• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    — He, брат, відаць, што вучан ды не давучан: гэта божжа моц называецца, а не ляктрычаства тваё нейкае. Во што!
    I так яны, спорачы,— той сваё, а той сваё — ехалі ўброд, дык чалавек спіхвае скубэнта з возу і кажа:
    — Калі ж ты такі мудры, дык перайдзі ж цяпер цераз брод не намачыўшыся.
    А той кажа:
    — Пастой, перайду, пазволь мне толькі падлезці па каню к дузе, а там і перайду суха.
    Узяў ды й узлез на каня, выняў ціханька з кішэні сцізорык і чарах па гужам — каламажка з аглоблямі і асталася ў бродзе, а ён на кані і праехаў на сухое, кінуў каня і пайшоў сабе. I пакуль чалавек, па бруха ў гразі, прыладзіў зноў каня, скубэнт ужо дайшоў да якога-та засценка. Зайшоў у адну хату. Там маладзіца бліны пякла. Ен просіць:
    — Пусці начавацьі
    t— Добра! —кажа.
    Ну, ён січас і лег на тапчане. Можа цераз гадзіну ці болей прыязджае гаспадар. Маладзіца яму:
    — Чаго ты марудзіў доўга? Суседзі пэўна ўжо вячэраюць, а я цябе ўсё чакаю.
    — Я б даўно быў бы, але прычапіўся ка мне нейкі скубэнт і падстроіў мне штуку, каб яго паветрые!.. А хто гэта ў цябе на тапчане ляжыць?
    »— А нейкі паніч папрасіўся начаваць.
    Чалавек падышоў к яму:
    — А, ты тут? Нашоўся ж, брат... Ну, але пакуль што якое, хадзі павячэраем перш: сягоння ў нас дзяды!
    Пасадзіў яго за стол, сталі вячэраць. Чалавек з жонкай вынялі кварту гарэлкі — ён па яе гэта і ездзіў у карчму. Павячэралі, гаспадыня паслала скубэнту пасцель на тапчане, пад палацямі. Той было ўжо хацеў укласціся, але гаспадар узяў бізун у рукі ды кажа:
    •— Пастой-тка, паўчу цябе трохі, калі ўсё ў тахт скажаш, то будзеш цэл, а калі ме — пападзеш бізуна.
    I паказвае на цяпло, што гарэла на комінку, кажа:
    — Што гэта?
    Скубэнт адказвае:
    ■— Звесна — агонь!
    Той яго сцёб бізуном:
    — He, брат, прашыбся! Гэта называецца не агонь, а красата!
    I паказвае на ката, што сядзеў на прыпечку і мыў сабе лапкай мордачку:
    — А гэта што?
    Скубэнт кажа:
    — Кот!
    Ен узяў яго сцёб бізуном.
    — He,— кажа,— гэта чыстата!
    А далей паказаў на палаці:
    — А гэта што?
    Той кажа:
    — Палаці!
    — He, брат, гэта высата, помні,— ды бізуном.
    — Ну, а цяпер,— паказвае яму на ваду,— у паследні раз угадай, што гэта?
    Скубэнт кажа:
    — Звесна — вада!
    Мужык яму зноў бізуном:
    — He, брат, прашыбся, гэта называецца благадаць!
    Пасля гэтых навук мужык палажыў бізун, палез на палаці спаць, гаспадыня лягла на печы, а скубэнт на тапчане — і заснулі. Пад дзень мужык з жонкай усталі і пайшлі ў ёўню малаціць. Прачнуўся скубэнт, агледзіўся — нікога няма ў хаце. «Ну,-—думае,— зраблю штуку!» Узяў злавіў ката, прычапіў к хвасту галавешку з агнём і ўскінуў на палаці; а там лён сушыўся. Тады скубэнт пайшоў у ёўню к гаспадару і кажа:
    — Дзякуй табе за хлеб-соль, начлег і навуку, але вот: чыстата ўхапіла красату і панесла на высату, а калі не ўжывеш благадаці, то не будзеш сядзець у хаце!
    I пайшоў сабе.
    Мужык гэта адумаўся, што скубэнт пэўне штуку зрабіў, пабег у хату, бача — лён гарыць на палацях. Ёя давай заліваць і скубэнта памінаць.
    Як мужык хітра гуся падзяліў
    Адзін бедны мужык прынёс да пана гуся і просіць, каб пан даў за яго шуфель жыта. Дык пан кажа:
    , — Ну, нас семера: я, пані, двое сыноў і двое дачок. Падзеліш ты на нас усіх гэтага гуся?
    Той падумаў:
    — Добра,— кажа,— пан галава ў даму, то пану будзе галава: пані будзе шыйка, бо першая за панам; паненкам будзе па ножцы, каб лёгка танцавалі, панічам па крылышку, каб красіва пісалі, а я, мужычышча, вазьму сабе кадлубішча.
    — Ну,— кажа пан,— хітры!
    Гуся яму аддаў і ўжо не адзін шуфель жыта, але можа якіх даў з пяць. Прынёс мужык жыта, а брат як даведаўся, дык узяў дзве гусі, занёс да пана і просіць таксама жыта. Пан кажа:
    — Добра, але падзялі ж ты нас.
    Той падумаў і кажа:
    -— Пану будзе гусь і пані будзе гусь.
    -— А маім дзецям?
    Дык той і не ведае, што рабіць.
    — Ідзі ж,— кажа пан,— па свайго брата, ён нас раздзеліць.
    Пайшоў ён па таго, прыходзяць, дык пан кажа:
    — Падзялі ты нас, бо твой брат дурны якісь, не дасць рады.
    Той падумаў трошкі і кажа:
    — Ці пан верыць у святую тройцу?
    — Цо табе гэта, альбо ж я не католік?
    — Ну, калі так, то пан, пані і галоўка — то святая тройца; дзве паненкі і ножка — і то святая тройца; двое панічоў і скрыдэлька — і то будзе святая тройца, а мужык і дзве гусі, то таксама святая тройца.
    Так пан аддаў яму гусі і жыта, колькі ён хацеў, а брата прагнаў вон. От які мужык быў мудры!
    Кацярына
    Жыў-быў дзед. У яго была дачка Кацярына. Адзін раз дзед пайшоў у лес і найшоў там залатую ступу, прынёс дамоў і кажыць дачцэ:
    — Дачушка! Я гэту ступу аднясу пану.
    •—■ He нясі, татулька, пану, бо пан, узяўшы яе, захочыць і таўкачы.
    Толькі дзед не паслухаў дачкі, панёс ступу пану. Калі дзед прынёс ступу, пан выйшаў на двор, паглядзеў яе і сказаў дзеду, каб к ступе былі таўкачы. Дзед заплакаў і пайшоў.
    Прыйшоў дзед дамоў і кажыць дачцэ:
    —Праўду ты казала, што пан захочыць і таўкачоў.
    Тады Кацярына гаворыць бацьку:
    — Ідзі, бацьку, і скажы пану трох дуракоў: адзін, што пацяраў ступу, другі, што знайшоў, а трэці — ты пан, што ўзяў ступу і хочаш яшчэ таўкачоў.
    Дзед пайшоў і сказаў. Тады пан гаворыць:
    — Дзед, твая дачка Кацярына разумна. На табе жменьку лёну, знясі яго сваёй дачцэ, няхай яна мне гэты лён спрадзець, саткець і здзелаець мне к вечару рубашку.
    Дзед заплакаў і пайшоў дамоў.
    Прыйшоўшы, ён сказаў дачцэ, што прыказаў пан. Тады дачка дала дзеду палачку і сказала:
    — На табе, татулька, гэту палачку, аднясі яе к пану і скажы яму, штоб ён мне перша здзелаў усе прыпасы для таго, штоб можна было ткаць.
    Дзед пайшоў і аддаў пану палачку. Пан узяў яе і сказаў:
    -— Разумна, брат, твая дачка Кацярына.
    Пасля гэтага пан узяў дзесятак яец, зварыў іх і сказаў дзеду:
    — Штоб твая дачка пасадзіла курыцу на гэтыя яйкі і штоб цераз дзве нядзелі былі цыпляты.
    Дзед заплакаў і пайшоў дамоў.
    Прыйшоўшы, аддаў дачцэ яйкі і сказаў, што пан прыказаў.
    Тады дачка ўзяла гарнец ячменю, зварыла яго і сказала бацьку, штоб ён яго аднёс пану, штоб ён яго пасеяў, зжаў, змалаціў і надраў круп, каб было чым карміць цыплят.
    Дзед пайшоў і аддаў ячмень пану. Пан тады сказаў:
    — Разумна твая дачка Кацярына, але ты ёй скажы, штоб яна ка мне ні прыйшла, ні прыехала, ні сытая, ні галодная, ні голая, ні адзетая.
    Дзед пайшоў і кажа гэта Кацярыне. Яна тады ўзяла наварыла жыдкага кісялю, нахлябалася яго, укруцілася ў сетку, узяла труса, села на казла і паехала к пану. Толькі што пан з акошка ўвідзіў Кацярыну, вялеў напусціць на яе сабак. Як толькі сабакі кінуліся на яе, яна зараз кінула ім труса, а сама на казле пад’ехала пад крыльцо к пану. Пан выйшаў к Кацярыне, гаворыць:
    — Я ж табе казаў, штоб ты ні прыйшла, ні прыехала, ні сытая, ні галодная, ні голая, ні адзетая.
    — А я ж так кісялю паела, сець надзела і на казле прыехала.
    — Ну, будзем, Кацярына, жаніцца — сказаў пан.
    — Будзем, паночак.
    — Толькі ты, Кацярына, мой суд не перасуджвай.
    — А пан на мяне «брэдзіш» не скажа.
    Вот яны і ажаніліся і жывуць. Толькі раз, у навозную талоку, у аднаго мужыка жарабілася кабыла, а жарабёнак падкаціўся пад калёсы. Тады мужыкі началі спорыць. Адзін гаворыць: «Мая кабыла жарабілася», другі: «Мае калёсы». I пан гаворыць: «Калёсы жарабіліся».
    Тады Кацярына сказала, штоб калёсы і кабылу пусцілі з гары, за кім пабяжыць жарабёнак, таго кабыла. Пан кажа:
    — Кацярына! Ты мой суд перасудзіла.
    — На ночы ў майго бацькі,— сказала Кацярынка,— куры, узлезшы на дом, клювалі звёзды, а шчукі, вылезшы з вады, сабіралі гарох.
    — Што ты брэдзіш?
    — Во, пан, на мяне сказаў «брэдзіш».
    — Будзем, Кацярына, разжэньвацца.
    — Будзем, паночак.
    Тады Кацярына ўзяла напаіла гарэлкай пана, палажыла яго ў лодку і паехала з ім па рацэ.
    Толькі пан прачнуўся і гаворыць:
    — Вернемся, Кацярына, у двор.
    Пасля гэтага пан і Кацярына сталі жыць і пажываць умесце.
    Пану навука
    іСлухайце, бо скажу вам не казку, а шчырую праўду. Дзе тое было, цяпер я забыўся, бо ўжо, бачыце, старасць. А ведама, калі з чупрыны гінуць валасы, то і памяць з галавы. Вось я забыўся, што сёння абедаў. He памятаю. А мо’ і нічога. Трапляецца і гэтак. Кажуць жа: «Часам з квасам, а парою з бядою, ці то з вадою». Цяпер ліха, жалюцца маладзічкі, а даўней было гарэй. Вы таго не памятаеце. He вельмі даўно тое было, яшчэ за паншчыну.
    Добра, калі трапляўся добры пан. Але дзе трапляліся такія добрыя паны? Больш былі не паны, а звяр’ё паганае. Як трапіцца такі паганы пан, то хоць лажыся ды памірай,—• нічым яму не ўгодзіш. Кажуць жа: «Зачыні чорту дзверы, то ён праз вакно». Гэтакі люты пан. Ты яму годзіш, шчыра
    робіш, а ён табе ўсё крычыць: «Не так, шэльма, не так, галган, не так, псякрэў»,— і есць цябе поедам, есць, зневажае, здзекваецца. А чуць што — жыўцом скуру злупіць. Ой, цяжка, вельмі цяжка было за лютымі панамі. А ліхія паны былі ўсе.
    Вось жа ў адным дварэ быў такі ліхі пан. Чаго толькі ён ні вычвараў! Як толькі ён ні здзекваўся над людзьмі! Сек ён і мужыкоў і баб, старых і малых. Расцягнуць маладзіцу або дзеўку, камісар тыча пальцам ды й кажа: «Лупі!» Хурман пачне пярэсціць, што аж пара валіць. He аднаго ён засек насмерць і нікога не баяўся. А людзей ён лічыў гарэй сабак. Што ён вычвараў над маладзіцамі ды дзеўкамі, дык сорам казаць... He мог той паганы пан ужо больш нічога прыдумаць, каб паздзеквацца над людзьмі, вось і вялеў ён, каб мужыкі прыводзілі на продаж валоў толькі ў двор. А па канцах сяла паставіў рагаткі ды не пазваляў праехаць к мужыкам ніякаму купцу. Вось і павялі людзі ў двор валоў на продаж. Але прывядзе хто вала, а пан і кажа:
    Што ж ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, а казёл.
    I заплаціць бы за казла, а то яшчэ пашле на стайню ды ўсыпле паўсотні гарачых. Доўга мучыліся бедныя мужыкі з такім панам. Доўга цярпелі, бо што зробіш, каму пажалішся. Ведама, паны за панамі і цягнуць. Але вось знайшоўся адзін чалавек, што адплаціў таму пану за ўсе людскія слёзы ды за крыўду. Вось як тое было.
    Быў там удалы, здатны хлопец. Рана ён асірацеў, але і адзін-такі ўзбіўся на гаспадарку. Горды быў хлопец. Ніхто яго ніколі і пальцам не зачапіў. Толькі вось ён прыводзіць у двор на продаж вала. Убачыў пан, выйшаў на ганак ды і кажа:
    — Што ж ты прывёў, асёл? To ж не вол, а казёл.