Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
I віном, і гарэлачкай, I мёдам салодзенькім.
Ах вы, столікі мае...
Ах вы, столікі мае, Вы, цясовыя мае, Чаго жа вы стаіцё He засланы ў мяне?
Ах вы, госцікі мае, Ах вы, любыя мае, Чаго жа вы сядзіцё He вясёлы ў мяне?
Ой вы, кубачкі мае, Пазлачоныя мае, Чаго жа вы стаіцё He наліты ў мяне?
Ці мой хмелю не хмялён, А ці хлеб мой не пушон? Скажу хмелю падалліць, Скажу хлеба падлажыць
На гарэ вярбіца...
На гарэ вярбіца, Пад гарой карчомка.
А ў той жа карчомцы Увесь мой род гуляе,
Увесь мой род гуляе, Мяне ўспамінае:
— Знаць, наша сястрыца
Горку долю мае,
Горку долю мае, 3 намі не гуляе.
А я к свайму роду — Па шыечку ў воду.
Хоць я абмачуся, Да роду даб’юся,
3 родам насяджуся, Гарэлкі нап’юся,
Гарэлкі нап’юся Дый нагаваруся.
Ой, за бор, за бор...
Ой, за бор, за бор, Сонца коціцца, Мне да матанькі У госці хочацца.
Да мужа звярнусь, Часам здарыцца, Папрашу яго, А ён сварыцца.
За бор сонейка Закацілася,
А я ў маманькі Нагасцілася:
У канцы століка Настаялася, Горкіх слёзак я Наўлівалася.
I за столікам Насядзелася, 3 палыном рэдзькі Там наелася.
Ды ўжо сонейка за лес коціцца...
Ды ўжо сонейка за лес коціцца, Мне да матанькі ў госці хочацца. Дзе мяне мама спатыкаць будзе, Чым мяне мама частаваць будзе? Частуе мяне мёдам ды віном: — Якаво ж табе за чужым сталом? — Ці ела, мамка, рэдзьку з палыном? Такаво ж і мне за чужым сталом.
Я ў канцы стала настаялася, Лічаных кускоў наглыталася.
Цераз хату йду,— думу думаю, Цераз сені йду,— слёзанькі лію.
Цераз сені йду,— слёзанькі лію, Як на двор выйду,— свету не віджу.
Ты каліна, ты, маліна...
Ты, каліна, ты, маліна,* Над вадою схілілася.
Над вадою схілілася, Я молада журылася.
Ганчары. 3 фатаграфіі I. Сербава 1910 г.
Я молада журылася, Штоедд роду адбілася.
Што ад роду, ад радзімы, Цяжка жыці на чужбіне.
Цяжка жыці, цяжка быці, 3 чужыхі родам гаварыці.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Цяжка саду без зязюлі, Цяжка дочцы без матулі.
Ой, пайду я гукаючы, Сваёй долі шукаючы.
Адгукнулась мая доля Каля сіненькага мора.
Адпушчу я сваю долю Та й па сіняму па мору.
Плыві, доля, ты з вадою, А я следам за табою.
Чырвоная каліначка...
Чырвоная каліначка,* Чаго ў лузе схілілася?
Маладая дзяўчыначка, Чаго яна журылася?
— Ой, таму я журылася, Што ад роду адбілася.
Адбілася ад радочку, Цяжка майму галасочку.
Ой, пайду я гукаючы, Сваёй долі шукаючы:
«Адгукніся, мая доля, На тым баку сіня мора.
Ды прыплыві к беражочку, Ды к ліповаму кусто .;у».
Ой, вырвем мы па лісточку Ды напішам па пісьмочку.
Каб радзіма не тужыла, Ка мне ў госці прыхадзіла.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
18 Зак. 3328
Стуку-груку...
Стуку-груку,
Стуку-труку на памосце, Едзе к брату сястра ў госці.
Братавая,
Братавая хлеб саджае, Братка сядзіць абедае.
— Прымай, жонка, Прымай, жонка, хлеб і сала, Едзе ў госці сястра мая.
Сястра гэта,
Сястра гэта як зачула, Назад коні павярнула.
— Я ж не еду,
Я ж не еду піць, абедаць, Толькі цябе пераведаць.
Есць у мяне,
Есць у мяне хлеб у возе, Пабедаю я ў дарозе.
Прыедзь, братка,
Прыедзь, братка, ка мне ў буду, Я й гэтаму рада буду.
Хлеба-солі.
Хлеба-солі прыпазычу, А ўсё ж табе дабра зычу.
Што на свеце пачуваецца...
Што на свеце пачуваецца? Брат сёстрамі не цураецца, Папрасіў брат сёстраў у госцікі: Багатую — у суботачку, А бедную — у нядзелечку. Багатая за сталом сядзіць, А бедная — у канцы стала. Багатая мёд, гарэлку п’е, А бедная і чысту вадзіцу.
Багатая песенькі пяе, А бедная слёзачкі ліе. — Чаму, сястра, песень не пяеш? Ці ты, сястра, ноты не маеш? Ці ты, сястра, песень не ўмееш? — А я, сястра, нотачку маю, А я, сястра, песенькі ўмею: 3 багатымі пяяць не смею!
Ой, зелена,
Ой, зелена, зелена Траўка на мяжы, Затым яна зелена, Што ідуць дажджы.
Ой, молада, молада Жонка ў мужыка, Затым яна молада, Што доля така.
Ой, спіць у пярыначцы Да белага дня, Пакуль збудзіць свёкарка He сваё дзіця:
— Уставай, нявестачка, Доўга так не спі, Рыжыя каровачкі У поле не пашлі.
Кужалёк непрадзены Кудзелькай ляжыць, А жытцо, пшанічанька He жата стаіць.
А мужык заступіцца: — Татачка ты мой!
Як пайду я ў
Як пайду я ў каморачку Ды прылажу галовачку. Спаць хачу, спаць!
Спаць хачу, спаць!
зелена...
He маеш ты волечкі Над жонкай чужой.
Рыжанькіх каровачак Я й сам напасу, Белы кужалёчак Спрасці прыкажу.
На жытцо, пшанічаньку Жнеяк я найму, А сваю міленькую Я й сам пабуджу.
Уставай, міленькая, Досыць табе спаць! Вараныя конікі Упрэжаны стаяць.
Садзіся, міленькая, К жнейкам павязу, Усіх іх, галубачка, Табе пакажу.
Золатам, дукатамі Будзем ім плаціць, К сабе на дажыначкі Будзем іх прасіць.
каморачку...
Ідзе свёкар, гаворачы, Каля маёй каморачкі: — Спі, шэльма, спі, Спі, не рабі!
I цяляткі не поены,
I кароўкі не доены, Спі, шэльма, спі, Спі, не рабі!
Як пайду я ў каморачку Ды прылажу галовачку. Спаць хачу, спаць! Спаць хачу, спаць!
Ідзе мілы, гаворачы, Каля маёй каморачкі: — Спі, жонка, спі, Спі, не рабі!
I цяляткі напоены, I кароўкі падоены.
Спі, жонка, спі, Спі, не рабі!
Я ўчора ў піру была...
Я ўчора ў піру была, П’яненька дамоў прышла, Ой, ёй-ёй-ёй, божа мой, П'яненька дамоў прышла.*
У вароты пастукала, У вакенца паслухала.
Па хаце свёкар ходзіць, У руках бізун носіць.
Ен у руках бізун носіць, Залоўку набіць вяліць.
Мой мілы ўслед ходзіць, Ен свайго татку просіць:
-— Татанька раднюсенькі, He бі ты хмяльнюсеньку.
Бі жану цвярозую Белаю бярозаю.
Бярозанька беленька, А мне жонка міленька.
Бярозанька з веткамі, Мая жонка з дзеткамі.
Ой ,ёй-ёй-ёй, божа мой, Мая жонка з дзеткамі.
* Прыпеў «Ой. ёй-ёй-ёй, божа мой» паўтараецца з 2-м радком Кожнай страфы.
Бяда салаўю, бяда...
Бяда салаўю, бяда,*
Што халодная вясна:
Hi яму гнязда звіці, Hi яму яйка знесці.
Гняздзечка завівае, Яечка замярзае.
Бяда малайцу, бяда, Што нялюба жана:
Hi яму з сабою браці, Hi яму пакідаці.
У доме пакінуўшы,— Матуля журлівая.
Матуля журлівая, Жана бедурлівая.
Матуля журыць будзе, Жана бедаваць будзе.
Ой, запяю песню вясёлую...
Ой, запяю песню вясёлую, Вясёлую.
Да развею бяду сваю, Бяду сваю.
Бяда свая, бяда свая Прабедзенька.
Прабедзенька, ды ўсё не сукроўна. He сукроўна.
Радзіначка пайшла, пайшла маці
У сад гуляці.
Да свайго сыночка пазнаваці, Пазнаваці.
* Кожны першы радок паўтараецца двойчы.
He пазнала сынка і ў народзе,
I ў народзе.
Да пазнала сынка і ў паходзе, Iў паходзе.
— Ой сынку мой, сынку Іванюша, Іванюша.
Я цябе насіла, галасіла, Галасіла.
Я цябе раджала, абмірала, Абмірала.
Да сорак жа ночак не спала, He спала.
Да сорак ночак не спала, He спала.
Да к сырой зямліцы прылягала, Прылягала.
Ой, палын — трава горкая...
Ой, палын, палын,— Трава горкая, А доля мая Яшчэ горшая.
Ой, пайду ў садок, Вінаградачак, К свайму татачку На парадачку:
— А мой татачка, Ды дарадзь ты мне, Што мой міленькі He любіць мяне.
Робе краватку Адзінокую,
Кладзе дошчачку Нешырокую!
— Ой, гаруй, гаруй, Маё дзіцятка, Спацькі лажыся, К сценцы хініся!
Гаруй горачка, He кажы людзям, Насі золата, He хіні к грудзям!
— Маё золата Перавязана, Маё горачка Усё расказана!
Ой. гаю мой, гаю...
Ой, гаю мой, гаю, Гаю мой зялёны,
Ды праз цябе, гаю, Ветрык павявае.
Ветрык павявае, Лісточкі калыша, А брат ды сястрыцы Усё лісты піша.
Ой, піша ён, піша, 3 паўночы чытае: — Ой, чаму ж, сястрыца, У гасцях не бывае?
Ой, ці ты, сястрыца, Коніка не маеш,
Ды ці ты, сястрыца, Дарожкі не знаеш?
— Ой, браце мой, браце, Я й коніка маю, Я й коніка маю, Я й дарожку знаю.
Я й коніка маю, Я й дарожку знаю,— Ды за сваім горам У гасцях не бываю.
Чырвоная каліначка...
Чырвоная каліначка * На зялён луг схілілася,
Я, малада, журылася, Што ад роду адбілася.
Ой, ад роду, ад радочку, Цяжка мне жыць сіротачкай.
Цяжка жыці, цяжка быці На чужыне маладзіцы.
Цяжка саду без зязюлі, Мне ж цяжэле без матулі.
Цяжка рыбцы без вадзіцы.
Мне ж цяжэле без сястрыцы.
Цяжка дрэўцу без лісточка, М.не ж цяжэле без браточка.
Ой, пайду я гукаючы, Сваёй долі шукаючы.
Адгукнулась мая доля На тым баку сіня мора.
Ой, пайду я к беражочку Да к ліповаму кусточку.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Да вышчыкну па лісточку, Да напішу па пісьмочку.
Ой, напішу па пісьмочку, А пашлю я да радочка.
Няхай радня прачытае, Назад весці прысылае.
Ой, горкая я і доля мая...
Ой, горкая я і доля мая, За п’яніцу замуж выйшла.
П’е п’яніца ноч, другую, На трэцюю ноч у двор прыходзіць:
Бярэ мяне за ручэньку, Вядзе на Дунай-рачэньку.
Хоча мяне ўтапіці, Маю душу загубіці.
А я стала ды сказала:
— Чым я табе не ўгаджала.
А я ж бела ды румяна, На работу хаджу рана.
На работу хаджу рана, Хлеба-солі бяру мала.
А я й тога не з’ядаю, Сваім дзеткам прыблюдаю.
Вярба, вярба, дзе ж ты расла?..
Вярба, вярба, дзе ж ты расла?
Ужо ж тваё лісцё вада знясла.
А я, млода,— як я жыла, Што мая краса дарма прайшла?
He йшла замуж ні год, ні два
I на трэці год не думала.
Аддалі замуж на пятаму Ды п’янічаньку праклятаму.
Прапіў каня варанога Ды ідзе дамоў па другога.
А я, млода, проці яго: Нясу рубліка залатога.
Нясу рубля залатога Выкупляць каня варанога.
Hi раз, ні два выкупляла, У вішнёвым саду начавала.
Салавейкі «цяху-цяху», А я, молада, цярплю муку.
О, не кукуй, зязюленька, рана...
О, не кукуй, зязюленька, рана. Гэй, гэй, зязюленька, рана.
Ды не кажы, што ночанька мала. Гэй, гэй, што ночанька мала.
Я, молада, ўсю ночаньку не спала. Гэй, гэй, усю ночаньку не спала.
Міленькага з дарожанькі чакала.
Гэй, гэй, з дарожанькі чакала.
Мой міленькі прыехаў так позна.
Гэй, гэй, прыехаў так позна.
Параскідаў падушачкі розна.
Гэй, гэй, падушачкі розна.
— А на каго ж, мой міленькі, злуеш?
Гэй, гэй, мой міленькі, злуеш?
Што мае падушачкі псуеш?
Гэй, гэй, падушачкі псуеш?
— Злую на тваю мамку старую. Гэй, гэй, на мамку старую.
Што аддала цябе маладую. Гэй, гэй, цябе маладую.
— Было не сеч зялёнага дуба Гэй, гэй, зялёнага дуба.
П. Серіісніч. Уладзіслава Луцэвіч (жонка Янкі Купалы) у нацыянальным касцюме
Было не браць, калі я не люба. Гэй, гэй, калі я не люба.
О, не кукуй, зязюленька, рана. Гэй, гэй, зязюленька, рана.
Белая бярозачка...
Белая бярозачка, Сярод бору стоючы,