• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    — Ох, мой бацюхна! Што ў нас ёсць за дзіва! Садзіцеся за стол.
    Селі. А яна і заве:
    — Дзіва, ідзі ў хату жыва!
    А дзіва ўсё не слухае. Узяла баба качаргу і крычыць:
    — Вось, я ж табе!
    Ды як дасць па ім качаргою — качарга так і ўрасла к дзіву, а баба к качарзе. Крычыць баба на ўсё горла:
    — Ой, бацюшка, памажы ад качаргі адарвацца!
    Прыйшоў non і гаворыць:
    — Ды што гэта такое?
    Узяўся спасаць бабу і сам прырос. Прыходзіць дзяк і кажа:
    — Бацюшка! Ды што так доўга сядзіце? Трэба абедню служыць.
    A non гаворыць:
    — Відзіш, што не магу адарвацца.
    Дзяк стаў памагаць папу адрывацца— і сам прырос. Прыходзіць ста раста і тожа стаў спасаць бацюшку, ды і ён прырос. Прыйшла матушка, a non крычыць:
    — He бярыся, a то прырасцеш,— пайдзі пазаві шаптуху, штоб памагла нам.
    Прыйшла шаптуха, стала шаптаць, ды як возьмецца за качаргу, ды і сама прырасла. Дзіва павалакло іх усіх у лес, к хазяіну, цераз грэблю, дзе быў мост. Выскаквае з-пад маста чорт і гаворыць папу:
    — Калі пусціш за царскія дзверы, то я цябе адарву.
    ( Поп абяцаў пусціць. Чорт ўзяўся адрываць папа ад качаргі — і сам прырос. Ідуць усе яны к хазяіну. Прыйшлі на месца, а хазяін высек шэсць дубін — на чорта самую тоўстую, ды і гаворыць к яму:
    — А ты чаго тут?
    Ды як стаў даваць! Біў-біў, а потым сам узяўся за качаргу — і чорт адстаў. Адарваўшыся, ён пусціўся на сваё месца, адкуль выскачыў, толькі лінію леса выламаў па дарозе. Прыйшла чарга і да папа.
    — А ты чаго? — пытаецца хазяін, ды і аб папа пабіў дубіну.
    Пусціўся non бегчы дадому — аж рукавы ды полы матаюцца. Так усіх ён угасціў дубінамі, і ўсе паўцякалі дамоў. А хазяін узяў сваё дзіва на воз, прывёз яго дадому. I цяпер ён жыве з жаной і не нуждаецца ні ў якой страве.
    Каток-залаты лабок
    Жылі дзед з бабаю. I былі яны дужа бедныя: не было ў іх ні хлеба, ні капусты. Тады баба кажа дзеду:
    — Едзь ты, дзедка, у лясок, ссячы дубок, вязі на месца, прадай і купі хунцік мукі!
    Прыехаў дзед у лес, стук у дубок — выскаквае каток-залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ў лес з’ездзіць, ссеч дубок, везці на месца, прадаць і купіць хунцік мукі!
    — Едзь, дзед, у двор: будзе мука!
    Прыехаў дзед у двор, ажно ў яго мукі поўныя засекі. Пад’еў дзед хлеба, тады баба кажа яму:
    — Вот, дзядулька, вывастры тапарок, едзь у лясок, ссячы дубок, вязі на месца, прадай і купі хунцік солі!
    Вывастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — выскаквае каток-залаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, хлеб ёсць, солі няма! Паслала мяне баба ссеч дубок, адвезці на месца, прадаць, купіць хунцік солі!
    •—• Едзь, дзед, у двор: будзе соль!
    Прыехаў дзед у двор, ажно ў яго солі поўныя засекі. Пад’еў дзед хлеба з соллю, тады баба кажа:
    — Вот, дзядулька, вывастры тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок, выскачыць каток — папрасі ў яго капусты!
    Вывастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — выскаквае каток-залаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
    — Едзь, дзед, у двор: будзе капуста!
    Прыехаў дзед у двор, а ў яго капусты поўны склеп. Наварыла баба капусты, дзед пад’еў. Тады баба кажа:
    —■ Вот, дзядулька, каб цяпер сальца!
    Вывастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, ударыў у дубок — выскаквае каток-залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, просіць баба сальца!
    — Едзь, дзед, у двор: будзе сальца!
    Прыехаў дзед у двор, ажно ў яго сала поўная клець. Наварыла баба капусты з салам, дзед пад’еў. Тады баба кажа:
    — Вот, дзядулька, каб цяпер нам мукі пшоннай! Вот ба я пражанінкі зварыла б! Вывастры тапарок, едзь у лясок і ўдар у дубок!
    Дзед вывастрыў тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — выскаквае каток-залаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка.
    — Дзед, дзед, чаго табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, трэба бабе мучыцы пшоннай!
    ■— Едзь, дзед, у двор: будзе мучыца!
    Прыехаў ён у двор, ажно ў яго мукі поўныя засекі. Наварыла баба пражаніны, дзед пад’еў.
    Тады баба гаворыць:
    — Вот, дзядулька, каб цяпер мяса! Вазьмі тапарок, едзь у лясок, удар у дубок!
    Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — выскаквае катокзалаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, просіць баба мяса!
    — Едзь, дзед, у двор: будзе мяса!
    Прыехаў дзед у двор, ажно ў яго шасты ад мяса ломяцца. I сталі яны жыць, як трэба. Пажылі можа з год, можа з два, баба зноў кажа дзеду:
    — Вот, дзядулька, каб ты быў войтам, а я вайціхаю! Вазьмі, дзядулька, тапарок, едзь у лясок, удар у дубок!
    Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — выскаквае каток-залаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, хоча мая жонка, каб я быў войтам, а яна вайціхаю!
    — Едзь, дзед, у двор: будзеш ты войтам, а баба вайціхаю!
    Прыехаў дзед у двор: ажно яго баба як вайціха, а ён як войт. Пажылі яны колькі-небудзь, баба зноў кажа:
    ,— Вот, дзядулька, хачу я, каб ты быў шляхцічам, а я шляхцянкаю!
    Вывастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок ■— выскаквае каток-залаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, хоча мая баба, каб я быў шляхцічам, а яна шляхцянкаю!
    Прыехаў ён у двор, ажно яго баба як шляхцянка, а ён як шляхціч. Жылі яны шляхтамі, жылі.
    — He, дзядулька, дрэнна нам быць! Вот, дзядулька, каб ты быў панам, а я паняй! Вазьмі тапарок, едзь у лясок, удар у дубок!
    Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — выскаквае катокзалаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, баба мая хоча, каб я быў панам, а яна паняй!
    — Ну, едзь, дзед, у двор: будзеш ты панам, а баба паняй!
    Прыехаў дзед у двор, ажно баба яго як паня, а ён як пан. Пабылі яны панамі, тады баба кажа:
    — Вот, дзядулька, хачу я быць царыцай, а ты каб быў царом!
    Вывастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — ажно выскак-
    вае каток-залаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка.
    •— Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, мая баба хоча, каб я быў царом, а яна царыцай!
    — Ну, едзь, дзед, у двор: будзеш ты царом, а баба царыцай!
    Прыехаў дзед у двор, ажно яго баба як царыца, а ён сам як цар. Пабылі яны трохі царамі, тады баба кажа дзеду:
    — Вот, дзядулька, едзь ты ў лясок, удар у дубок: хачу я, каб ты быў богам, а я бажыхай ці багародзіцай, а дзеці бажанятамі!
    Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — ажно выскаквае каток-залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
    — Дзед, дзед, што табе нада?
    — Ды вот, каточак, мой галубочак, мая баба хоча, каб я быў богам, а яна бажыхай, а дзеці бажанятамі.
    — Ну, едзь, дзед, у двор!
    Прыехаў ён у двор, ажно ляжыць сучка з шчанятамі. Злез ён з калёс і стаў сабакам.
    Асілак
    Жылі сабе дзед ды баба. Жылі яны ў згодзе: разам гаравалі, працавалі, разам аддыхалі. I былі шчаслівыя, толькі ў адным не было ім уцехі: пражылі ўвесь век і не мелі дзяцей.
    — Хто нам на старасці вады падасць? — часта гаварыла баба і хвартухом выцірала слёзы.
    — He плач, баба,— разважаў яе дзед,— мо’ яшчэ і парадуемся на старасці...
    Але вось і радзіўся ў іх такі гожы хлопчык, што ўсе і надзівіцца не могуць.
    Расце хлопчык ды сілы набіраецца. I скора ён стаў такі дужы, што яго ні адзін самы здаравенны мужчына не можа пабароць. Вырас Асілак, вабраўся ў сілу і давай збірацца ў свет. Як ні ўпрашвалі дзед з бабаю, каб ён не пакідаў іх на старасці,— куды там!
    — Няма чаго мне тут з вамі сядзець ды курэй заганяць. Я пайду шукаць ворагаў і ці сам загіну, ці ворагаў загублю.
    Няма чаго рабіць,— прыбралі дзед з бабаю свайго сынка ў вялікую дарогу і з плачам правялі яго за сяло. Тут яны папрашчаліся і вярнуліся да гасподы, бо далей не маглі ісці, вельмі ўжо былі старэнькія. Увайшоў Асілак — так яго ўсе называлі — у цёмны лес ды так засвісцеў, што аж лісце пасыпалася. Спалохаліся птушкі, пахаваліся ў галіны або ў лом. Спалохаліся дзікія зверы, пахаваліся, хто куды мог. Было ў гэтым лесе сем братоў, сем разбойнікаў. I ніхто не смеў прайсці або праехаць праз той лес. Жылі яны так і нікога не баяліся. Пачулі разбойнікі той свіст і пайшлі про-
    ста на Асілка. Тым часам Асілак выйшаў на парасельку, наклаў агню, сядзіць сабе ды на ражэньчыку пячэ сала. Тут яго разбойнікі і абступілі адусюль.
    — Якія вы людзі і што вам трэба? — пытае Асілак.
    — Хто ты такі, што пасмеў прыйсці ў наш лес? —пытае старшы разбойнік.
    — Хто я — пазнаеш, як памераешся са мною сілаю, а лес не твой!
    — Гэта наш лес, гэта наша панства. Мы тут тубыльцы з даўніх часоў.
    — Вы разбойнікі. Вы разбоем запанавалі гэтым лесам. А я прыйшоў, каб адабраць у вас пушчу і даць усім людзям.
    -— Гэ, які ты моцны. Давай перша пабораемся, хто з нас дужэйшы.
    — Давай.
    Узяў старшы разбойнік жалезную булаву ў дзесяць пудоў і стаў перад Асілкам. Асілак азірнуўся кругом, бачыць — непадалёчку стаіць велізарны дуб, што ўтрох не абняць. Ухваціў Асілак таго дуба і вырваў з коранем. Убачылі тое разбойнікі, спалохаліся, давай прасіцца, каб ён не губіў іх.
    — Будзь у нас старшым, і тады мы над усім светам запануем.