• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Ой, падружка, радасць маю — Трактарыста я кахаю,
    Так сказаў мне мілы мой: «Буду сватацца зімой».
    Працай дружнай і руплівай Наша славіцца звяно.
    Наша ніва — ўсім на дзіва: Што ні колас — паўкіло!
    Грай, баян! А ну, падружкі, Пра жыццё пра шчаснае Прапяём свае частушкі, Новыя, калгасныя.
    У калгасны новы дом Ходзім мы на спеўкі, Зараз мы пра наш калгас Прапяём прыпеўкі.
    Наш калгасны старшыня, Ен з народам раіцца, I таму калгас багаты Ураджаем славіцца.
    Дружна мы сям’ёй рашылі...
    Дружна мы сям’ёй рашылі, Каб калгасы аб’яднаць,* Бо на тым шырокім полі Будзе лепей працаваць.
    Выйду, выйду на прыволле, Пагляджу на свой калгас,—
    Ой, шырока наша поле, Стала шырай ў многа раз.
    Паплывуць па ім камбайны, Пацячэ зярно ракой, Мы памножым працай дбайнай Моц Радзімы дарагой.
    Песня коціцца над светам...
    Песня коціцца над светам, Твары ўсмешкай свецяцца, Што савецкая ракета Дасягнула Месяца.
    Сабірайцесь, хлопцы, дзеўкі,— Свецяць зоры ясныя.
    Заспяваем мы прыпеўкі, Новыя, сучасныя.
    На калгаснай дружнай працы Самі песні творацца.
    У нас весела жывецца
    I работа спорыцца.
    Вецер песні мне спявае, Сонца грае з раніцы.
    Я старанная ў калгасе — Лепшая ўдарніца.
    * Кожныя два радкі паўтараюцца двойчы.
    Выйдзі ў поле, глянь наўкола — Мора жытняе шуміць.
    Эх, як радасна, вясёла У калгасе стала жыць.
    Эй, пайду я танцаваць, Запяю прыпевачкі.
    Заўтра еду я вучыцца, Да сустрэчы, дзевачкі.
    Лён высокі, лён зялёны Зацвітае за сялом.
    He патрэбны нам іконы, Камуністамі расцём.
    He іконы ў маёй хаце,— Вісіць Леніна партрэт.
    Гэта ж Ленін даў нам шчасце, Гэта ж ён даў людзям свет.
    He баімся мы вас, каты, He палохайце вайной, Есць у нас ракет багата, Маем атам грозны свой.
    Працавіты наш народ Усюды б’е рэкорды.
    Крышыць наш атамаход Лёд вайны халоднай.
    Кажам мы: «Вайна не трэба, Ну, навошта нам яна?
    Хай сінее мірна неба, Хай цвіце заўжды вясна».
    Нам калгаснае жыццё Вельмі спадабалася.
    He пужай, Амерыка, He на тых нарвалася.
    Я ішла пад вечар лугам, Роднаю дарожанькай.
    Нада мною мільганула Зорка спадарожніка.
    У касмічную ракету Чалавек савецкі сеў. Славу партыі, Саветам Мы спяваем шчыра ўсе.
    Пейце, дзевачкі, прыпеўкі, А я буду памагаць — Скора, скора на планеты Касманаўты паляцяць.
    Кажа дзед сваёй бабулі: — На цябе я не бурчу, He сварыся й ты, Настуля, Бо на Месяц палячу.
    А бабуля кажа дзеду: — He палохай ты, Іван, Бо вазьму вось і паеду Ад цябе да марсіян.
    Ленінская партыя — Партыя народная.
    Наша новая Праграма —Зорка пуцяводная.
    Я працоўных абавязкаў Многа на сябе бяру: Радасць, шчасце камунізма Гэта справа нашых рук.
    Аб народзе аб савецкім Партыя клапоціцца.
    Усё для шчасця чалавека У нашым краі робіцца.
    Разрасціся, дуб зялёны, Ручаёчак, зазвіні, Мы пяём і кожны шчасліў У нашы ленінскія дні.
    Край родны
    Краіна Саветаў Усіх шчаслівей I песні спявае Усіх прыгажэй.
    А песні пра тое, Што весела жыць, I партыі дзякуй У песні гучыць.
    Нас партыя родная К шчасцю вядзе,
    Пад ленінскім сцягам Краіна ідзе.
    Каб ворагам нашым Патачкі не даць, Сцяг Леніна будзем Мацней мы трымаць.
    Квітней жа, Радзіма, Цвятамі вясны, Мы — Леніна племя, Радзімы сыны.
    ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ЗАГАДКІ
    Ад ленінскай навукі мацнеюць розум і рукі.
    Да шчасця і свабоды вядзе партыя народы.
    Ленінаў запавет перарабляе ўвесь свет.
    Аенінізм — просты шлях у камунізм.
    Ленінскі запавет абляцеў увесь свет
    Нам не страшна ў бядзе, бо нас партыя вядзе.
    Заваявалі волю — знайшлі долю.
    Дзе ўлада народа — там шчасце і свабода.
    He верыў бальшавікам, дык паверыў панскім бізунам.
    Рэвалюцыя настала і жанчына вольнай стала.
    Рэвалюцыя прыйшла, людзям шчасце прынясла.
    Так уцякалі паны, што пагублялі жупаны.
    Божая ласка не дасць нам ні хлеба, ні мяска.
    Гонар і слава таму прыходзяць, хто на працы наперадзе ходзіць.
    Гультая не трымай у сакрэце — крытыкуй яго ў газеце.
    Дзе ўлада народа, там шчасце і свабода.
    На бога спадзяешся — без кашулі астанешся.
    He таму слава, хто на язык лёгкі, а таму, хто ў справе стойкі.
    Папы ды малебны нам больш не патрэбны.
    Пра што некалі снілі, тое пры Саветах зрабілі.
    Той бацькаўшчыну любіць, хто ёй сумленна служыць.
    Хто без навукі, той як бязрукі.
    Як не даражыць жыццём, калі да камунізма ідзём!
    Якая заслуга, такая і пашана.
    Якая справа, такая і слава.
    Ад навукі галава не баліць.
    Агранома хваляць не за белыя рукі.
    Агранома хваляць не за плакаты, а затое, як багацеюць хаты.
    Адзін жыў — хлеба прасіў, калектывам жывём — адзін аднаго ў госці завём.
    Бацьку любі, старых паважай, здароўе беражы, а калгаснае дабро сцеражы.
    Беражы зярнятка: пабагацее і калгас, і твая хатка.
    Брыгадзір і капейкі не варт, калі чарачцы рад.
    Добра працуем — калгас мацуем.
    Закончыш жніво ўпору, будзе што вазіць у камору.
    Калгас без уліку, што хата без дзвярэй.
    Калі хочаш, каб быў ураджай, агратэхніку паважай.
    Кулаку ад калгасных варот круты паварот.
    Лянок не любіць лянот.
    Славіцца хата не вугламі, а працаднямі.
    Той калгас багат, у якім лад.
    У калгасе працаваць — гора і бяды не знаць.
    У калгасе якая работа, такая і плата.
    Хто калгаснага не шануе, той і свайго не мае.
    Хто круціць ды матае, таму на сходзе пападае.
    Цяпер машыны не даюць людзям гнуць спіны.
    He будзе таго ніколі, каб жылі мы ў няволі.
    Фашыстаў біць — Радзіму любіць.
    He давай праходу фрыцу —■ ратуй родную зямліцу.
    Падняўся дзед Мінай,— фашыст, стрэльбу кідай.
    He мялі языком, а калі штыком.
    Фашысцкую заразу знішчай адразу.
    He страшны дні суровыя, калі рады сталёвыя.
    Прапаў, як фашыст пад Сталінградам.
    Папала рыбка ў нерат — ні назад, ні наперад, зайшоў фашыст у Сталінград — нінаперад, ніназад.
    Фашысты для нас магілу капалі, але самі ў яе папалі.
    Будзе помніць вораг партызанскі порах.
    Фашысцкі салдат — разбойнік і кат.
    Гітлер прынёс такі рай, што хоць з голаду памірай.
    Фашысцкі лад — пятля ды кат.
    Сабака віляе хвастом, а Гебельс — языком.
    Толку з «дучы», як з гнілой кучы.
    Кубэ крута панаваў, ды скора і дуба даў.
    Для прадажнай псіны — кол з асіны.
    Для здрадніка хоць згары ўвесь свет, толькі б ён быў адзет.
    Кожнай фашысцкай гадзіне вісець на перакладзіне.
    Колькі, фашыст, не круці, а ад смерці не ўцячы.
    Фашысцкаму ваяку рускі штык не да смаку.
    Фашысцкаму грамілу — куля ў лоб і кол у магілу.
    Даў фашысту ў рабро — зробіш сабе дабро.
    Ішоў да нас ваякам, назад паўзе ракам.
    Будзе часіна — дойдзем да Берліна.
    Партызаны і там, партызаны і тут: скора Гітлеру капут.
    Няпраўдай фашысты ўсю Еўропу заваявалі, але дамоў не папалі.
    Пераступілі фашысты нашыя парогі, да паламалі свае ногі.
    На Маскву ішлі з падскокам, а назад пакаціліся бокам.
    Савецкая сіла — ворагу магіла.
    Голас партыі — голас міру.
    3 дарогі нас ніхто не саб’е, калі партыя ўперад вядзе.
    За камуністамі пайшлі, волю і шчасце знайшлі.
    За партыяй ісці — у шчасці жыць і цвісці.
    За камуністамі пойдзеш — свабоду знойдзеш.
    Каб добра жыць, партыя вучыць шчыра рабіць.
    Камуністы нас вялі, таму і свабоду знайшлі.
    Мы мацнеем і расцём, бо за партыяй ідзём.
    Новая Праграма ў камунізм вядзе прама.
    Партыя — правадыр народных мас, усіх і кожнага з нас.
    Партыі слова — усіх поспехаў аснова.
    Партыя скажа — дарогу пакажа.
    Партыя з намі — перамога за намі.
    Промні сонца найцяплейшыя — словы партыі наймудрэйшыя.
    Сіла партыі — у народзе.
    Сіла партыі таму бязмерна, што яна народу верна.
    Славе партыі крылляў не трэба.
    Таму і добра жывём, што за партыяй ідзём.
    Партыя адкрыла нам вочы, што сіла ў саюзе сялян і рабочых.
    У камуністаў так водзіцца, што слова са справай не разыходзіцца.
    Па запаветах Леніна ў камунізм ідзём упэўнена.
    Пакуль людзі будуць жыць, будуць Леніна любіць.
    Каб не ленінскае вучэнне, нам бы жыць было мучэнне.
    Ленінская праўда — святлей за сонца.
    Ленінскае слова — усяму аснова.
    Слова Леніна не забудзецца, што завяшчаў ён, тое і збудзецца.
    Словы Леніна збыліся — лепш у калгасе разжыліся.
    Словы Леніна — роднае слова народа.
    Сілу слова Леніна ўвесь свет ведае.
    Той патрыёт, хто змагаецца за ленінскую справу і народ.
    Ленінская праўда — мацней за атам.
    Без ленінскіх запаветаў не было б улады Саветаў.
    Ленінскі запавет — праўда на ўвесь свет.
    Ленінскі запавет абляцеў увесь свет.
    Ленінскі ўказ, што бацькоўскі наказ.
    Леніна завет — на тысячу лет.
    Адной рукой і вузла не завяжаш.
    Без калектыву — жыццё нешчасліва.
    Будучае пачынаецца сёння.
    Добра вяроўка доўгая, а прамова кароткая.
    Добры чалавек, параіўшы, не шкадуе.
    Жаданая праца, як сонца ўзыход.
    За агульным сталом яда смачней.
    Калі праца — асалода, жыццё — хараство.
    Калі ты мудры — перамажы мяне доказам.
    Кожны чалавек свайго шчасця каваль.
    Лета працуе на зіму, а зіма — на лета.
    Ненадзейны друг страшней ядавітага ворага.
    He саромся пытаць — болей спытаеш, болей спазнаеш.
    He таму слава, хто на язык лёгкі, а таму, хто ў справе стойкі.
    He той наперадзе, што абагнаў, а той, што за сабой цягне.
    He хваліся план складаючы, а пахваліся год канчаючы.
    Нагаварыў на мяшок, а справы — на вяршок.
    He той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду ў вочы кажа.
    Парады патрэбны і мудраму.
    Праца робіць чалавека разумным.
    Сам гінь, а таварыша выручай.
    Там, дзе згода, заўсёды добрая пагода.
    Той патрыёт, хто змагаецца за народ.
    Дружная праца -— крыніца багацця.
    Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
    На кульгавым кані далёка не заедзеш.
    He забягай з самахвальствам упярод —паслухай, што скажа народ.
    He ўсякаму слову вер, лепш на справе правер.
    У калгасе брыгадзір, як на фронце камандзір.
    У полі працу паважай — багаты вырасце ўраджай.
    Хто аб усім пытае, той многа знае.
    Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць.
    Хто старанна працуе, той мір мацуе.
    Адукацыяй не кічысь, а ў народа вучысь.
    Бачыць вока далёка, а розум — яшчэ далей.
    Чым больш навукі, тым разумней рукі.
    Абразы і малебны больш нам не патрэбны.
    Ад сектанцкага вучэння гора ды мучэнне.
    Без бога ясней дарога.
    Без малення жнём і косім, у Ільі пагоды не просім.
    Вера, бог, царква і звоны — усё старыя забабоны.
    Конь любіць авёс, a non — каб што прынёс.
    He бог памагае, а навука.
    He паможа кадзіла, калі хвароба зваліла.
    He чакай з неба дараванага хлеба.
    Раней былі царква і віно — цяпер клуб і кіно.