Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
— Я,— кажа,— бязногі багатыр, а больш я вам нічога не скажу.
Вось ужо вядуць таго бязногага багатыра вешаць. А тыч часам царэўна пайшла ў сад гуляць. Ідзе хлопец ды й бачыць, што каля плоцця туляецца заяц. Вось ён выняў з-за пазухі тую хустачку ды й кінуў зайцу. Схапіў заяц хустачку ды й прымчаў к царэўне. Зірнула тая ды й чуць не абамлела.
— Чаго ты? — пытае цар.
Тут яна кінулася цару-бацьку ў ногі, расказала ўсю праўду ды й пачала прасіць, каб не вешалі таго хлапца, каторы збавіў яе ад змея. Вось цар вялеў не вешаць таго хлапца, а прывесці яго ў палац. Прыйшоў ён са сваею кайстраю ды й стаіць. Пачаў тут цар пытаць яго, як тое было. Расказаў ён усё, як было. А той багатыр кажа, што гэта няпраўда. Тады бязногі багатыр выцяг з кайстры змяіныя языкі ды й пытае: «А што гэта?»
Змяшаўся той багатыр, а царэўна паказала бацьку абедзве палавінкі хустачкі. Тады ўсе паверылі. Таго ліхога багатыра павесілі, а бязногі ба-
гатыр жаніўся з царэўнаю ды й заўладаў паловай царства. Справілі гучнае вяселле.
Я там быў і мёд піў, па Оарадзе цякло, а ў рот не папала.
Іван Пракрасны і князь Ладымяр
Жыў-быў сабе Іван Пракрасны, сірата няшчасны, і служыў ён па князям, па панам і па ўсем багатырам; не імеў ён сабе ні плацця цветнага, ні слова добрага. Наняўся ён к князю Ладымяру, Кіеўскаму садзяржацялю, многаміласціваму. Праслужыў ён у князя тры года,— тожа не меў ні плацця цветнага, ні слова добрага.
Даждалі праздніка светлага васкрасенія. Князь Ладымяр стаў сваіх прыслуг суражаць, каторыя былі ў яго. Быў у яго Алёшка — лёгак на язык, сладак на слова.
Князь Ладымяр спрашваець у Алёшкі:
— Ніхто на нас не абіжаецца,— ні адна душа?
— Есць у нас Іван Пракрасны, сірата няшчасны,—• тот абіжаецца.
Прызваў князь Ладымяр к сабе Івана, даець яму куні нячыняны і шубу няшытую:
— Вот табе куні нячыняны і шуба няшытая, штоб гэтыя куні пачыніў і сабе шубу пашыў і штоб ты са мною на завутрань паспеў.
Палучыў Іван Пракрасны, сірата няшчасны, горка заплакаў. Пашоў ён к раке Дняпру і думае сам сябе пагубіць. Яўляецца к яму баба, як сянная капа:
— Аб чым ты, Іван Пракрасны, сірата няшчасны, журышся? Я твайму ropy памагу. Будзеш мяне маткай зваць?
— Буду!
— Садзісь на мяне!
Баба старая перавязла Івана на той бераг ракі. Там стаіць дом — не ўздумаць, не ўзгадаць, толькі пяром напісаць. Прыносіць баба к варотам, бразнула ў кальцо. Выскаквае к нім дзевушка, Алёна СівалобаЎна.
— Вот табе друг! Будзеш ты яго сваім мужам называць?
— Буду!
— Вот жа ты яму куні пачыні, шубу пашэй і выправі з князем Ладымярам на завутрань.
— Лажысь, друг мой, Іван Пракрасны, спаць,— гаворыць Алёна Сівалобаўна, а сама вышла на крыльцо, крыкнула багатырскім голасам. Ідуць к ёй усе яе слугі.
— Аб чым ты нас спрашваеш?
— А вось наце, каб вы куні пачынілі і шубу сей час жа пашылі.
Алёна Сівалобаўна стала Івана будзіць:
— Уставай, мой друг! Вот шуба гатова,— на завутрань звоняць.
Іван Пракрасны, сірата няшчасны, надзеў шубу тую. Тады Алёна даець яму тры яечка:
— Адным ты яечкам князя Ладымяра пахрыстосуй, другім папа, a грэцяе вязі ў двор.
Пасля завутрані Алёшка — лёгак на язык, сладак на слова, і кажа Івану:
— Пахрыстосуй, брат, і мяне.
Пахрыстосаваў Іван і яго.
Прыязджае Іван у дом, Алёна гаворыць яму:
— Пахрыстосуй і мяне!
— Я,—гаворыць Іван,— Алёшку пахрыстосаваў.
— 1 ы дурак, хам! Сабе безгалоўе палучыш.
Князь Ладымяр сабіраў багатых і ўбогіх на абед. Ен спрашваў у багатых: ,
— Хваліцесь багацтвам! Буду за багацтва хваліць, а ўбогіх надараць.
Іван Пракрасны сядзіць, нічога не адказвае. Алёшка — лёгак на язык, сладак на слова, запышэў * і гаворыць:
— Іван сабе жану нажыў, крашэ ў свеце нет.
Ладымяр на гэта і кажа:
— Паслаць яго к Воўку Мінчыгрэю за самаграйнымі гуслямі — Мінчыгрэй яго страціць, а жана яго ў нас астанецца.
Напісалі пісьмо і паслалі Івана к Воўку Мінчыгрэю і сказалі яму:
— Еслі ты не прыставіш нам самаграйных гусель, то табе плаха і меч і голаву з плеч.
Палучыў тое пісьмо Іван Пракрасны, сірата няшчасны, заплакаў. Прыходзіць ён у дом Алёны Сівалобаўны. Яна гаворыць:
— Я табе гаварыла, што будзе табе безгалоўе. Ну, на табе шырынку, рубашку і порткі. Калі ж табе будзець прытуга, успамяпі мяне тры разы.
Прыехаўшы к Воўку Мінчыгрэю, Іван падаў яму пісьмо. Воўк Мінчыгрэй прачытаў пісьмо, гавора:
— У мяне нет гатовых, нада каваць, а табе, Іван Пракрасны, дуць, не аддыхаючы, трое сутак.
Іван Пракрасны за трое сутак тры разы аддыхаў, а Воўк Мінчыгрэй на яго сільна асярчаў і хацеў з’есць. Іван Пракрасны папрасіў у Воўка Мінчыгрэя сабе баню, штоб на смерць памыцца. Памыўшысь, ён стаў рубашку надзяваць і Алёну Сівалобаўну памінаць:
— Спасіба, Алёна Сівалобаўна, што ты на смерць маю рубашачку дала.
Воўк Мінчыгрэй спрашвае ў яго:
— А што табе Алёна Сівалобаўна?
— Жана мне,— кажа Іван.
— Чаму ж ты мне раньша гэтага не сказаў? Яна сястра мне. У мяне ёсць гуслі гатовыя.
Раззлаваўся.
Воўк Мінчыгрэй даў Івану гуслі. Ен іх прывёз і аддаў князю Ладымяру. Праз Алёну Сівалобаўну астаўся жывы. I цяпер яны жывуць, мёд-віно п'юць. I я там быў, мёд-віно піў, па вусам цякло, а ў рот не папала.
Курыла Кажамяка
Была недзе вялікая гара, а ў той гары жыў цмок. Гэты цмок украў у цара дачку. Жыла яна год у той гары з цмокам, жыла два. А ў той гары была дзюрка, куды лятаў цмок. Раз, як паляцеў цмок, улятае ў тую дзюрку голуб. Тады яна напісала картачку к свайму бацьку, на нітачку прывязала і начапіла на шыю голубу. Як начапіла картачку, дык выпусціла голуба вон. Голуб паляцеў у той горад, адкуль цмок узяў царэўну, і сеў на даху. Людзі ўбачылі, што ў таго голуба нейкая картачка на шыі, і сталі яго лавіць. Улавілі, адвязалі картачку ад шыі і сталі чытаць. А ў той картачцы напісана:
— Ацец мой любезны, дастаньце мяне з такой і з такой гары. I больш мяне ніхто не дастане, апроч Курылы Кажамякі. I вот як вы можаце яго ўзнаць: як толькі будуць тапіцца печкі і будзе ісці дым, дык ва ўсіх дамах дым пойдзе на бок, а ў яго прама. Ен сільней цмока, і калі хочаце дастаць мяне адсюль, дык упрасіце Курылу!
Тады цар сабраў старыкоў паважаных і паслаў іх к Курылу прасіць, каб ён дастаў яго дачку з гары ад цмока. Пайшлі тыя старыкі к Курылу і сталі яго прасіць. Прасілі, прасілі і кланяліся — не ўпрасілі. Сабраў тады цар сярэдніх людзей і паслаў іх к Курылу прасіць, каб ён дастаў яго дачку з гары ад цмока. Пайшлі яны к яму, кланяліся, караліся, усе, усе прасілі — не, не ўпрасілі. Засмуціўся той цар і не ведае, што яму цяпер рабіць, як бы-та яго ўпрасіць. Тады яму параілі:
— Вазьмі ты паспрабуй паслаць малых рабят, можа ён над імі і змілуецца.
Ен паслухаў той рады іхняй, сабраў малых дзяцей і паслаў іх к Кажамяку прасіць, каб ён схадзіў к цмоку за дачкой за царскай. Пайшлі тыя дзеці к Кажамяку, а ён на возеры кожы мые. Сталі яны перад ім плакаць, кланяцца. Тады яго быццам-та ўзяў жаль. Разарваў ён тыя кожы на чатыры часці і ўкінуў у возера. I паслаў сказаць цару, каб ён купіў дванаццаць пудоў пянькі і шэсць пудоў смалы і даставіў яму. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару.
Прыходзіць ён на тую гару, ажно цмок вылятае к яму.
— Што,— гаворыць,— Курыла, за чым прыйшоў сюды?
— А прыйшоў за царскай дачкой. Аддай мне яе!
— He, я не аддам царскай дачкі!
— А не аддасі, дык мы з табою разбярэмся!
I схапіліся яны біцца. Біліся, біліся з самага рання да самага паўдня.
Цмок убіў Курылу па пяты ў зямлю, а Курыла цмока ўбіў па калені. Тады цмок кажа:
— Аддышам, Курыла! Цары з царамі б’юцца, і каралі з каралямі б’юцца і то аддышку маюць, а мы з табою біліся палавіна дня і не аддыхаем!
А Курыла кажа:
— He, я не хачу аддыхаць, біцца дык біцца!
Сталі яны зноў біцца. Біліся, біліся ад самага паўдня да самага вечара. Курыла цмоку галаву зняў, а цмок убіў Курылу па калені. Забіўшы праклятага цмока, Курыла раскапаў гару і дастаў царэўну. I, дастаўшы царэўну, прыставіў яе к аццу. Цар, убачыўшы сваю дачку перад сабою, крэпка ўзрадаваўся, угасціў Курылу як можна лепш і даў яму дужа многа грошай.
Вярнуўся Курыла дамоў і лёг спаць на дванаццаць сутак. I прыставіў ля дзвярэй часавога, прыказаў яму так:
— Каторыя хочуць паглядзець на мяне мужчыны, ты пускай, ну жанчыны ні адной не пускай!
Як лёг ён спаць, тады яго матцы крэпка захацелася на яго паглядзець. Узяла яна адзелася ў мужчынскую адзежу і прыходзіць. Часавы думаў, што гэта мужчына, і прапусціў яе ў пакой. Увайшла яна туды, дзе ён спаў, і як толькі глянула на яго, так ён і памёр...
ПАДАННІ
Асілкі
Даўно, даўно, калі яшчэ людзі жывалі па лясах драмучых, прышлі ў цяперашнюю Утужыцкую абшчыну асілкі і занялі яны два места, адно на рэчцы Вараухе, у Забарышчах, а другое — на Іваніхе пры той жа рэчцы. У тых мястах у тое ўрэмя ніякага народу не было, мяста былі вольныя па ўсёй Жанвіль-Утужыцкай старане. У лясах той стараны жылі звяры ўсякія: мядзведзі, воўкі, ласі, кабаны, лісіцы, рысі, а па рэках і азярах жылі выдры: рыбы ў вадах было такое мноства, хоць палоўнікам чэрпай.
Асілкі тыя былі людзі здаровыя, росту ў касую сажань, у плячах аршына з два, голас мелі, як звон немалы, бывала калі крыкнець ва ўвесь голас, ды свіснець, дык якое б дзерава не было бальшое, а заваліцца. Вот якія былі яны людзі, тыя асілкі.
Хазяйства яны ніякага не трымалі, не было ў іх ні якой худобы, ні скацінкі дамашняй, ні прыпасу, ні запасу. Hi хлеба, ні лёну не сеялі. Кармілісь яны тым, што лавілі па лясах звярэй ды па вадах рыбу. Адзежу сабе яны строілі з звярыных шкур. Вот так і жылі. Мусіць пра бога яны саўсім не зналі, бо ніхто не чуў ад старыкоў, штоб яны мелі дзе-небудзь царкву
алі папа. Асілкі, пажыўшы на рацэ Вараухе, спадабалі Жанвіль-Утужыцкую старонку, бо тут ім усяго досыць было. Звяр’я па лясах было відзіманявідзіма і рыбы ў водах тожа, а ім больш нічога і не трэбавалась. Вот і задумалі яны абсяліцца і пачалі сразу строіць два гарадзішча — Забыркі і Іваніху. Народу тут было многа, шутка сказаць, кажынны год бабы прывадзілі па два ды па тры рабёнкі.
Струменту ў іх амаль ніякага не было. Кажуць, што ў іх быў на ўсіх адзін тапор, ды і той не жалезны, а якісь медзяны, а можа і жалезны, пра гэта дзяды не сказывалі, мусіць, запомнілі. Адно звесна, што асілкі не мелі струменту, а гарадзішчы строілі. Гарадзішчы гэтыя і цяпер ёсць на Вараусе, вот зараз ідзі і паглядзі. He меўшы досыць струменту, асілкі перабрасывалі тапор з гарадзішча і на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на хаджэнне. Зыкнець, бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое, тапор давай, той возьмець тапор ды й кінець яму. Такая была ў іх сіла, за то і празывалісь асілкамі. Гэта яшчэ нешто тапор перакінуць, вярсты за тры, a то, бывала, нада на пастройку дзерава, пойдзець у лес, вырвець дзерава з карнём ды так і прэць на гарадзішча, a то камень прыдзецца прыставіць, дык ён возьмець яго ды й кінець за вярсту і больш прама на гарадзішча. Другія кідалі такія бальшушчыя камні, што будзець у полсажня вялічынёю, алі такія камні не ўсягды дакідывалі да гарадзішча. A то ёсць такія мясціны, што саўсім закіданы камнямі. Дзяды казалі, што на гэтых самых мясцінах асілкі друг супроць дружкі ваявалі, кідаясь камнямі. Яны і звярэй убівалі камнямі, адтаго камні і ляжаць аж да сягодня па лясу. А далі сказывалі старыкі, што асілкі ўшлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і пазменшала рыбы ў вадзе, бо ім не з чаго стала жыць. 3 тых пор і гарадзішчы іхныя запусцелі, бо пасля іх не скора прышлі сюды нашы дзяды, каторыя абабралі сабе другія мясціны, каторыя больш спасобны для хлебапашаства і для разводу скацінкі.