• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Найбольш распаўсюджаныя ў беларускім фальклоры паданні гістарычныя і тапанімічныя, многія з якіх маюць гістарычную афарбоўку. 3 вуснаў у вусны перадаваліся паданні аб асілках, якія нібыта некалі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і пакінулі пасля сябе старажытныя гарадзішчы ды велізарныя каменні з адбіткамі сваіх пальцаў ці рук. Тэма многіх паданняў — барацьба беларускага народа з іншаземнымі захопнікамі. Вядомы таксама шматлікія паданні аб заснаванні розных населеных пунктаў, паданні аб рэках, азёрах, урочышчах і нават асобных збудаваннях. Гістарычныя паданні складаюць важную частку беларускага гераічнага і гістарычнага эпаса, іх узоры змешчаны ў адпаведным раздзеле «Хрэстаматыі».
    Літаратура
    Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. 2. Спб., 1893.
    Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. 4. Віцебск, 1891.
    Federowski М. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, t. 1, Krakow, 1897: t. 2. Krakow, 1902-, t. 3, Krakow, 1903.
    Кабашнйков K. П. Прозанческне жанры белорусского фольклора,—У кн.: Прозанческне жанры фольклора народов СССР. Мннск, 1974.
    Вялікі грэшнік
    Даўно гэта дзеялася... Чула я ад старых людзей—а яны лгаць не будуць — значыць, праўда была. Жыў на свеце дужа вялікі грэшнік. Такі грэшнік, што не было таго граха, каб ён не саграшыў. Такі быў злодзей, якога і свет не бачыў: ён і краў, і чыніў разбоі, губіў людзей без пакаяння... Нават чорту душу запрадаў; чараваў, калі краў, абарачваўся ваўкалакам, пушчаў моравае паветрые -—і не было ліку яго грахам.
    Прыйшлося яму паміраць. Тут такі страх яго агарнуў, што не магла яго душа пакінуць цела. Няма яму смерці, ды й годзе. Тут успомніў ён на бога. Захацеў паспаведацца, душу ачысціць. Сколькі не прыводзілі к яму папоў, ксяндзоў,— як раскажа ім свае грахі,— не даюць адпушчэння. Такі ён быў
    грэшнік. А смерць не прыходзіць, а душа яго мучыцца, з целам не можа разлучыцца.
    Раздаў ён сваё багацце ўбогім і пайшоў па свету шукаць таго ўгодніка, каб замаліў яго грахі, разлучыў душу з целам. Ідзе, распытвае...
    Параілі яму людзі даведацца к аднаму пустэльніку, што цэлае жыццё жыў у пушчы, еў толькі хлеб з вадой, маліўся, душу спасаў і ўгодны быў богу. I пайшоў ён к яму. Прыходзіць — так і так,— кажа,— я дужа вялікі грэшнік, ратуй мяне,— выспаведуй. Ты ўгодны богу,— можа адпусцяць мае грахі. Стаў спаведацца. Выслухаў яго той пустэльнік, кажа:
    — Ты такі грэшнік, што цябе смерць не возьме, зямля не прыме, пакуль ты свае грахі на гэтым свеце не адпакутуеш, пакуль ты не зробіш столькі дабра, каб яно твае грахі пераважыла. А датуль ты будзеш мучыцца.
    I пайшоў той грэшнік заслужваць спасення. Хадзіў ён на афяры, і хадзіў на каленях, марыў голадам сваё цела, нанімаўся к сярдзітым гаспадарам на работу, каб яго білі, лажыўся за другіх пад розгі, служыў хворым і ўбогім — смерць не прыходзіць. Хацеў на сябе рукі налажыць: тапіўся, вешаўся і рэзаўся — усё няма смерці, толькі мукі прымаў надарэмна.
    I так прайшло многа год. Раз ідзе ён полем. Ідзе і праклінае сваю долю. Узяла яго злосць, што няма яму смерці. «Дакуль я буду мучыцца?» — думае ён сабе. А быў першы дзень вялікадня. Ідзе ён і бачыць многа-многа народу на полі — пашуць, барануюць. «Што ж бы гэта значыла? — думае ён,— першы дзень вялікадня такое свята, што і птушкі святкуюць — гнёзды не ўюць, а тут народ марудзіцца». Падыходзіць бліжэй, бачыць — войт пахаджвае паміж работнікамі і бізуном іх падганяе. Тыя плачуць, жалюцца:
    — Што гэта,— кажуць,— ты насміхаешся над намі? Хіба няма ў цябе бога ў сэрцы? Б’еш нас, катуеш у будні, у свята не даеш адпачынку... I нават сягоння, на вялікдзень, выгнаў на прыгон!
    А войт раве, як апантаны, бізуном лупіць. Глядзеў, глядзеў той грэшнік. «Во,— думае, акаянны, ні папушчы мяне! Падумаць гэта, як народ MapAye!» Падышоў ён к войту і кажа:
    — Што ты робіш? За што ты людзей мучыш?
    А войт, ні слова не кажучы, як нахлысне бізуном цераз лоб,— аж іскры з воч пасыпаліся. Азвярэў наш грэшнік, схваціў камень, як пусціць ім у войта... I разбіў яму чэрап. Войт не айкнуў — сасвяжыўся. А грэшнік і скончыў сваю пакуту.
    Як чалавек зрабіў агонь
    Першы агонь к нам прыляцеў з Перуном, да як загарэўся адзін хварастовы курэнь, дак людзі збегліся адусюль хапаць галавешкі, да па сваіх курэнях і зямлянках у попелі пераховываць. Адначэ гэты агонь не шанцаваў нікому, аж пакуль аднаму старому калёсніку, каторы акрамя калодак тачыў
    і верацёна, не паслаў шчаслівае думкі, штоб ён папрабаваў кружкі на верацёнах вышпульваць ясянёвым клінком да не нажом вырэзваць як досі.
    — Чаму не,— кажа калёснік сам сабе,— ясень цвярдзей, дак павінен узяць мякчэйшую бярозу, і давай ось папробуем.
    Застругаўшы ясянёвы клінок, прыставіў яго к верацяну, моцна прыжымаючы, і зачаў смычком шморгаць то сюды, то туды, што раз скарэй, аж палянь — пашоў дым з верацяна, да так пахне бы з вогнішча. Ен гэта далей шморгаць да яшчэ скарэй да хутчэй, аж покуль лоб стаў мокры да з верацяна іскры пасыпаліся. Дак вось як чалавек знайшоў справядлівы агонь, тагда людзі ўсюды патушылі перуновае цяпло да завялі свойскі агонь і з тых пор сталі лучшэй жыць.
    Адкуль сяляне і паны
    Бог першага чалавека вылепіў з гліны, да, паставіўшы пад плотам, штоб сох, сам кудысь пайшоў; тагды прыбег чорт, да з тае гліны, што асталася, вылепіў такога самюсенькага другога чалавека, да й кажа сам да сябе:
    •— Як жа я пазнаю, калі бог ажывіць абодвух, каторы яго, а каторы мой? Трэба неяк свайго назначыць.
    Зірнуў ён кругом, ці няма якое ламакі, ды не знайшоў нічога, а тут чуе, што бог падыходзіць, дык барджэй плюнуў сваёй леплёнцы ў лоб ды й пабег. Бог прышоў ажыўляць ды бачыць, што стаяць дзве леплёнкі, як адна, начэ дзве краплі вады.
    — Хіба ж,— кажа,— я дзве вылепіў? Здаецца адну... а мо і дзве? He прыпомню.
    Узяў да й ажывіў абедзве, а як яны заварушыліся, то з божае выйшаў хадзяін-пахар, а з чортавае — нейкае благароддзе ў казённай шапцы, з кругленькаю бляшкаю, акурат на тым месцы, дзе чорт плюнуў. Тагды хадзяіну бог сказаў:
    ,— Ідзі да гасподы!
    А благароддзю, узяўшы за шыварат, даў каленам... Начэ выгнаў, не даўшы ніякага спосабу.
    Чаму варагуюць сабака, кот і мышы
    Перш і сабака меў шляхэтскія паперы. Ну вядомо: дзе яму з імі насіцца. Аддаў ён кату і просі:
    — Схавай, братко, (перш сабака, кот і мышы былі з сабой у дружбе) пад страху дзе высока, там цалей будзіць.
    Кот узяў ды аддаў мышам схаваць пад падлогу, бо баяўся, што пад страхой найдзе хто. Адылі, бача сабака, што яго ніхто не шануе,— акрыўдыўся, мысля: «Я ж ім пакажу, хто я такі!» Пашоў к кату, просі дастаць паперы. Той палез к мышам,— аж яны даўно іх з’елі. Ну з тых пор у іх і пашлі гэта нінавісць адзін к другому: сабака на ката, а кот на мыш.
    Салдат Дзяніс і смерць
    Як сатварыў бог людзеў і пабачыў, што іх напладзілась на зямлі вельмі многа і што яны з кожным годам ўсё прыбываюць і прыбываюць, ажно ў скорасьці ўсю землю займуць і ня будзе нігдзе пустога места,— ён задумаўся. Доўга ён думаў і прыдумаў смерць і паслаў яе на землю, каб яна забірала людзей. Пакуль смерць прышла на землю, яна забыла, што ёй трэба рабіць. Вот яна зайшла ў першую хату, што была з краю сяла, а тамака жыў маскаль, зваўся ён Дзяніс, дак яна і просіць яго, штоб ён схадзіў к богу і папытаўся, што ёй рабіць, бо, бач, ёй было вельмі стыдна, што так скора забыла.
    Пашоў Дзяніс к богу і пытаецца ў яго, што трэба рабіць смерці? А бог атвячае:
    ■—■ Няхай бярэ малых дзяцей 7 гадоў.
    Прышоў Дзяніс дамоў, бачыць — смерць яго ажыдае. Шкода яму стала дзяцей; дак ён ёй і кажа:
    •— Ідзі ў лес і грызі маладыя дрэвы.
    Як прайшло 7 гадоў, то смерць зноў прыходзіць к Дзянісу і просіць яго схадзіць к богу, папытацца, што ёй цяпер рабіць. Дзяніс пашоў к богу. Прыходзіць туды і пытаецца, што трэба рабіць смерці цяпер? Бог і кажа:
    ■—■ Няхай бярэ старых людзей.
    Прыходзіць Дзяніс к смерці і кажа:
    — Бяры і грызі старыя дубы і сосны цэлых сем гадоў.
    Смерць пашла ў лес і стала грызць. Як прайшло 7 гадоў, то яна зноў прыходзіць к маскалю і просіць схадзіць к богу, каб указаў больша работы. Як прышоў Дзяніс к богу і папытаўся, што рабіць смерці, то бог прыказаў браць срэдніх людзей 7 гадоў. А Дзяніс, прышоўшы, ёй сказаў, штоб яна грызла срэднія дрэвы сем гадоў. Як прайшлі і гэты 7 гадоў, то смерць зноў прыходзіць к Дзянісу і просіць яго схадзіць к богу папытацца, што ёй рабіць. Дзяніс пашоў і як запытаўся, то бог кажа:
    — Няхай ужо цябе возьме.
    Задумаўся Дзяніс і пашоў дамоў. Дарогаю ён зайшоў у лес, знайшоў арэх з дзірачкаю і пашоў. Як прышоў ён у сваю хату, смерць і стала пытацца, што рабіць? А Дзяніс як раз дзяржаў у руках дзіравы арэх, павярцеў яго перад носам смерці і кажа:
    — Бог прыказаў табе лезць у гэты арэх.
    ,Смерць зморшчылась да і палезла, а Дзяніс, заткнуў дзірку паклей, палажыў арэх у шапку і думае сабе: цяпер жа буду жыць, сколькі захачу. Доўга ён жыў, потым яму дадзела. Вот ён і думае, гдзе гэта смерць мая дзелась? I пайшоў к богу пытацца. Тады бог кажа яму:
    — А нашто ж ты яе засадзіў у арэх?
    Тут Дзяніс успомніў пра сваю штуку, зняў шапку, выняў арэх і выпусціў смерць,-— дак на ёй асталісь толькі косці і йна не магла стаяць на нагах. Тады бог кажа Дзянісу:
    — Калі ты яе так высушыў, то і насі яе на сабе.
    Вот чаму як малююць смерць, то ставяць толькі косці, а ззаду так, як цень чалавека: гэта Дзяніс, маскаль, катораму бог прыказаў насіць яе.
    Аб Воўгі, Дняпры і Сажы, і бацькі іх Нівісном
    Сож і Воўга былі раднэя сёстры, а брат Днепр. Ацец іх быў Нівіснэй. Вазврашчалісь яны. Воўга Нівісному была любезная дочка, а Днепр быў яму ўпраціўнік. Прызваў к сабе Нівіснэй Воўгу і Сож, а Днепр, хоць яго бацька ні зваў, пад дзвярамі слушаў, што будзіць ацец дачкам гаварыць:
    — Вот вы, мае дочкі любімыі! Вот ты, Воўга, прыхадзі ка мне ў паўноч! Я цібе пашлю прыкраснымі гарадамі; прыкрасныя баркі па табе будуць хадзіць. Ну, і ты, Сож, прыхадзі! Пашлю цябе прыкраснымі мястамі, а Дняпра пашлю махамі, балатамі.
    У паўноч Воўга ўскочыла і прыбіжала к атцу:
    —■ Бацюшка, пара пасылаць!..
    — А, ета ты, Воўга?
    — я.
    ч-— Падайдзі, дачушка, бліжый!
    (Дачушкі былі касматы — шчаслівы.)
    Пашчупаў яе.
    — Благаслаўляю цябе прыкраснымі мястамі іцці: сяленіямі і гарадамі!