Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
У першыя гады заняволення Заходняй Беларусі там развіўся пад кіраўніцтвам КПЗБ даволі значны партызанскі рух. Настрой няскоранасці, дух супраціўлення адбівала ў сабе і паэзія таго часу: самадзейныя пры-
пеўкі пра паноў, іх прагнасць і баязлівасць, песні пра герояў народнага супраціўлення («Атаман Муха» і др.)-
Сярэдзіна дваццатых гадоў і другая палавіна іх адзначаліся шырокім вызваленчым рухам у форме легальных арганізацый («Беларуская сялянска-работніцкая грамада», Сялянска-работніцкі клуб «Змаганне», «Таварыства беларускай школы» і інш.), якія стварылі шырокую сетку легальнага перыядычнага друку рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку. Узнятыя да свядомага грамадскага жыцця масы пацягнуліся да асветы, да друкаванага слова. Карэспандэнты з вёсак і гарадоў слалі ў рэдакцыі вершаваныя допісы, карэспандэнцыі, нярэдка гумарыстычнага ці сатырычнага зместу. Гэта была масавая самадзейная паэзія, больш удалыя рэчы якой праз друк ізноў вярталіся ў народ і набывалі там шырокае бытаванне ў выглядзе прыпевачных куплетаў, песень. Героем гэтых твораў выступаў сам народ, які падымаўся да разумення свайго сацыяльнага і палітычнага становішча, свайго права.
Значную ролю ў станаўленні сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных Заходняй Беларусі адыграла беларуская рэвалюцыйна-дэмакратычная літаратура і перш за ўсё творы Я. Купалы і Я. Коласа, многія з якіх набылі шырокую ўсенародную свядомасць, фалькларызаваліся. Гэта вершы Купалы «Гэй, наперад», «За свабоду сваю», «Не пагаснуць зоркі ў небе» і інш., коласаўскі «Нёман», «Сціхні ты, змоўкні, песня пакуты», «Доля батрачкі» і інш.
У 30-я гады, нягледзячы на разгром легальных дэмакратычных арганізацый, вызваленчы рух не спыняўся. Шырокае распаўсюджанне ў народзе набылі песні міжнароднага пралетарыяту «Інтэрнацыянал», «Варшавянка», «Чырвоны сцяг» і інш. Вядомыя рэвалюцыйныя песні «Беснуйтесь, тнраны!», «Мы кузнецы», «Молодая гвардня» прайшлі ва ўмовах вызваленчай барацьбы Заходняй Беларусі своеасаблівую народную рэдакцыю.
У 30-я гады вызваленчы рух працоўных Заходняй Беларусі адзначыўся рэвалюцыйнымі выступленнямі пралетарыяту і сялянства. Па гарачых слядах падзей узнікаюць песні «Так званая вёска Асташын» (пра антыпанскае выступленне сялян Навагрудчыны), «Нарачанка» (аб барацьбе нарачанскіх рыбакоў). Героем масавых песень становіцца мужны змагар падполля — камуніст (песні «Пра Сяргея Прытыцкага», «Пра Колю Арцюха» і інш.)Паасобныя песні расказвалі пра суровую заходнебеларускую рэчаіснасць: прыгнёт, галечу, клікалі на барацьбу з прыгнятальнікамі («Перайшлі каляды», «Ой, вядуць, вядуць», «Пад гоман вясёлы» і інш.). Часта рэвалюцыянеры-падпольшчыкі ў мэтах прапаганды паспяхова выкарыстоўвалі старую каляндарную абраднасць і паэзію. Пад выглядам калядоўшчыкаў, валачобнікаў яны хадзілі па вёсках і ў сваіх «калядках», «валачобных», дзе была выкарыстана толькі традыцыйная форма, выкрывалі буржуазны ўрад, клікалі працоўных на змаганне («Браты мае, ўжо час настаў», «Чырвоная зорка», «Сягоння Купалле, заўтра — Ян» і інш.).
Істотны раздзел заходнебеларускага фальклору складаюць песні палітзняволеных. Зняволеныя барацьбіты, нягледзячы на суровыя ўмовы, і ў турмах жылі паўнакроўным духоўным жыццём. Дух рэвалюцыйнай салідарнасці, узаемавыручкі, глыбокай веры ў ідэалы камунізма панаваў сярод зняволеных турмы Лукішкі, якую называлі заходнебеларускай Бастыліяй, у Картуз-Бярозе, Гродзенскай, Навагрудскай, Глыбоцкай і іншых турмах на Заходняй Беларусі і ў самой Польшчы. Як успамінае адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Заходняй Беларусі М. С. Арэхва, амаль кожны другі палітзняволены ў турме пісаў вершы. Некаторыя з гэтых твораў падхопліваліся ўсімі і станавіліся песнямі. Так, у Лукішках быў створаны марш грамады «Сто тысяч нас было сяброў», атрымала вядомасць турэмная песня «Ціха гасла чароўная зорка». У канцэнтрацыйным лагеры Бяроза Картузская ўзніклі творы, моцныя сваёй антыімперыялістычнай накіраванасцю, інтэрнацыянальным пафасам (песні «Марш бярозаўцаў», «У Бярозаўскай бятанярні», «Ой, у Бярозе» і інш.).
Завяршальны раздзел заходнебеларускай народна-паэтычнай творчасці вылучаецца агульным мажорным тонам. Гэта пераважна песні і прыпеўкі аб вызваленні працоўных Заходняй Беларусі ў верасні 1939 г. Чырвонай Арміяй. У паэзіі вераснёўскіх дзён пульсуе радасць вызваленай зямлі, гучыць удзячнасць вызваліцелям. Тэма жыцця і барацьбы працоўных Заходняй Беларусі да ўз’яднання іх у адзінай савецкай дзяржаве была дамінуючай у народнай творчасці заходніх абласцей аж да Вялікай Айчыннай вайны. I толькі Вялікая Айчынная вайна захінула сабой раней перажытае народам. Як само жыццё падрыхтавала барацьбітоў заходнебеларускага камуністычнага падполля да змагання з новым ворагам, самым небяспечным да таго ворагам чалавецтва — гітлераўскім фашызмам, так і заходнебеларускі фальклор сваім высокаідэйным баявітым гучаннем стаў прамым папярэднікам тэмы вызваленчай барацьбы ў фальклоры Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
Калеснік У. А. Час і песні. Мінск, 1962.
Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Пад рэдакцыяй П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і М. Я. Грынблата. Мінск, 1967.
Шалейце вы, каты!
Шалейце вы, каты, піце нашу кроў, Будуйце астрогі, гадуйце шпікоў, Паўстане да бою народ катаваны На смерць, на смерць, на смерць вам, тыраны!
За волю народа, за права яго
He страшны кайданы і змрочны астрог,
Бо вольнага духу не скуць у кайданы На смерць, на смерць, на смерць вам, тыраны!
3 усходу бліжэй бура ўсё грукаціць, За Нёман, за Віслу яна праляціць, I сонца свабоды з-за хмараў нам гляне — Парвем, парвем, парвем мы кайданы.
Работнікам рукі ад зграі ліхой Усе мы падайма, паклічам на бой, Бо нас аб яднала ліхая нядоля, Пот крывавы, здзек і няволя.
Атаман Муха
Польскі бот неміласэрдны Топча край беларусоў.
Грабіць, муча пан бязмерна — He было такіх часоў.
Стогнуць вёскі ад падаткаў, Пухне з голаду народ, Лад вядзе бізун і ўзятка, Патурае розны зброд.
Вось на помсту за няволю, За грабежства і за здзек Устаў на кліч народнай волі Беднай вёскі чалавек. Ен пагібель ліхадзеяў — Гэта Муха-атаман. Перад ім са страху млее Ксёндз-груган, пузаты пан. Горы золата з палацаў Муха скажа, дык плыве Скуль узяты, там дзе праца У курнай хатачцы жыве. Дзмухане са злосці Муха — Мігам знікне панскі двор. Кулаком імпэтна бухне — Ляжа ворагаў бугор. Мухі моц непераможна, Бо пакрыўджаныя з ім, Нават Польшча вельміможна Ператрусіла зусім.
Лес і поле, горы-долы
Атамана берагуць, Беларусі вёскі, сёлы Пад яго крыло імкнуць. Скалыхнуў народ да бою Муха, слаўны атаман, Прападай жа з галавою Акупант наш, польскі пан!
Прыпеўкі
Кінуў жонку, ды начуе Пан са стрэльбай у руках. А як страх які пачуе, Дык збаўленне у нагах.
Кукурэкнуў на ўсе крэсы Наш чырвоны петушок, Нагавіцы, інтарэсы Пан пакінуў і уцёк.
Эй, Варшава, нас не руш Ды на лбе сабе адзнач, Што ўсім крыкнуў беларус: — Я вам больш не паслугач!
Вывеў польскі пан пузаты Волю-долю з нашай хаты.
Охі-ўздохі кіну-рыну, Торгну пана за чупрыну.
Заходнебеларускі гімн
He пагаснуць зоркі ў небе Покі неба будзе, He загіне край наш родны Покі будуць людзі.
Ночка цёмная на свеце Вечна не пануе,
Зерне, кінутае ў ніву, Усходзе ды красуе.
I зацвіў наш край, як сонца, Пасля непагоды
У роўнай волі, у роўнай долі Між усіх народаў.
Нёман
Льецца Нёман паміж гораў Светлы, чысты, як з расы, Накапаў ён ям і нораў Гоніць воды праз лясы.
Колькі раз рыбацкі човен На грудзях тваіх гуляў: Ой ты, Нёман, быстры Нёман, Колькі дум ты мне нагнаў.
Сёння горкі твае воды Ад гарачых нашых слёз, Ад нядолі, ад няволі, Што з сабою пан прынёс.
Але пройдуць дні нягоды, I настане светлы май, Калі злучыш назаўсёды Разарваны лёсам край.
Наперад,
Да родных ніў пальецца спеў 3 прызывам ўсіх да працы, Хто шчасця век у жыцці не меў, Ідзі яго шукаці.
Наперад, гэй, хутчэй, хутчэй Да той жаданай мэты, Хай свеціць сонца нам святлей I мы яму пасвецім.*
Дзе серп блішчыць, звініць каса, Дзе льецца пот крывавы,
гэй...
3 рассветам змые ўсё раса, Пальецца песня славы.
I на прасторы родных ніў Свабоды сцяг паставім, Дзе кат свабоду закляйміў, Там волю мы праславім.
Уставай, галодны беларус, Служыць радзімай справе, Скінь з плеч няволю і прымус, Здабудзь дарогу к славе.
Маладняк
Смялей! Зару спаткаем, Сябры, у барацьбе!
I шчыльнымі радамі Праб’ем мы шлях сабе. Наперад, марш! На новы шлях! Вышэй юнацкі вольны сцяг!
Мы маладняк бунтоўны Рабочых і сялянЛ*
Мы паднявольнай працы Спазналі ўсе прыгон
I радасці ў юнацтве
He ведалі мы дзён:
Ярмо фашызма церпім мы, На душах цемры кайданы.
Мы маладняк бунтоўны Рабочых і сялян.
Пад гоман звонкай сталі Лілі мы пот і кроў
I шчасце мы кавалі Для банды буржуёў.
Але прыгон, што нас душыў, Барацьбітамі нас зрабіў.
Мы маладняк бунтоўны Рабочых і сялян.
На бой з гвалтаўнікамі, Сябры, за намі ўслед!
Мазольнымі рукамі Мы створым новы свет. За намі ўсе! Гартуйце сталь! Смялей ў сонечную даль.
У бой, маладняк бунтоўны Рабочых і сялян.
Кавалі
Мы кавалі з юнацкім духам, Куём мы будучыні дні, Наш цяжкі молат ўзлятае пухам I ў сталь магутную грыміць.
Мы кавалі зямлі рабочай Аб лепшай долі летуцім, Ды не дарма мы трацім сілы, Недарам сталлю мы грымім.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
** Прыпеў паўтараецца два разы.
Бо сталь сваім магутным гулам Рве путы цемры векавой I ў гарадах зямное кулі Рабочы люд ўстае сцяной.
Куём мы шчасце для народу, Правы на ўласнае дабро
I за жаданую свабоду Мы ўсе змагаліся й памром.
Мы кавалі з юнацкім духам, Куём мы будучыні дні, Наш цяжкі молат ўзлятае пухам I ў сталь магутную грыміць.
Нарачанка
Рыбакі нарачанскія, сяляне, Вы збірайцеся ўсе ў грамаду.
He давайце вы рыбу фашысту, He спраўляйце гарматаў яму.
He патрэбны нам іхні гарматы, Нам ахвота яшчэ толькі жыць.
Усе сілы паны пакладаюць, Рыбакоў нарачанскіх пабіць.
Рыбакоў нарачанскіх ёсць многа, Ім не ўдасца ўсіх пагубіць, Прыдзе дзень і гадзіна расплаты, Пан у жаху ад нас задрыжыць.
Вы не думайце, кучка фашыстаў, Што вы будзеце век панаваць, Прыдзе час — мы жыццё пабудуем, Будзем вашы двары раздзяляць.
Рыбакі нарачанскія дружны, Яны многа па свеце чуваць, А панам усё гэта ёсць страшна, Што не хочуць Нарочча аддаць.