• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    * Прыпевы «Ой-ёй-ёй» і «Ой, божа ж мой!» паўтараюцца адпаведна пасля 1-га і 2-г» радкоў кожнай страфы.
    19 Зак. 3328
    Ля калыскі трэба нянькі, А ля печы кашаваркі.
    Даў ёй хлопец тры капейкі: — Пайдзі купі хлеба, солі.
    Хлеба, солі не купіла, На базары заблудзіла.
    Ой, пайду я лугам...
    Ой, пайду я лугам, лугам, ну ды я, ну ды я, Дзе мой мілы арэ плугам, ну ды я, ну ды я.
    Панясу я яму есці, ну ды я, ну ды я.
    Ці не скажа радам сесці, ну ды я, ну ды я.
    Ён наеўся і напіўся, ну ды я, ну ды я, Сеў на плуг і засмуціўся, ну ды я, ну ды я!
    — Чаго сядзіш і не арэш, ну ды я, ну ды я, Чаго, мілы, не гаворыш, ну ды я, ну ды я?!
    — А я сяджу і думаю, ну ды я, ну ды я, Што ліхую жонку маю, ну ды я, ну ды я.
    — Ці ж ты сватаў мяне ўночы, ну ды я, ну ды я, А дзе ж былі твае вочы, ну ды я, ну ды я?
    — Каб жа ты была такая, ну ды я, ну ды я, Як і мая братавая, ну ды я, ну ды я!
    — А я бровы ў сажу ўмажу, ну ды я, ну ды я, Братавую пераважу, ну ды я, ну ды я!
    Чабарок, чабарок...
    Чабарок, чабарок Ды каля дарожкі, Харошанькі мой міленькі, Ды крывыя ножкі.
    Ох, ох, ды крывыя ножкі. *
    А мой жа ты даўганосы, Ой, які ж ты нехарошы,
    * Апошні радок кожнай страфы паўтараецца з воклічам «Ох, ох!»
    Каб ты быў такі, як я, Дык даўно была б твая.
    Каля саду я хадзіла, Ды шчыпала вішні. Дай жа, божа, кавалера Ды пад мае мыслі.
    Каб і люльку не курыў, Табакі не нюхаў, Чужых жонак не любіў, Адну мяне слухаў!
    Чаму ж мне не пець...
    19*
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатаныцы Парадак ідзець?
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Мушка на вакенцы У цымбалкі тнець.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Павучок на сценцы Кросенцы снуець.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Мой сынок ў калысцы, Як бычок, равець.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Парсючок пад лаўкаю Бульбачку грызець.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Жонка на печы Прусакоў таўчэць.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Петушок на сметнічку Зерняткі дзяўбець.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Сучачка на лычку Хатку сцеражэць.
    На
    На дварэ дожджык, А ў хаце лужа. Разгневалася жонка Ды на свайго мужа.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць:
    дварэ дожджык...
    — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Разгневалася жонка Ды на свайго мужа, Залезла на печку, Сказала: нядужа.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Устань, устань, міла, Прынёс табе піва.
    — Дай жа мне спакой, Я ледзьве жыва.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Устань, устань, міла, Я прынёс гарэлкі.
    — Чорт цябе забяры, Шукай сабе дзеўкі.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Устань, устань, міла, Прынёс табе мёду:
    — Дай жа мне спакой, А не ем яго зроду.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Устань, устань, міла, Прынёс я дубінку — Тонкую, гібкую Ды й на тваю спінку.
    Мілая ўстала
    Як бы не ляжала, Абняла мілога Ды й пацалавала.
    — Дзякуй табе, мілы, Што ты здагадаўся, Ад маёй хваробы Зелля расстараўся.
    He балела цела, He балелі косці. Гэта ж я ляжала 3 вялікае злосці.
    А мой мілы захварэў...
    А мой мілы захварэў, Кіселіку захацеў.
    Ох, ну, ды ох, ну! *
    На баране цадзіла, А на лёдзе варыла.
    Кіселіку захацеў.
    Ой, цыц, мілы, не ўмірай, Кіселіку дажыдай.
    Пакуль кісель укіпеў, Мой міленькі адубеў.
    Як на покуці ляжаў,
    Пайшла баба па сялу Даставаці кісялю.
    Яшчэ было трошкі жаль.
    He дастала кісялю, Ды дастала аўса.
    Цераз сяло як вяла, Яшчэ трошкі загула.
    Намачыла кісель
    На дванаццаць нядзель.
    Як вывела за сяло, Ужо стала весяло.
    * Словы «Ох, ну, ды ох, ну!» паўтараюцца ў кожнай страфе з паўторам другога радка тэксту.
    Было ў цёшчы сем зяцёў...
    Было ў цешчы сем зяцёў: Вот і Цішка зяцёк, I Мікіта зяцёк, I Захарка зяцёк, I Макарка зяцёк, I Дзяменцій зяцёк,
    М. Мікешын. 3 серыі «Беларускія малюнкі»
    I Кліменцій зяцёк, Ай, Ванюша луччы ўсіх.
    Прыехалі зяці ў госці: Вот і Цішка прыехаў, I Мікітка прыехаў, I Макарка прыехаў, I Захарка прыехаў, I Дзяменцій прыехаў,
    I Кліменцій прыехаў, Ай, Ванюша ўперадзі ўсіх.
    Стала цешча зяцёў частаваці: Вот і Цішку стакан, I Мікітку стакан, I Захарку стакан, I Макарку стакан, I Дзяменцю стакан, I Кліменцю стакан, Ай, Ванюшу стакан мёду.
    Стала цешча закуску даваць: Вот і Цішку ляпёшку, I Мікітку ляпёшку, I Захарку ляпёшку, I Макарку ляпёшку, I Дзяменцю ляпёшку, I Кліменцю ляпёшку, Ай, Ванюшку гарачы блін.
    Стала цешча зяцёў спаці класці: Вот і Цішку на пол, I Мікітку на пол, I Захарку на пол, I Макарку на пол, I Дзяменцю на пол, 1 Кліменцю на пол, Ай, Ванюшку на куце.
    Стала цешча напрадкі даваці: Вот і Цішку дзяружку, I Мікітку дзяружку, I Захарку дзяружку, I Макарку дзяружку, I Дзяменцю дзяружку, I Кліменцю дзяружку, Ай, Ванюшку адзіяла.
    Стала цешча зяцёў праважаці: Вот і Цішку дубінкай, I Міколку дубінкай, I Захарку дубінкай, I Макарку дубінкай,
    I Дзяменцю дубінкай, I Кліменцю дубінкай, Ай, Ванюшка хай тут.
    Спарадзіла чачотачка семера дачок...
    Спарадзіла чачотачка семера дачок, Спарадзіла невялічкіх, семера малых: Аўгіння і Аксіння, I Тацюха, і Насцюха, I Макрына, і Грыпіна, Сёмая —Хімка.
    Спарадзіўшы і ўзрасціўшы, замуж аддала: Аўгінню за Мірона, Аксінню за Сапрона, Тацюху за Дзяміда, Насцюху за Свірыда, Радзівону — Макрына, А Хрытону — Грыпіна, Хімку — за Кузьму.
    Як пачала чачотачка пасагі даваць, Як пачала невялічкім усім дараваць: Аўгінні — кажушок, Аксінні — фартушок, Тацюсі — пялёнкі, Насцюсі — суконкі, Макрыні — дзве кошкі, Г рыпіні — панчошкі, Хімцы — падвязкі.
    Зазывала чачотачка дзесяцёх мудрых, Зазывала чачотачка братцоў родных: Адзін быў Савацей, Другі быў Цілямей, Трэці быў Атрахім, Чацвёрты — Гарасім, Быў Барыс і Дзяніс I арганец, пузанец, I слуга Карпец.
    Былі дзеўкі на вяселлі і маладзіцы, Былі старынькія бабкі і ўдавіцы: Яся, Кося і Скірпуся, Была Хадора і Барбуся.
    Нанімала чачотачка многа музыкі, Нанімала чачотачка ўсю капэлю: Верабей на скрыпцы, Салавей на прытыцы, А сарокі у прыскокі, А вароны у далоні, Чорны галкі на цымбалкі, Дробны пташкі насунулі, Люба слухаць, як зайгралі.
    А чачотка не гуляла, Чорну блаху гатавала. Тры дні госці банкет мелі, Пакуль чорну блаху з’елі. А на трэцюю нядзелю Госці дамоў захацелі, За вяселле дзянкавалі,— Пара дамоў!
    А як дзед з бабай пайшоў па каліну.,.
    А як дзед з бабай пайшоў па каліну, Цераз рэчку, азярцо пераходзіць дзеду. — А дзеду мой, дзеду, наламай каліны, He наломіш каліны — люблю ды й пакіну. *
    А ўжо дзеду вада па калена паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзеду вада ды па пуза паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзеду вада па пояс паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзеду вада па грудзі паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзеду вада ды й па глотку паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзед патануў, толькі задам баўтануў, Рада баба, рада баба, што дзед утапіўся: — Ды паднялась пранца-хваля, за куст учапіўся.
    * Два апошнія радкі паўтараюцца як прыпеў пасля кожнай страфы.
    Пасеяў мужык грэчку...
    Пасеяў мужык грэчку, Жонка кажа: «Мак, мак!» Няхай так, няхай сяк, Няхай з грэчкі будзе мак.
    Пасеяў мужык жыта, Жонка кажа: «Мак, мак!» Няхай так, няхай сяк, Няхай з жыта будзе мак.
    Пасеяў мужык рэпу, Жонка кажа: «Мак, мак!» Няхай так, няхай сяк, Няхай рэпа будзе мак.
    Злавіў мужык рыбу, Жонка кажа: «Рак, рак!» Няхай так, няхай сяк, Няхай рыба будзе рак.
    Купіў мужык бізуна, Жонка кажа: «Пастарнак!» ■— Калі гэта пастарнак, Пакаштуй жа яго смак.
    А ў верасні месяцы...
    А ў верасні месяцы Выпала пароша.
    Дзед бабу палюбіў, Бо яна хароша.
    I крывая, і сляпая, Яшчэ к таму злая: I крычыць, і бурчыць, Слова дзеду не змаўчыць.
    — Убярыся, бабка,
    У белае белле:
    Я ж цябе павяду 3 сабой на вяселле.
    Убралася бабка Ды ў белае белле.
    — Цяпер вядзі, дзед, мяне 3 сабой на вяселле.
    Узяў дзед ды бабку За белую ручку, I спіхнуў дзед бабку 3 моста ды ў рэчку.
    — Цяпер, бабка, кайся, Крыху пакупайся.
    А як бабка панырне, To дзед кіем папіхне.
    Прыйшоў дзед дадому
    I стаў ён бажыцца: — I ё-ёй, і яй-богу, He буду жаніцца.
    Раздумаўся дзедка Ды ў далоні плешча: — Калі буду жыў-здароў, Ажанюся яшчэ!
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй...
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй, Па маёй галаве, Астанецца ўсё табе.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй, I таўкач, і мялён, I старожа, і прыгон.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй.
    Астанецца ўсё табе, I сарочка з мяне.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй.
    У сарочцы гніды, вошы, I калітачка без грошы.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла не бядуй, I хамут, і дуга, I я табе не слуга.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй, He бядуй, не бядуй, Мая міла, не бядуй.
    Захацела бабусенька...
    Захацела бабусенька Ды разбагацеці, Цып, цып, цырура. *
    Пасадзіла курапатку, Каб вывела дзеці.
    Выпусціла бабусенька На падвор’е пасці.
    Сама села на улачку Кудзелечку прасці.
    Шура-бура наступае, Дожджык пакрапляе.
    — Пара, пара, бабуленька, Курчат збіраці.
    Яшчэ курчат не сабрала,— Дзве растаптала.
    Сюды-туды павярнула — На трэцяе ступнула.
    — Ой, да божа, божа, божа, Ды што ж мне рабіці?
    Ёсць у мяне стары дзедка, Будзе мяне біці.
    А як прышоў стары дзедка Із лесу да хаты:
    Прыпеў «Цып, цып, цырура» паўтараецца пасля кожнай страфы.
    — Чаму, чаму, бабуленька, Курчат не чуваці?
    — Выпусціла на падвор’е, Празарылі людзі.
    Ой, як узяў, як узяў дзедка Сырую дубінку.
    Пабіў бабе, пакалаціў Галаву і спінку.
    — Бадай табе, стары дзедку, Барада аблезла.
    Забіў, забіў, закалаціў, Аж на печ не ўзлезу.
    Ой, у лесе пры даліне...
    Ой, у лесе пры даліне, Ой, там сталася бяда!
    Гэй, гэй, у лесе, у лесе, Ой, там сталася бяда! *
    Пры даліне, у гушчары Калыхаліся камары.
    Дуб да дуба пахіліўся, Камар з дуба зваліўся.
    Пабіў камар патыліцу Аб дубову караніцу.
    Ой, пабіў камар бакі Ды аб дубовыя сукі.
    Ой, пабіў камар калені Аб дубовыя карэнні.
    Высыпаліся ўсе зубы 3 камарыкавай губы.
    Прылятала муха-сваці Камарыка ратаваці.
    * Два апошнія радкі паўтараюцца пасля кожнай страфы.
    — Пасылайце да аптэкі, Ці не будзе крыху лепей?