• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    (1970 г.).
    Літаратура
    Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. 2. Спб., 1893.
    Federowski М. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, t. 1, Krakow, 1897; t. 2. Krakow, 1902; t. 3, Krakow, 1903.
    Сержпутовскйй A. K. Сказкн н рассказы белорусов-полешуков. Спб., 1911.
    Беларускія народныя жарты. Склаў 3. Бяспалы. Мінск, 1970.
    Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Пад рэд. П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і fvl. Я. Грынблата. Мінск, 1967.
    Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Пад агульнай рэдакцыяй М. Р . Ларчанкі. Мінск, 1966.
    Кабашнікаў К. П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск, 1963.
    Віншаванне
    Жыў-быў адзін пан і ў яго радзіўся сын. Уся дворня задумала, як найлепш пакланіцца пану, а іх аканом так навучае:
    —	Я буду ісці першы, гасцінца яму прынясём, я буду на галаве нясці яму поўную карзіну яец, старшына варону, а стараста маслёнку. Як прыдзем, я буду першы гаварыць. Ты, старшына, скажы: «Са ўсім дваром»; a ты, стараста, скажы: «3 дзяцьмі і з жонкай»; а ты, парабак, скажы: «3 усім набыткам».
    Яны прышлі скора к пану ў пакой. У аканома вяроўка адвязалася ад лапця і, як парабак увайшоў і нагой прыдзяржаў, няўмысля, вяроўку, аканом паваліўся і крычыць:
    —	Бадай ты прапаў.
    Старшыня не пачуў, што аканом гаворыць, і кажа:
    —	Са ўсім дваром.
    А стараста кажа:
    —	3 дзяцьмі і з жонкай.
    Парабак кажа:
    —	Са сваім ўсім набыткам.
    Пан, як пачуў гэта, прагнаў іх кіем, як сабак, вон.
    Скупы пан
    — Даў табе, дзедку, грош?
    — Даў, пане!
    — Дык помні, што даў табе, дзедку, грош!
    — На табе, паночку, другі, толькі ўжо не кажы нічога!
    Сваю службу знае
    Адзін пан пытаецца раз у свайго фурмана, ці той паедзе з ім у вялікую дарогу.
    -— За вамі, пане, усюды,— адказвае фурман.
    — Як гэта ўсюды? Нават у пекла?
    — Нават у пекла!
    — Але падумай сабе, што ў пекле надта ж горача, агонь.
    — Нічога, пане,— кажа фурман,— я сваю службу знаю, высаджу пана ў пекле, а сам, як заўсёды, буду чакаць перад брамай.
    Самыя лепшыя грушы
    Адзін пан паслаў слугу за грушамі і сказаў:
    — Купі мне самых лепшых.
    Слуга прышоў у краму і папрасіў груш. Купец падаў яму. Але слуга сказаў:
    — He, дайце мне самых лепшых.
    Купец кажа:
    — Папрабуй адну, тады пазнаеш, што ўсе добрыя.
    — Як я пазнаю,— кажа слуга,— што яны ўсе добрыя, калі паспрабую толькі адну?
    I слуга паадкусваў патрохі ад кожнай і прынёс іх пану.
    Хітры хлапчук
    Хлапчук вёў на вяроўцы цяля, якое кідалася ва ўсе бакі. А тут якраз ураднік праязджаў.
    — Ты чаму перада мною шапкі не знімаеш, хам?!—закрычаў ён на хлапца.
    — Калі ж мае рукі заняты, пане ўраднік. Злезце, калі ласка, з воза, патрымайце цяля, а я шапку зніму.
    Рахунак шаўцоў
    Шавец, адрабіўшы ў пана, падаў такі рахунак за сваю працу:
    «Пану падбіў падноскі і прышыў вушы.
    Панскай жонцы паправіў нос і расцягнуў на капыле.
    Цётцы прышыў два язычкі.
    Наймічцы перашпількаваў падэшвы і перацягнуў заднік».
    Рапарт пану
    Пан пад наглядам старшага конюха адсылаў свайго любімага каня на выстаўку. Па дарозе жарабец здох, і конюх рапартуе пану:
    — Міласцівы пан, сівы жарабец здох, скуру вашу панскую здзёр і прадаў, а за грошы для вашай міласці хамут моцны купіў, аб чым данашу і шчыра дзякую.
    Разышоўся, як заечае сала
    Едуць пан з кучарам. Пан і гаворыць:
    — Во, убіў я зайца, дык з яго сала было з цэлы пуд.
    А кучар яму:
    ,— Во, пане, будзем ехаць праз мост, дык та'м чорт брахуноў хапае.
    — А далёка той мост?
    — Ды не,— кажа кучар,— во за гэтым лесам, дзе горка, а там луг, a там ужо зусім блізка.
    Як уехалі яны ў лес, пан зноў кучару:
    — Каб ты бачыў таго зайца! Аднаго сала яго было хунтаў з дзесяць. Едуць яны далей, праехалі ўжо лес, дык пан:
    — Ну, можа, не дзесяць, але ж хунтаў пяць з таго зайца сала было.
    А як пайшла дарога лугам, дык пан ужо:
    — Ну, хоць сала на ім не было, а ўсё ж заяц быў і не такі худы.
    Едуць яны далей. Праехалі луг, грэблю, а моста ўсё няма.
    — А дзе ж той мост? — пытае пан.
    — А разышоўся, як заечае сала.
    I пану дасталося
    Падгаладаўшы пан завітаў у леснічоўку — падсілкавацца... Леснічыха спякла яечню і паставіла пану.
    Пачуўшы гэткі смачны пах, пяцігадовы Гаўрык клубком скаціўся з печы і палез пальцамі ў патэльню.
    — He руш,— прашыпеў пан, ляпнуўшы нажом хлапчуку па пальцах.
    Гаўрык пацягнуўся другою рукою, але атрымаў тое ж.
    — Мама, пан — нажом! — зарумзаў хлапчук.
    — А ты — лыжачкай, сынок, а ты — лыжачкай! — гукнула маці ад печы.— Ты ж не пан, каб нажом дзяўбаць.
    — А, пся крэў, галган! — зароў пан, калі Гаўрык, не пазнаўшы жартаў, здзяжыў яму драўлянай бацькавай лыжкай па лбу.
    Суддзя і селянін
    Лысы суддзя дапытвае селяніна.
    — Што прымусіла цябе не заплаціць падатак?
    — Нічога не вырасла, паночку,— адказаў селянін,— зямля пустая.
    Суддзя паказаў пальцам на зямлю і дадаў:
    — Калі б ты, гультай, захацеў, дык і на пустой зямлі вырасла б штонебудзь!
    Селянін паказаў пальцам на лысіну суддзі і запытаў:
    — А хіба на тваёй галаве, паночку, што-кольвечы расце, калі яна зусім пустая?
    Дурны суддзя
    ,— Вы прызнаеце сябе вінаватым у тым, што абразілі пана Казлоўскага, назваўшы яго дурнем?
    — Якая ж гэта абраза, пане суддзя, калі ён сапраўды дурны?
    — Усё роўна няможна, гэта абраза асобы.
    — А калі дурня ды назавеш разумным — гэта можна, пане суддзя? Гэта не будзе абразай?
    — Гэта можна.
    — Які ж вы разумны, пане суддзя.
    Добра зразумеў
    Пані з брыдкім і страшным тварам, наняўшы фурманку, пытаецца ў фурмана:
    — Ваш конь не выверне, ён не баязлівы?
    — Нічога, сядайце: ён не будзе назад аглядацца.
    Свінка паела
    Да войта прынесла баба пірагоў. Ен ёй кажа:
    — I навошта было несці. Твае дзеткі зласавалі б.
    — Ды ежце, пане начальнік,— адказвае бабка,— я дзеткам скажу, што свінка паела.
    Жартаўлівы гаспадар
    — Гаспадарыку, гаспадарыку,— кліча парабак,— конь захварэў!
    — А што ж там яму?
    — А бог яго ведае,— чыста пахмурнеў,— нат піць не хоча.
    — Ну,— кажа,— калі піць не хоча, зробім яго старшынёй, то, нябось, навучыцца!
    Жартаўлівы парабак
    Гараў адзін парабак вельмі шутлівы, ажно едзе неякі пан дый пытае ў яго:
    — Чалавечку, чый гэта двор?
    — Гэта,-—кажа,— пане, мой чорны вол!
    — Да я пытаюся, чый гэта паліварак?
    —■ Гэта,— кажа,— пане, мая саха і падпалак!
    Той пан, няма рады, сеў дый паехаў да таго двара. Прыехаўшы, кажа да таго пана:
    — Але ж у пана парабак мудры, як махляваць умее!
    А той пан кажа:
    — To цо, жэ ўме: няхай он мне абшука, то дам сто рублі, але недачакане!
    Добра. Паклікаўшы яго, а ён ужо дагадаўся на што, та прэндзэй злажыў торбу, да й то засопшыся, убягае да пакою. Так пан кажа:
    — Ну, абмані мяне, то дам сто рублёў.
    — Ай,— кажа,— паночку, мне тут няма часу пану махляваць: унь,— кажа,— з таго і з таго озера ўся рыба вышла наверх, усе з’язджаюцца, бяруць, то і я хоць з гэту торбачку ўхаплю.
    I пабег. Пан гэта хутчэй казаў закладваць коні, паехалі, прыязджаюць — нічога няма! I тады пан мусіў заплаціць сто рублёў. А што, ці не хітры?
    Шануй старога, як дзіця маленькае
    Быў сабе стары чалавек, а меў ён сына жанатага, так сын як бацька ўжо стаў не спасобны да жаднай работы, купіў яму дзеравяную міску, дай кажа:
    — Сядзі сабе за печчу, еш, а на хату ніколі не вылазь!
    Той стары, што рабіць, сядзіць сабе бедны. Ажно ж, аднаго разу ўнук яго прынёс калодачку, дай давай даўбсці. Ажно ж прыходзіць бацька, дай кажа:
    — Што ж ты, сынку, робіш?
    — Нічога, татачку: тата ўжо зараз будзе стары, то я раблю місачку, бо дзедава ўжо пакалолася.
    Той, яго пачуўшы, спалохаўся да бацька з-за печы, да на стул:
    — Еш,— кажа,— татачку, што хочаш, і рабі, што хочаш. А ад тае пары глядзеў бацька, як сам сябе.
    Тату на старасць
    У аднаго чалавека быў стары тата вельмі, яны лічылі, што ён ужо не патрэбны ў хаце, так парадзіліся з жонкаю, каб яго вывезці на поле, няхай
    там змерзне. Прыцягнуў той чалавек саначкі дахаты, пасадзіў старога, a жонка кажа:
    — На табе дзяружку, накрый яго.
    А сын іх маленькі кажа:
    •	— Раздзяры, тату, напалову дзяружку.
    Ен пытае:
    — На што?
    А ён кажа:
    -	— Каб і я меў чым накрыць цябе, як буду вывозіць на поле.
    Так той чалавек спалохаўся і кажа:
    — To і мне так будзе, ну то лепей няхай стары ў хаце дажывае да смерці.
    Зняў з санак і пасадзіў каля печы. I то такі людзі праўду кажуць: — Хто што кіне за сабою, то знайдзе перад сабою.
    Пан і мужык
    Жыў у вёсцы пан. Такі быў ён зайздросны і злосны, сялян біў, здзекваўся з іх. I вот задумалі яму адпомсціць. Сабраліся хлопцы і пайшлі ў лес.
    Адзін — He руш, другі — He чапай, а трэці — Якая табе справа.
    Едзе пан куда-та лесам. Хлопцы злавілі яго і давай лупцаваць.
    Збілі яго, раздзелі і прывязалі да дуба.
    Пан просіць:
    — Раскажыце хаця, як вас зваць.
    Адзін гаворыць:
    — He руш.
    Другі:
    — He чапай.
    А трэці:
    — Якая табе справа.
    Стаіць пан дзень, стаіць два, а камары яго рэжуць.
    Ідуць сяляне лесам. Увідзелі гэтага пана і хацелі яго адвязаць.
    Пытаюцца:
    — Хто цябе, пане, прывязаў?
    -	— He руш, не чапай, якая табе справа!
    Сяляне завярнуліся і пашлі сабе дамоў.
    А пан стаяў, пака не раскісся.
    Няхай
    Алёкса быў вельмі нядбалы, гультаяваты мужык. Суседзі кажуць яму: — Алёкса, што ты не залапіш дзіркі ў страсе? Бачыш — хата цячэ! А Алёкса смокча сабе люльку дай кажа:
    — Няхай цячэ.
    Ці кажуць:
    — Алёкса, бачыш,— свінні лазяць у агарод.
    — Няхай лазяць,— кажа Алёкса.
    Пайшоў раз Алёкса ў лес драць луцце, забраўся ў гушчэчу, дзярэ і не бачыць, што стражнік крадзецца. А стражнік ціханька падкраўся ззаду да й цап Алёксу за рукі. Круціўся, круціўся Алёкса — нічога нейме: трымае стражнік, як кляшчамі. Давай Алёкса зневажаць стражніка на чым свет стаіць. Слухаў, слухаў стражнік, перш маўчаў, але як стаў Алёкса праклінаць яго матку, не вытрымаў, прывязаў гада к дзераву і ну яго дубасіць луццямі. Паласаваў, паласаваў да й кажа:
    — Ну, гад, здыхай тут у лесе, а калі хто трапіць, дык скажы, што цябе прывязаў Няхай.
    Пайшоў стражнік, а Алёкса паспрабаваў адвязацца, але нічога не зробіць: вельмі моцна яго ўкрампаваў стражнік. Пачаў гэта Алёкса крычаць на прамілы бог. Ішлі тут дзецюкі, пачулі, што хтось крычыць і пайшлі па голасу цераз гушчэчу. Падыходзяць к Алёксе, пытаюць, хто яго прывязаў, а ён кажа:
    —• Няхай прывязаў.