Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
У пераскочкі
Удзельнікі гульні здымаюць шапкі і кладуць іх адна на другую слупікам. Потым у тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць цераз іх, каб не зачапіць шапак нагамі. Калі хто-небудзь зачэпіць шапкі, яго гоняць «скрозь строй». Робіцца гэта так. Усе становяцца адзін за другім і шырока расстаўляюць ногі, а вінаваты паўзе ў іх пад нагамі. Яго ў гэты час б’юць шапкамі.
У каваля
Выбіраюць з удзельнікаў гульні каваля. Каваль мае скручаную пытку з хусткі або ручніка. На лаве пад шапкай ці яшчэ пад чым хавае якую-небудзь рэч, напрыклад арэх, цыбуліну, гарошыну і г. д. Да каваля падыходзяць па чарзе дзеці і адгадваюць, што схавана. Хто не адгадае ад першага разу, таго каваль б’е пыткай. Так праходзяць усе ўдзельнікі гульні. Калі ніхто з удзельнікаў не адгадае, які прадмет схаваны, тады ўсе б’юць каваля.
У казу
У казу гуляюць галоўным чынам у полі, у час пасьбы коней — «кала коней». Перш за ўсё выбіраюць пастуха. Робіцца гэта так: шырока расстаўляюць ногі і, схіліўшыся, кідаюць праз іх шапкі назад ад сябе. Чыя шапка ўпадзе бліжэй, той і павінен пасвіць коз. Тады ўдзельнікі ўбіваюць у зямлю слупок, прывязваюць да яго аброць з повадам і даюць пастуху канец пова-
да ў рукі. На такой адлегласці павінен пастух знаходзіцца ад слупка. Потым удзельнікі складваюць ля слупка свае шапкі, якія называюцца козамі.
Пастух бярэ ў рукі дубец або пугу і пасе козы, гэта значыць стараецца не дапусціць, каб нехта падбег да слупка і ўхапіў сваю шапку. Калі ж удасца ўхапіць тры казы (шапкі), пастуха гоняць скрозь строй. Усе ўдзельнікі зноў шырока расстаўляюць ногі, а пастух павінен на карачках бегчы паміж імі. Пры гэтым яго б’юць шапкамі.
У караля
Перад пачаткам гульні хлопчыкі збіраюць маленькія каменьчыкі. Кожны з удзельнікаў гульні выбірае сабе прыгожанькі каменьчык, які называецца «каралём». Потым яны дамаўляюцца, хто будзе лавіць «пару» — цотную колькасць каменьчыкаў і «лішку» — няцотную колькасць. Пасля гэтага пачынаецца гульня. Адзін з хлопчыкаў бярэ ўсе камні ў руку і падкідвае ўверх; у той момант, калі камні ў паветры, ён паварочвае руку далонню ўніз і ловіць іх верхняй часткай рукі; потым зноў падкідвае каменьчыкі і пераварочвае зноў руку, пры гэтым стараецца злавіць «пару», або «лішку» ў залежнасці ад умоў гульні. А тады каменьчыкі перадаюцца па чарзе ўсім дзецям. Мэта гульні ў тым, каб злавіць болей камняў, пры гэтым кожны кароль пры падліку ацэньваецца ў шэсць камняў. Той, хто больш злавіў іх, мае права першым пачаць гульню ў наступны раз. Удзельнічаць у гульні могуць два-пяць чалавек.
Прарок
Гульцы выбіраюць паміж сябе прарока і садзяць яго пасярод хаты на ўслоне; тады прароку накрываюць хусткай галаву і ўсе, пабраўшыся за рукі, ходзяць наўкола яго. Па чарзе кожны з гуляючых кладзе руку на галаву прарока, а яшчэ абы-хто выбраны з чарады, калі пакладзе на галаву прарока руку хлапец, кажа «Адам», а калі пакладзе дзяўчына, то кажа «Ева». Тады прарок вяшчуе, што спаткае ў жыцці: аднаму кажа, што будзе багатым, другому, што будзе ўсё жыццё плакаць і г. д.
У гэтай гульні, калі прарок умее добра жартаваць, бывае шмат смеху, весялосці.
У чыжыка
Гуляюць двое, абодва з палкамі, якія называюцца лаптою. Акрамя Taro, робяць яшчэ кароценькую палачку, у чвэрць аршына, і завастраюць у яе канцы. Гэта палачка завецца чыжыкам. Затым на зямлі чэрцяць круг або квадрат і адзін з ігракоў, каму прыйдзецца верх на палцы, становіцца з чы-
жыкам у круг, а другі ідзе ў поле. У кругу чыжык кладзецца на зямлю; ігрок б’е лаптой па востраму канцу яго, і чыжык падскоквае ўверх. У гэты час ігрок павінен ударыць яго так, каб ён паляцеў далёка ў поле. Калі ігрок прымусіць чыжык падскокнуць тры разы і не здолее загнаць яго ў поле, ён прайграў і сам ідзе з круга ў поле, а на яго месца становіцца палявы. KaAi ж ён выганіць чыжыка ў поле, палявы павінен пераняць яго на ляту сваёй лаптой. Тады ён ідзе ў круг. Калі ж гэта яму не ўдасца і чыжык упадзе на зямлю, тады ён паднімае яго з зямлі і кідае ў круг. Калі пападзе, сам ідзе ў круг і выбівае чыжыка ў поле.
Дагаворваюцца звычайна на 50 удараў. Хто першы выканае такі лік, ён мае, права прымусіць прайграўшага праскакаць на адной назе адлегласць ад поля да мяжы столькі разоў, колькі не выканана ім удараў.
ЧАСТУШКІ
а с т у ш к a — невялікая лірычная песенька з разнастайным зместам, якая складаецца з чатырох (радзей з двух, шасці, васьмі) радкоў і выконваецца на які-небудзь сталы матыў. У народзе частушкі найчасцей называюцца прыпеўкамі. Вядомы і іншыя назвы гэтага жанру: вытанкі, скакушкі, брандушкі, выдрыганцы і інш. Тэрмін «частушка» запазычан з рускай навуковай тэрміналогіі і ўпершыню ў навуковую беларускую літаратуру ўведзен В. Астаповічам.
У сваіх вытоках частушка ўзыходзіць да танцавальных прыпевак, а таксама да прыпевак вясельных і дударскіх. У частушках адлюстраваны многія бакі жыцця дарэвалюцыйнага сялянства. Аднак ас-
ноўная тэма гэтага жанру — любоў. У савецкіх частушак прыкметнае месца займае грамадска-палітычная тэма.
Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць частушцы.
Першыя публікацыі беларускіх частушак адносяцца да 40-х гадоў XIX ст.
Літаратура
Карскйй Е. Ф. Белорусы, т. 3, вып. 1. М., 1916, с. 379—386.
Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Пад рэдакцыяй П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і М. Я. Грынблата. Мінск, 1967, с. 209—225.
Цішчанка /. К. Беларуская частушка. Пытанні генезісу жанра. Мінск, 1971.
Нйкйфоровскйй Н. Я. Белорусскне песнн-частушкн. Внльна, 1911.
Кабашнікаў К. П., Цішчанка I. К. Беларускія частушкі. Мінск, 1960.
Скора, скора снег растане, Скора рэчкі паплывуць, Скора мілага майго У салдаты забяруць.
Ах ты, міленькі ты мой, Мы апошні год з табой: Цябе ў салдацікі здадуць, Мяне замуж аддадуць.
Гуляй, гуляй, маё дзіцятка, Астатняе лецечка:
У салдаты аддадуць — Такой волі не дадуць.
Кіну каменьчык у рэчку, He магу яго дастаць, Гоняць мілага ў салдаты, He магу яго даждаць.
Выйду, выйду за вароты, Пакачаю галавой;
Здалі мілага ў салдаты, Засталася сіратой.
Вышывала я платочак Ды не знала каму даць. Бяруць мілага ў салдаты,— Яму слёзы выціраць.
Там ты будзеш ваяваці, Тут я — гора гараваці.
Табе сінія палаці, Мне цясовыя краваці.
Лясок маленькі з прагаленкай, 3 усходу вецярок.
Пагаворым, мой міленькі, Хоць апошні вечарок.
Наша вуліца шырока, Уся пасыпана пяском, Здалі мілага ў салдаты — Галасіла галаском.
Найдзі, хмара, найдзі, гром,
I разбі казённы дом
I начальніка таго, Што ўзяў мілага майго.
Усё б я пела, усё б я пела Розныя прыпевачкі, Ды цяпер мне не да песень, Дарагія дзевачкі.
А не ўсё па ropy плакаць, А не ўсё па ім тужыць, Трэба ж хоць адну часінку Ды ў вясёласці пажыць.
Пайду скакаць, Дома нечага кусаць — Сухары ды коркі, На нагах апоркі.
Танцуй, Мацвей, He шкадуй лапцей.
Лапці новенькія Дый лазовенькія.
Ой, без дудкі, без дуды Ходзяць ногі не туды, А як дудку пачуюць — Самі ногі танцуюць.
He буду плакаць, бедаваць, Слязамі мора наліваць, Слязамі мора не нальеш, А толькі сэрца надарвеш.
Зайграйце, музыкі, Mae лапці вялікі, Мне татулька іх сплёў На святы пакроў.
Як удару трапака — Лапаткі дзяруцца.
Як прыскочу казака — Аборачкі рвуцца.
Я і стар — не магу, Я і слаб — не магу. Як зайграюць лявоніху, Ашалеўшы бягу.
А скрыпачка, далі бог, He жалей жа маіх ног!
Mae ножкі не баляць, Яны хочуць пагуляць.
Эх, колькі ж нас — Адна жменечка! Пагуляем жа Харашэнечка.
Пайшла б я казачка, Ды баюся мужычка, Жонка скача і пяе, Мужык плача і кляне.
А чучыла, чучыла, Мяне маці мучыла, Як парадак навадзіць, Бліны ў рэшаце насіць.
Я дадому йшла, Самавар знайшла; Любі мяне, панамар, Падарую самавар.
Каля кузні йшла, Малаток знайшла, Любі мяне, кавалёк, Што знайшла я малаток.
Во цяпер мне пагуляць, Пакуль грае скрыпка: Ручкі, ножкі не баляць, Серадзінка гібка.
А сягоння серада, Я мяса не ела, He цалуйце мяне, хлопцы, Каб я не самлела.
Танцавала рыба з ракам, А пятрушка з пастарнакам, А цыбуля з часнаком, Красна дзеўка з дзецюком.
Я ля кузні йшла, Вугалёк знайшла. Любі мяне, кавалёк, Падарую вугалёк.
Як пайду я па ваду
I старога прывяду:
У пролубку галавой — Пагуляю удавой.
Рада, рада была баба, Што дзед утапіўся.
Ліха ж яму нагадзіла — За куст ухапіўся.
Каб я сваю жонку меў бы, Ані піў бы, ані еў бы;
Ані еў бы, ані спаў бы, Толькі жонку цалаваў бы.
Бацька руды, матка руда, Браты руды, сястра руда, I я руды, руду браў, I руды нас non вянчаў.
Я па беражку бягу — Бераг асыпаецца.
Я бяззубага люблю —Бяззубы не кусаецца.
Дзяўчыначка, люблю цябе, He еж хлеба — вазьму цябе. He еж хлеба, не пі воды, Вазьму цябе для выгоды. — Няхай не есць твая маці, Калі хочаш мяне ўзяці.
Пашла Гандзя па цыбулю: — Пастой, Гандзя, пацалую! Пацалую, не ўкушу, Бо люблю цябе, як душу!
He судзіце, добры людзі, Што я абшарпаўся.
Мой татулька такі быў, Я па ім удаўся.
А мілашачка мая, Стаў я разжывацца.
Прадаў сенцы, купіў дзверцы, Пачаў зачыняцца.
Чаго мілы не вырос, Чаго малаваты?
— Прыхапіў мяне мароз Каля тваёй хаты.
Пастарайцеся, дзяўчаты, Усе канавы засыпаць, Бо такія хлопцы ходзяць, Што з канавы не відаць.
А на печы пры лучыне Дзеўкі грошы палічылі, Налічылі паўталера Ды й купілі кавалера.
А ў гародзе грушкі дзічкі, Мой кавалер невялічкі.
Буду грушкі абіраці, Кавалера гадаваці.
Мой мілёнак, як цялёнак,— Толькі б венікі вязаць: Правадзіў мяне дадому I не змог пацалаваць.
На гары на хутары Хлопцы коней путалі.
Путалі, стараліся, У сваты збіраліся.
Божа, божа, божа мой, Хто прыгожы, ды не мой, А хто брыдкі, абшарпаны, Гэта, мабыць, мой каханы.
А мой мілы хударлявы, Мне не падабаецца, Навяжу я на папары, Няхай ад’ядаецца.
Мой мілёначак харош, Хоць за пазуху палож.
Палажыла б за душу, Ды баюся — задушу.
Мы чужыя хаты крылі, А свае някрытыя.
Чужых дзевак мы любілі, А свае — забытыя.
Ой, Васілю, Васілю, Баравое зелле!
Яшчэ замуж не пайду, He спраўляй вяселля.
Прыкацілі ка мне сваты На сівой кабыле, Завярнуліся назад — Жаніха забылі.
Ішла дзеўка з Барысава.
— А чыя ж ты? — Дзянісава. — А як завуць? — Ганусяю. — А што робіш? — смяюся я.
— Скуль ты, дзеўка? — 3-пад Янова.
А чыя жты? — Кавалёва. Ой, я дзеўка над дзяўкамі, Чаравічкі з падкаўкамі.