палажэнне марксісцка-ленінскай тэорыі, што народ з’яўляецца стваральнікам усіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, вызначыла напрамак работы фалькларыстаў. У даваенныя гады былі запісаны цікавыя творы, якія адлюстравалі новае жыццё свабоднага беларускага народа, яго любоў да сваёй Радзімы, да Камуністычнай партыі. У значнай ступені былі ліквідаваны недахопы ў збіранні дакастрычніцкага фальклору, напрыклад антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных твораў, больш увагі было звернута на рабочы фальклор, а таксама на такі папулярны жанр народнай творчасці, як частушкі. У 30-х гадах быў выдадзены шэраг тэматычных зборнікаў беларускага фальклору. Пры сектары этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН БССР быў створаны багаты архіў, а таксама вельмі каштоўная фанатэка. Але ўсе гэтыя матэрыялы загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
У час вайны і пасля яе значная работа была праведзена ў галіне збірання і вывучэння партызанскага фальклору. Каштоўныя матэрыялы сабраны ў розных жанрах гістарычнага эпасу беларускага народа. Але нават і ў гэтых галінах, якія былі ў цэнтры ўвагі збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, патрэбна зрабіць яшчэ вельмі многа.
Улічваючы ўсю работу, якая была выканана па збіранню беларускага фальклору, наяўнасць як апублікаваных, так і архіўных фальклорных матэрыялаў і, галоўнае, найбольш надзённыя патрабаванні ў гэтай галіне, трэба
вызначыць асноўныя напрамкі, у якіх павінны зараз працаваць збіральнікі фальклору.
1. Трэба падкрэсліць важнасць збірання фальклорных твораў сучаснасці, твораў сённяшняга дня, у якіх ярка адлюстроўваюцца вялікія поспехі нашага народа ва ўсіх галінах жыцця, яго барацьба за мір ва ўсім свеце.
2. Вялікае навуковае і грамадска-палітычнае значэнне маюць фальклорныя творы першых год рэвалюцыі, асабліва рэвалюцыйная паэзія: гімны, песні, маршы, а таксама творы іншых жанраў. На Беларусі яшчэ з часоў першай рускай рэвалюцыі былі добра вядомы «Ннтернацнонал», «Смело, товарніцн, в ногу», «Варшавянка» і іншыя рэвалюцыйныя песні, пад уплывам якіх народ складаў новыя творы той жа ідэйнай накіраванасці. Значная частка падобных твораў з цягам часу выпала з народнага рэпертуару, але ў памяці народа яны захоўваюцца і зараз.
3. Вялікай увагі патрабуе фальклор Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці партызанскі фальклор.
Хаця, як было сказана, да гэтага часу сабрана ўжо значная колькасць вуснапаэтычных твораў часоў Вялікай Айчыннай вайны, многія матэрыялы яшчэ не запісаны.
4. У сувязі з ростам рабочага класа ў Беларусі, з стварэннем нацыянальных рабочых кадраў неабходна звярнуць значна больш увагі на рабочы фальклор, які займае важнае месца ва ўсёй народнай вуснапаэтычнай творчасці.
5. Разам з творамі сучаснасці трэба збіраць і дарэвалюцыйны фальклор, многія творы якога шырока распаўсюджаны зараз і з’яўляюцца ўзорамі высокага мастацкага майстэрства народа.
3 дарэвалюцыйнага фальклору асобую ўвагу неабходна звярнуць на творы, у якіх адлюстравалася барацьба беларускага народа з сацыяльным і нацыянальным прыгнётам; яго імкненне да свабоды, да ўз’яднання з вялікім рускім народам, а таксама на гістарычную паэзію беларускага народа: песні, паданні, легенды і г. д.
Вызначэнне пералічаных галоўных напрамкаў у збіранні беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці зусім не азначае, што трэба збіраць толькі гэтыя творы, а ўвесь астатні фальклор можа заставацца па-за ўвагай збіральнікаў. Навуковае і грамадскае значэнне маюць усе сапраўды народныя па сваёй ідэйнай накіраванасці і высокамастацкія творы беларускага фальклору, незалежна ад іх жанру і часу стварэння. Усе іх і патрэбна збіраць.
Падрыхтоўка да збірання фальклору
Збіральнік народнай творчасці павінен вывучыць раён, дзе ён вядзе запіс. Трэба пазнаёміцца з мінулым краю, ведаць гістарычныя падзеі, асобныя бітвы ў час войнаў, сялянскія паўстанні, рэвалюцыйны pyx, а таксама