Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Прывыкайце, чорны вочы, Адны начаваці:
Няма майго міленькага, He з кем размаўляці.
Няма майго міленькага, Няма гаспадара, Каму бы я пасцелечку Пухаву заслала.
Даўно свайго міленькага У паход выпраўляла, 3 тых пор свае чорны вочы Слязьмі выцірала.
Пасляпіла свае вочы Горкімі слязамі, Няма жысці, няма рады Усё за ворагамі.
Паны дзяруць, паны скубуць, А багач за імі.
Паследнія манатачкі Мы паізнасілі.
Выхадзіла на дарогу, Выхадзіла ў поле, Нідзе следу не відала Тут свайго мілога.
Навярніся, мой міленькі, Да з таварышамі, Калатніце міраедаў, Штоб яны не ўсталі.
Ой ты, доля, наша долечка...
Ой ты, доля, наша долечка, Агарнула нас жа горачка, 3-за чаго жа мы так мучымся, А нідзе мы не навучымся.
Ідзем да пана мы да сонейка, А прыходзім у ноч позненька. На каго мы так стараемся, Да зямелькі прыгінаемся.
Забалелі ўжо ў нас ручачкі, 3-за чаго жа нашы душачкі Паны жадныя так катуюць, Нашу душачку выматваюць. Ці мы пану запраданыя, Ці навек яму адданыя?
Ды калі ж мы дачакаемся, Ды з панамі паквітаемся, Ды з панамі пазмагаемся Ой, за долю, за шчаслівую.
Горка, доля ты батрацкая...
Горка, доля ты батрацкая, Гарапашная, жабрацкая, Праца цяжкая, нязмерная, Мазалёвая, сіберная.
На прыбыткі ды на панскія, На папоўскія, дваранскія,
Гей, збірайся, хлопцы жвавыя, На расправы на крывавыя, На расправы — пажарышчамі, Ад маёнткаў — папялішчамі.
Ой, ляцелі гускі...
Ой, ляцелі гускі 3 далёкага краю, Пачакайце, гусі, Я вас папытаю.
Пачакайце, гусі, Я вас папытаю: Ці не з той краіны, Дзе я мужа маю.
Туды ж ён запратан 3 брытай галавою, Пакінуўшы дзетак, А мяне ўдавою.
За паноў-зладзеяў Яго катавалі, У калодкі забілі Ды ў Сібір паслалі...
Падняліся гускі
Дай загагаталі: — Многа там ў Сібіры У калодках відалі.
Катаржан таўпою 3 краю ў край ганялі, А хто спатыкнецца, У зямлю зарывалі...
He па ўласнай мы ахвоце...
He па ўласнай мы ахвоце Былі ў катаржнай рабоце, Сібірскай тайзе.
Мы пясок там прамывалі, Цару золата шукалі, Сабе не знайшлі...
А бывала хлеба корка
У горле стане, як распорка, Што не праглынеш.
Шчы хлябалі з тухлым мясам, Запівалі брудным квасам, Мутнаю вадой.
Салавей мой сізакрылы...
— Салавей мой сізакрылы, Скажы праўду, дзе мой мілы? — А твой мілы ходзіць на работах Па сахарных па заводах.
А ён робіць, робіць, рабатае,
А пот ліцо яму залівае,
А хазяін ’шчэ яго ругае:
— Чаму ты дзелачка не робіш?
Як паехаў хазяін дадому,
Нарабілі хлопцы лому, Паламалі ўсю цэрку і прасову, Пашла пара па ўсяму заводу, Пашла слава па ўсяму народу...
Ой ты, салавейку, ой ты, рабакрылы...
— Ой ты, салавейку, ой ты, рабакрылы, Скажы, салавейку, дзе жыве мой мілы?
А твой міленькі ў сахарным заводзе, У сахарным заводзе, штодзень на рабоце.
Штодзень зарабляе, дзенюшкі збірае, Прыдзе васкрасенне — прап’е, прагуляе.
Пойдзе на кватэру, хазяйку ругае, Хазяйка браніцца, яго не баіцца.
Хлопцы мае, хлопцы, хлопцы маладыя, Паламалі трубы ды ўсе медзяныя.
Нарабілі шкоды ў сахарным заводзе, Разняслі няславу па ўсяму народзе.
А хто не быў на чыгунцы...
А хто не быў на чыгунцы, Той гора не знаець.
3 Масквы мы выязджалі
3 поўнымі вазамі,
А мы былі, прабавалі, Пра ўсё гора зналі:
Ад Масквы, што да Канбова Вялікія вёрсты,
I холаду, і голаду, Усяго напрымалісь,
Сазнабілі рабочыя На руках напёрсты,
I холаду, іголаду, Усяго навідалісь.
На руках, руках напёрсты, Шчытаючы вёрсты.
Дзе работаюць шахцёры...
Дзе работаюць шахцёры, Панарыты ямы, норы Па тры сажні шырынёй Паўтараста глыбінёй...
Нас па клетачках садзілі Па дванаццаць чалавек. Клетка дзёрнула, рванула, Ажно ў сэрца кальнула...
He паспеў слова сказаць, Ствалавы крычыць злязаць... Канагоны за вагоны, Забойшчыкі пад забой,
А санашнік справу знае, На сабе санкі цягае, Яго выгляд, як у чорта, I спіна уся пацёрта...
Жыццё мае нялёгкае...
Жыццё маё нялёгкае, У горадзе цяжка пражыць, Сямейку сваю родную Даводзіцца забыць.
3 дзярэўні пісьмы пішуць — Раскошна сын жыве,
Палучку палучае, Дамоў грошы не шле. Якая там палучка — У месяц рублёў пяць, Ідзеш сабе і думаеш, Куды грошы дзяваць?
Раз, было, я замарыўся...
Раз, было, я замарыўся I трошкі заспаў, Прышоў на работу, Свісток прасвістаў.
Майстар пакасіўся, Слова не сказаў, Тры рублі у кнігу Ураз запісаў...
Пажыў, пажыў я на свеце...
Пажыў, пажыў я на свеце, Панасіў бальшых лапцей, Паработаў я работы, Паядаў я гнілых шчэй. Бацька дома работае, Сын у Піцеры жыве. Бацька грошы дажыдае, Сын ў апорачках ідзе.
А гармонька-матушка! Няма хлеба-мякушка. Пап’ю кіслага кваску — Разганю сваю таску.
3 гаспадаром я разлічыўся, Hi граша не атрымаў, Я з канторушкі пайшоў, Кулаком слёзы уцёр.
Поўна, братцы, нам крушыцца...
Поўна, братцы, нам крушыцца,* Перастанем таскаваць.
Запяем мы з гора песню Пра салдацкае жыццё.
* Першы радок двухрадкоўя паўтараецца два разы.
Вот мы лагерам стаялі За ракою, за Дняпром.
Блох кармілі, вош тачыла За салдацкім каўняром.
Дняпро-рэчка невялічка, Пераходаў на ёй цьма.
А стаялі мы за рэчкай Без малога гады два.
Перашлі мы рэчку бродам На левую старану.
Там разбілі свой лагер
I наелісь палыну.
Прыказалі па камандзе Быць гатовым ка сматру.
Паказацца енералам, Пракрычаць «ура» цару.
Дзень і ноч мы капашылісь 3 амуніцыей сваёй.
Кацялкі мы шаравалі Палын-горкаю травой.
Прыехалі камандзіры, Пачалі нас муштраваць.
Каму чарка, каму палка, А салдацікі маўчаць.
Прыехалі енералы, Прыказалі ў ружжы стаць.
Загрымелі барабаны, На кані прыскочыў цар.
Якаво жа вам, рабяты, Палыном-травой стаяць,
He пара лі вам, рабяты, Ва паходы выступаць?
Даў па чарцы нам гаркнуўшы, Прыказаў нам выступаць.
Пацягнуліся мы паходам Супроць немца ваяваць.
Так мы з немцам ваявалі, Пралівалі кроў сваю.
А за што скажыце, братцы,— Усё за горкую судзьбу.
Мы ж не зналі, братцы-таварышы...
Мы ж не зналі, братцы-таварышы, Нам прыказікі прышлі.
Прышлі, прышлі нам, братцы, прыказы, Штоб ў паход скарэй ішлі.
Дзень із ноччу мы, братцы, ў паходзе — Мы змарнаваліся.
Ляцяць кулі, кулі і карцечы, Рассыпаюцца дажджом.
Ляжаць германцы — яны маладыя, Раздаваюцца плачом.
Чуюць слёзы нашыя армейцы,
I ім ў вакопах цяжало.
У нядзельку раненька...
У нядзельку раненька Узышло сонца ясненька,
Татка коніка поіць, Дужа жаласна плача.
Прышоў сынок, пытае: — Чаго, татка, плачаш,
Да нашто ж, каму рана, Татка, коніка поіш?
■—• Табе, сынку, гадую, На вайну на лютую.
На вайну ты паедзеш, А дамой ці прыедзеш.
— He плач, татка, за мною Трэба кончыць з вайною,
Трэба кончыць з вайною Да з вайною ліхою.
Салдацкая песня
Пад Варшаву падхадзілі, Афіцэры ўперадзі, А як пушкі загрымелі — Афіцэры пазадзі.
Ах, вы каты, вы зладзеі, А куды вы завялі, Самі спраталісь ў вакопы, А салдатаў на штыхі.
напярэдадні Кастрычніка
Эй, рэбяты, вы брасайце Дарам кроў праліваць, А пайдзем-ка мы ў вакопы Афіцэраў разганяць.
He жалейце вы, рэбяты, А каліце ўсіх пад пяты, Уласць Саветаў заваюем, А буржуяў усіх раздуем.
Адпусцілі сялян «на свабоду»...
Адпусцілі сялян «на свабоду» Дзевятнаццатага феўраля, Толькі землі не далі народу — Вось вам «міласць» цара і дваран.
Мужыкі без зямлі прападаюць, А дваране і рады таму, Што за бесцань яны нанімаюць Мужыкоў на работу сваю.
Прыціскае нас земскі начальнік
I ураднік дыхнуць не дае, Поп пужае нас адам крамешным I за трэбы тры скуры дзярэ.
Жыў у Петраградзе
адзін негадзяй...
Жыў у Петраградзе Адзін негадзяй, Жыў у Петраградзе Быўшы цар Нікалай.
I стаў жа ён нас Да ўсіх прадаваць. Палілася жа кроў Бальшою ракой,
Задумаў Ніколка
3 Германьяй ваяваць
Усё прадавалась Зладзейскай рукой...
Мікалаю, Мікалаю...
Мікалаю, Мікалаю, Дзе я цябе пахаваю? Пры дарозе, у даліне,
Каб па табе воўкі вылі, А сабакі танцавалі, Тваю душу паміналі.
А мы бога паміналі...
А мы бога паміналі, А мы бога папрасілі За Міколіна здароўе: Каб і ручкі не служылі,
Каб і ножкі не хадзілі, Каб ад сонца ён туляўся, Каб ад ветру ён валяўся, Каб саломкай падпіраўся.
Салдацкія прыпеўкі...
Піша, хлопцы, жонка мне: — Ці хутко канец вайне?
Ой, ці хутко, барыня, Ці хутко, сударыня?
Ці хутко кончыцца вайна, Бо сумую я адна.
Што ты скажаш, барыня, Барыня, сударыня?
Ці хутко скончыцца вайна, Бо абрыдла нам яна.
Ой, абрыдла, барыня, Ну яе, сударыня!
Вайна начата ні намі, А царскімі царамі ды панамі.
Праўда гэта, барыня?
Ой, праўда, сударыня! За чужыя багажы He палезем на нажы!
Ой, нашто нам, барыня, Ой, нашто, сударыня!
У нас няма цара ўжо болей, Весь народ на вольнай волі.
Ой, як добро, барыня, Добро як, сударыня!
Усе паны баяцца краху, Разбягаюцца са страху.
Уцякаюць, барыня, Каб хутчэй, сударыня! А мы слёз не будзем ліць, Землю іх давай дзяліць.
Ой, як добро, барыня, Добро як, сударыня! Вот якія ў нас дзяла — Рэвалюцыя прышла.
Ой, як добро, барыня, Добро як, сударыня!
НАРОДНА-ПАЭТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1921—1939)
а л ь к л о р Заходняй Беларусі займае сваё адметнае месца ў гісторыі беларускай народна-паэтычнай культуры. Ен склаўся ва ўмовах вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльную і палітычную свабоду супраць панска-польскага прыгнёту і адыграў значную ролю ў гэтай барацьбе. Творчасць гэта цікавая як з пункту погляду адлюстравання сацыяльнай псіхалогіі мас у перыяд актыўнага іх грамадскага жыцця, так і з боку пазнання спецыфікі мастацкай практыкі народа ў часы грамадскіх зрухаў, у рэвалюцыйную эпоху.
У Заходняй Беларусі заставаўся стары эканамічны ўклад з прыватнай уласнасцю, сацыяльным і нацыянальным уціскам. У гэтых умовах працягва-
ла бытаваць традыцыйная народная творчасць, набываючы, аднак, болыпую сацыяльную завостранасць. Лепшыя песенныя ўзоры сталі служыць актуальным задачам дня. Яны сцвярджалі веліч і хараство народнага генія.
Паміма таго, што стары гаспадарчы і сямейны ўклад быў глебай, на якой працягвала жыццё і каляндарная паэзія і сямейна-бытавая, у сацыяльнай псіхалогіі мас за час Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўжо першага этапа вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі адбыліся карэнныя змены. I гэта было прадумовай з’яўлення новай масавай творчасці, адметнай сваім ідэйна-мастацкім складам, формай. Яшчэ да Рыжскага міру (сакавік 1921 г.) з часу з’яўлення на беларускіх землях польскіх легіёнаў (1919—1920 гг.) у беларускай народнай творчасці з’явілася тэма барацьбы з белапалякамі. Знайшла яна выказ у вострых палітычных прыпеўках і ў лірычнай песні, у якой, напрыклад, маладая беларуская дзяўчына сумуе па сваім каханым, чырвоным камандзіры, расстраляным польскімі жаўнерамі («На высокай зялёнай магіле»).