Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
За тое, што сёння свабодна жывём! *
Бо Верасень месяц, семнаццаты дзень,
Е.н зняў з нас навекі і смутак і цень.
Славамі не ў сілах я то апісаць, Як нам цяпер міла «таварыш» сказаць!
Вее ў лесе вецер...
Вее ў лесе вецер, Гойдае галіны, Кліча ўсіх нас партыя Бараніць краіну:
Загулі балоты, Застагнала поле,— Выйшлі людзі ўсе са зброяй Бараніці долю.
— Ненавісны вораг, Гітлер — гад паганы, Перашкодзіў жыць нам мірна, Хоча быць тут панам.
Ворага-фашыста, Паганага фрыца — Проста ў логава бандыта, Да яго сталіцы!
Уставайце, братцы, Уставайце, людзі, Няма літасці паганцу, Люты бой тут будзе!..
I ідуць героі Сэрца гаду выняць, Узняць сцяг перамогі У самім Берліне.
Праважала сына
маці...
Праважала сына маці У бой вялікі, важны,
Немцы лютыя напалі На радную землю,
Праважала і казала:
— Будзь, сынок, адважным! *
Залатых калоссяў хвалі Памялі і сцерлі.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага слупка.
** Апошнія два радкі кожнага слупка паўтараюцца два разы.
Падпалілі нашы вёскі, Гарады разбілі, Над народам нашым вольным Здзекі учынілі.
А за гэта гадам лютым Заплаціць патрэбна, Каб ніколі больш пакуты Наш народ не ведаў.
На кані
На кані вараным Выязджаў партызан. Эй!
Шабля вострая з ім Шчэ й гранаты, наган.*
Ён каня задзяржаў, Пацягнуўся рукой. Эй!
Конь бадзёры іржаў, Біў зямлю ён нагой.
Дзве рукі, як замок, Крэпка зжалісь на міг. Эй!
Цячэ рэчка
Цячэ рэчка ля паляны,
Беражкі крутыя,
Там сышліся партызаны, Хлопцы удалыя.
Толькі камандзір атрада Штосьці невясёлы, Бо за лесам фрыцы-гады Паляць нашы сёлы.
Яны паляць і кідаюць Наш народ у пекла, Кроў ружовая густая Па зямлі пацекла.
— Партызаны, партызанкі,— Камандзір гаворыць,—
За Савецкую Радзіму
3 яе громкай славай Байцы Арміі Чырвонай Сталі дружнай лавай.
У радах адважных, мужных Будзь і ты, мой родны!
У бой за родную краіну За спакой народны!
вараным...
— Да спаткання, сынок!— Яму кажа стары.
Сын крануў павады, Сам фуражкай ўзмахнуў. Эй!
I паехаў туды, Адкуль чуцен быў гул.
Конь памчаўся стралой, Толькі вецер свісцеў. Эй! Гэта красны баец К партызанам ляцеў.
ля паляны...
Нашых дзетак давяць танкі, Вунь шалее вораг.
Пойдзем, хлопцы, пойдзем, братцы, Край агнём палае.
За цябе ідзём змагацца, Беларусь лясная.
Дык давайце будзем біцца, Каб фашыстаў сцерці, Чым палонным быць пад фрыцам, Лепш ў баі памерці.
Адказалі партызаны Бацьку-камандзіру: — Знішчым ворагаў паганых, Хопіць куль і жвіру.
* Апошнія два радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.
I пайшлі y бой лавінай На фашыстаў-катаў, Стала вольнай зноў краіна, Ззяе сцяг крылаты.
Залячылі людзі раны, Расцвітай, Расія! Вам спасіба, партызаны. Хлопцы удалыя.
Па полі, пакрытым туманам...
Па полі, пакрытым туманам, Туды, дзе дыміўся цягнік, Ішлі змагары-партызаны, Іх вёў камандзір-падрыўнік.
Жаданнем іх сэрцы гарэлі Пусціць эшалон пад адкос. Ім вецер дуў ў полы шынеляў, Мароз красіў шчокі і нос.
Праходзілі смела, бадзёра, Намер іх няможна спыніць! За крыўду народа, за гора Фашыстам ішлі адамсціць.
I шмат узляцела ў паветра Ад рук іх варожых машын. Ім сведкай становяцца ветры Ды шум стогадовых хваін...
У бары кукавала зязюля...
У бары кукавала зязюля, Яе песню я слухаў не раз, Гэта ты, дарагая матуля, Залівалася плачам па нас...
He сумуй, дарагая матуля, Што сыноў тваіх дома няма, Нас мінула варожая куля, I не страшна нам злая зіма.
I не страшны нам вораг пракляты, Б’ём яго мы удзень і ўначы, Скора, скора падмажа ён пяты, Ды не ўдасца, бадай, уцячы...
Калі ж заўтра варожая куля Прынясе мне смяротны канец. He сумуй, дарагая матуля, Што за край наш загіне баец.
Каб жыць на свабодзе па-людску...
Каб жыць на свабодзе па-людску, Каб гора ніколі не мець, Нясуць партызаны са Слуцку Праклятаму ворагу смерць.
Выходзяць на бітву аршанцы, Суровы ідзе Магілёў,
Каб помсціць фашысцкім паганцам, За гвалты, за здзек і за кроў.
Штыхамі шчацініцца Мозыр, У гневе гудзе Белавеж,
I помста бязлітасна, грозна Паўстала з сялянскіх застрэш.
Бушуе народным паўстаннем
I Гомель, і Віцебск, і Пінск, I ворагу помсціць за раны Наш родны разбураны Мінск.
I людзі выпростваюць плечы, Скідаюць нявольніцтва груз, Чырвонае войска наўстрэчу Ідзе да цябе, Беларусь.
У лесе, на імшыстай палянцы...
У лесе, на імшыстай палянцы, Пад восеньскі шум баравы Сышліся мы ў цёмнай зямлянцы, Каб голас паслухаць Масквы.
Зямлю грэе сонца ўжо скупа, I з дрэваў асыпаўся ліст, Праверыў па музыцы рупар Нязменна вясёлы радыст.
Вось грымнулі воплескі громам,— Зямлянка, зямлянка, зважай!
I голас, як сонца, знаёмы Пачуў беларускі наш край.
У нас прасвятліліся вочы,
I стала ў зямлянцы цяплей,
I кожны наблізіцца хоча Да рупара трошкі бліжэй.
Ніколі не згіне ад лютых пажараў...
Ніколі не згіне ад лютых пажараў Вялікі і слаўны наш край.
У бой за Радзіму збірайся, таварыш, Ідзі партызаніць у гай.
На прускага ката! За вёску і хату! —
Кліч помсты народнай заве.
Ідуць у атаку
Лясныя салдаты,
Грукочуць гранаты,
Крычаць аўтаматы: Жыве Беларусь!
Жыве! *
Змагайся без страху з навалай варожай За шчасце калгасных палёў;
У пушчах Палесся, на Нёмане й Сожы Грыміць навальніца баёў.
Адважныя хлопцы сядзяць у засадах, Разгневана пушча гудзе:
— Ад куль не схавацца вам, лютыя гады, Расплаты не ўнікнуць нідзе!
Ніколі не згіне ад лютых пажараў Вялікі і слаўны наш край.
У бой за Радзіму збірайся, таварыш, Ідзі партызаніць у гай.
He зязюлька плача і кукуе...
На мяжы, дзе зломак кукурузы Перавесіў пер’і цераз тын, Спіць герой Савецкага Саюза Партызан Заслонаў Канстанцін.
He зязюлька плача і кукуе У дрымучых віцебскіх лясах, Гэта песню мы пяём такую, Што любіў насвістываць ён сам.
Мы яе пад кулямі спявалі, Прабіваліся па пахі у вадзе.
Колькі ворагаў — ніколі не злічалі, А пыталіся адразу толькі: «Дзе?»
Над зямлёй руінаў і пажарышч Устане сонца, гляне цераз тын.
Спі спакойна, доблесны таварыш, Спі, герой, Заслонаў Канстанцін.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
У чыстым полі, ў полі пад ракітай...
У чыстым полі, ў полі пад ракітай, Дзе клубіўся па начы туман, Там ляжыць ў сырой зямлі зарыты, Там схаваны юны партызан.
Я сама героя праважала,
У дальні пуць, на слаўныя дзяла, Баявую шаблю падавала, Варанога коніка вяла.
На траву, на травушку сцяпную, Ен упаў, прастрэлены ў баю, За Савецкую зямлю радную Ен аддаў геройску жызнь сваю.
Трава палягае...
Трава палягае, Віхуры галосяць, На свежыя раны Пясочку наносяць.
Нясіце вы, ветры, Жалобу матулі, Скасілі сыночка Нямецкія кулі.
I ночка праходзіць, Другая мінае, Матуля над сынам Нямцоў праклінае:
— Бадай вам, нямцове,
Пазнацца з труною, Як вы разлучылі Сыночка са мною.
Быццам чорная навала...
Быццам чорная навала, Вораг рваўся ў родны край, I краіна застагнала
Ад бандыцкіх чорных зграй.
Быццам змей дваццаціглавы, Поўз фашысцкі чорны зброд, Стаў таптаць палі і травы, Стаў паліць ён наш народ.
Наша вёска невялічка, Называюць Астравок.
Партызанаў сувязныя Усе пасаджаны ў астрог.
Але мукі ім не страшны, Смелы, храбры наш народ. Фрыц стараецца дарэмна У іх дабіцца, дзе атрад.
Збеснаваўся вораг люты, Ідзе ў вёску Астравок, Усіх людзей сагнаў у хаты I не выпусціў, паджог.
Крыкі жалю, злобы, помсты Па акрузе разняслісь, I да вёскі к партызанам, Як прызывы, даняслісь.
Сіла гневу, жалю, помсты Іх ў атаку падняла.
I на ворага-паганца Мсціць за вёску павяла.
За пакуты ўсёй краіны Кожны помсціў партызан, He адзін фашыст загінуў, Пакаціўся у бур’ян.
Хай запомніць вораг дзікі, Што не знішчыць наш народ, Хай не ткне свіное рыла У наш савецкі агарод.
Бывайце здаровы!..
Бывайце здаровы, Багата жывіце I нашы парады Ад сэрца прыміце!
У кожным палку каб Героем быў кожны, А ваш камандзір каб Героем быў двойчы.
Каб снайперы білі Найболей тых фрыцаў, На кожнага была б Штук гэтак па трыццаць.
А калі не трыццаць, А болей іх будзе, Ніхто не спытае, Ніхто не асудзіць.
Каб наша пяхота
I танкаў лавіна Пакінула б фрыцам Зямлі тры аршыны.
Хай фрыцам ў Берліне Дастануцца слёзы, А фрыцам ў Расіі — Крыжы і бярозы.
Каб вы разагналі Усю зграю пагану, Каб кожны баец ваш Хадзіў бы з медалем.
А калі баец ваш I з ордэнам будзе, Ніхто не спытае, Ніхто не асудзіць.
Яшчэ вам жадаем Вярнуцца дадому, Убачыць у шчасці Усіх сваіх родных.
Бывайце здаровы, Багата жывіце, Паганых ўсіх фрыцаў На захад ганіце.
Ганіце вы фрыцаў На захад, на захад, Каб жыць вам вясёла, Каб жыць вам багата.
Каб сонца вам ззяла На ніве жыцейскай, Каб ваша дывізія Стала гвардзейскай.
Прыстань, прыстань, знаёмая вёска...
Прыстань, прыстань, знаёмая вёска, Ці даўно ты садамі цвіла, Ці даўно вечарамі гармошка Сабірала на танцы дзяўчат?
Ты скажы мне, дзе дзеліся хаты
I куды твае людзі пайшлі?
Папалілі ўсё ворагі, каты,
I людзей папалілі жывых.
Напіліся крыві чалавечай
I зямлю напаілі слязой, Гэта тыгры у скуры авечай Па краіне гуляюць з касой.
Дзе іх сэрца, фашысцкія гады,
Дзе душа іх, паганая кроў, Каб дзяцей вырываці з рук матак I паліць на вачах у бацькоў?..
На адплату, браты-беларусы, На адплату за нашых дзяцей, За жанчын, за сірот на адплату Падымайцеся, брацці, жывей!
Забрукуй, сівы галубочак...
Забрукуй, сівы галубочак, На чырвонай каліне,— Няхай плача малады малойчык Па харошай дзяўчыне.
Няхай плача, няхай тужыць, Галоўку клапоча:
Высахла я на былінку, Скарыцца ж не хочу.
Выганяе люты вораг
3 роднае хаты,
У няволю гнаці хоча, Ліхадзей закляты.
У няволю гнаці хоча, Ліхадзей закляты, Ды яму я не скаруся, Лепей утаплюся.
Баліць галоўка, баліць макоўка, Нечым завязаці,
Няма мілага, чарнабровага, Некім наказаці.
Завяжу галоўку, завяжу
макоўку Шоўкавым платочкам, Пашлю да мілага, чарнабровага Сівога галубочка.
— Ляці, сівы галубочак, Ляці, не садзіся, Прыляціш да майго мілога, Нізенька скланіся.
Ляцеў сівы галубочак, Ляцеў, не садзіўся, Прыляцеў да майго мілога, Нізенька скланіўся.
— Ой, ідзі, мой міленькі, 3 Арміяй Чырвонай Вызваляці, бараніці Край наш любы, родны.
Гэй вы, фрыцы-ягамосці,
Г эй вы, фрыцы-ягамосці, Завітайце к нам у «госці», Мы гасцей як след прымаем I падносім ім, што маем: Хто гранату, а хто кулю.
А хто толавую «дулю». Вельмі ўдалая прылада Падрыхтована для гада: Шнур з яечкам на канцы, Немцу смерць у тым яйцы