• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Пазірнуў той дзяцюк, што блізка нікога няма каля пана, паказаў яму папліску ды і пытае:
    ।— Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прывёў табе вала, не казла.
    I давай пярэсціць, давай дубасіць пана тою папліскаю. Рэзаў-рэзаў, пакуль сам здаволіўся.
    — Вось жа табе, пане, за тое, што ты людзей мучыш. Калі вычухаеш гэта, то чакай мяне яшчэ другім разам, тады здыму з цябе скуру.
    Сказаў гэта дзяцюк ды і ўцёк у лес. А ведама, якія даўней былі цёмныя ды густыя лясы. У іх жыві, колькі хочаш, ніхто цябе не трапіць. Знайшла дворня пана без памяці — так вымесіў той дзяцюк. Толькі на трэці дзень трохі ачухаўся пан і вялеў злавіць Рымшу — так звалі таго дзецюка. Ды куды там, яго і след ветрам замяло. Амаль тыдняў сем пракачаўся пан, чуць чорту душу не аддаў. Якіх толькі дактароў не справаджалі — нічога не парадзяць, бо яму, мабыць, Рымша адсадзіў печанцы. А што ўложыць хам, то не выйме і пан.
    Але вось па немалым часе прыехаў у двор якісьці венгерац. У яго ўсялякіх зелляў, усялякае лякобы! Рад пан, чапкуе, просіць таго доктара, каб яго палячыў. Пагасцяваў доктар у дварэ і давай лячыць пана. Вялеў гэта
    ён напаліць лазню. Павёў пана туды. Пасадзіў яго на лаўцы і казаў аберучкі дзяржацца за жэрдачку, а сам пачаў націраць пана ўсялякімі мазямі. Сядзіць пан, трымаецца аберучкі за жэрдачку ды толькі крэкча. Але нядоўга ён так сядзеў: выцягнуў доктар з кішэні сыромец, прывязаў ім к жэрдачцы панскія рукі, заткнуў пану вехцем горла, узяў хварасціну ды і кажа;
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, не казла.
    Бачыць пан, што гэта Рымша, а не доктар, хоча крычаць, ды не можа, бо вехаць у роце. Круціцца пан, бы ўюн на гарачай скаварадзе, а Рымша дастаў з-пад палы канчук і давай хрысціць паганага пана па чым папала. Лупіў-лупіў, амаль не ўсю скуру садраў, ды і давай пасыпаць пана соллю. Самлеў пан ад болю. А Рымша сеў на коней ды паехаў сабе. Толькі яго і бачылі. Доўга хварэў пан, чуць не паўгода пракачаўся. Усе думалі, што ўжо яму прыйшлі канцы, але ліхога і смерць не бярэ: к вясне вычухаўся пан і хацеў ехаць за граніцу на воды, ды бачыць — грошай няма. От уздумаў ён прадаць лес. Пайшла пагалоска, і пачалі купцы аглядаць лес. Таргаваліся яны, таргаваліся, ды не сходзяцца аб цану, бо пан вельмі даражыўся. Толькі вось прыехаў якісьці вельмі багаты купец. Павёў яго пан аглядаць лес. Хваліць пан лес, а купец толькі ўсё адводзіць пана ў гушчарню ды ў нетру. Забраліся яны ў такую гушчэчу, што і свету божага не бачна. Купец давай абнімаць хвоі, сажнем мерыць таўшчыню. Абхапіў і пан адну хваіну, а купец хуценька выхапіў з кішэні сыромец ды і прывязаў пана да хвоі. Бачыць пан, што тут не пярэліўкі і хацеў крычаць, зваць на ратунак, але так спалохаўся, што няма голасу. Паказаў яму купец папліску ды і пытае:
    — Што гэта, бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, не казла.
    Дагадаўся пан, што гэта Рымша. Тым часам Рымша запхаў пану мохам рот ды і давай пярэсціць па чым папала ды прыказваць, каб больш не здзекваўся над людзьмі. Біў-біў Рымша пана — чуць насмерць не забіў, ды так і кінуў прывязаным да хвоі. Так да вечара і ўсю ноч правісеў пан на хвоі, пакуль дворня знайшла. От тут ужо пан цэлы год пракачаўся: усё не можа выздаравець. Няма ачунку, вось і радзяць пану ехаць на воды. Прадаў пан гэты лес, прадаў збожжа ды гаўяда, сабраў многа грошай ды і давай выладжвацца на воды. Тым часам Рымша ўсё цікуе за панам. Толькі пан выехаў з двара ды ўехаў у лес, як Рымша ўжо зрабіў на яго пастку. Паставіў ён на дарозе ганоў на трое адзін ад другога двух конных хлапчукоў з доўгімі папліскамі. Толькі пад’ехаў пан, як першы хлапчук трасе папліскай ды крычыць:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза?
    А сам па каню ды наўцекача.
    — Лапайце, лапайце!—крычыць пан,— то ж галган Рымша!
    Фурман адрэзаў пастронкі, сеў на каня ды і пагнаўся за хлапчуком. Але той сунуў у лес і, чорт ведае, куды дзеўся. Фурман папёр дарогаю ўперад мо’ вёрст дзесяць. Тым часам заехаў упярод перад панам другі хлапчук, паказаў папліску ды і пытае:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза?
    — Лапай, лапай яго, галгана! — крычыць пан на лакея,— то ж Рымша!
    Ускочыў лакей на другога каня ды і пагнаўся за хлапчуком. Астаўся пан адзін. Тут Рымша высунуўся з-за выскаці ды і паказаў пану папліску:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла.
    I давай дубасіць ды пярэсціць пана тою папліскаю. Збіў Рымша пана на горкае яблыка, забраў усе грошы ды і пайшоў сабе ў лес у сваю зямлянку. Кажуць, потым Рымша многа дабра рабіў людзям. Яшчэ да гэтых часоў у цёмным лесе сярод балота стаіць гара. Яе называюць Рымшаваю гарою. Гэта паміж Заполлем і Навасёлкамі. Дык, кажуць, там жыў той Рымша. Ен дзесь схаваў многа грошай, але нельга знайсці. Зямлянку тую я сам бачыў, як хадзіў туды ад пана з картаю. Каб пашукаць, мо, і грошы ёсць.
    Мужык і пан
    Адзін мужык убачыў у памешчыка харошую свінню з парасятамі. Ен пайшоў і стаў кланяцца свінні. Гэта відзела пані з балкона. Яна паслала лакея спрасіць, чаму ён свінні кланяецца. А той кажа:
    — Гэта мая Рапка жэніцца, а ваша Белка маёй Рапцы родная цётка, дык я заву на вяселле, а яна ўсё кажа: «Не хачу!»
    Лакей пайшоў і расказаў пані. Тая рассмяялася і сказала прызваць мужыка. Мужык прыйшоў. Тады пані і кажа:
    — Што ты нашай свінні кланяешся?
    — А во што: у мяне ёсць Рапка, а ваша Белка ёй родная цётка, дык мая Рапка жэніцца і просіць вашай Белкі на вяселле,— вот я і прыйшоў прасіць, а яна кажа: «Не хачу!»
    — Ха-ха-ха!.. Ну дык як жа ты яе павядзеш,— кажа пані,—ці павязеш?
    — He, павяду, калі пойдзе,— я прыйшоў.
    — А парасяты як будуць?
    — I з дзеткамі, прасіла Рапка, штоб пусцілі.
    — Ну, дык я скажу, штоб запрэглі каня і палажылі Белку, а калі не захоча ляжаць, то прывязаць, а парасят у мяшок.
    Пані прыказала запрэгчы каня, палажыць на воз свінню і парасят і даць мужыку.
    — Ці скора ты назад прывязеш?
    — Скора, мая панічка.
    Мужык сеў і паехаў. Пана не было ў дварэ. Як прыехаў пан, так пані яму кажа:
    — У нас быў мужык, ён нашай Белцы кланяўся, прасіў на вяселле. Я яе пусціла і каня дала ехаць.
    А пан кажа:
    — Во дурная, мужык абманіў: прападзе і конь, і свіння з парасятамі. Скарэй коней давайце!
    Далі трэйку з колакалам. Пан сеў і пытае:
    — Куды мужык паехаў?
    — А во сюды,— кажуць людзі,— і паказалі пану дарогу. Пан туды і паехаў. А мужык пачуў колакал, звярнуў у лес. Там забіў свінню з парасятамі, каня прывязаў, а сам выйшаў на дарогу, наклаў кучу памёту накрыў шапкай і сядзіць. Едзе пан.
    о. Паплаўскі. Колас запісвае казкі
    — На бок! — крычыць панскі кучар.
    — He, паночак, не! Едзьце вы сабе на бок,— мне не можна!
    Пан сказаў кучару аб'ехаць мужыка. Мінуўшы мужыка, пан астанавіўся і спрашвае:
    — Ці не бачыў ты, мужычок, тут мужыка, едучы і везучы свінню з парасятамі?
    — Бачыў, паночак, ён тут нядаўна ехаў.
    — А ці знаеш, куды ён паехаў?
    — Знаю.
    — Пакажы ж нам дарогу.
    — He, паночак, не! Мне і з месца няможна сыйсці. Калі хочаш, то я
    вам дарогу скажу: вы будзеце ехаць прама, потым завароціце крута-крута ўправа, а там крута-крута ўлева і так далей.
    Пан і спрашвае ў кучара:
    — Ці паняў ты?
    — He, пане!
    — I я не паняў.
    Тады пан спрашвае ў мужыка:
    — Ці дагнаў бы ты яго?
    — Чаму не, пане? Я яго зараз бы прыцяг к вам.
    — Ну, дагані, я табе заплачу.
    — He, божа сахрані! Мне з месца няможна сыйсці.
    — Чаму ж табе няможна сыйсці? Што ты тут робіш?
    — Гэта, паночак, ехаў мой пан і сустрэўся з знакомай паняю, і тая пані падарыла яму шчыгла. Дык пан сказаў мне яго дзяржаць, пакуль ён будзе ехаць назад.
    )— Ну, дык ты едзь з маім кучарам, а я буду вартаваць.
    — He, пане, не хачу; тады мне ад пана жыцця не будзе, як ты ўпусціш шчыгла.
    — Я не ўпушчу.
    — He, пане, не паверу.
    — Ну, дык я буду вартаваць з фурманам, а ты едзь адзін.
    — He, не хачу!
    >— На табе сто рублёў, едзь!
    —■ He, баюся, пане: вы пусціце шчыгла.
    —• Ды не пусцім жа!
    Мужык узяў сто рублёў і сеў ехаць. А пан спрашвае:
    — Ці скора ты вернешся?
    — Цераз час, паночак, я тут буду.
    Мужык паехаў. Па дарозе ён адчапіў колакал, заехаў у лес, узяў каня з свіннёю і парасятамі і паехаў.
    Пан з кучарам прачакалі час — мужыка няма, прачакалі другі — яго няма. Тады кучар кажа:
    — Пані была дурная: аддала каня з свіннёю і парасятамі, а пан яшчэ дурней: аддаў тройку коней і сто рублёў.
    А пан кажа:
    — Што ты, мужык, дурню! Як я зраблю аб’яўленне, чый шчыгол, так і найду вара.
    іСтала сонца заходзіць, а кучар кажа:
    — He хачу ўжо сядзець,— я есці хачу, хадзем у двор. А пан кажа:
    — Ну, дык ты бяры шчыгла, а я буду падымаць шапку.
    Трохі падумаўшы:
    — He, ты ўпусціш; ты падымай шапку, а я буду браць шчыгла.
    Кучар узяў за вяршок шапкі, а пан абедзве рукі падсунуў пад шапку.
    Кучар як падыме шапку, дык пан разам абоймі рукамі як хваціць,— дык прама ў памёт. Тут як закрычыць:
    — А дурань! а галган! во шчыгол!..
    Кучар кажа:
    — Я гаварыў, што пані дурная, а пан дурней.
    А пан крычыць:
    — На адсячы мне рукі! Што мне зрабіць?
    — А што вам, пане, зрабіць — абатрыце аб траву.
    Пан так і зрабіў, і пайшлі яны ў двор. Прыйшоўшы, пан і кажа пані:
    ■— Ты дурная: аддала каня і свінню з парасятамі, а я дурней: аддаў трох коней і сто рублёў, а яшчэ рукі ўпэцкаў, хоць адсеч трэба.
    Пані рассмяялася. А мужык і цяпер ездзіць на панскіх конях.
    Асцярожны пасланец
    Быў сабе адзін пан ды такі паганы, злосны, што проста бяда — ніхто не мог яму ўгадзіць. Усе яго баяліся, бы чорта. Бывала, як прыдзе к яму хто чаго кольвек прасіць, а ён раптоўна як крыкне:
    — Што скажаш?
    Дык той кажа:
    ■— Усё добра, паночку.
    А сам дрыжыць, бы асіна.
    — А па добрым што? —закрычыць пан.— На канюшню яго, галгана!
    От так не дасць і слова прамовіць. Іначай ён і не ўмеў з людзьмі гаварыць. I баяліся ж людзі гаварыць таму пану што-небудзь кепскае, не пад гумар — засячэ, усю скуру зніме, калі хто не патрапіць сказаць яму так, як ён хоча, а скажа не па шэрсці. Толькі быў адзін нехлямяжны мужычок, звалі яго Стопкам; той умеў з тым панам гаварыць.
    Раз той пан граў у карты ды і выйграў вельмі харошы маёнтак. От гэтак вясною, каля Міколы, паехаў пан аглядаць той маёнтак ды і астаўся там на ўсё лета. Бачыш, яму вельмі спадабаўся той маёнтак. Праўду ж кажуць, што новае сітка на калочку вісіць, а старое пад лаваю ляжыць. Бачыць аканом, што доўга пана няма, а тут у дварэ бяда на бядзе едзе ды бядою паганяе. От ён стаў думаць, як бы паведаміць пану. Думаў-думаў ды і надумаўся паслаць к пану пасланца. Толькі не ведае, каго паслаць, каб ён добра расказаў пану пра ўсё няшчасце. Каго ні пашле, усе не слухаюць, баяцца пана, каб за праўду не засек. Абяцаў ён вялікі гасцінец таму, хто пойдзе к пану. Перабраў усё сяло — няма ахвотнікаў. He знае аканом, што рабіць — сядзіць ды ломіць рукі. Прачуў пра тое Стопак, пайшоў к аканому і кажа: