• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    — Здрастуй, Ільюшка, добры малойца! Чаго ты сюды зайшоў?
    — Сам добры малойца ахвотаю зайшоў!
    1G Зак. 3328
    — Што ж, Ільюшка, ці біцца будзем, ці мірыцца?
    — He на тое я йшоў, штоб мірыцца, а на тое, штоб біцца з табой!
    Тады як хваціў добры малойца Ільюшка булаву, як дзёрнуў яго па галаве — на месцы і палажыў. Адрубіў яму галаву і ўстыкнуў яе на піку, і пасек яго тулава на дробны мак, кінуў у асінавы груд і спаліў. Крыкнуў па-маладзецку, свіснуў па-казацку:
    — Ну, мой конь, паедзем к нягіднаму цару Пражору!
    Ну, й паехалі — галаву Сокала на піку! Пад’язджае туды і выстаўляе тую галаву нягіднага Сокала на пікі ў цара пад ганкам. Услыхаў той цар Пражор, што нехта едзе, і гавора:
    — Хто там едзе? Каго гэта мой нягідны Сокал дапусціў?
    А таго не знае, што нягіднага Сокала галава ў яго пад ганкам на пікі! — А едзе,— кажа,— Ільюшка! Будзе тое і табе, што твайму Сокалу! А ён быў крэпка жыран; дык вочы ў яго заплылі і бровы зараслі, і ён нічога не бачыў. Дык ён кажа:
    — Слугі мае верныя, падніміце мне вілкамі бровы!
    Хацеў ён паглядзець на Ільюшку. А добры маладзец Ільюшка ўзяў булаву і ідзе к яму ўжо, аж ганкі трашчаць над нагамі. Цар Пражор пытае:
    — А дзе ж мой Сокал?
    Ільюшка хутка ідзе на ганкі, бярэцца за піку і паказвае:
    •— А во дзе твой Сокал!
    — Слугі мае верныя! Дайце нам піцення-ядзення, пап’ём мы з Ільюшкай!
    Тады завялеў цар Пражор прыгатаваць для Ільюшкі залатое крэсла,— з сабой пасядзець.
    He хоча Ільюшка нічога, садзіцца ні быццам-та піць-есці з ім, ды, нічога не кажучы, схапіў з галавы сваю шапку — дванаццаць пудоў, як ударыў таго нягіднага цара Пражора, дык на тры аршыны сцяну каменную прабіў і яго наскрозь сцяны прабіў... Убіў ён нягіднага Сокала і цара Пражора і ачысціў свет. Тады ўбіраецца ён у белы свет, ехаць пуцём-дарогаю. I ўязджае ён у такія лясы, у такую пушчу-драмушчу, што ні ўздумаць, ні ўзгадаць, толькі ў казках казаць. Прыязджае ён у такое царства, не ў гэта, дзе мы жывём, а ў другое, і стаўляецца ў тым царстве пруд на дванаццаць камянёў. Пад’язджае ён туды і гавора:
    — Бог помач вам! Ці не ёсць у вас, рабяты, вады папіць?
    Яны адказваюць:
    — Чаму, можна вадзіцы папіць, ёсць харошая!
    Папіў ён вады, падзякаваў:
    — Ну, спасіба вам за харошую ваду!
    I разгаварыліся яны. I пытаюцца яны ў яго:
    — Ці не параіш ты нам, ці не паможаш ты нам дванаццаць камянёў узлажыць? Мы б табе, што ты хочаш, заплацілі б.
    Тады гавора Ільюшка:
    — Я вашыя платы не хачу, а пасабіць магу. А ці крэпкі вашы ганкі?
    — Крэпкі — можаце ўзысці!
    А таго яны не знаюць, што ён такі крэпкі багатыр! Тады ён узяў на адну руку камень надзеў і на другую надзеў і стаў ступаць на ганкі. Ступіў — тыя ганкі ломюцца.
    — He,— гавора,— не магу ўзнесці па гэтых ганках,— ламаюцца яны. Ну, ды мне вашы ганкі не трэба, я магу і так паўскідаць!
    Узяў адзін камень у адну руку, а другі ў другую і паўскідаў іх наверх, туды, дзе трэба іх класці. Ну, тады яны гавораць:
    — Ну, просім мы цябе, каб ты ўсе паўскідаў!
    Так ён узяў і ўсе паўскідаў.
    — Хто ты такі,— пытаюцца,— добры малойца?
    — Я Ільюшка Іванаў.
    — Што ж ты з нас хочаш: ці грошы, ці што?
    — Нічога я з вас не хачу, хачу толькі каб вы мяне заўсёды благадарылі.
    — Можа хочаш, мы цябе пачастуем харошымі напіткамі?
    — Ну, мне гэта ваша не трэба! Прашчайце, браццы! Ачысціў я ўвесь белы свет! Жывіце на здароўе! Вот вы не зналі, а цяпер я скажу, што я сільны, магушчы багатыр, Ільюшка Іванаў, і маліцеся богу за маё здароўе пагэтаму...
    Тады паехаў ён у сваё царства. Прыязджае туды, прыходзіць у свой двор к аццу, к маці. Так яны ўзрадаваліся!
    — Ах,—• гавораць,— Ільюшка! Мы ўжо думалі, што цябе на свеце няма!
    — Слава богу,— кажа,— жыў і здароў, і вясёл, і ачысціў увесь свет!
    Аб Ілюшку
    Жыў сабе старык са старухаю. Багатыя. На хутары жылі. Нарадзіўся ў іх сын Ілюшка і сеў у седнях — папрыгінала рукі і ногі. Прасядзеў трыццаць тры гады. Вот надась пайшоў бацька і матка ў ляда, а к яму прышлі тры старцы і гавораць:
    — Ілюшка, падары-ка нам чаго-небудзь.
    — Рад бы я вас дарыць, дык я не магу ўстаць.
    — Э,— гавораць,— ты прытвараешся.
    He можа ўстаць ён.
    — Пацягні-ка,— гавора,— нагу.
    Выцягнулась.
    — Пацягні другую.
    I гэта выцягнулася. Ну і рукі так. Устаў.
    — Чым вас адарыць?
    — Бяры той таз, ідзі ў падвал і засілі віна нам.
    Ен пабег, засіліў, унося. Яны гавораць:
    — Выпі.
    Ен выпіў.
    — Ідзі другі засілі.
    Ен другі прыношае.
    — Выпі і гэты. Ідзі трэці засілі. Нас жа тры. Гэта ты як нам дорыш. Ен уносіць і трэці.
    — Выпі і гэты.
    Ен і гэты выпіў.
    — Ну як, ты цяпер чуствуеш сілушку ў сябе?
    — Калі б у неба і ў зямлю стоўб і штоб было ў ім калясо, дык бы ўвесь свет перакруціў рукою.
    Так яны глянулі адзін на аднаго:
    — Ідзі,— гавора,— шчэ прынясі таз таго віна.
    Ен уносіць.
    — Выпі і гэты,
    Ен выпіў.
    — Ну цяпер, як чуствуеш сілушку?
    — Палавіну,— гавора,— таго.
    — Ну, хопіць з цябе. У баю нідзе не загінеш. Дажджэшся будучай нядзелі, папросіш сто рублёў у бацькі грошай і ідзі ў горад. Дайдзеш да раскрэсаў недалёка ад горада, дык будзе старык весці касматага лашонка, дык ты яго штоб купіў. Ен запросіць з цябе сто рублёў. To будзе твой конь. Прывядзеш дамоў яго, пакорміш тры дні белаярай пшаніцай і тры зары на шоўкавую траўку будзеш выводзіць, каб ён пакачаўся. Тады ты ўбачыш, што гэта за конь.
    Ен просіцца ў бацькі:
    — Пусці мяне ў свет пагуляць.
    Вот ён сеў і паскакаў.
    Ехаў, ехаў, вот раскрэсы, стаіць стоўб, на стаўбе табліца напісана: «Гэтай дарогай паедзеш — будзеш жанат, а гэтай паедзеш — будзеш багат... гэтай паедзеш — будзеш убіт». Ен падумаў: «Жаніцца я не хачу, багацтва мне не нада, паеду сюдой, дзе буду ўбіт. Мне старцы гаварылі, што я ў баю не пагібну». I пусціўся гэтай дарогаю. Ехаў-ехаў, выязджае на паляну і выходзіць к яму дванаццаць разбойнікаў.
    — Стой!
    Ен стаў.
    — Дзеньгі!
    — У мяне мала дзенег. Усяго чатырыста рублёў. А сертучок мой KamTye тысячу рублёў. А каню майму цаны няма.
    — Ета нам,— гавораць,— і нада.
    — Ета вам і нада?
    Дмух на іх, так яны сып аб зямлю, без памяці ляжаць. Ен злез з каня, пападымаў іх.
    — Вот што: еслі будзеце яшчэ ета дзелаць, то жывых вас у другі раз яе астаўлю.
    Яны перад ім ком зямлі з’елі:
    — Век болей дзелаць гэтага не будзем.
    — Ну ідзіце.
    Сам пусціўся далей. А там Салавей Разбойнік звіў гняздо на дванаццаці дубах і жывець там. Ен свістам убіваў за тры вярсты людзей. Як толькі замеціў каго, так свісь і няма яго.
    Вот Салавей бача ўсаднік едзе не абы які. Падпускае яго бліжай. Як свіснуў, дык конь на калені ўпаў. Ен [Ілля] спрыгнуў з каня: «Стой, конь, не падай». Нацягнуў свой лук і як рэзнуў яго [Салаў’я Разбойніка] прама ў правае вока. Выбіў. Ен вобаратам на зямлю. Ен [Ілля] пад’вязаў яго к сядлу і паехаў у Кіеў у горад. Прыехаў туды к князю. Князь і спрашвае:
    — Што гэта за звер?
    — Гэта Салавей, каторы ўбіваў людзей.
    — А... мы наслышны былі аб ім. Загадай-ка яму свіснуць.
    — He, еслі загадаю, дык вас на свеце не будзе і ўвесь горад разрушыцца. Захавайцесь, калі хочаце пачуць, у падвал за трое дзвярэй. Дык я яму толькі на дзесятую долю загадаю прасіпець, а не пець.
    Ен як засіпеў, не асталося ў цераме ні аднаго вакна. I яны ў падвале былі паглохлі. Тады ён узяў яго, як падшыбнуў угару, так ён упаў і разбіўся. А тут у князя два багатыры служаць Алёша Паповіч і Дабрыня Нікіціч. Вот і Ілюшка к ім. Сталі ўтраіх тут служыць. Вот прыязджае сюды багатыр і раз’язджае па ўсіх іх палатах.
    — А ну вылазь на бой каторы!
    Алёша Паповіч выяджае к яму. Ен як чувікнуў Алёшу, дык той, як сноп. Выяджае Дабрыня Нікіціч. Ен і гэтага таксама ўбіў.
    Выязджае Ілюшка. Як дзвігнуў, дык той, як сноп, пакаціўся. Сам астаўся служыць. Доўга ці каротка ён паслужыў там, прысылае бацька пісьмо.
    — Едзь дамоў. Мы паміраем. Некаму дабром будзе пользавацца.
    Ен сеў на каня і паехаў дамоў. Ажаніўся і стаў жыць. Пражыў да старасці лет, стаў сівы.
    Вот заехаў багатыр у Кіеў-горад такі, што адна галава з сянны стог. Князя ў цюрму засадзіў, а яму прарэзалі ў цераме сцяну (у дзверы не пралазіў).
    Ен прыказвае гораду, штоб дванаццаць печаў пяклі хлеба і падцёлка каб зажарылі, і кабана, і гуску, і вутку, і індыка, курыцу і бачонак віна. Гэта ён за дзень з ядаў. Штоб гэта было кожны дзень. Так ён і жыве. Прыказаў, каб усе старцы ішлі к яму, ён іх будзе дарыць. Дачуўся аб гэтым Ілюшка, сабраў сабе старцаву сумку, сеў на каня, паехаў апяць у іхіеу.
    Прыязджае туды, каня паставіў, сам пайшоў к цераму і просіцца:
    — Адчыніце і падарыце старцу.
    Ен з-за стала вылез, адчыніў яму дзверы, сам ізноў за стол і есць. — Адкуль ты, брацец?
    — Адтуль і адтуль.
    — Во мне гэта і нада. Вот скажы, брацец, там, гавораць, у вас ё багатыр Ілюшка. Раскажы, я цябе адару.
    — Есць.
    — Які ж ён? Такі, як я?
    — Да не! Ен такі, як я. Каб у пару нас паставіў, дык сказалі б — гэта браты. He разгадаць.
    — Гэ... такі багатыр. А гавораць, сільны. Вот я бачыш па колькі ем і п’ю?
    Ілюшка і гавора:
    — У нас у канцы вёскі пан жыве, у яго многа кароў. Адна карова большая за ўсіх. Тры трэба каровы ўместа. Дык яна выпівае па тры бочкі брагі. А надысь узяла ды і чацвёртую выпіла. Узяла і лопнула. Каб і з ва~ мі гэтага не здарылася.
    Ен цап кінжалам і так туды ў яго. А ён кіў галаву — кінжал праляцеў міма. А ў Ілюшкі была сорак пудоў шапка. Ен цап тую шапку і як стукнуў яму, дык галава ўліпла ў сцяну. Выпусціў князя. Князь не знае, што яму рабіць. Сталі піць і гуляць. Князь і гаворыць:
    -—■ Вось тут у нас у лесе на паляне сільны-прасільны багатыр. Ен паша тую палянку.
    Ен пашоў туды на палянку і бачыць: паша чалавек. Ад’ехаў недалёка ад дарогі, з сахой паша.
    — Пачакай,— гавора,— хадзі-ка сюды. Скажы ты мне, тут гавораць, што на паляне ёсць сільны багатыр.
    А ён адказвае:
    — Я багатыр.
    — Э-э-э, такі багатыр.
    — Такі багатыр.
    — Я ж цябе б як узяў, на ладоню пасадзіў і падшыбнуў пад хмару.
    — А можа б я цябе падшыбнуў. Ідзі к маёй сошцы і папробай яе вытрусіць.
    Ен падыйшоў к гэтай сошцы, ды і з месца не кране.
    — Да,— гавора,-— праўда твая, ты б мяне падшыбнуў.
    Вот ён апяць пашоў к князю і давай зноў пір піраваць. Прышлі з Кіева к князю пасланцы:
    — Прыляцеў змей з дванаццацю галовамі і пасяліўся каля Лаўраў.
    Ілюшка пашоў туды. Узяў меч свой і як стаў біцца са змеем гэтым, да рады няма. Ссячэ галаву, а яна зноў нарастае. Патуль біўся, пакуль сам па калені ўехаў у зямлю і зрабіўся каменем. Ен і цяпер стаіць там. Я сам там відаў яго.