Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Беларуская народная песня жывіла і жывіць прафесійную нацыянальную музыку, ёю захапляліся і звярталіся да яе ў сваёй творчасці вялікія рускія, украінскія і польскія кампазітары. Народная песня магутна ўплывае наогул на прафесійную паэзію, на культуру ў цэлым.
Літаратура
Гісторыя беларускай савецкай музыкі. (Дапаможнік для кансерваторыі). Аўт.: Глушчанка Г. С., Мухарынская Л. С., Нісневіч С. Г. Мінск, 1971, с. 11—35.
Гілевіч Н. С. Наша родная песня. Мінск, 1968, с. 123—182.
Гілевіч Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мінск, 1975.
Можейко 3. Я. Песенная культура белорусского Полесья. Мінск, 1971, с. 90—106.
Песні беларускага народа, т. 1. Пад агульнай рэдакцыяй Нікольскага М. М. і Грынблата М. Я. Мінск, 1940.
Шырма Р. Р. Беларускія народныя песні, т. 1. Мінск, 1959; т. 2, 1960; т. 3, 1962.
Анталогія беларускай народнай песні. Укладанне і каментарый Г. I. Цітовіча, Мінск, 1968.
Аірычныя песні. Укладанне і рэдакцыя Н. С. Гілевіча. Мінск, 1976.
АНТЫПРЫГОННІЦКІЯ ПЕСНІ
Ах ты сонца-сонейка...
— Ах ты сонца-сонейка, Я на цябе віну маю, Віну маю вялікую: Што ты раненька ўсходзіш, Што ты позненька заходзіш.
— Ах ты дзеўка-дзеванька, He вінуй жа ты мяне, Вінуй жа свайго пана: Хоць я раненька ўзыйду, Цябе на ніўцы знайду, Хоць і позненька зайду, Цябе на ніўцы пакіну.
He плач, маё дзіцятка...
— He плач, маё дзіцятка, He плач, маё роднае.
Вунь дзе войт ідзе, На татку, на мамку Ен бізун нясе.
У тым бізуне Скураты ўвіты, На тым бізуне Слёзкі паліты. Тыя слёзкі крывавыя 3 сэрца раненага...
Схавайся ты, дзетка, На божу пасцельку. Няхай твае вочкі Заплюснуць навекі. He бачыў бы ты гора, Гора мужыкова, He ўзнаеш ты долі, Кроўкай палітое...
А ў бары зязюлька кукуе...
А ў бары зязюлька кукуе, Мой сыночак на полі начуе.
Сыру зямельку ён арэ, На худыя шчочкі слёзы лье.
А заўтра да сонца рана Трэба ехаць араць на пана.
Ах мая ты галованька бедная, Ах маё ты горанька горкае!
Што ж мне заўтра раненька ды зварыць, Чым жа мне сынка свайго накарміць?
Накармлю сыночка лебядою, Пасалю я лебяду сваёю слязою.
— Еш, мой даражэнькі, ды спяшы, A то прыганяты ўжо бяжыць,
Каб нашаму пану трасца ў бок, Як ён цябе сушыць, мой сынок.
Добры наш пан, добры наш пан...
Добры наш пан, добры наш пан, Добры да работы:
Ой, як зойме з панядзелку,— Рабі да суботы.
А ў нядзельку раненька Усе званы звоняць, А атаман з дзесятнікам Насіць снапы гоняць. Ой, насілі, панасілі,— Селі спачываці, А глянуць назад сабе, Ажно сам пан скача Да каго б’е, каго лае, Каго так пытае:
— Ой, чаго вы, хлопцы, селі, Чаму снапоў вы не насілі? — Ой, тым жа мы не насілі, Што ўжо ніўка мокра.
У там той вёсцы вецер вее...
У там той вёсцы вецер вее, А ў той вёсцы ціха,
У нашай вёсцы дабра няма, А ў суседняй ліха.
У нашых войтаў, аканомаў Ядвабныя хусткі, А гдзе былі гаспадары, To ўсе хаты пусткі.
У нядзелю ранюсенька
У два званы звоняць, А нас войты, аканомы На паншчыну гоняць.
Як за старым было панам Лёгка на работу:
А ўвесь тыдзень сядзі дома, Шарварка ў суботу.
Цяпер за маладым панам Цяжка на работу:
Увесь тыдзень на паншчыне, Шарварка ў суботу.
Ой, co дома, пане браце...
Ой, co дома, пане браце, Co дома, co дома.
Няма хлеба, пане браце, Hi ў полі, ні дома!
Была ж у мяне паляначка Зелена, зелена, Да пажалі ўражжы ляхі Без мяне, без мяне.
Як пайшоў я, пане браце, К пану па зарплату;
А ён мяне выбіў, выбіў, Да й выгнаў з хаты.
Цяпер сталі ўражжы ляхі Шчэ горш на работу, Увесь тыжджань на паншчыне, Шарваркі ў суботу.
Ой, ждом жа мы нядзелечкі, Як самога бога,
17 Зак. 3328
Да штоб наша аддыхала Малая нябога.
Ой, у нядзелю параненьку Ва ўсе званы звоняць.
Асаул жа з казакамі На паншчыну гоняць.
/. Рэпін. Беларус
Мужчын у гумно малаціці, А баб валоў пасці, Малых дзяцей да цюцюну У папушы класці.
Бадай жа вам, ўражжы ляхі, Важка ў свеце жыці, Як вы нашы памучылі Маленькія дзеці.
Бадай пану ў дварэ страшна...
Бадай пану ў дварэ страшна, Як нам ў полі сонца зайшла. Сонца зайшла — мы шчэ жнемо, Пры месяцы снапы носімо, Пры зораньках копы кладземо, А паўночы дадому ідземо, На світанні вячэраемо, У дзень белы знову йдземо.
Бадай пана не схавалі, Каб сабакі разарвалі; Пахавалі пры даліне, Каб па ёму воўкі вылі. Бадай пана громы ўбілі, Як мы ручкі патамілі.
Ой, закурэла, ой, ды задымела...
Ой, закурэла, ой, ды задымела Ды сырымі дрывамі.
Ой, няма як выйсці ды на свет белы Нам за варагамі.
Сонейка ўзыйдзе, сонейка зайдзе Ды за лесам дубовым, А ты сееш не прысядзеш На полі скарбовым.
Ой, вяльможныя спаць палягуць, А ты йдзі араці.
I ў нядзелю маеш дзела, Некалі згуляці.
Сабе ж сееш жыта жменю, Ячменю другую;
Спадзявайся панскай ласкі, Пан табе ўслугуе.
Зарадзіла ў пана жыта, Павілося ў трубы,— Толькі ты ці будзеш сыты На сваім атрубе?
17’
Накалоціш, намалоціш Возам не павезці, А прыйдзецца за каляды, Няма чаго есці.
Зноў у хаце закурыцца Асінай-дрывамі, Годзе, браццы, трэба біцца За зямлю з панамі.
Ой, ты,
Ой, ты.дуб-дубіна, Сенажаць куміна, На адным берагу Сем вазоў мурагу.
Трэба сена касіць, Пану копы вазіць, Сенакос убіраць, Жыта-хлеб дажынаць.
Трэба дзень работаць, Да й начы пакідаць, Усё на паншчыну, На дарэмшчыну.
Толькі знай — рабатай, Мазалі нажывай,
дуб-дубіна...
На работах цяжкіх, Да ўсё гаспадарскіх.
Пойдзе войт з бічуком, За ім пан з бізуном, Аканом за скарбам, Паня за падаркам.
He баюся пана, Войта-аканома,— Шэсць дзён на прыгоне, А ў нядзельку дома.
На загады пані, Пані гаспадыні, Аднясу падаркі — Тонкай кужаліны...
Прывыкайце,
Прывыкайце, чорны вочы, Адны начаваці: Няма майго міленькага, He з кім размаўляці.
Няма майго міленькага, Няма гаспадара,— Каму бы я пасцелячку Пухову заслала.
Даўно свайго міленькага У паход выпраўляла,—
чорны вочы...
3 тых пор свае чорны вочы Слязьмі выцірала.
Пасляпіла свае вочы Горкімі слязамі, Няма жыцця, няма рады Усё за варагамі.
Паны дзяруць, паны скубуць, А багач за імі,— Паследнія манатачкі Ужо мы пазнасілі.
Выхадзіла на дарогу, Выхадзіла ў поле, Нідзе следу не відала Тут свайго мілога.
— Навярніся, мой міленькі, Да з таварышамі,— Калатніце міраедаў, Каб яны не ўсталі.
Каліна-маліна...
Каліна-маліна
У лузе стаяла, У лузе стаяла,* Стоючы завяла.
Каліна-маліна, Што не зелянееш? Ці ветру баішся, Ці луга жалееш?
Дзяўчына-рыбчына, Чаго смутна ходзіш? Ці свет у няволі, Ці горкая доля?
Мне свет не ў няволі, Hi горкая доля,— He дай жа мне, божа, Заслужнага хлеба.
Бо хлеб той заслужны, Вельмі ён патужны: Як я стану кроіць, Пані мне вымовіць.
Як я стану кроіць, Пані мне вымовіць, Як я яго ўкушу, Заплакаці мушу.
Ты запей, запей, жавароначак...
Ты запей, запей, жавароначак, Падай галасок за цёмны лясок.
Падай галасок за цёмны лясок, За цёмны лясок, у каменны астрог.
Усе людзі жывуць, як цвяты цвітуць, Мая галава вяне, як трава.
Айцец з маткаю атракаюцца, А сястра з мужам насмяхаюцца.
Прадай ты, жана, ды свайго каня, Выкуп ты свайго мужа з астрога.
Прадала жана ды свайго каня, He выкупіла мужа з астрога.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
РЭКРУЦКІЯ ПЕСНІ
Зашумела дубровачка зялёная...
Зашумела дубровачка зялёная, Заплакала малодачка маладая.
— He шум, не шум, дубровачка зялёная, He плач, не плач, малодачка маладая!
— О як жа мне, маладзенькай, ды не плакаць — Наехалі казачэнькі рэкрутаў браці.
Калоцяць у барабаны, песенькі пяюць, Малодзенькіх рэкрутаў набіраюць.
Каторыя ахвотнічкі, тыя самі ідуць, Каторыя нявольнічкі, тых сілай вядуць.
Малойчыкі весяляцца, п’юць, скачуць, Толькі адны жанатыя сільна плачуць:
— Застаюцца нашы жоны ўдавамі, Застаюцца нашы дзеці сіротамі.
— Забылася я ў мілага запытаць, Ці пазволіць мой міленькі мне пагуляць.
— Ой, гуляй ты, мая міла, як гуляла, Наймай сабе скрыпкі, дудкі, як наймала.
Ды не гуляй, мая міла, з маладымі, Ды гуляй жа, мая міла, са старымі.
Бо старыя, мая міла, раду радзяць, Маладыя ж, мая міла, з свету збавяць.
Ой, з-пад лесу, лесу цёмнага...
Ой, з-пад лесу, лесу цёмнага, 3-пад явара з-пад зялёнага
Вылятала хіжа пташачка, Вынасіла гасударскі прыказ.
Чутно-відно, будуць набор набіраць, Каторага нам сыночка аддаць:
Ці старшага, селядоршага, Ці самага наймалодшага?
У старшага ды дзяцей чарада,
У селядоршага жана малада.
У наймалодшага нікога няма —
Hi дзяцей ды ні жаны маладой.
Старшы братка адкупляецца, Селядоршы адмаўляецца,
Наймалодшы прыбіраецца, 3 айцом, з мамкаю прашчаецца.
3 айцом, з мамкаю прашчаецца, А з сястрыцай не расстанецца:
— Прашчай, прашчай, айцец, маманька I сястрыца маладзенькая.
— Пастой, брацец, я кудзёркі расчашу.
■— Ой, расчэша вецер буйненькі.
У чыстым полі за гарматамі, Варанога каня дзержачы,
Варанога каня дзержачы, Залатое сядло носячы.
3-пад зялёнага дуба...
3-пад зялёнага дуба Загарэлася гара.
Па губернях рассылаць, Каго ў салдаты аддаць.
Ох, га-га-га-га, Загарэлася гара!
Абабралі старыка, Старык не гадзіцца.
А з-пад тае горушкі Вышла тры маёрушкі.
Абабралі багача, Багач выплаціцца.
Як ішлі, так ішлі Гасудара не знайшлі,
Абабралі малайца, Што без маткі, без айца...
Сталі жалабы пісаць, Па губернях рассылаць.
Ой, укінулі на вазок, Ды й павезлі ў гарадок.
Вязуць яго праз сяло, Стала людзям весяло.
Вязуць яго да двара, Забалела галава.
Вязуць яго да прыёму, А ён думаў, што дадому.
Пасадзілі на столачку, Абгалілі галовачку.
Паставілі ў куточку: Скідай майткі і сарочку.
Далі шаблю і палаш: Цяпер, братцы, я не ваш.
Далі шаблю і муніц’ю: Ідзі, браце, за граніцу.
Цёпла восень і з дажджом...
Цёпла восень і з дажджом, Мы ў Расеюшку пайдзём.
Мы набяром малайцоў, Ад матушак, ад атцоў,
Ад жоначак маладых, Ад детушак маленькіх.
Як жанатых вязуць — За імі жоначкі ідуць.
За імі жоначкі ідуць
I ў тры руч’і слёзы льюць.
Як халастых вязуць — За імі дзевачкі ідуць.
За імі дзевачкі ідуць, Слаўну песеньку пяюць.
— Ох, мае вы, дзеўкі, дзеўкі, Павярніцеся назад.
Цяпер жа нам не да вас, Разлучаюць нас ад вас.
Ох, пайдзем мы на сражэнне, Станем ў праваму крыле.
Станем ў праваму крыле, На турэцкай на зямле.
А турэцкая зямля — Многа слёзак праліла.
У канцы садзіку зялёнага...
У канцы садзіку зялёнага, Зялёнага ўсё й вішнёвага.
Пралягала там дарожанька, Дарожанька запушчоная.