• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Ой, дзеванькі, паслухайце...
    Ой, дзеванькі, паслухайце: Кажуць, што я закахалася, Ночкай цёмнай цалавалася... Гэта ўсё няпраўда, Гэта ўсё няпраўда, няпраўда!
    Вячоркі
    Кажуць: дзяўчына высахла, Вочы сінія засмучаны, Сэрца любасцю атручана... Гэта ўсё няпраўда, Гэта ўсё няпраўда, няпраўда!
    Ой, дзеванькі, паслухайце: He была бы я калгасніцай, Каб сядзела век за прасніцай.
    А гэта ўсё праўда, А гэта ўсё праўда, ўсё праўда!
    Толькі сэрца у дзяўчыны Усё сумуе ночкаю цёмнаю
    Па каханню непрытомнаму, Ой, гэта праўда,
    Ой, гэта ўсё праўда, ўсё праўда!
    Жартоўная песня
    Ой, хацела ж мяне маць За Івана замуж даць.
    He хачу, не пайду, Я Івана не люблю. А Іван лянівы дужа. He хачу такога мужа. He хачу, не пайду, Я Івана не люблю.
    Ой, хацела мяне маць За Якуба замуж даць, Я сказала, не пайду, Я Якуба не люблю.
    У Якуба тоўсты губы, Цалавацца трэба будзе, He хачу, не пайду, Я Якуба не люблю.
    Ой, хацела мяне маць За Піліпа замуж даць. Я сказала, не пайду, Я Піліпа не люблю. А Піліп такі сярдзіты. Я баюсь, што буду біта. He хачу, не пайду, Я Піліпа не люблю.
    Ой, хацела мяне маць За Рыгора замуж даць. Я сказала, не пайду, Я Рыгора не люблю.
    А ў Рыгора нос угору, Мне з Рыгорам будзе гора, He хачу, не пайду, Я Рыгора не люблю.
    Ой, хацела мяне маць За Мікіту замуж даць.
    Я сказала, не хачу, Я Мікіту не люблю.
    А Мікіта з носам ходзіць, За ім дзеўкі роем ходзяць, He хачу, не пайду, Я Мікіту не люблю.
    А ў мяне ўжо на прымеце Трактарыст любімы Пеця, Вось яго я і люблю, За яго замуж пайду. Трактарыст ён першы ў полі, На камбайне вельмі здольны. Ой, хачу, ой, люблю, Калі возьме, дык пайду.
    Беларусь мая...
    Беларусь мая, маці родная! За сялом рака паўнаводная, За ракой сады салаўіныя, Льюцца песні ўдаль пераліўныя.
    Твой народ устаў, у паход пайшоў
    На дрыгву балот непраходную, Рэкі быстрыя супыняючы, Шырыню палёў засяваючы.
    Дружна праца йдзе несціханая. Карпусы ўстаюць мураваныя. Морам ніва ў нас калыхаецца, У сэрцы песняю адзываецца.
    I гараць агні над прасторамі, Залацістымі свецяць зорамі, Каб з бядою век ты не зналася, Шчасцем-доляю красавалася.
    Святочная
    Як жа нам сягоння свята не гуляць, Як жа нам сягоння песень не спяваць, Калі ў нашым полі машына гудзе, Калі ў нас работа дружная ідзе.*
    Калі ў нашай хаце радасць і святло, Калі ў нашай хаце шчасце расцвіло, Калі ў нашай хаце госцейкі сядзяць, Залатыя зоркі на грудзях гараць.
    За сталом наш бацька — вайны вецеран, Родны сын у бацькі — слаўны партызан,
    За сталом нявеста — дбалы палявод, Нашых жа герояў знае ўвесь народ.
    * Апошнія два радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.
    Як жа нам сягоння свята не гуляць, Як жа нам сягоння песень не спяваць, Пражылі на свеце слаўных сорак год, Многа сустракалі у жыцці прыгод.
    Па-над нашым краем вечна сонцу ззяць, Каласістым нівам вечна красаваць.
    Узлятай ты, песня наша, узлятай, Мір табе і воля, Беларускі край.
    Калгасная святочная
    Бывайце здаровы, Жывіце багата, Жадаем мы шчасця У кожную хату.
    Перш-наперш такое Жаданне ў нас будзе,— Каб шчасце ракою Цякло нашым людзям.
    Пшаніцы б шумелі, Як морскія хвалі, Каб гралі вяселлі, Радзіны б гулялі.
    Жадаем калгасу
    На нівах, на пожнях Па ўсіх паказальніках Поспехі множыць.
    За гордасць героя У працы ваюйце, На славу Савецкай Радзімы працуйце.
    Жадаем вам працы Увішнай і спорнай, Каб цешыўся сябра, Каб корчыўся вораг.
    1 гор залатых Яшчэ вам пажадаем, Тых гор, што ўсе людзі Завуць ураджаем.
    Яшчэ пажадаць вам Засталася мала, Каб сіла калгаса Штодзень нарастала.
    Жадаем мы жыць вам I весела й сыта
    Назло прайдзісветам, Заморскім бандытам.
    Бывайце ж здаровы, Жывіце багата, Жадаем мы шчасця У кожную хату.
    Юбілейная застольная
    Сабралісь мы сёння На нашае свята Сям’ёю вялікай Калгаснай, багатай.
    За стол юбілейны Мы ўсіх запрашаем, За партыю першы Наш тост падымаем.
    Мы з песняй у светлае Заўтра шагаем, Мы партыю родную У ёй услаўляем.
    Мы вып’ем за творчы Наш шлях пераможны, За тое, што жыць мы Без песні не можам.
    Што шлях к камунізму
    Бо песня ад сэрца
    Шчаслівы нам меціць,
    Шчаслівага рвецца,
    Што праўду бароніць
    Бо песня самім жа
    1 мір ва ўсім свеце.
    Жыццём саздаецца.
    У нас, у Яроміне, свята...
    У нас, у Яроміне, свята, Прывольная песня гучыць Аб шчасці, аб лёсе багатым, Аб тым, як нам хораша жыць.*
    Хвалюцца буйныя нівы, Дамы-камяніцы растуць, У нашым калгасе шчасліва Працоўныя людзі жывуць.
    Прайдзіся па фермах прасторных, Наведай калгасны наш сад,
    Усюды убачыш узоры, Народных багаццяў лад.
    У нас, у Яроміне, свята, Прывольная песня гучыць, Аб шчасці, аб лёсе багатым, Аб тым, як нам хораша жыць.
    Прывітальная роднаму Мінску
    Дзе ў чыстых водах Нёмана купаецца зара, Кругом цвіце, красуецца цудоўная зямля. Глядзіш — не налюбуешся, так шмат жывой красы. Ліюцца песні звонкія праз нівы і лясы.
    Хай песні над краем звіняць весялей, Агні камунізма хай свецяць ярчэй, Хай слава Радзімы да сонца ляціць I радасці, шчасцю не будзе граніц.**
    * Апошнія два радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.
    ** Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Як вучыць наша партыя, працуе ў нас народ, Шумяць палі калгасныя ўраджаем кожны год.
    I кукуруза сочная у нас расце, як гай, Шмат мяса, масла, кужалю цяпер дае наш край.
    У нас заводы новыя па ўсёй зямлі гудуць, У нас дарогі светлыя да перамог вядуць. Табе, сталіца, родны Мінск, мы сёння прыняслі Паклон і песні шчырыя з наднёманскай зямлі.
    Прывітальная Мінску
    Добры дзень, дарагая сталіца Беларускай цудоўнай зямлі. Мы прыйшлі да цябе пакланіцца, Песню шчасця табе прыняслі.*
    Няхай шчырая песня раскажа Пра вялікі і радасны час, Што ў жыццё у заможнае наша Шлях трымае наш родны калгас.
    Свеціць сонца цудоўнага рання, Ад прастораў калгасных палёў, Ты прымі, родны Мінск, прывітанне I гарачую нашу любоў.
    Есць у нашым у калгасе Ды дзяўчына слаўная, Прыгажэй сваіх падружак, На ўсе рукі спраўная.
    He дарэмна на красуню Хлопцы заглядаюцца, А за што наша дзяўчына Хлопцам падабаецца?
    Ці за вочы, ці за бровы, Ці за косы белыя?
    Ці за подзвігі у працы, Дзелавыя, смелыя?
    Дэпутатка
    Ці за ордэн, што на грудзях
    Сонцам разгараецца, Ці за тое, што героем Яна называецца?
    Нашы хлопцы у рабоце Многа чаго вартыя.
    Толькі цяжка параўнацца 3 дзяўчынай упартаю.
    За вялікую работу, Шчырую, выдатную, Выбіраем дэпутаткай Ды дзяўчыну слаўную.
    * Апошнія два радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.
    У Вярхоўным у Савеце, 3 думамі свабоднымі, Наша дзеўчына занята Справамі народнымі.
    I працоўным нашым людзям, Што ні пажадаецца,— Па савецкаму закону Усё ў жыцці збываецца.
    ЧАСТУШКІ
    Помніць Леніна мы будзем...
    Помніць Леніна мы будзем, Будзем помніць і любіць; Як настаўніка і друга У сэрцы беражна насіць.
    Сонца яркае ўзыходзіць, Асвятляючы бары.
    Нас на бой за хлеб і волю Ленін вёў у Акцябры.
    Цераз горы і даліны Далі драла белыя, Усіх бандытаў мы разбілі Па загаду Леніна.
    Мы разбілі ўсіх бандытаў, Разграмілі на франтах, Бо да гэтага нас клікаў Смелы голас Ільіча.
    Куплю Леніна партрэт, Залатую рамачку, Вывеў ён мяне у свет, Цёмную сяляначку.
    Ой, як Ленін паміраў,— Уся краіна плакала:
    Гора цяжкае прыйшло, Цяжкае для ўсякага.
    На сцяне вісіць карціна, Рамачка пабелена.
    Я цяпер чытаю кнігі Дарагога Леніна.
    Эх, каб Ленін мог сягоння Паглядзець, як мы жывём, Як з яго вучэннем мудрым К жыццю новаму ідзём.
    Асвятляе сонца поле Яркімі праменнямі, Вечным сонцам над зямлёю Ззяе вобраз Леніна.
    Мы цяпер усе жывём Шчасліва і ўпэўнена, Бо жыццё сваё вядзем Па заветах Леніна.
    Сабірайцеся, падружкі, Песню звонкую спяём, 3 новым ленінскім законам К камунізму мы ідзём.
    Рэвалюцыя прыйшла — людзям шчасце прынясла...
    Рэвалюцыя прыйшла — Людзям шчасце прынясла, Цёмна ночка стала днём, Зажывём, эх, зажывём.
    Расцвіла ў садочку Маладая вішанька. Жыць свабодна толькі сталі Мы пасля Кастрычніка.
    Над сялом нашым прыгожа Загараліся агні.
    Запаліў іх родны Ленін У Кастрычніцкія дні.
    Калчаку падбілі вока
    I Пілсудскаму шчаку, А Дзянікін засмучоны, За слязою лье слязу.
    У катле ды на агні Варылася каша.
    He надзейцеся, буржуі,— Беларусь не ваша.
    Як паны на нас ішлі 3 песнямі вясёлымі, Мы сустрэлі іх з «пашанай» Кулямі свінцовымі.
    Паны розныя над намі Захацелі панаваць,— Хутка ж стрэльбы пакідалі I што сілы уцякаць.
    Эй, яблычка, Наліваецца, А Савецкая ўлада Узмацняецца.
    Наша слаўная Радзіма расцвітае і расце
    Дзе былі раней балоты I шумеў хваёвы лес, Там цяпер гудзе работа — Збудавалі там Белдрэс.
    He шумі, зялёны бор, Густымі вяршынамі. Сёння поўніцца прастор Песнямі машыннымі.
    Хай буржуй-кулак трасецца, Свайму богу моліцца.
    Весела у нас жывецца
    I работа спорыцца.
    Кулакі вы, кулакі, Папоўскія галовачкі. He ўдасца вам сарваць Хлебанарыхтовачкі.
    Бедната, цясней рады, Прэч папы і гандляры!
    Прэч, кулак, павук няволі, Панаваць табе даволі!
    Адышлі ўжо тыя годы, Калі люд наш гараваў:
    На ўсю вёску адны боты, Хто жаніўся — надзяваў.
    Пра брыгаду нашай Ніны Грыміць слава на ўвесь край: Са свайго сабрала поля Стопудовы ўраджай.
    Больш не вернецца ніколі Жыццё цяжкае да нас,— Мы заможныя ў калгасе, Бальшавіцкім стаў калгас.
    На малінніку вісела Ягадзінка ясная.
    He хачу жыцця другога, Як жыцця калгаснага.
    Выйдзі ў поле, глянь наўкола — Мора жытняе шуміць.
    Эй, як радасна, вясёла У калгасе стала жыць.
    У калгасе клуб і яслі, Скрозь электрыка гарыць. Добра, весела жывецца — Яшчэ лепей будзем жыць.
    Шырэй, вуліца, раздайся, Трактарам дарогу дай. Мы змагацца будзем дружна За высокі ўраджай.
    Ой, на небе, ясным небе Выплыў месячык-юнак. Сёння на палях калгасных Гаспадар — былы батрак.
    На калгаснай дружнай працы Самі песні творацца.
    У нас весела жывецца
    I работа спорыцца.
    Па-над вёскай песня льецца, Як рака бурлівая.
    Дзякуй партыі ад сэрца За жыццё шчаслівае.
    Беларусь, мая старонка, Край мой вольны, дарагі, Ты ідзеш наперад гонка, Нясеш Леніна сцягі.
    Богу я раней малілась, Бабай цёмнаю была.
    А цяпер паразумнела: Кнігі Леніна ўзяла.
    Рэлігійныя абрады Забываюцца навек. Без папоўскага дурману Жыве вольны чалавек.
    Я вазьму платок у рукі, Разганю ў полі туман, Мы дазналіся з навукі, Што рэлігія — дурман.
    Дзед старэнькі ля парога Заявіў: «Не веру ў бога.
    He Хрыстос даў хлеб для нас, А машына і калгас».