Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Татулечка родненькі, Купі платок модненькі, Ды як можна памадней — Любіць Віцебскі Андрэй.
Дзяўчыначка, мая люба, Мядовая твая губа.
Адзін разок пацалую — Тры дні ў роце мядок чую.
А ў майго мілёначка Худая кабылёначка. He даехаў да гары, Кабылу з’елі камары.
He хадзіце, дзеўкі, ў лазню, He хадзіце парыцца.
Ад гарачае прыпаркі Пудра ўся адваліцца.
Прадай, мілы, каровачку, Купі, мілы, шнуровачку. Без кароўкі прабуду, Без шнуроўкі не буду.
Мне не трэба камяніцы, Мне не трэба і святліцы. Калі мілы па душы, Пражывём і ў шалашы.
Р. Кудрэвіч. Беларускія прыпеўкі
-—■ Ой, чаму ў цябе, дзяўчынка, Вусны саладзенькі?
— Пакрапіла маці мёдам Для цябе, міленькі!
Ох ты, міла чарнабрыва, Чым ты бровы начарніла? — Я чарніла купарвасам, Каб любілі хлопцы часам.
Мне не трэба пуд фасолі, Мне адну фасоліну.
Мне не трэба дзевак многа, Мне адну вясёлую.
Цалуй раз, цалуй два, Хоць і дзесяць — не бяда. Цалавацца усім можна, Толькі трэба асцярожна.
А мой мілы, кажуць людзі, Непрыгожы, маленькі У нядзелю паглядзела, Ён як кветка аленькі.
Каму Вася, проста Вася, А мне Васечка.
Каму Вася нехарошы, А мне красачка.
Мне не трэба пуд гароху, Толькі дзве гарошынкі, Мне не трэба многа хлопцаў, Мне адзін харошанькі.
Мне не трэба пуд мукі.
Мне не трэба сіта. Мяне мілы пацалуе, Цэлы тыдзень сыта.
— Ой ты, дзевачка Улляна, Чаго любіш ты Мілляна?
— Чаго ж яго не любіць, Ён умее галубіць!
Колькі лесам не хадзіла, Мацней дуба не знайшла.
Колькі хлопцаў не любіла, Лепей Вані не знайшла.
Мама, гора, мама, гора, Аддай мяне за Рыгора: А ў Рыгора кудры ўюцца, За Рыгора дзеўкі б’юцца.
На вуліцы скрыпка грае, Мяне маці не пускае.
— Пусці, маці, паглядзець, Будзеш сабе зяця мець.
Ты зайграй, мая тальянка, Трыццаціладовая!
3-за цябе, мая тальянка, Любіць чарнабровая!
Ванька з Піцеру прыехаў, Гармонь новую прывёз. Гармонь новая раве, Бацька хлеба не дае. Гармонь мая матушка, Лепей хлеба-мякушка. На гармонь як закачу, Тры дні хлеба не хачу.
Хто ў гармоніку іграе, Той каровачкі не мае, Hi кароўкі, ні бычка, He хлябае малачка.
Хораша табе, каліна,—• На табе шырокі ліст, Хораша табе, падруга,— Цябе любіць гарманіст.
Ты іграеш весяло, Цябе хваліць ўсё сяло, Цябе хваліць мая маць: — Расхарошы будзе зяць.
А гармонька-матушка! Няма хлебца-мякушка, Пап'ю кіслага кваску — Разганю сваю таску.
А гармонька-матушка, Лепей хлеба-мякушка.
Я ў гармонь як закачу, Тры дні хлеба не хачу.
А як хлеба не з’ясі, Дык гармонік прадасі.
Колькі раз я заракаўся Гэтай нівай не хадзіць; Спалюбілася дзяўчынка, He магу яе забыць.
Колькі зорачак на небе, Адна зорачка гарыць;
Ёсць і гожых і прыгожых — Па адной сэрца баліць.
Расці, расці, рабіначка, Расці, не ківайся, Любі, мяне, дзяўчыначка, 3 другім не кахайся.
Я тады цябе забуду, Дарагая ты мая, Калі вырасце на камені Зялёная трава.
Ах ты, Ваня, Ванечка, Я табе не парачка.
Ты — вялікі, я — маленька, Ты — мужык, а я — паненка.
Мяне мамачка будзіла, Нада мною плакала: — Уставай, мая дачушка, Я цябе засватала.
Ты не сватайся, Мікіта, Я прасватана, прапіта, Плачу, лёс свой праклінаю, За каго іду, не знаю.
Давай, мілка, сядзем побач, Давай прыгалубімся, Усяроўна людзі кажуць, Што мы з табой любімся.
А божа ж мой, сэрца рвецца, Што дзяўчына не гарнецца.
А божа ж мой, што рабіць, Ці пакінуць, ці любіць.
Ваня, Ваня, Ванечка,
Я табе не парачка, А таму не парачка, Што жанат ты, Ванечка.
Каб я знала, каб я знала, Дзе мне замужам бываць. Памагла б я той свякроўцы Хоць капусту паліваць.
He кукуе то зязюленька, He саловачка пяе.
Плача то мая матуленька, Мяне замуж аддае.
Я зато смутна хаджу, Што я замуж выхаджу.
У старонку незнаёмую, У дзярэўню невясёлую.
Я скакала, драпацела, За старога не хацела, Бо ў старога барада, А я — дзяўчына малада.
Ах, ты дуб — я бяроза, Ах, ты п’ян — я цвяроза, А ты п’еш, а я плачу, Маладосць сваю трачу.
Чужа матка ліхадзейка, Чужы бацька ліхадзей, На работу гоняць рана, А з работы — папазней.
Пейце, дзеўкі, як пяецца, Замуж пойдзем, ўсё мінецца, He прыдзецца болей пець — Нада горушка цярпець.
He любіцеся, дзяўчаткі, Налюбілася ўжо я, За паўгодзіка завяла, Як кашоная трава.
3 неба зорачка упала
У халодную ваду.
Я за п’яніцу папала, Ей жа богу, прападу.
Ой, вялікае мне гора, Пайшла замуж маладой. Чужой матцы на паругу, Чужым дзецям за прыслугу.
Пей тады, калі пяецца: Замуж выйдзеш — не прыдзецца, Гора шыбне — загаруеш, Усе песенькі забудзеш.
Пейце, дзевачкі, прыпеўкі, Як жылося ў мамачкі, Піла, ела, што хацела.
Спала да зараначкі.
Цвецікі-букецікі,
Пасохніце, павяніце, Дзевачкі-падружачкі, He раз мяне памяніце.
Мяне мамачка радзіла У полі пад асінаю, Прыгажосці дала мала, Долю — нешчаслівую.
Мамачка няродная — Вячэрачка халодная. Калі б родная была, Падагрэла б, падала.
А мой татачка ласкаў, На вулачку не пускаў. — He пушчу, балуешся, 3 мальцамі цалуешся.
Ад судніка да судніка Палюбіла паскудніка.
I не знаю, што рабіць, Ці пакінуць, ці любіць.
Ой, пайду я на гару, Нарву зелля румяну, Хоць сама я непрыгожа, Прыгожага падману.
Ой, ду-ду, ду-ду, Радзілася на бяду, Бог мне долі не дае, Ніхто замуж не бярэ.
Мяне татка гадаваў, Хлеба ўволю не даваў, Каб я шыбка не расла, Скора замуж не пашла.
За то мяне маці біла, Каб я хлопцаў не любіла. Ой вы, хлопцы, любіцеся, Ды за мяне ляпіцеся.
Каля рэчкі я хадзіла, Утаптала беражок, Выбірала тую кветку, Каб любіў мяне дружок.
Непрыгожая сасна — Прыгожы падсасоначак, Непрыгожая сама — Прыгожы мой мілёначак.
He глядзіце на мяне, Што я маленька, Надзенуся, прыбяруся — Буду краленька.
А па лесе я хадзіла, Улюбіла ёлачку: Ці паверыце, падружкі, Сохну па мілёначку.
Наша возера шырока, Птушка кружыць над вадой. Па вачах мілёнка бачу, Што смяецца нада мной.
Калі косіш, дык касі Зялёную траўку, Калі любіш, дык любі, He пускай паслаўку.
Калі любіш, лкэбі дружна, А не любіш, не жартуй жа. He задавай сэрцу тугі, Ты не возьмеш, возьме другі.
Цераз рэчку, цераз тын Палюбіў мяне Юстын, Палюбіўшы, не бярэ, Толькі жалю задае.
На зялёненькім лужку Напішу пісьмо дружку, Напішу па тайнасці, Што люблю да крайнасці.
А з крыніцы вада льецца, Бяры, міленькі, на чай. Як не думаеш жаніцца, To прашу не прывучай.
Калі любіш, дык любі, He кажы нікому.
Цяпер людзі разнясуць, Як вецер салому.
He звівайся хмель з ялінай. He звыкайся ты з дзяўчынай: Хораша будзе звыкацца, Цяжка будзе расставацца.
Каб я знала, не купляла Зонціка квяцістага.
Каб я знала, не любіла Мілага фарсістага
А на вуліцы мароз, Па пяці рублёў авёс, А пшанічка па рублю, Адступ, дурань, не люблю.
He табой трава памята, He табе яе касіць.
He табою я занята, He табе мяне любіць.
Колькі печы не паліла Ды ўсё трэсачкамі.
Колькі хлопцаў не любіла, Ды ўсё смешачкамі.
У падружкі фартук белы, А ў мяне ружовенькі.
У падружкі мілы сумны, А ў мяне вясёленькі.
Сама хатку я зрубіла, Сама подруб я дала, Сама мілага любіла, Сама й ганьбу я дала.
Сядзіць голуб на дубе, Галубка на вішні.
Скажы, скажы, мой міленькі, Што ў цябе на мыслі.
Я па кладачцы хадзіла, Кладачка ўгіналася.
Аднаго толькі любіла, Восем набівалася.
А ўсе цвецікі жаўценькі, А мой найжаўцейшы, А ўсе дружкі міленькія, А мой наймілейшы.
У мяне голаса не стала, У дзяўчыны маладой: Напаіў мяне мілёначак Халоднаю вадой.
Няма яблынькі пры плоце — Недзе яблычак сарваць.
Няма мілага на ігрышчы — Няма з кім і пагуляць.
А божа ж мой, ядыненькі, He гаворыць мой міленькі; А божа ж мой, што рабіць, Перастаў мяне любіць.
He капай, тата, карэнні, He сушы зялёны сад, Маё шчасце уляцела I не вернецца назад.
Я на лузе дзень касіла, Касу ў лесе палажыла, Пад самую пад ёлачку, Сама пайду к мілёначку.
Закацілась ясна сонца, Перастала яно грэць, Аддаліўся мой мілёнак, Перастаў мяне жалець.
He знайсці такой бярозы, А каб дождж не памачыў; He знайсці такой любові, А каб хто не разлучыў.
Ну, няўжо ж не расквітнее На гары зялёны сад?
Ну, няўжо ж ка мне не вернецца Мілёначак назад?
Па садочку я хадзіла, Па саду цвітучаму. Аддала сваю любоў Салаўю лятучаму.
Ночка цёмная лягла, He пайду дамоў адна. Дайце праважатага. Хлопца нежанатага.
Рана сонейка заходзіць, За лесам хаваецца.
Рана, мілы, пакідаеш, Потым будзеш каяцца.
Была торная дарожка, Стаў зялёненькі лужок. Была дзеўчына прыгожа, Ды ссушыў яе дружок.
Ой, пайду я ў лавачку, Куплю мёду баначку. Няхай мілы мажацца I к другім не вяжацца.
Дзе мы з міленькай стаялі, Там растаялі снягі.
А дзе з ёю мы сядзелі, Там пралескі зацвілі.
К сіню мору падхадзіла, Сіне мора пеніцца, Сіне мора адказала: — Твой мілёнак жэніцца.
Штосьці мне не верыцца, Што мой мілы жэніцца, Ліэніцца, вянчаецца — Любоў мая канчаецца.
3 неба зорачка упала На жалезны сундучок.
Уся любоў мая прапала 3-за падружчын язычок.
Я на рэчцы хустку мыла, На бярозу вешала.
Я мілога не любіла, Загаворам цешыла.
НАРОДНЫ ТЭАТР
а т л е й к а, або лялечны тэатр,— самабытны і цікавы від народнай творчасці, якая вядома ў Беларусі з XVI ст. (зараз у жывым бытаванні не сустракаецца). У сваіх вытоках батлейка ўзыходзіць да інтэрмедый школьнага тэатра, абрадавай паэзіі, народных гульняў і танцаў, творчасці скамарохаў. Першапачатковыя паказы батлейкі насілі чыста рэлігійны характар. Пазней, калі яна адышла ад уплыву царквы, рэлігійна-біблейскі змест амаль знікае. Галоўнымі ў паказах становяцца сцэны з гарадскога і сельскага жыцця. Многія беларускія варыянты батлеечных прадстаўленняў насычаны рознымі бытавымі сцэнамі з народнымі песнямі, прыпеўкамі, музыкай, танцамі, анекдотамі, жартамі. Гэта дэма-
кратызавала прадстаўленні, «абміршчала», надавала ім свецкі характар. Асаблівую ролю ў беларускай батлейцы адыгрывалі сацыяльна завостраныя сцэны, накіраваныя супраць прыгнятальнікаў.
Прадстаўленне складалася з дзвюх частак. Першая — паказ біблейскага эпізоду, звязанага з нараджэннем Хрыста. Другая — жартоўна-сатырычныя сцэны з народнага жыцця, у якіх удзельнічаў звычайна беларускі мужык Мацей з жонкай, казак, шляхціц, яўрэй, цыган, доктар і інш. 3 пачатку XX ст. некаторыя сцэны (напрыклад, Мацей і доктар) выконвалі не толькі лялькі, але і людзі. Такое прадстаўленне вядома пад назвай «батлей». У гэты час асаблівую цікавасць праяўляла да батлейкі гарадская і вясковая інтэлігенцыя, якая і апрацоўвала тэксты ў адпаведнасці са сваім светапоглядам.