• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    — Я пайду к пану і ўсё яму скажу: я ўмею з ім гаварыць.
    Рад аканом, чуць не цалуе Стопка. От аканом даў Стопку цэлую жменю грошай, чобаты з сваіх ног і пасылае яго к пану ў новы маёнтак. Ідзе Стопак і ні аднае карчмы не мінае.
    Ці доўга ён ішоў, ці мала, толькі вось прыйшоў у новы двор. Падыходзіць к пакоям, аж там сустракае яго лакей.
    — Ты чаго тут шляешся, валацуга? — крыкнуў лакей на Стопка,—і давай яго цкаваць сабакамі.
    Стопак дастаў з вярэнькі кусок сала і кінуў яго сабакам. Сабакі годзе брахаць. Тым часам Стопак узышоў на ганак.
    — Што табе трэба? — пытае лакей зноў.
    — Мне трэба бачыцца з панам,— кажа Стопак,— прыйшоў я, паночку, з старога панскага двара.
    — Добра,— кажа лакей,— я скажу пану аб табе, але скажы ж ты мне, адкуль ты знаеш, што я пан.
    — Адтуль знаю, бачу: ты пан, не пан, а так сабе палупанак, бо ў цябе нос нізкі, лоб слізкі, от і бачна, што лізаў панскія палуміскі.
    Хацеў лакей схапіць Стопка за каўтуны ды, як кажуць, паслаць яго з валасянога ўпраўлення ды ў земскі суд, але тут якраз лакея пазваў к сабе пан.
    — Які там хлоп? — пытае лакея пан.
    — To пасланы ад пані з панскага маёнтка.
    — А пакліч яго.
    Пабег лакей зваць Стопка к пану, а Стопак тым часам дастаў капшук^ напхаў у люльку тытуню, выняў з магалейкі губку і крамянец, узяў цагало і давай красаць агонь. Выкрасаў ён агню і давай курыць люлечку. Курыць сабе ды паплёўвае на чысты памост.
    — Ідзі, цябе пан кліча,— кажа лакей.
    — He трасца трасе, хай абажджэ,— кажа Стопак і пакурвае сабе люлечку.
    — Прэндзей ідзі!
    — Зараз, зараз, толькі люльку дакуру.
    Ждаў, ждаў пан Стопка, не даждаўся. Гоніць зноў лакея па Стопка. А Стопак агінаецца ды шавеліцца, бы мокрае гарыць.
    Дакурыў ён люльку, выбіў з яе попел, схаваў за пазуху і толькі тады памаленьку пасунуўся к пану. Лакей, бы сабака, бяжыць наперадзе ды адчыняе дзверы. Улез Стопак к пану ды і закашляўся. Кашляе Стопак, а пан чакае ды толькі вусы круціць.
    — Дзень добры, паночку!
    — А цо повеж? — пытаецца пан.
    — Усё добрае, паночку.
    — А па добрым цо?
    — Ды от, паночку, мяне прыслаў аканом. Панскі сцізорык зламаўся.
    -— Які сцізорык?
    — Ды гэта ж той, што пану пер’і рабілі.
    — Як жа яго зламалі?
    — Кажуць жа, пане, што без нажэндзя і вошы не заб’еш, Але ўсялякае нажэндзе пры рабоце псуецца, от так і панскі сцізорык. Хацелі пану
    на боты злупіць з выжла скуру, узялі сцізорык, але на панскім выжлу вельмі моцная скура — сцізорык і зламаўся.
    — Якего выжла — цо ты пляцеш, галган?
    — Панскі выжал, той самы, можа пан памятае, ён яшчэ ўскочыў у калодзеж, а Мікіту паслалі даставаць, ды ён і ўтапіўся там. Эге ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Э-э-ж, дай божа памяць,. здаецца мне, што пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў.
    — Цо ж, мой выжал здэх?
    — Здох, пане.
    — 3 чаго ж ён здэх?
    — Кажуць, паночку, быў здароў, але як каніны аб’еўся, дык разам І ногі выпруціў.
    — Якой каніны?
    — Ды мяса ж жарабца.
    — Якога жарабца?
    — Панскага буланага жарабца, з лысінаю.
    — Цо ж, і ён здэх?
    — Здох, паночку... А шкода, добры быў жарабец.
    — О, я няшчэнслівы!
    .— Э, пане, чаго вельмі турбавацца? Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з’есць.
    -— А чаго ж жрэбец здэх?
    — Падарваўся, мабыць.
    — Цо ж на нім робілі, прэнтко ездзілі, чы цо?
    — He, пане, на ім не ездзілі, заўсёды ён стаяў на стайні.
    — А цо ж?
    — Ваду, пане, вазілі.
    — Але ж на цо была та вода?
    — Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, то і за брытву хопішся. Як загарэўся ў двары свінух, дык аканом вялеў і на жарабцу ваду вазіць.
    — Цо ж і свінух спалілсе?
    — Згарэў, паночку.
    — Як жа ён запалілсе?
    — Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы, от ад яе і загарэўся.
    — To і абора спаліласе?
    — Гарэла, пане, як свечка.
    — 3 чаго ж яна запаліласе?
    — От гэтага, паночку, добра не ведаю: ці ад абозні, ці мо’ ад пакояў.
    — Езус, Мар’я, то і пакоі спалілісе?
    — Згарэлі, пане, суздром усё знікла, от як бы хто языком злізаў.
    — I вшыстэк двор спалілсе?
    — Увесь, пане; чыста, гладка, хоць рэпу сей.
    Ухваціўся тут пан за галаву і давай божкаць.
    — Але з чаго запалілісе пакоі? —пытае зноў пан Стопка.
    — Ад свечак, пане.
    — Для чэго ж палілі свецы?
    Ну, як жа, пане, ведама, заўсёды свечкі паляць, як хто памрэ.
    — Цо?.. Хто ж там змарл?..
    — Вечны пакой, каб ёй на тым свеце лёгка ікнулася,— пані памёрла.
    — Цо-цо-цо ты гадаеш, пані змарла?.. О, я няшчэнслівы!
    — Чаго ж пан плача? Пану ж бог даў і прыбытак.
    — Які? Гадай прэндзей!
    — Пану бог даў унука. Большая паненка сына мела. Гожы, кажуць, хлапчук, ці то паніч, выліты панскі хурман Мікіта.
    ...Пачуўшы тое, пан зваліўся з крэсла, а Стопак пайшоў сабе ў пякарню падвячоркаваць. Дык вот які быў Стопак і як ён умеў з панамі гаварыць.
    He люба — не слухай
    Адзін пан дужа любіў слухаць казкі. Раз і прызваў ён мужыка гаварыць казкі. I кажа яму пан:
    — Вот талерка золата; калі скажаш ты мне такую казку, каб не было ў ёй ні слова праўды, каб я сказаў на цябе «лжэш», дык тады аддам табе гэту талерку з золатам.
    I пачаў мужык.
    — Чаго, паночак, на свеце не бывае. Вось са мной раз такая прыгода здарылася. Было гэта, як я яшчэ не радзіўся. Наняўся я ў аднаго гаспадара пчол пасціць,— пяцьдзесят раёў пчол. Кожны дзень трэба было іх сашчытаць і выпусціць за пажыўнасцю; вернуцца ■—трэба пералічыць іх, выдаіць і ў вуллі пазаганяць.
    — Свет вялік, можа быць, праўда,— кажа пан.
    Глянуў мужык на золата і гаворыць далей.
    — Раз ранкам выпусціў я пчол на пасту. Вярнуліся яны дамоў — дванаццаць пчол няма. Што тут рабіць? Можа дзе ў балоце завязлі... Кінуўся я іх шукаць. Як ісці, дык ісці... аж бачу — адзінаццаць пчол ляцяць, акрываўленыя, параненыя, а дванаццатай няма. Будзе бяда!.. Я ісці далей. Бачу — за ракой стада ваўкоў, апанавалі маю пчалу і душаць; яна адбіваецца, не паддаецца ім. Я ну бегчы шпарчэй на помач. Прыбег к рацэ — перавозу няма. А бачу, што яшчэ часінку — і ваўкі яе разарвуць. Я, гэта, схваціў сам сябе за чупрыну, размахаў-размахаў,— як штурхну, так і перакінуўся на той бок ракі.
    — Можа быць,— кажа пан.
    — Але з разгону як гопнуў я аб зямлю, дык па пояс і ўвяз. Я і туды, я і сюды — не вылезці. Без рыдля нічога не зробіш, думаю сабе. Я, гэта, кінуўся як мага дадому, схапіў рыдзель ды і назад; адкапаў сябе, тады кінуўся к пчале на помач.
    —• Свет вялік, можа быць, і праўда,— кажа пан.
    — Прыбег я к пчале, адагнаў ваўкоў, бачу, што ёй ужо не жыць: па
    баках боўтаецца мяса, як шмацце, а крыві-крыві!.. Я, нядоўга думаючы,. шась яе нажом па горлу і прырэзаў: потым абяліў яе і прывёз мяса дадому: дванаццаць кадзей мяса наклаў!
    — Свет вялік, можа быць, і праўда.
    — Тут я ўспомніў, што косці засталіся на пожні. Думаю сабе: «Лаяць будуць людзі, што заграмаздзіў касцямі больш дзесяціны сенажаці. Пабягу ды скіну іх у раку». Прыбег, стаў паднімаць хрыбет з рабрамі. Падняў я яго, потым як штурхну ад сябе! Я думаў, што ён упадзе ў раку, а ён адным канцом стаіць на зямлі, а другім у неба ўпёрся.
    — Свет вялік, можа быць, і праўда.
    — Палез я па гэтым хрыбце на неба. Як лезці, дык лезці — і ўзлез. Бачу—-у адной хаце пірушка, святыя гуляюць: п’юць гарэлку і віно, закусваюць, песні такія прэпадобныя пяюць... Ну, думаю сабе, з п’янымі, чалавеча, не займайся, a то яшчэ ненарокам бокі намнуць. Іду далей. У другой хаце святы Мікола набраўся гарэлкі, як пучок, ляжыць пад лавай і храпіць, як пшаніцу прадаўшы.
    ;— Можа, і праўда.
    — Каля яго ляжыць шапачка, сама залатая з дарагімі каменнямі. Я гэту шапачку за пазуху ды і назад; аж тут святы Мікола прачнуўся, стаў шукаць сваю шапку. Падняўся крык... Ну, думаю, калі зловяць,— будзе кепска. Я тут ніяк не найду таго месца, дзе стаяў хрыбет. Бачу — ляжыць пілавінне. Я давай з яго вяроўку віць.
    Звіў доўгую вяроўку, прывязаў адзін канец яе і стаў спускацца з неба па вяроўцы. Спусціўся да самага канца вяроўкі, а яшчэ зямлі няма. Што тут рабіць? Я, гэта, вазьму ды адрэжу зверху кусок вяроўкі, а знізу надтачу і спускаюся далей.
    — Свет вялік, можа быць, і праўда.
    — Стаў, гэта, я на зямлю. Бачу — не наша зямля. Ну, думаю сабе, гэта, пэўна, пекла. Іду далей. Аж бачу — панскі бацька, пакойнік, абарваны,, абшарпаны, босы, пасвіць свіней.
    ■— Лжэш, хаме!
    Мужык цап за талерку з золатам ды і за дзверы.
    Несцерка
    Жыў сабе так Несцерка, меў дзетак шэсцерка. Рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее — не з чаго яму пражыць. Вот ён узяў ды й пайшоў к богу. Ідзе, ажно ідзе Юр’я-залатое сядло.
    — Здароў, святы Юр’яІ
    — Здароў! Хто ты такі?
    — А я,— кажа,— Несцерка, маю дзетак шэсцерка, рабіць лянуюся^ красці баюся, папрасіць не пасмею!
    — Куды ты ідзеш?
    — К богу!
    — Чаго?
    — А вот чаго: не з чага мне пражыць, дык пайду к богу спрашу, чым мне займацца: ці чытаць, ці пісаць, ці з гаршкоў хватаць? А ты куды, святы Юр’я?
    — К богу й я!
    — Зачым?
    — А пра свае надабнасці!
    — Ну успомні там, святы Юр’я, пра мяне!
    — Добра, успомню!
    — Спытайся ў бога, святы Юр’я, чым мне займацца?
    — Добра, спытаюся!
    — Забудзеш, святы Юр’я?
    — He, не, спытаюся!
    — He забудзеш? Дай мне ў заставу сваю залатую страмяну, што не забудзеш!
    — А як жа я паеду?
    Несцерка ўзяў лазінку, зрабіў страмяну і прывязаў, а залатую ў заставу ўзяў. Паехаў той Юр’я к богу, а Несцерка дажыдае, пакуль ён вернецца. Тады святы Юр’я распрасіў у бога пра свае надабнасці і стаў садзіцца на каня. А бог убачыў лазовую страмяну і пытаецца:
    — А дзе твая страмяна?
    — А, госпадзі, Несцерка атабраў,— мае дзетак шэсцерка, рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее, з чаго яму пражыць?
    — А няхай круціць ды матае і душу пітае!
    Юр’я і паехаў. Пад’ехаў ён к Несцерку, той Несцерка пытае:
    — А што, святы Юр’я, што табе бог казаў?
    — А вот што бог казаў: «Няхай круціць ды матае і душу пітае!» Ну, дай жа, Несцерка, маю страмяну, што ты ў мяне ўзяў у заставу залатую!
    — А калі я ў цябе яе браў? Я яшчэ сам табе даў страмяну лазовую. Падавай яе мне назад! Во мая страмяна, ля сядла!..
    Што той Юр’я набраўся з Несцеркам, але-ткі мусіў заплаціць за лазовую страмяну.
    Той Несцерка пабег у хату:
    — Троху пажытку ёсць, слава богу! Мне-ткі не напрасна бог сказаў, што як салгу, дык жыў буду і з таго хлеба!