Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Тады тыя адумаліся: «Ну, няхай сабе і так, пойдзем сабе!» I пайшлі яны ўдваіх у госці. А яны ахвочы папіваць, калі хто заве. Уваходзяць у хату:
— Дзень добры, дзед!
— Здароў!
-— Што скажаце нам?
— А во сядзьце, пасядзіце на лаўцы: і скажам і пакажам!
,Тыя селі. Адзін кнут дзержыць — пугу, а другі — бізун. Вядома, войты і старасты былі граза для сялян — заўсёды з кнутамі хадзілі па сялу, з хат выганялі на баршчыну. Тады дзед выняў кашалёк:
— Кашалёк, кашалёк, каб было піцення-ядзення!
Адкрываецца з таго кашалька піценне-ядзенне, усякае ўгашчэнне для ўсяго засядання, колькі будзе, ці пяць, ці дзесяць. Стаў дзед угашчаць войта і старасту. Тыя п’юць і ядуць, і не надзівуюцца, што гэта такое: і піцення, і ядзення, і хата пасвятлела? Ці не бог гэта з неба скінуў рай? Гэта і ў пана няма такога ўгашчэння, стала, украшэння’ ! я яны, наеліся — лоўка нахлябаліся і зялёнага і вішнёвагс, hw э ' на свеце, і пайшлі. Баба і гаворыць:
— Ці ведаеш што, дзядулька?
— А што?
— Пазавём мы пана к сабе ў госці?
— Што ты, баба дурная! Во, праўда,— хто .. . ды пагі-
бае. Пойдзе к нам пан, к старцам к такім! Ідзі-та;. . . а. .а" здасць!
— А што будзе, ды будзе — пайду!
— Ну, ідзі сабе!
Пайшла баба. Прыходзіць к пану ў пакой. Выходзіць пан:
— А што, старая бабка, скажаш?
— А што, паночак, скажу: прасіў дзед, прашу і я вас к сабе ў госці!
— Што? Ах ты, быдла! Ты мяне завеш у госці? Я пайду к старчысе?
— He, паночак, не ймеце вы веры мне, запытайцеся ў сваіх верных людзей. Есць у вас войт і стараста: спрасіце ў іх, ці можна ісці к нам, ці не?
Пазваў пан лакеяў, кучароў:
— Схадзіце, пазавіце ка мне на часок войта!
Слугі тыя пайшлі к войту:
— Казаў пан, каб к яму йшлі!
Прыходзіць войт к пану:
— Заве ведзьма мяне ў госці,— кажа пан,— дык ці можна к ёй ісці?
;— А, паночак, можна, можна: мы ў пана не бачылі такога стала, як у іх. Есць у дзеда кашалёк, і з яго ўсё адкрываецца: і гарэлка, і віны, і стол. Можна пайсці!
Той пан паслухаў войта, вялеў сваім кучарам, каб заклалі коней. Пан з паняй адзеліся і паехалі не так піць-есць, як тыя праўды ўзнаць: ці іменна праўда, ці можа ложна, што старуха гаворыць. Прыязджаюць к той хатцы і злазяць з хвальтона. Тады дзед той выходзіць:
— He гневайцеся, паночак, мая хатка знаружы не чыста, а ў сярэдзіне будуць вам і стуллі, і квяты, і ўсё.
Уваходзіць той пан у хату, і стаў у парозе. Тады той дзед выняў кашалёк і гаворыць перад панам:
— Кашалёк, кашалёк, каб было тут піценне-ядзенне і ўсякае ўкрашэнне ў маёй хаце!
Тут зараз усё адкрылася: і піценне, і ядзенне, і ўсякае ўкрашэнне, што і ў цэлым царстве няма такога стала, як у яго! Вось той пан бача, не стыдна сесць.
-—• Просім, паночак, на свой на хлеб-соль!
Стаў пан разбіраць тыя віны, бачыць, што самыя дарагія. Сталі піць і есці. Папілі-паелі, пан і кажа:
— Дзядуля, табе совесна мець такі кашалёк; ты такі шкут, а ў цябе дом і стол лепш майго. Мне совесна проці сваіх другаў. Я цябе прашу па ласцы: аддай ты мне гэты кашалёк. Дам табе правізію супоўную: крупы, муку, закрасу — усё, што трэба, усё табе буду прыстаўляць. I слугу табе дам, і карову, і свінню — усё. Нашто табе кашалёк? Я цябе пахаваю і сыботнікі адпраўлю, уцешу, па манастырах пазаводжу!
Той дзед пагаварыў з бабай:
— Ну, то ж, дзед, пан просіць — трэба паслухаць. Нам усё будзе: і слуга будзе, адзежда — і памыта, і пададзена!..
Паслухалі, аддалі і асталіся ў сваёй у дзіравай хатцы, як былі. Той пан узяў кашалёк і паехаў. Тады даў ім і правізію, і слугу: пуд мукі, пуд гаро-
ху, пуд круп яшных драных, пяць хунтаў сала, тры хунты масла, дзесяць хунтаў солі ■— выдаў ім паёк. З’елі яны той паёк у колькі дзён. 3 еўшы паёк, паслалі яны сваю слугу ў хальварак к пану:
— Пане, прыслалі дзед ды баба па паёк,— той паёк выйшаў!
Тады той пан не даў пайка і слугу не пусціў.
— Поўна,— кажа,— даваць, у мяне ёсць гэткіх многа, што трэба давапь. Мне трэба карміць тых, хто работае, а яны на баршчыну не ходзяць. Хай па міру сабіраюць і ядуць: з міру па нітцы — голаму рубашка; з міру па крошцы — дваім прапітацца можна!
Так пан і зняверыў, слова змяніў. Пайшла тая слуга і адвясціла гэта дзеду:
— Казаў пан, што ў яго ёсць такіх многа, што трэба даваць; трэба карміць тых, што работаюць. А вам казаў па міру сабіраць і есці. I мне назад у двор ісці!
I пайшла назад. Асталіся тыя дзед з бабай, як былі: і каравыя, і дзіравыя, і ў нудзе ў вялікай.
Дзед думаў-думаў, думаў-думаў думу: «Што тут рабіць? Як хлеб даставаць?» I надумаўся: «Пайду-тка я к таму жораву, пажалюся яму, ці не памілуе, ці не дасць ён другога кашалька. Той баба звяла. Сказана: хто бабы слухае, той заўсёды загібае. 3 бабай жывеш, праўды не кажы ніколі!»
— Пайду,— кажа,— баба, к жораву, ці не дасць ён нам другога кашалька?
— Ну, схадзі, дзед. Дасць, не дасць, а схадзі!
Ну, ён пайшоў зялёнаю трапою, шаўковаю травою. Ішоў, ішоў, прыходзіць на палянку. На той палянцы жораваў дом. Прыходзіць ён к таму дому, падыходзіць пад яго ганак. Часавы на яго крычыць:
— Ты куды, шкут, чаго табе тут трэба?
А жораў пачуў, лоп-лоп,— дзверы адчыніў:
— А, хадзі, хадзі сюды!
Часавы сычас набок. Увайшлі яны ў пакоі; адзін прайшлі, другі, увайшлі ў трэці. Жораў пытаецца:
— Ну што, дзядулька, можа хто абідзеў?
— Што, паночак,— пан абідзеў. Пазвала баба войтаў у госці, напаіла, накарміла, а тады кажа: «Пазавём мы пана!» Я не хацеў, але сатана звядзе і сакала. Пайшла яна, пазвала. Прыехаў пан з паняй. I падлёг ён мяне, каб аддаў яму кашалёк, падлёг і падлёг. «Я,— кажа,— усё табе буду прыстаўляць». Мусіў я ў бабы папытацца. А баба кажа: «Аддай, дзед, трэба пана паслухаць, ён жа ўсё нам будзе прыстаўляць». Аддаў я кашалёк, а пан прыслаў нам паёк.
Тады як той паёк выйшаў, ён і зняверыў. «Хай,— кажа,— па міру ідуць сабіраць ды й кормяцца!..»
Ну, жораў пасадзіў яго за стол, угашчае, а той за слязамі і не есць... — Ці не дасцё вы мне,— кажа,— шчэ такога кашалька?
— Добра, дам, дам! Будуць знаць усе! He дам я табе кашалька, але дам табе бачоначак!..
Пайшоў ён у другі пакой, выносіць бачоначак і вуча яго:
— Прыходзь ты дамоў, скажы: «Баба, лезь-ка з печы. He прынёс я кашалька, а прынёс бачоначак!» Як баба злезе з печы, ты і скажы: «Ну-ка, дванаццаць молайцаў, лезьце з бачоначка, расцяніце гэту бабу, улініце ёй кнутамі харашэнька!» Дадуць яны бабе, тады скажы: «Ну-ка, дванаццаць молайцаў, лезце ў бачоначак!» Ну, тады скажы бабе, каб яна закухліла сваю намятку і пайшла к пану, ды не сказала, што ты прынёс бачоначак, а сказала б, што прынёс другі кашалёк, шчэ лепш таго. Пазаві пана з паняй, і войтаў, і дваран усіх. I як сабяруцца ўсе, пасадзі пана з паняй на куце, а тых усіх на дварэ. Тады скажы: «Нуце-тка, дванаццаць молайцаў, лезьце-ка з бачоначка, улініце ім усім!» Як дадуць, тады скажы: «Нуце-тка, дванаццаць молайцаў, стойце ў парозе!» I патрабуй назад свайго кашалька!..
Падзякаваў дзед, пайшоў дамоў. Як улінуў бабе! Баба пабегла, пазвала пана, паню, і войтаў, і дваран усіх. Як улінулі ўсім, і дваранам, і войтам, і кучарам, і ўсім!
— Дванаццаць молайцаў, стойце ў парозе! Ну, пане, палож тут кашалёк, a то будзе і табе такое ўгашчэнне, якога ты ніколі не бачыў, і дзяды твае, і прадзеды не бачылі!
Грозя, бач! А што гразіць, калі той і сам усё відзеў, і стаяць у парозе дванаццаць молайцаў з кнутамі! Пан той відзіць, што плоха, ды прызапомніў кашалёк узяць з сабою. Адвяшчае дзеду:
— Аддаю, дзядулька, табе кашалёк твой, толькі пусці жывога! Многа-мала мне жыць, будзе з мяне і свайго дабра. Прызавіце мне майго слугу!
Прызвалі таго слугу, пусцілі яго к пану.
— Пажалуйста, галубчык, едзь скарэй у двор, і там у шахве, ці можа ў скрыні, ляжыць кашалёк. Вазьмі яго і прыстаў мне сюды ў скорым урэмю, a то мне тут плоха знаходзіцца!
Чаму! Калі дванаццаць д’яблаў стаяць у брылях, стаяць з кнутамі!
Даў ключыкі — пры сабе меў у кішэні. Той паехаў, узяў кашалёк, дзе было сказана, і даў пану. Пан кажа:
— На, дзедушка, твой кашалёк, толькі пусці мяне!
.Дзед узяў кашалёк і кажа:
— А дайце-тка яму! Ен мужыкоў б’е і не верыць, што больна, хай жа і ён пазнае, як нам больна!
Ну, узялі дванаццаць молайцаў, аддзюбашылі троху, тады дзед кажа:
— Дванаццаць молайцаў, лезьце ў бачонак!
Пан тады ходу! LJi ўзяў шапку, ці не, а шубу пасеклі ў кускі! Той дзед астаўся тады жыпь з сваім кашальком, з сваёй сілы ды абароны. I ніхто ўжо яго не тронуў.
Дзіва
Жыў сабе чалавек вельмі бедны, не было ў яго чаго есці. Пакінуў ён сваю жонку дома, а сам пайшоў у свет. Ідзе ён дзень, ідзе другі і прыходзіць у лес. У лесе стаіць хатка; ён зайшоў у гэту хатку, а там сядзіць нейкі старычок. Вот ён і пытае:
— Ці можна ў цябе, старычок, пераначаваць?
А старык адказвае:
■— Чаму ж? Начуй!
Сядзяць яны час, а можа і два, пара ўжо вячэраць, а на стале і хлеба ні куска. Вот старык і гаворыць:
— Мый, брат, рукі!
I сам памыў. Селі за стол, а хазяін і гаворыць:
— Дзіва, ідзі ў хату жыва! Сячыся, рубайся, у гаршчок накладайся, да агню прыстаўляйся і на стол падавайся!
Вот уваходзіць у хату нейкі індык, сам зарэзаўся, аскубся, да агню прыставіўся, зварыўся і на стол падаўся. Хазяін і кажа госцю:
— Еж, брат, толькі касцей не грызі!
З’елі яны ўсё мяса, косці палажылі на стол, а хазяін кажа:
— Дзіва, сабірайся, ды і за парог выбірайся!
Дзіва сабралася, ды і за парог выбралася. Вось госцю стала зайздросна,— ён і просіць:
•—• Прадай мне, добры чалавек, гэта дзіва!
А старычок адказвае:
— Я не прадаю нікому за грошы, а добрым людзям і так даю.
I падарыў гэта дзіва чалавеку. Чалавек узяў яго к сабе, занёс дамоў і кажа жане:
— Вот я прынёс дзіва, ты толькі паглядзі, што тут будзе!
I загадаў накласці дроў у печку, а сам з жаною сеў за стол. Індык стаіць у сенях. Вот хазяін кажа:
— Дзіва, ідзі ў хату жыва! Сячыся, рубайся, у гаршчок накладайся, да агню прыстаўляйся і на стол падавайся!
Дзіва заходзіць, само зарэзалася, аскублася, да агню прыставілася і на стол падалося. З’елі яны ўсё мяса, а косці палажылі на стол, і кажа хазяін:
— Дзіва, сабірайся, ды і за парог выбірайся!
Сабрала яно ўсе свае косці, саскочыла са стала і пайшло, як прыходзіла. Пабылі яны з дзень, і выйшлі ў іх усе дровы. Хазяін паехаў у лес па дровы, а к жане яго прыходзіць non і заве к сабе мыць бялізну. Вось яна і хваліцца: