• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Хор (паказвае кіпенне пякельнай смалы)
    Жжж... Ззз... Ссс...
    Трон стаіць пусты.
    Арышанька (выходзіць і звяртаецйа да гледачоў)
    Ах, ішла з гары —утамілася; Ішла пад гару — спатыкнулася. Дайце на царскім месце пасядзець (садзіцца).
    С т а р ы (з мехам за плячамі)
    Ах, Арышанька, дружочак, Я прынёс це дзеняжак мяшочак, Толькі дай на тваіх каленях пасядзець, А ты ў мяне з мяшочка дзеняжкі выбірай.
    Арышанька
    Садзіся, старычок, Садзіся, дарагой.
    Стары садзіцца ёй на калені. Арышанька выбірае ў яго грошы.
    Ф р а н т (з’яўляецца і звяртаецца да гледачоў)
    Ах, пачценняйшыя гаспада, Как гэта не стыдна, Как гэта не абідна, Што стары хрыч з барадой Сядзіць на каленях у маладой?!
    С т а р ы
    Ах ты, хрант,
    У нябе сапагі ў рант, Жылетка піке, A hoc у табаке;
    Сапог скрыпіць,
    А ў кармане трасца кіпіць!
    А я хоць стары сядой, Да дзеняг у мяне мяшок бальшой. Ступай адсюда прэч!
    Стары і Арышанька (крычайь разам)
    Ступай прэч.
    Франт, сканфужаны, выходзіць.
    Арышанька (за кулісамі гаворыць)
    Мілыя музыканцікі, Сыграйце нам танцікі!
    Музыканты іграюць «Па вуліцы маставой...» Арышанька скача рускага. Стары па яе загаду таксама скача, знясілены, ён ледзь не падае. Арышанька, нарэшце, вядзе са сцэны вельмі стомленага старога. Стары кульгае і кашляе на пацяшэнне і смех гледачам.
    На сцэне з’яўляюцца Максімка (шукальнік грыбоў) і яго бацька.*
    М у ж ы к (з’яўляецца на сйэне)
    Куды жа гэта я заброў?
    Во це на!
    * Герой 1812 года.
    А гдзе жа Максімка? (кліча) Сын Максім, А, сын Максім!
    Максімка (за сцэнай)
    Ау, татка!
    М у ж ы к
    А гдзе жа ты?
    Макс імка
    Да ў лясу!
    М у ж ы к
    Зачым ты туда папаў?
    Макс імка
    Да грыбы сабіраю!
    М у ж ы к
    Да што ты, адурэў алі п’яны: якія ноне аб растве грыбы?
    М аксім ка
    Да яшчэ якія, падасінавікі! Хадзі ка мне сабіраць, A то ўсех аднаму не набраць!
    М у ж ы к
    У такі-та мароз мне к табе іціцьI He, уж ты выхадзі ка мне скарэй — пара дамоў, a то замерзнем!
    М а к с і м к a
    He, мне ў лясу цяпло! Да я нікак і заблудзіўся — так і ёсць, заблудзіўся.
    М у ж ы к
    Дак чытай за мной малітву «Да васкрэсне бог».
    М а к с і м к a
    Да растрэсніць лоб твой, цяцька! Так сцямнела, што ні згі ні віджу.
    М у ж ы к
    Ну, дак чытай за мной другое!..
    Батлеечнае прадстаўленне на Навагрудчыне
    Жо
    ау нер
    Здравія жалаем, гаспада, паздраўляем вас з празнікам ражаства Хрыстова, з трыма царамі, я разам з вамі, как будзе круль Гэрад выходзіць, штоб музыка іграла каралеўскі марш, налева кругом! (Музыка, марш.)
    Г э р а д
    Ото, выходзіць круль Гэрад, з поколеня юдовэго, ктуры ма под собой чтэры чэнсьці свята: Эўропа, Азыя, Афрыка і Амерыка і ото, засяда на свой трон монарф-ічны і выдае дэкрэт, жэ цалы сьвят пад моей рэнкай застае... Хто можа быць старшьш крулем, нежэлі я? (Садзіцца на трон. Выходзяць тры каралі.)
    Т р ы каралі
    Тры крулеве, манархове з всходніх краёв пушчаён, сэрца фяры, тшыма, дары, пану дары отдаём... Дарымысень кантантуе, бардзо сэрцэ іх шацуе, за цо нех небо маён... (Выходзяць.)
    Г э р а д
    Жаўнежу, жаўнежу, бітны рыцэжу, о заволай мне Еселя, добрэго фактора...
    Жо а у н е р
    Слушаем прыказ! (Выйшаўшы, вяртаецца з Ёселем.)
    Г э р а д
    О, Ёселю, Еселю, добры фактору, о не слыхалэсь о народзэню Мэсыяша?..
    Ёсель
    Есцэ, крулю найяснейся, не слысалам, есцэ в свое біблі не пацсалам...
    Г э р а д
    А ідзь, попатш, і чым прэндзэй назад повруцай! (Ёсель выходзіць і зараз жа прыходзіць.)
    Е с е л ь
    Слысалам, найяснейся крулю! Народзілся Мэсыяш в Батлее месцы і бэндзэ цалым светам владоваць...
    Г э р а д
    A то добжэ, о ідзь собе і заволай мне жовнежа, бітнэго рыцэжа... (Да жаўнера.) О, жаўнеж, жаўнеж, бітны рыцэжу, ідзь до Батлеі месца, усім дзяткам гловы ўцінай, маему сынові пардона не давай...
    Жь> а у н е р (выходзіць і зараз жа ўваходзіць)
    Усех пасек-парубаў, вашаму сыну галаву з плеч зняў!..
    Г э р а д
    Маўчы, дурань, стой на часах, як будзе якая пачвара ісці, каб збавіў ад смерці, лепшы чын заслужыш!.. (Уваходзіць каралева.)
    Каралева (уваходзячы, плача)
    О, крулю, Гэродзе, велька твая віна! Мендзы дзеткамі сын забіты лежы, цо там за прычыны? Маскі сень плачон, лзы вылевён, вельмі жаль маён, глосэм небо пшэбіваён...
    Г э р а д
    Прэч, прэч з очы моіх, я на то ніц не ўважам, хоц свэго сыночка з свету згладзіў, але за тое сам сябе з крулеўства не зсадзіў...
    Каралева
    Паментай, крулю-акрутніку, жэ на цэ пан бог смерць нашле!..
    Г э р а д
    Часавой, правадзі барыню дамой!..
    W о may н е р
    Ступай, ступай, барыня! (Пайшлі. Уваходзіць Смерць.)
    Батлеечныя лялькі
    Г э р а д
    О, яка то пшэчвара стоі пшэд маімі вачыма?
    С м е р ц ь
    Я смерць касціста, Маю косу сталісту, На то косу выострыла, Жэбы круля до гробу спровадзіла...
    Г э р а д
    О, не фатыгуйся, мая панначка, не фатыгуйся! За твэ злосці дам ці пурпуры злота, пшыкрый свое сухі косці...
    Смерць
    Чакалам час не малы, чакалам час не длугі, ідзь, крулю, на мое пекельнэ паслугі! (Смерць здымае касой галаву Гэраду і знікае. Гэрад ляжыць, уваходзіць жаўнер.)
    /пау нер
    Немножэчка паплясаў; свайго барына праспаў, прашчайце, гаспада, усякаму жывому чалавеку смерць страшна! ( Выходзіць. Улятае Чорт.)
    Ч о р т
    О, крулю, крулю зацны, быў над сваім дзяцёнкам бацны, казаў казакам-рыцэжам усім дзяткам гловы ўцінаць, свэму сынові пардону не даваць... (Захроп, схапіў і панёс Гэрада. Уваходзіць жаўнер.)
    Жо а ў н е р
    Пазбыў свайго пана, Буду піць віно збанам, Буду піць і гуляць, Бацьку з маткай успамінаць! Ці не відалі вы маёй жаны Ганюшы? Ганюша, душа, пахадзі-ка сюды!
    (Уваходзіць Ганюша.)
    Г а н ю ш a
    А вот і яна!
    Ж а ў н е р (пяе)
    А хто любіць гарбуза, А я люблю дыню, А хто любіць гаспадара, А я гаспадыню!
    Маладыя малодачкі, Прыхадзіце да мяне, Запрагайця коні вроны, Я паеду з вамі!
    (Пяюць гэта ж у другі раз і скачуць. Выходзяць. У ваходзіць 2-гі жаўнер.)
    2-гі ж а ў н е р
    Я естэм жовнер з-пад ружнэго вуйска, Мял собе жона, Анця кохана...
    Она мене біла і лаяла, на мне кія шукала... Я як схвыціў за чупрыну, Так і жуціў пад пярыну...
    Леж там, Анця, ціхо, Hex ці вэзьме ліхо... Пуйдзем да Хайкі, Напіемся гожалкі, Пару келбас печоных, Ото называся моя Анця, кохана жона! He відзелі вы моей коханэчкі?
    (Уваходзіць Анця.)
    А н ц я
    А вот яна і тут. (Музка-варбунка, пяюць і скачуць.)
    2-гі ж а ў н е р
    Пшыстань, Юрка, да варбунку, Бэндзем есьці з масла курку, Бэндзем есьць, бэндзем піць, Бэндзем хораша хадзіць!..
    А н ц я (пяе)
    Як пшыстанеш — улан бэндзеш, He пшыстанеш — дурэнь бэндзеш... Дамо каня, мундзір новы I на спіну кій дубовы...
    Дамо каня і кульбаку I прагонім, як сабаку...
    2-гі ж а ў н е р
    Анця, Анця, што ты робіш, За сабою хлопцы водзіш... За сабою, маладою, Водзіш хлопцы чарадою...
    А н ц я
    Каб я хлопцаў не вадзіла, Так я босая хадзіла б... Мяне хлопцы палюбілі, Чаравічкі мне купілі...
    (У ваходзіць 3-ці жаўнер. Анця ўцякае.)
    3-ці ж а ў н е р
    Як ты смееш з маёю жаною плясаць?
    2-гі ж а ў н е р
    Звініце, гаспадзін,
    Хоць я з вашай жонкай паплясаў, Затое празнічка пазвелічаў, А за гэта румачку гарэліцы паднясу!
    3-ці ж а ў н е р
    Я ў вас не спрашваю водачкі, у мяне свае тры грошы ёсць у кішэні. Вот вам!.. (Ударыў 2-га жаўнера.)
    2-гі ж а ў н е р
    Ды вот і вам! (Ударыў 3-га жаўнера.)
    3-ці ж а ў н е р
    Як вам? Я не хлопчык сярод вамі, Я адлічан галунамі, Міне гэнэралы знаюць, Гасудару прэдстаўляюць!..
    А ты хто такі, пузаты інвалід?
    He знаеш, як з пораху паліць...
    Табе толькі памойніцу чысціць!..
    Вот табе, вот табе!
    (Прыбівае жайнера і сам выходзіць.
    Уваходзіць венгерац.)
    Венгерац
    Сянкер, Вэнгер, Ворытанці — А цо лежы мосі панці?..
    Купіл, не купіл,
    А потарговаць можна...
    Вставай помалюсеньку,
    Занюхай моего вэнгерского спірытусу, Ожывіш сваю душу!.. Нюхай ту...
    2-гі ж а у н е р
    Ап-ч-хэ!
    Венгерац
    Ешчэ раз!
    2-гі ж а ў н е р
    Ап-ч-хэ!
    Венгерац
    Ешчэ раз!
    2-гі ж а ў н е р
    Ап-ч-хэ!
    Венгерац
    А цо, і на здрове паздравіл, I не очкі повесэліл! А скажы ж Ты, мой міленькі, за што ў вас драка Случылася?
    2-гі ж а ў н е р
    Як пашлі мы на паядынку, За сваю собствену жынку, Як ён ударыў мяне куляю ў бок, Дык я іі зваліўся з ног...
    Венгерац
    А што табе баліць?
    2-гі ж а ў н е р
    Г алава!
    Венгерац
    Баліць табе галава, Абрыць яе дагала, Тры разы паленам прыўдарыць, Гарачай вадою ашпарыць, Вот табе й галава
    Будзе здрава! А больш што табе баліць?
    2-гі ж а ў н е р
    Зубы!
    Венгерац
    Баляць табе зубы, Аббіць табе і губы... Лішку крові не пусціць, Ялову шышку ў рот забіць... Вот табе і зубы будуць здаровы!.. Што больш баліць?..
    2-гі ж а ў н е р
    Жывот, паночку!
    Венгерац
    Дуб рэж, Піловіны еш, Бярозаву кару Кладзі к жывату... He будзеш хвараць. Будзеш даход браць, Вазьмі доўбню, Пайдзі на лядоўню... На баране ляж, Невадам накрыйся, Выпацеіш, Будзеш здароў... А за мае труды Даш два чырванцы!.. Ступай за мною Пад Бычыху
    За Хар’яшыху,
    Дзе Хруцкі скасаваў, За тое сам прапаў...
    (Пайшлі. Уваходзіць 1-я кракавянка.)
    1-я кракавянка
    Добры вечар, мое панства, За выкрэнтасам хадзіла, Тарбэчку згубіла...
    He жаль тэй тарбэчкі,
    Як там было тры перапечкі, He тры коноплянэго помэнзаня. He відзелі моей товажышкі?
    (У ваходзіць 2-я кракавянка.)
    2-я кракавянка
    А вот і яна.
    1-я кракавянка
    Сконт паненка?
    2-я кракавянка (пяе)
    3	Кракова. А паненка?
    1-я кракавянка
    3	Вальбова!
    Ці з Кракова,
    Ці з Вальбова,
    To вшыстко еднакова...
    Прошэ паненцы які тэксцік заспеваць!..
    2-я кракавянка (пяе)
    Я в Кракове і бывала,
    I бываць я бэнда, Млодых хлопцаў я кохала, Так і кохаць бэнда...
    Влязэ нагур, Спуйжэ надол
    Обачэ мілэго, А да бога путрымайце... Даскачу да него...
    Прошэ паненцы!
    1-я кракавянка (пяе)
    А бадай вас Д’яблы взелі, Цо вы мне робеце, Атдаеце до кляштожу, Так мале дзеце...
    А в кляштоже Тварда ложэ, Вісі дысцыпліна, Встае в ночэ, А полночэ, А першай гадзіне...
    Пане музыканце, проша заграць нам полечке!
    (Музыка грае польку. Патанцаваўшы, яны выходзяць. Уваходзяць Антон, Антоніха. Антон вядзе казу.)
    А н т о н
    Антон, Антон...
    Казу вядзе...
    Тыц-мыц, тыц-мыц, Каза ня йдзе...
    Антоніха папіхае, На табаку зарабляе...
    (Да казы.) Вадзіў я цябе па Стаўпішчы I па Гарадзішчы, Прывёў на Міколу да Міра, Ці не дасць бог купца якога, Галёндара...
    (Уваходзіць Есель.)