• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Позна весяліліся. Усім-усякім забаўляў багаты пан сваіх гасцей. Пад канец балю гасцям надакучылі забавы. Пачалі сумаваць госці. I тут успомніў пан пра Проську-прыгажуню, Проську-вясёлую. Дарагіх гасцей парадаваць захацеў, сваім слугам сказаў, каб весялуню на баль ураз з цямніцы прывялі. Пабеглі слугі ў цямніцу і дзіву даліся. Жалезныя краты разломлены, а Проські і след прастыў.
    Выратавалі яе браты-кавалі. Выкавалі яны сабе мячы-самасекі, надзелі шапкі-невідзімкі і прабраліся ў палацы панскія.
    Паслаў быў пан пагоню вяліку, але нідзе не знайшлі Проські-змагаркі. Уцякла яна ў лес. А там многа народу сабралася. Ад паноў, вядома, усе хаваліся, каб адпомсціць паганцам за цяжкае, за беднае жыццё сялянскае.
    Выбралі сяляне Проську-змагарку сваім атаманам. 3 таго часу сталі палаць кругом панскія палацы. Помстай гарэлі сэрцы сялян да паноў. Усё больш і больш барацьбітоў збіралася. Для ўсіх іх браты-кавалі зброю кавалі, чым маглі ўзбройвалі. Ніхто не мог перамагчы Проські-змагаркі.
    Дзе яна з баявой дружынай праходзіла, там паны прападалі, людзі бедныя шчаслівымі станавіліся,-— не ліліся слёзы горкія, а несліся песні звонкія; дзе балоты, пустыні былі, там сады зацвілі, радасць на тым месцы хадзіла.
    Вось якою заступніцай за народ была Проська-змагарка.
    Было ды мінулася гора
    Як я жыў пры цары, пазнаў гора і бяды, на свае семдзесят пяць год меў я многа ўсякіх прыгод. Жыў я пад панскім прыгонам, працаваў на полі да сёмага поту, а дзеці хлеба не елі ў ахвоту. Палкай пан мяне біў, жонку да вечара на полі трымаў, паратунку ад пана я не знаў. А як падатак збі-
    ралі, нас палкамі збівалі. Мы ў бога збавення шукалі, але нешта яго не даждалі.
    Над маёю хатай павісла гора — няма дзеткам хлеба скора; к пану не пойдзеш прасіцца, да яго не прыступіцца. Скінуў я шапку, стаў на калена, але ў пана палка, як палена, пан мяне з хаты выкідае, майго гора ён не знае. «Ты, кажа, як пад плотам пажывеш, тады плату прынясеш». Поп бедаку не спагадае, яму ўсё не хапае, уладыка сем раз дзерці з беднага лыка.
    Але даволі нам стала прыгон цярпець, больш панам і папам на нашай шыі ўжо не сядзець. Адышло, мінулася гора, паноў з іх маёнткаў мы паскідалі, самі вольна жыць сталі. Стала вясёлай мая сям’я, дзеці ў школу ідуць, іх навукам там вучаць; падрастуць, іх да працы далучаць. У калгасе жыву я заможна, і, нягледзячы на старасць сваю, у калгасе я першы ўдарнік і ўжо не тужу...
    Жыццё без бога і святых
    Як жылі мы раней?
    Раней мы толькі і ведалі, што пакарацца кулаку і папу.
    Яны нас вучылі: «Маліцеся і атрымаеце збаўленне ад усіх грахоў. Рай вам будзе на тым свеце».
    За сваё жыццё ранейшае мы не мала гора перажылі і розных недахваткаў мелі: то хлеба няма, то дзеці босыя.
    Верылі ў бога, білі ілбы ў царкве ў падлогу, але ўвесь век галадалі. На вузенькай палосцы кожны год быў неўраджай, хлеба свайго хапала ўсяго на тры-чатыры месяцы. Прыходзілася працаваць за кавалак хлеба ў пана і кулака.
    Кожнае лета ў нашу вёску прыязджаў non свянціць невялічкія палоскі «святой» вадой, служыў малебства. Сяляне аддавалі за гэта папу апошнія капейкі, а ўвосень знімалі той жа самы мізэрны ўраджай.
    Прышла рэвалюцыя. Старое жыццё знікла. Рэвалюцыя змяніла свет, і жывем мы без бога і святых, самі гаспадары свайго жыцця. Як кінулі церыць папоўскім байкам, у калгасе нашым ураджай на дзіва, усе ўзяліся за працу — поле наша вокам не акінеш, ураджай багаты ў калгасных свірнах.
    Жывем мы без папа, царквы, дзецям нашым не забіваюць галовы рэлігійным дурманам, школы для іх адкрыты...
    Варажбітка
    Жыла-была ў адной вёсцы бабка старэнькая, варажбітка.
    Вядома — вайна. Hi табе пісем, ні тэлеграм, а мужчыны з вёскі на вайну пайшлі, хочацца бабам пра іх што-небудзь даведацца. Вось і ходзяць яны да варажбіткі. Тое-сёе яна ім і ўгадвала. I разнеслася слава пра варажбітку, што яна можа нават угадаць, чым вайна скончыцца.
    Прыехалі неяк у вёску два немцы курэй ды яйкі збіраць. Пачулі яны пра варажбітку і прыперліся да яе:
    — Варажы, матка, чым вайна скончыцца.
    Бабка спалохалася, адмаўляецца.
    — He ўмею я варажыць!
    В. і М. Басалыгі. Саломка
    Немцы за вінтоўкі:
    — Варажы, інакш капут зробім!
    Прыйшлося паслухацца. Папрасіла яна дастаць двух пеўняў — чырвонага і чорнага. Сама-то яна ведала, што такіх пеўняў толькі два ў сяле, якраз у суседзяў. I сілу іх ведала. Пабеглі немцы і ў хуткім часе прывалаклі пеўняў. Тады і кажа бабка:
    — Цяпер прызначце самі, які будзе нямецкая армія, а які чырвоная. I мне нічога не кажыце.
    А сама думае: «Чорт вам даў чырвонага сваім палічыць. Вы чырвонага, як чорт ладана, баіцеся. А чырвоны певень чорнага на маіх вачах разоў пяць за вясну дубасіў».
    — Гут,— кажуць немцы,— прызначылі.
    Пашаптала бабка над пеўнямі, што ў галаву ўзбрыло, абсыпала іх соллю для прыліку і пусціла біцца.
    Счубіліся пеўні. Спачатку чорны пачаў перамагаць. Стаяць немцы, рагочуць; яны яму, відаць, несучы сюды, шнапсу ў дзюбку ўлілі. I так было насеў чорны, што збіў і паваліў чырвонага.
    Ляжыць чырвоны, а чорны кругом ходзіць і на яго пазірае. Толькі чырвоны нядоўга ляжаў. Сабраўся ён з сіламі ды як усхопіцца, як насядзе на чорнага, ды так ёмка, што той хутка і лапкі ўгору задраў.
    — Ну,— кажа хітрая бабка,— глядзіце самі. Я ж не ведаю, на каго вы ставілі. Толькі перамога будзе за чырвоным.
    Немцы выйшлі ад бабкі вельмі раззлаваныя. А людзі, што былі пры гэтым, смяяліся: яны, як і бабка, разумелі, на каго немцы стаўку зрабілі.
    Пра мужыка Івана
    У адным сяле жыў дзед Іван. Ен часта хадзіў у грыбы і ведаў у лесе ўсе дарогі і куткі. А любіў гэтыя куткі за тое, што нарадзіўся тут і пражыў увесь век.
    Настала зіма. Былі вялікія мяцеліцы, снегу намяло так, што нельга было ні прайсці, ні праехаць.
    Прыехалі ў вёску немцы, сабралі яны ўсіх людзей і пачалі пытаць, хто знае дарогу на Маскву. Адзін стары патрос барадой і кажа:
    — Я пражыў тут увесь век, ведаю кожную дарожку. Хадземце, я вас правяду на Маскву.
    Дзед узяў кій і пайшоў наперадзе, а немцы пайшлі за ім. Дзед вёў, вёў, а калі настаў вечар, немцы пытаюцца ў яго:
    — Куды ты нас вядзеш, стары пёс?
    Ен ім адказвае, што скора будзе відаць вёска. Вядзе стары немцаў. Настала ноч. Дзед кажа:
    — Мусіць, мы збіліся з дарогі.
    Немцы зноў сталі крычаць на яго:
    — Куды ты нас, стары пёс, вядзеш?
    — Паночкі, я вас вяду на Маскву.
    — Хутчэй даводзь нас да вёскі, a то ад цябе застанецца толькі попел. Дзед гаворыць ім:
    — Скора мне восемдзесят год, як я хадзіў па гэтых ваколіцах.
    А сам думае: «Убачыце вы Маскву, як я сваю патыліцу. Я завяду вас туды, адкуль воран касцей вашых не вынясе».
    Потым немцы выбіліся з сіл, сталі крычаць:
    — Стой, стары пёс! Ты не туды нас вядзеш!
    I пачалі яго біць. Тады стары кажа:
    — Вы думалі, што я здраднік, за ваша паганае золата прадаў свой народ, сваю зямлю?! Дык ведайце, што я пайшоў на смерць па сваёй добрай волі і зрабіў гэта дзеля таго, каб знішчыць вас і выратаваць сваю зямлю. Я павёў вас туды, куды і шэры воўк не забяжыць, куды каршун злы сваіх касцей не заносіў. He бачыць вам Масквы!
    Так загінуў дзед-герой за сваю зямлю, за свой народ.
    Камандзір Дзёмін
    Гэта было ў Чашніцкім раёне. Выйшаў аднойчы на дарогу Дзёмін, камандзір партызанскага атрада, а там якраз рухаліся ўласаўцы.
    Дзёмін быў адзін, а іх — 27 конных. Наган, праўда, у Дзёміна быў, але ён ім не паказваў, а сказаў проста, па-брацку:
    — Хлопцы, калі ў вас будзе якое непаразуменне, вы ўсе будзеце перабіты. Ідзіце за мной.
    Уласаўцы думалі, што папалі ў засаду, і паехалі за ім. Дзёмін вёў іх кіламетраў 4—5 да атрада, а яны думалі, што ўсё засада.
    Тады малыя і старыя смяяліся, як гэта так — адзін дваццаць сем прывёў.
    Як Заслонаў немцаў-карнікаў сустрэў
    Недалёка ад месца, дзе Заслонаў стаяў, было балота. Яно ўсё пазарастала хмызняком, толькі пасярэдзіне быў такі паўвостраў-палянка. Калі сказалі Заслонаву, што яго едуць лавіць немцы, ён адразу загадаў зрабіць засаду, а сам пераапрануўся, лапцікі надзеў, парык — ну проста дзядок старэнькі — і пайшоў насустрач немцам.
    Пад’язджаюць да яго немцы, сталі пытаць:
    — Куды, стары, ідзеш, адкуль ты?
    А ён ім адказвае:
    — Хадзіў во да сваёй дачкі ў вёску, яна там жыве. Дроў дапамог ёй насячы, а зараз вось дахаты іду.
    Немцы яго зноў пытаюць:
    — Ці былі там партызаны?
    — Былі і паехалі ў лес толькі што.
    — Паказвай хутчэй, дзе яны хаваюцца.
    — Яны ж мяне ледзь не забілі, а дачку дык разарылі,— кажа Заслонаў і павёў іх у лес.
    Навокал ціха, спакойна. Бачыць Заслонаў, што ўжо ўсе фашысты заехалі на гэты востраў, тады ён адскочыў у кусты, застрэліў афіцэра з нагана і камандуе:
    — Па фашыстах — агонь!
    Кінуліся немцы, хто куды, але ніводнага з іх партызаны не выпусцілі: каго перабілі, каго жыўцом узялі, а хто ў балоце загінуў.
    А Заслонаў тады і кажа байцам сваім:
    — Кожнаму ў нашым жыцці трэба ваяваць і зброяй, і розумам.
    Як Заслонаў у разведку хадзіў
    Апрануўся Заслонаў у форму нямецкага генерала і паехаў у Сянно глядзець нямецкія ўмацаванні. Заходзіць ён да ваеннага каменданта горада:
    — Я начальнік вобласці. Прапаную паказаць умацаванні, размяшчэнне немцаў, паліцаяў.
    Ну, вядома, ваенны камендант выцягнуўся ў струнку, рад старацца выканаць загад вышэйшага начальства. Павёў, паказвае дзоты, умацаванні, інтэрнаты нямецкіх салдат і паліцаяў, а Заслонаў ходзіць з ім і ўсё гэта бярэ на заметку. А ад’ютант яго ў кабінеце каменданта паклаў запіску: «Заслонаў знайшоў вашы ўмацаванні слабымі. Дзякуй вам за азнаямленне ад дзядзі Косці, хутка прыйдзем да вас у госці».
    Заслонаў агледзеў усё і паехаў да сваіх партызан. А ноччу прыйшоў са сваімі партызанамі і разграміў увесь гарнізон.
    Цвярозыя разважанні
    Ноч. Ля кастра два фрыцы. Кураць, гутараць.
    — Фрыц, мы былі ў Варшаве, пабывалі ў Парыжы, ці давядзецца нам пабываць у Берліне?
    Вылечылі
    — Ад сэрца вітаю вас, Марта, з дарагім госцем, а вас, Ганс, з прыездам на радзіму. Але, майн гот! Які ў вас змардаваны выгляд! Адкуль вы такі прывалакліся?
    — 3 рускага курорта, сусед.
    Курортнікі
    — Чаму вашы салдаты маюць такі дрэнны выгляд, палкоўнік Драпке? — Яны толькі што прыбылі з савецкага курорта.
    Добра, ды не зусім
    — Дзень добры, Фрыц! Адкуль?
    — Дзень добры, дзядзька Бекер! 3 Расіі вярнуўся. Нагу там страціў.