• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Е с е л ь
    Добры вечар, пане Антон!..
    А н т о н
    Добры вечар, пане галендару!..
    Ёсель
    Ці прадаеш свая козачка?
    Ан тон
    Прадаю.
    Ёсель
    А што ты хочаш за яму?
    А н т о н
    Тры таляры і паўкварты гарэлкі...
    Ёсель
    А дойная твая козачка, плодная?
    А н т о н
    Каб твая жонка так пладзілася і даілася... Па тры гарцы малака дае і па чэцвера казянят у год водзіць...
    Ё с е л ь
    А можна яе паштурхаць, пабурхаць пад бок?
    А н т о н
    Штурхай, няхаў цябе хвароба бурхае...
    (Есель штурхае казу, а яна б'е рагамі яму пад бакі.)
    Ё с е л ь
    Антон, Антон, ліха матары! Каза мне два рэбры выбіла, прымі сваю казу... (Уйёк.)
    Антон (беручыказу)
    Вадзіў я цябе па Стаўпішчы
    I па Гарадзішчы, Прывёў на Міколу да Міра,
    Даў бог купца-галяндара I таго адбіла...
    Вось упрагу цябе я ў баляскі
    Ды насцёбаю!..
    Пашла за мной!..
    (Антон, Антоніха і каза выходзяць. У ваходзіць важаты з мядзведзем.)
    В а ж а т ы
    О, варвуля, Максімуля, патанцуй! Пакажы, Як малыя дзеці на паншчыну йдуць...
    О, пакланіся пану гаспадару,
    Пані гаспадыні, Hex дасць пару келбас I ковал сланіны, I на рэнчку з пенць рубэльку!..
    Мядзведзь
    А-у-у-у... А-у-у-у...
    (Выходзяць. Уваходзіць Пельгжым са скарбонкай.)
    Пельгжым
    Я естэм Пельгжым,
    По цалым свеце пельгжымовал, Сам собі дзівовал...
    Прошэ, панове... (збірае грошы). Прошэ панове...
    (Апускаецца заслона.)
    Слуцкая батлейка
    Лялечны тэатр батлейка на Случчыне — даволі старая з’ява. Ён быў прыстасаваны да калядных святкаванняў. Праўдападобна, што першымі батлеечнікамі былі езуіты, якія ў канцы XV II ст. пачалі выкарыстоўваць батлейку ў сваіх манастырскіх школах пры выхаванні моладзі ў такіх гарадах, як Полацк, Гродна, Слуцк, Мінск і іншых месцах. У XVIII ст. школьнікі большасці школ на Беларусі ходзяць па хатах з батлейкаю і са звяздою, пры гэтым яны спяваюць хорам калядныя кантаты, а часамі ў шэрагу набожных песень выконваліся і гістарычныя песні. Пры выкананні песень выкарыстоўваліся папулярныя тады на Случчыне інструменты — скрыпка, дуда і часамі гармонь. Батлейка праіснавала ў нас аж да пачатку XX ст., і мы асабіста добра яшчэ памятаем яе, калі і нам прыходзілася хадзіць з ёю у Слуцку.
    У нас батлеечны тэатр меў форму скрыні на лёгкіх ножках (паннах), кіравалі ім два чалавекі — гаспадар і яго памочнік, якія і гаварылі ў час калядавання сваімі галасамі за лялек. Лялькі рабіліся з дрэва, каляровай паперы і матэрыі. Батлейка звычайна супра-
    ваджалася шматлікай моладдзю, якая прымала ўдзел у выкананні як рэлігійных кантат, так і розных другіх песень, а таксама батлеечнага тэксту, які быў даволі рэалістычным, ад чаго справа часамі канчалася дрэнна паміж асобнымі ўдзельнікамі.
    Пачатак і антракты мелі сваю музыку, але выкананне яе адбывалася яшчэ лепей, калі меўся тут рэгент.
    Персанажы тэатра былі больш блізкімі народнаму гледачу асобамі: шляхта, селянін, вандроўца, венгерац, чорт, карчмар і інш.
    Дзеючыя асобы:
    Ц а р I р а д: доўгія валасы і барада, плашч пурпуровы, на галаве залатая карона, у правай руцэ жазло.
    Ц а р ы ц а: доўгія распушчаныя валасы, уся ў белым адзенні, на галаве карона.
    Гетман: белы кунтуш, зялёныя штаны, на нагах боты, на галаве белая казачая шапка з пяром, у руцэ шабля на «караул».
    Чужаземец: чорны суртук, белыя штаны, адна штаніна адарвана да калена, чырвоная шапка, у правай руцэ белая хустачка, у левай — тростачка.
    Селянін: доўгія светлыя валасы і барада, шэрая світка, чырвоны пояс, шапка зімовая з аўчыны, высокая, сіняя з зялёным аколышкам на версе, на нагах лапці з лык.
    Шляхціц: даматканае карычневае верхняе адзенне, белы саламяны капялюш, боты з лакіраванымі халявамі, у зубах люлька, пузаты.
    Венгерац: чорнае адзенне, магерка (круглы капялюш з пяром павы) з казырком, за плячыма сундук з таварамі.
    Шляхцянка-бабылька: (асоба з вялікімі прэтэнзіямі — гэта відаць па яе адзенню) блакітны гарсэт, чырвоная спадніца ў латкі, жоўты капялюш таксама з пяром, ногі апрануты ў чаравікі з высокімі шнураванымі халяўкамі.
    До к т а р: чорны фрак, белы гальштук, на нагах шчыблеты, у руках палка з булавой.
    Казак: чырвоны мундзір, зялёны пояс, штаны шырачэзныя, блакітныя з чырвонымі лампасамі, чорная шапка з аўчыны з чырвоным верхам, боты высокія са шпорамі, у рупэ нагайка.
    Салдат: белая сарочка, падпаясаны скураным поясам, чорныя штаны, шапка белая з чырвонаю акантоўкаю, боты высокія, у руцэ шабля.
    Я ў р э й: на галаве рыжыя валасы з пэйсамі і гэтакая ж рыжая барада, доўгі чорны замызганы халат (лапсардак), шапка зімовая з ліса, верх аксамітны, відаць белыя шкарпэткі, туфлі з задзёртымі насамі, гарбаты.
    Яўрэйка: парык, чорная атласавая сукенка, чорныя валасы, жоўтая хустка.
    Баба: шарачковая спадніца, вялікі жоўты гарсэт, на галаве вялікая цёплая хустка (баранаўка), у лапцях.
    А н ё л: белая сукенка да споду з крыламі, у руцэ зялёная яловая галінка.
    Д’ябал: з хвастом. чорны, зграбны, з доўгімі вушамі і доўгімі рагамі, зубы белыя і бялкі вачэй пачырванеўшыя.
    Воўк, казёл, і авечка.
    Тры каралевы: у каляровых плашчах, залатыя кароны, у руках трымаюць залатыя скрынкі.
    Музыка —■ гармонь, скрыпка і дуда.
    Сцэна — вялікі пакой, абабіты чырвоным паркалём, двое дзвярэй на процілеглых баках.
    Па сярэдзіне сцэны, каля задняй сцяны, стаіць залаты трон.
    Чужаземец (уваходзіць з нізкім паклонам да публікі). Пахвалёны Езус Хрыстус! Вітаю, вітаю маіх паноў дабрадзеяў. Таму што я вандрую па чужых краёх і гарадох, я маю расказаць паном пра цікавае здарэнне. Меў
    я бацьку чужаземца ў чырвонай макавай сукенцы. Вось вышаў неяк я на рынак прадаваць кніжачкі і спаткаў трох трубачоў, і давай яны мяне нагаворваць. I вось прыстаў я да аднаго, але вельмі няўдалага, хацеў навучыцца ад яго навукі, а вывучыў ён мяне гусей красці, курэй біць і болей нічога. Але быў я хлопцам да гэтага скрытным, украў гусака і здохлую курыцу і прынёс да свайго пана, але ён мне так падзякваў, што ляцеў я з хаты аж у сенцы. I быў я за граніцай, іі там мяне дужа паненкі любілі, але мне за гэтае нічога не дарылі. I быў я ў аднэй каралеўны, і яна мяне так моцна любіла, што нават кветкі да шлюбу падарыла; але як я ёй надакучыў, дык яна мне бачкі і вусы выдрала і вон выгнала. Маю палку з каралеўства, чым ганяюць чужаземцаў, ёсць на шыі чатыры хусткі, а ў кішэні адны пусткі, а пятая ў руцэ пазычаная, і тая ў свой бок паглядае. Маю шапку калярову, што ў матчынай скрынцы мае схову, чатыры рогі дагары і аўчынку са свіной скуры.
    Казак (раптоўна ўваходзіць). Прывітанне табе, Цімоша! Чужаземец. Здароў, брацішка!
    К а з а к (строга). Ты што тут дурыш?
    Ч у ж а з е м е ц. А ты што кажаш?
    К а з а к. Гавары мне па латыні.
    Чужаземец. Косту-мосту, салігру-малігру, прыплескантусцыатантус.
    К а з а к. Ды што ты гаворыш па латыні, як бацвінні! Так я табе скажу рускім языком, што сёння Ісус Хрыстос нарадзіўся, таму і я тут апыніўся. Быў такі-та бакаляр*, узяў пікі ў дзве рукі, ды ідзі, дурань, да распукі. (Б’е чужаземца нагайкаю.)
    Чужаземец. Ой, пачакай, казачка-лайдачка, я табе па-польску вытлумачу!
    Казак (крычыць). Ня трэба па-польску! Ідзі вон! ( Выкідае яго за дзверы, потым звяртаецца да публікі.) Прашу, панове, пастараніцца, будзе цар на трон садзіцца.
    Цар (уваходзіць, сядае на трон і ўрачыста звяртаецца да публікі). Сядаю, сядаю на трон адзіны, каб цара і голас не абмінуў. Я цар Ірад, я ў царскім пурпуры і ніхто не павінен пярэчыць маёй царскай натуры. А паклікаць да мяне Лейбу. Таму што ў яго мудрая галава, хай ён сёння прыйдзе і пагаворыць.
    Казак хутка выходзіць і вяртаецца з яўрэем.
    Я ў р э й (з нізкім паклонам, прыніжана). Іцах-міцах, манарх-гіцах, бег я з павагаю і радасцю праведаць цара. А што пану цару ад мяне патрэбна?
    Ц а р. Адкажы мне, Лейба, мой любы, колькі месяцаў таму назад нарадзілася тваё дзіця?
    Я ў р э й. Калі пан цар хоча ведаць, бо я без сваіх талмудаў не магу сказаць. (Крычыць да жонкі.) Сора Езермоўс нойдзем талмуд гроўс.
    Яўрэйка ўваходзіць з талмудам.
    * Настаўнік, які праводзіў заняткі па хатах.
    Яўрэй (чытае). Барухаты едыной, елегэйну налегой, цібэлэ татэ, нібэлэ мамэ, і ліпа высока і на корань глыбока, а хто гэту ліпу будзе капаць, той будзе век панаваць. ( Набліжаецца да цара.) Ясны цар, ужо дзевяць месяцаў мінулася, як тое дзіця нарадзілася. Што знаў, тое і сказаў, няхай мне цар прабачыць. Падаю да ног. ( Кланяецца цару ў ногі і адыходзійь.)
    Цар адразу засынае і моцна храпе.
    Д’ябал (уваходзіць і нахіляецца да цара і штосьці шэпча яму на вуха). Менге-уш слаўны манарх, не будзь такі няўважны. Кажы рыцарам ісці да Віфліему і пабіць усіх нованароджаных, белых (г. зн. дзяўчынак) няхай не чапаюць, а хлопчыкаў усіх знішчаць і сына свайго не мінай, а ўсіх да аднаго забівай. (Адыходзіць.)
    Ц а р (прычынаецца, да публікі). Раскажу я вам аб тым, што мне сёння прыснілася. Быў я з адным сваім прыяцелем у адным месцы, і ён мне даў добрую параду. Паклічце да мяне гетмана — слаўнага пана!
    Казак адыходзіць і вяртаецца з гетманам.
    Г етман (уваходзячы, паважна). З’явіўся па загаду, найяснейшы пане, і магу выканаць тваё заданне.
    Ц а р (паволі, павучальна). О, пайдзі, рыцар, да Віфліему і знішчы ўсіх нованароджаных, белых не чапай, а хлопчыкаў забівай і сына майго не мінай, і ўсіх да аднаго знішчай.
    Гетман спешна адыходзіць.
    Анёл (уваходзіць смутны). Ах, цар, цар Ірад, што робіцца ў тваім родзе! Загінуў ты бяспечна, страціў неба навечна.
    Цар (задзірлівым тонам). А што мне да неба, калі шкада кароны! Лепш быць каранаваным, чым выратаваным.
    Ц а р ы ц а (уваходзіць панура). Ах, цар, цар, мой мілы пане, навошта так мяне засмуціў і ўсіх нявінных дзетак папаліў? Адных папаліў, другіх забіў і нікога з іх не ажывіў.
    Цар (голасна і з гневам). Ідзі, адкуль прышла, не слухаю тваю параду, толькі на сваё сумленне маю ўвагу.
    Царыца (заклапочаная, са слязамі). Ах, пайду, пайду я ў цёмны лес, у высокія горы, каб мае вочы нічога не бачылі і вушы не чувалі, спаткаю якога звера, каб ён у мяне жыццё забраў.
    Цар (сурова). Ідэі, ідзі паспяшай, сама сябе тым суцяшай.
    Г е т м а н (раптоўна ўваходзіць, на канцы шаблі нясе ўрачыста галаву каралевіча-дзіцяуі). Вось выканаў твой загад, знішчыў усіх дзяцей і сына твайго не мінуў! От маеш дакумент — галаву сына твайго.