Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
У бальніцу завязіце
I мяне там палажыце.
Там добрыя дактары — Вымуць душу без пары.
— Камарыку, мой ты браце, Дзе ж нам цябе пахаваці?
— He хавайце край дарогі, Бо патопчуць мяне ногі.
He хавайце пры даліне, Бо вырыюць мяне свінні.
Пахавайце ў цёмным лесе Пры зялёненькім гарэсе.
Будуць гарэхі шчыпаці, Камарыка ўспамінаці.
— А чый жа гэты помнік —
Ці маёр тут, ці палкоўнік.
— He маёр тут, не палкоўнік, А сам камар супакойнік.
Гэй, гэй, у лесе, у лесе, А сам камар супакойнік.
ПЕСНІ ДА ТАНЦАУ, СКОКАЎ I ГУЛЬНЯЎ
Юрачка
Ах, ты, Юрачка, Што не жэнішся, Прыдзе зімачка,— Куды дзенешся?
Ты напрасна не хадзі, Доўга дарма не глядзі.
Ах, ты, Юрачка, Што не жэнішся?
Што ты, Юрачка, Азіраешся, Палюбіць каго Сабіраешся?
Ах, ты, Юрачка, Што сутулішся, У каго зімой Ты прытулішся?
На каго жа ты Тут любуешся, Ночкай цёмнаю Ты цалуешся?
Ты напрасна не хадзі, Доўга дарма не глядзі.
Ах, ты, Юрачка, Што сутулішся?
Кадрыль
А ці я не дзеўка, Ція не паненка,— Рукі, як бячоўкі, Ногі, як начоўкі.
А ці я не дзеўка, Ція не паненка,— Спадніца ў кружкі, Чатыры падушкі.
А ці я не дзеўка, Ці я не паненка,— Хвартух у ёлкі, У чатыры полкі.
А ці я не дзеўка, Ція не паненка,— I спаднічка ў радна, Я з мордачкі ладна.
А Мікіта жыта носіць...
А Мікіта жыта носіць, Мікіціха дзяжу месіць. Мікіта, Мікіта, Клінам шуба сашыта. *
А Мікіта кучу веіць, Мікіціха муку сеіць.
Мікіта, Мікіта, Клінам шуба сашыта.
А Мікіта дровы сячэць, Мікіціха есці нясець.
Мікіта, Мікіта, Клінам шуба сашыта.
Антон маладзенькі...
Антон маладзенькі Піў мёд саладзенькі, Антоніха прыбягала, Свайму мужу падсабляла.
Антон казу вядзець: Тпру! Ну! Каза няйдзець, Антоніха падсабляла, Казу ззаду падпіхала.
— А ты, каза, стой, стой!
А ты казу дой, дой! А я казу кулаком, Ідзі сабе з малаком.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Падушачка, падушачка...
Падушачка, падушачка, Мая пухавая, Адна ў мамкі дачушачка, Дзеўка маладая.
У нядзелю на кірмашы Шоўку прыкупіла, Падушачку пухавую Міламу пашыла.
— Сёння прыйдзе мой міленькі — Вымяту падлогі, Падушачку пухавую Пасцялю пад ногі.
— Калі, дзеўка, мяне любіш Ды шчыра шануеш, Падушачку пухавую Ты мне падаруеш.
— Падушачку пухавую
He магу аддаці:
Прыйду позненька з вячорак — На чым буду спаці?
— Вазьму, дзеўка, цябе замуж Гэтаю вясною,— На падушачцы пуховай Будзем спаць удвое.
Падушачка, падушачка, Мая пухавая, Адна ў мамкі дачушачка, Дзеўка маладая...
На пуховай падушачцы Мякусенька спаці, Прыгожую дзяўчынаньку Люба цалаваці.
А Лявоніху Лявон палюбіў...
А Лявоніху Лявон палюбіў, Лявонісе чаравічкі купіў; Лявоніха, душа ласкавая, Чаравічкамі палясківала.
Як я молада ў матулькі была, Як вішэнька у садочку цвіла;
Цвіла, цвіла ды пацвітывала, 3 малайцамі ды пагулівала.
Папалася злому духу — мужыку, Ссушыў мяне, як лісцінку у духу,— А чаму ж цябе пярун не забіў, Як ты мяне маладую палюбіў.
Наехала повен двор казакоў, Узялі, ўзялі майго мужа у палон. Ой, не жаль мне, што яго узялі, Толькі жалка, што не моцна звязалі.
Ой, не жаль мне, што яго узялі, Толькі жалка, што не моцна звязалі. Ён, паганец, уцячэць, уцячэць, Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць.
А Лявоніха не жонка была, He мытую мне кашулю дала,— He мытую, не качаную, У суседа пазычаную.
Ай, Лявоніха, Лявоніха мая, Несалёную капусту дала, А Лявона дык і чорт не бярэць: Несалёную капусту жарэць.
А у полі ніўка...
А у полі ніўка,
Жыта палавінка,
Там дзяўчынка жыта жала, Сама чарнабрыўка.*
Жала яна, жала, У снапы вязала.
Ехаў казак дарожанькай:
— Здраствуй, дзеўка-жнейка.
Гэта — тая слава
Па ўсім свеце пала, Што дзяўчына казачэньку Сэрданькам назвала.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
У гародзе буракі, Чырвоная жычка, Любяць мяне, мама, хлопцы, Хоць я невялічка.
Хоць я невялічка, Хоць я нехароша,—
Дудар
Возьмуць мяне, мама, хлопцы Без аднаго гроша.
Хоць я невялічка — На лавачку стану, А ўсё ж таму казачэньку Да сэрца прыстану.
Гэй, гэй, таўкачыкі...
Гэй, гэй, таўкачыкі! Сем год бадзяліся, Гэй, гэй, дубовыя! У адну ступу сабраліся.
Гэй, гэй, дубовыя, Гэй, гэй, таўкачыкі!
На работу гатовыя! Гэй, гэй, дубовыя!
Песеялі
Пасеялі дзеўкі лён, Пасеялі дзеўкі лён, Дзеўкі лён, Дзеўкі лён.
Пасеялі дзеўкі лён.
Пасеяўшы палолі, Пасеяўшы палолі, Палолі, Палолі.
Пасеяўшы палолі.
Белы ручкі калолі, Белы ручкі калолі,
дзеўкі лён...
Калолі, Калолі.
Белы ручкі калолі.
Унадзіўся сівы конь, Унадзіўся сівы конь, Сівы конь, Сівы конь.
Унадзіўся сівы конь.
Памяў, стаптаў дзеўкам лён Памяў, стаптаў дзеўкам лён, Дзеўкам лён, Дзеўкам лён.
Памяў, стаптаў дзеўкам лён.
Старэнькі дзедка...
Старэнькі дзедка Па гародзе ходзіць, Па гародзе ходзіць, Канапельку сее.
Люшачкі, люшачкі, Люлі, люлі, люлі.*
Малада малодка У варатах стаяла, У варатах стаяла, Галубоў зманяла:
— Шугі, галубы, На каноплі к дзеду, На дзедавы градкі, Канапель кляваці.
Каб мне, младзенькай, Канапель не браці, Каб белых ручак Да мне не мараці.
Ой, да прадай, бабушка, бычка...
— Ой, да прадай, бабушка, бычка.*'
Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы двойчы.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
— Ну якога?
— Палавога.
— Ён у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
Яго не прадам!
— Ой, да прадай, бабушка, бычка.
Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка.
— Ну якога?
— Рабога.
— Ён у мяне рабы, рабы, ён мне робіць вілы, граблі;
Ён у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
Яго не прадам!
— Ой, да прадай, бабушка, бычка.
Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка.
-— Ну якога?
— Шэрага.
— Ён у мяне шэры, шэры, зачыняе вокны, дзверы;
Ён у мяне рабы, рабы, ён мне робіць вілы, граблі;
Ен у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
Яго не прадам!
— Ой, да прадай, бабушка, бычка.
Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка.
— Ну якога?
— Лысага.
— Ён у мяне лысы, лысы, ён памые лыжкі, місы;
Ён у мяне шэры, шэры, зачыняе вокны, дзверы;
Ён у мяне рабы, рабы, ён мне робіць вілы, граблі;
Ен у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
Яго не прадам!
— Ой, да прадай, бабушка, бычка.
Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка.
— А якога?
— Бурага.
— Ен у мяне буры, буры, заганяе свінні, куры;
Ен у мяне рабы, рабы, ён мне робіць вілы, граблі;
Ён у мяне шэры, шэры, зачыняе вокны, дзверы;
Ён у мяне лысы, лысы, ён памые лыжкі, місы;
Ён у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
Яго не прадам!
Жаніцьба Цярэшкіна...
Цярэшка, бяда, бяда, Далі мне старога дзяда. Мой жа ж ты дзядулечка, Я ж твая бабулечка.
Цярэшка, Цярэшухна, Цераз бор дарожанька Бітая, таптаная, Я ў мамкі каханая;
Я ў мамкі каханая, У татулькі прыбраная.
Божа ж мой, вяліка бяда, Далі мне старога дзяда. Дзед бабу тапіць вядзець, А баба крычыць, не йдзець: — Мой жа ты дзядулечка, Я твая бабулечка!
He ўсхадзі, зоранька, рана, Можа, каму ночанька мала. Мне, маладзе, ночка надаела, Што з мілым усю ночку сядзела. Пайду я у ток, у ток, Знайду я курэй куток, Пеўніка ніводнага, Усе курачкі зводныя.
Вы, куркі, не сакачыце, Галовак не клапачыце: Маю я рэшата пер’я, Куплю вам пеўніка-пеўня. Маю я ад бога надзею,— Прыйдзе мой мілы ў нядзелю. He ў гэту, ў другую, Для яго абед згатую.
На стаўпе каплун пячоны, А ў ступе перац таўчоны, На стале пляшка гарэлкі, За сталом паніч з паненкай.
Пайду я прасты глядзець, Як мая міла прадзець Тоненька-танюсенька, 3 пальчыкам раўнюсенька.
Пасядзі, мой мілы, у кутку, Пакуль я штонікі вытку, Выткаўшы, ды пашыю На сваю белу шыю.
Пайду я кароў даіць, А за мной Давыд бяжыць. Бадай це, Давыдзіла, Як я цябе не відзела, Бадай це качук узяў, Як ты мой хвартух падраў.
Мой жа ж ты татулечка, Прадай ты каровачку, Прадай ты каровачку, Купі мне шнуровачку. Прадай ты каровачку, Купі мне шнуровачку. Дзевачкі, чаху, чаху, Што ў нашым мяху, мяху? Шпілечкі, іголачкі, Залатыя пярсцёначкі. Пасядзі, дзедка, у кутку, Пакуль я кросенцы вытку. Выткаўшы, бяліць буду, Выбеліўшы, шыць буду. Прышыю белы каўнер, Каб мой дзедка быў жаўнер.
Раскажу вам, дзеўкі, расказ. Ездзіў мой татка на кірмаш. Ен жа мне сукенку купіў, Каб мяне дзядулька любіў. Купіў мне белы варатнік, Каб ад мяне дзедка не адвык, А хустачку — цветную, Каб была заметная, Каб мяне дзядулька пазнаў, Каб мяне бабулькай зваў.
А ў нашай вулачцы Стаіць конь вараненькі.
А на гэтым коніку Прыехаў мой міленькі.
Я свайго дзедку не знала, Я яго тады не ждала.
Як буду цяпер яго знаць, Буду я яго праважаць. Дам яму букецік цвятоў, Каб ка мне ў нядзельку прыйшоў.
Дам яму руцяны вянок, Каб ён помніў, дзе мой дамок, Скажу яму некалькі слоў: — Гуляй, мой дзядулька, здароў!
Я свайго дзядульку люблю, Я яму падарак куплю, Куплю залатое кальцо, Каб сказаў мне адно слаўцо. Скажы слаўцо слаўнае, Ці буду нараўная.
Скажы слаўцо смелае, Ці буду я мілая.
Падайся, дзядулька, падайся, На другіх не заглядайся. Хоць жа я няладная, Хустачка ядвабная, Хвартушок картуновы, Падайся, дзядулька чарнабровы. Пад акном явор, явор, Мой дзедка не ровен са мной. Прыміце явар з-пад акна, Дайце мне дзядульку, як я, Хоць росту ніжэйшага, Гонару вышэйшага.
Пайду я каля саду, Выламлю вінаграду. Вінаград не ломіцца, Дзядулька не ловіцца, Пайду я ў сад глядзець, Дзе мая рожа расцець. Расцець рожа і каліна, Мой дзядулька, як маліна: На нагах боцікі блішчаць, У кішэні грошыкі бразджаць, У яго кудрачкі ўюцца, За яго дзевачкі б юцца. Цвіцела рожа, цвіцела,
Далі мне, каго хацела. Цяпер жа пагуляю, Як рыбка па Дунаю, Выйшаўшы, страхануся, Дзядульку наругнуся. Пайду я глядзець, глядзець, Як мая бабулька прадзець. Прадзець жа танюсенька, 3 пальчыкам раўнюсенька. Зялёна рутачка на акне, He ровен мой мілы ка мне: Ен росту вышэйшага, Гонару ніжэйшага.
Прыміце рутачку вы з акна, Дайце мне мілага, як я: Хоць росту ніжэйшага, Гонару вышэйшага.
Пастаі, мой мілы, ў кутку, Пакуль я кашульку вытку Белу-бяленькую.
Т онкую-таненькую. Шыючы, пакараціла, Золатам надтачыла. Пайду я каля саду, Найду я курэй стада, Найду я курэй стада, Пеўніка ніводнага. Вы, куркі, не сакачыце, Галовак не клапачыце: Маю я рэшата пер’я, Куплю вам пеўніка-пеўня. Смачная рыбачка шчучка, Мяккая мілага ручка; Смачная рыбачка акунь, Ды скажы мне, мілы, адкуль; Смачная рыбачка карась, Пацалуй, мой мілы, хоць раз.