• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    А на дзіця здароўе. На ката ўсё ліха, А ты, дзіця, спі ціха. Ты, коця, не вурчы, А ты, дзіця, спі-маўчы.
    Ах ты, коцік, мой каток...
    Ах ты, коцік, мой каток, У цябе серанькі хвасток. Прыйдзі ў хату начаваць, Маю Волечку качаць. А я табе заплачу: Дам кусочак піражка I кушынчык малачка.
    Люлі-люлі-люлі...
    Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры 3 вялікае буры. Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі куры сакатаць, Трэба курам чаго даць. Ці ячменю жменю, Ці жыта карыта, Ці бобу каробу, Ці гароху троху, Ці ярыцы паўмяліцы, Ці грыкі чаравікі, Ці пшаніцы паўдайніцы, А дзіцяці — цыцы.
    А-а, люлі-люлі-люленькі...
    А-а, люлі-люлі-люленькі, Да ляцелі куранькі.
    Да ляціце, куранькі, вон, вон, Да нясіце хлопчыку сон, сон. Да ляціце, куркі, на вароты. Да селі-ўпалі на вароцях У чырвоненькіх чабоцях. А-а, баю-баю, баю-баю.
    Баю-баю-баінькі...
    Баю-баю-баінькі, Прыбяжалі заінькі.
    — Ці спіць ваша дзевачка, Дзевачка-прыпевачка?
    — Ухадзіце, заінькі, He мешайце баінькі.
    А-а-а, люлі-люлінькі...
    А-а-а, люлі-люлінькі, Да пабег зайчык у лясочак, Да знайшоў зайчык паясочак. Трэба зайчыка паймаці, Да паясочак адабраці I хлопчыку аддаці,— Стане хлопчык спаці.
    Да пабег зайчык пад ліпку, Да знайшоў сабе скрыпку. Трэба зайчыка паймаці, Скрыпачку адабраці,— Стане хлопчык спаці.
    Да пабег зайчык пад грушку, Да знайшоў сабе падушку. Трэба зайчыка паймаці, Да падушку адабраці,— Стане хлопчык спаці.
    А-а-а, люлі-люлінькі.
    Ой, баю-баю-баю....
    Ой, баю-баю-баю, He лажыся на краю.
    А ты з краю упадзеш I галоўку разаб’еш.
    А-а, а-а, малое...
    А-а, а-а, малое, А налета — другое. Гэта будзе нянька, А другое — лялька,
    Гэта будзе калыхаць, А малое будзе спаць. Гэту будзем малаком, А другую — кулаком.
    Люляй-люляй, дзіця, спаць...
    Люляй, люляй, дзіця, спаць, Няма каму калыхаць, А я, маладзенька, Пагуляць радзенька.
    Люлі, малое дзіця...
    Люлі, малое дзіця, Люлі, дарагое.
    Бадай жа ты, дзіцятачка, 3 калыбелі ўпала, За табою, дзіцятачка, Мне гульба прапала.
    Мне гульба прапала, Гуляць волі не стала.
    ЗАБАЎЛЯНКІ
    Ладу-ладу-ладкі...
    Ладу-ладу-ладкі.
    — А дзе былі? — У бабкі. — А што елі? — Кашку. — А што пілі? — Бражку.
    Бабулька казала, Як нас частавала: — Прыхадзіце часцей, Пачастую ляпей:
    Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі, Піражкоў у маку I розных прысмакаў.
    Лады-лады-ладкі...
    Лады-лады-ладкі, Малыя рабяткі Гарох малацілі — Цапы паламілі. Лады-лады-ладкі! — Дзе былі? —У бабкі! — Што елі? —Кашку! — А што пілі? — Бражку! Кашка — масляная, Бражка — смашненькая. Папілі, паелі — Дамоў паляцелі, На вароты селі, «Ладушкі» запелі.
    Кацюты, кацюты...
    Кацюты, кацюты, Ладушкі-ладкі. — Дзе былі? — У бабкі. — Што рабілі? — Муку малолі. -— Дзе падзелі? ■— Мышкі з’елі. — Куды паняслі? — Сюды, сюды, сюды.
    Чук-чук, чукавала...
    Чук-чук, чукавала, Пад рэшатам начавала. Рэшата радзенька, Дзіцятка маленька.
    Кую, кую ножку...
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Куплю чаравічкі На ножкі вялічкі.
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. За чатыры мілі Падковачкі збілі.
    А. Паслядовіч. У каго дзеткі, у таго і ягадкі
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка ліхая, Кабылка кульгае.
    Мышка, мышка, дзе была...
    — Мышка, мышка, дзе была?
    — Была ў пана караля.
    — Што рабіла? — Лыжкі мыла.
    — А што далі? — Кусок сала.
    — Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрыла? —Халяўкаю. — Дзе падзела? —Кошка з’ела.
    Ішоў бай па сцяне...
    Ішоў бай па сцяне У чырвоным жупане. Ці баіць, ці не? — Баіць. — I ты кажаш — баіць, I я кажу — баіць.
    Ішоў бай па сцяне, Насіў лапці ў кішане. Ці баіць, ці не? — He. — I ты кажаш — не, I я кажу — не.
    ПЕСНІ
    Пайшоў конік да вады...
    Пайшоў конік да вады,— Шаўковыя павады, Вады не напіўся.
    — Чаму не напіўся?
    — Калодзіцы няма.
    — А дзе тая калодзіца?
    — Чэрві патачылі.
    —А дзе ж тыя куры?
    — Каршуны падралі.
    — А дзе тыя каршуны?
    — У поле паляцелі.
    — А дзе тое поле?
    — Кветкамі зарасло.
    — А дзе тыя кветкі?
    — Дзеўкі пашчыпалі.
    — А дзе тыя дзеўкі?
    — Панічы пабралі.
    — А дзе тыя панічы?
    — Пайшлі на вайну. — А дзе тая вайна? — Пасярод гумна.
    Зайчык маленькі...
    — Зайчык маленькі, Чым ты жывенькі?
    — Я і сам дзіўлюся, Чым я жыўлюся. Пасадзіў капусту Hi рэдка, ні густа. Пайду я рана,— Капуста парвана, Пайду я позна,— У капусце росна.
    А шэрая козанька...
    А шэрая козанька, Тапу-тапу скоранька, Пераскочыла праз плот Ды пабегла ўва гарод. Аб’елася цыбуліцы,— Крычыць, бяжыць па вуліцы; Аб’елася часнаку,— Крычыць, бяжыць па таку.
    ЗАКЛІЧКІ, ПРЫГАВОРКІ
    Сонейка, сонца...
    Сонейка, сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
    Дожджык, дожджык, секані...
    Дожджык, дожджык, секані, Я паеду на кані.
    Дожджык, дожджык, перастань, Я паеду на Растань.
    Дожджык, дожджык, крапані...
    Дожджык, дожджык, крапані, Бабу з поля прагані.
    He йдзі, не йдзі, дожджыку...
    He йдзі, не йдзі, дожджыку, Звару табе боршчыку.
    Ай, люлі-люлі, Люленькі-люлі.
    Пастаўлю пад лаўкаю, Накрыю лапаткаю.
    Пастаўлю пад сенцамі, Накрыю паленцамі.
    Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю.
    Талерачка здымецца, А дожджык унімецца.
    Гары, гары гарка...
    Гары, гары гарка, Прыедзе кухарка. Кухарка — на карове, Кухар — на кабыле, Дзеці — на цялятах, Слугі — на шчанятах.
    Калода, калода...
    Калода, калода, Калі будзе пагода?
    Як цяпер, то ляці, Як у чацвер, то сядзі.
    Слімак, слімак...
    Слімак, слімак, Выпусць рожкі, Дам мукі На пірожкі.
    Калека, калека...
    Калека, калека, Нагрэй чалавека!
    Калі не нагрэеш,— Сама акалееш.
    Каза, каза, дай малака...
    Каза, каза, дай малака! Казёл, казёл, дай дзёгця!
    Жылі-былі мужыкі...
    Жылі-былі мужыкі, Бралі грыбы рыжыкі.
    Да вілася пчолачка...
    Да вілася пчолачка, Пчолачка, пчолачка У вяршэчку сосанкі, Сосанкі, сосанкі.
    Ехала ікаўка...
    Ехала ікаўка На сівой кабыле.
    Кабыла пала, Ікаўка прапала.
    ДРАЖНІЛКІ
    Мі-кі-та! Ці ты та?..
    — Мі-кі-та! Ці ты та? — He я то, мой та-та. Мікіціха дзяжу месіць, А Мікіта спіну чэшыць. Мікіта дровы сячэць, А Мікіціха бліны пячэць.
    Сячэць дровы яловыя, Пячэць бліны паловыя.
    Касы заяц нанёс яец, Вывеў дзяцей — касых чарцей.
    Наталля — пралля...
    Наталля — пралля, Кузьма-вераценнік. Пайшоў у бярэзнік, Сабакі дагналі, Нагу адарвалі.
    Дзілінь-дзілінь-баў...
    Дзілінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў!
    Палажылі Саўку На белую лаўку. Лаўка трасецца.
    Саўка смяецца.
    Курачка сакоча — Савачка рагоча. Дзілінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў!
    Віця, Віця, Віцяля...
    Віця, Віця, Віцяля, З’еў карову і цяля I дванаццаць парасят, Толькі хвосцікі вісяць.
    Сяргей-верабей...
    Сяргей-верабей На кані катаўся, Рукі, ногі паламаў, Без штаноў застаўся.
    лічылкі
    Раз, два, тры, чатыры...
    Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: He чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
    Раз, два — булава...
    Раз, два — булава, Тры, чатыры — прычапілі, Пяць, шэсць — кашу есць, Сем, восем -—сена косім, Дзевяць, дзесяць — сена весіць.
    Раз, два, тры, чатыры...
    Раз, два, тры, чатыры, Пяць, шэсць, сем, восем, Выйшла баба з доўгім носам, А за бабай сівы дзед, Запытываець, колькі табе лет.
    Сядзіць немец на паліцы...
    Сядзіць немец на паліцы, Лічыць дзеці на вуліцы: Айн, цвай, драй — Міша, вылятай.
    Сядзіць зайчык на прыпечку...
    Сядзіць зайчык на прыпечку, Лічыць дзеці па-нямецку: — Сцяпан, Лявон, Выйдзі з хаты вон.
    Первенчыкі...
    Первенчыкі, Другенчыкі, Кругі,
    Другі, Вон!
    Дружэньчыкі, Бярвеньчыкі, Я шышаў, А ты выйшаў.
    Сем семярэй...
    Сем семярэй I сямёра свіней. Свінка і свінчын брат I сямёра парасят.
    Саломінка...
    Саломінка, Яромінка Прэла, Гарэла, На мора Ляцела. Касцюк, Масцюк, Радзівон, Пайдзі вон.
    Чыкі-чыкі-чыкарок...
    Чыкі-чыкі-чыкарок, Паня, Фёдар-Федарок. Тлела, гарэла, замуж хацела. Чырык, башмак, Барада, лаві.
    Цок-цыгірок...
    Цок-цыгірок, Пана фіда-футарок.
    Прэла, гарэла, Замуж ляцела. Вусь, барадусь, Кіслы квас, Лаві нас!
    Кацілася торба...
    Кацілася торба 3 вялікага горба. А ў той торбе Хлеб, паляніца. 3 кім ты хочаш Падзяліцца?
    Т. Агафоненка. Лялькі
    Эна, бэна, рэсь...
    Эна, бэна, рэсь, Кэнтар, мэнтар, жэсь, Эна, бэна, раба, Кэнтар, мэнтар, жаба.
    Э-ката, пэ-ката, мэ...
    Э-ката, пэ-ката, мэ, Абель, дабель, далінэ, Ікі, пікі, гамацікі, Клёнц, бонц, заёнц.
    А ты, коцік, не гуляй...
    А ты, коцік, не гуляй, Начовачкі прыбірай! Начовачкі слізкі, Вядзёрачкі блізкі.
    Круг абарваўся, А ты так астаўся.
    ГУЛЬНІ
    Палачка-шукалачка
    Збіраецца група дзяцей. Выбіраюць аднаго, які будзе ўсіх шукаць (шукальнічак). Рэшта хаваюцца хто куды. Калі ўсе схаваюцца, шукальнічак на ўмоўленым месцы стукае палачкай і голасна гаворыць:
    Палачка-шукалачка, Я йду шукаць.
    Каго я першага знайду, Таго за палачкай пашлю!
    Каго першага знаходзіць, той пасля таго, як усе знойдзены, становіцца на месца шукальнічка.
    Г арлачыкі
    Збіраюцца дзеці і садзяцца кружком. Выбіраюцца дзеючыя асобы: матка, дачка і кот. Матка ідзе ў поле жаць, а дачка пільнуе ад ката гарлачыкі (гаршчэчкі). Кот падкрадваецца і куляе ўсе гарлачыкі. Прыходзіць дадому матка, бачыць перакуленыя гарлачыкі і гаворыць:
    — Божа мой, хто гэта пабараціў гарлачыкі? А знаць жа, гэта прыходзіў кот?
    Потым матка лае дачку:
    — А ты куды глядзела, куды глядзела?
    I б’е дачку. Гульня працягваецца такім чынам да трох разоў. Матка ідзе ў поле, кот куляе гарлачыкі, а матка карае дачку. За трэцім разам матка кідаецца шукаць ката, які ўцякае. Матка, дагнаўшы ката, карае яго для віду.
    У яркі
    Для гульні расчышчаюць гладкую пляцоўку і на ёй робяць пяткамі невялікія ямачкі, якія і называюцца яркамі. Яркі размяшчаюцца ў адзін рад, і лік іх залежыць ад ліку ўдзельнікаў. На адлегласці трох крокаў ад
    ярак праводзіцца «агонь» — лінія. Потым кожны па чарзе павольна коціць па ярках мячык. Як толькі мячык упадзе ў чыю-небудзь ярку, усе стрымгалоў кідаюцца бегчы ад іх. Гаспадар яркі хапае з яе мячык, падбягае да агню і стараецца «застукаць» каго-небудзь мячыкам.
    Каго застукае, таму залічваецца ярка; у адваротным выпадку ярка лічыцца таму, хто кідаў мячык. Калі такіх штрафаў збярэцца столькі, колькі ярак у радзе, тады штрафнога ставяць тварам да сценкі і караюць яго ўдарамі па спіне кулакамі, канешне, не моцнымі, пад такт песні:
    Ярка, палка! Каралёва жонка! Лезь на палаці, Стань казыраці, Будзем у карты граці, I вечара дажыдаці.
    Б’юць мацней і разбягаюцца. Калі прайграўшы каго-небудзь зловіць, гульня пачынаецца зноў з самага пачатку.