Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
— He плач, Іванушка,— кажа конь,— мы гэтаму ropy пасобім. Лажыся спаць — утра вечара мудраней.
На другі дзень Іван устаў раніцой і паехаў. Па дарозе ён ехаў цераз кіта, выкінутага на сушу. Іван і пытае ў кіта:
— За што ты так наказан?
— Я сам,— кажа кіт,— не ведаю, за што; гэта мяне выкінуў Месяц.
Іван даехаў да Месяца і аддаў яму пісьмо. Месяц прачытаў пісьмо і кажа:
— Я з ёю бачыцца хачу.
Тады Іван стаў спрашваць, за што ён выкінуў кіта. Месяц сказаў:
— Калі ён выпусціць тры караблі з людзьмі, то я яго спушчу ў мора.
На абратным пуці Іван сказаў кіту, што калі ён выпусціць тры караблі з людьмі, то апусціцца на дно.
Раздаўся шум. Бачыць Іван —выходзяць адзін за другім караблі з KiTa. Кіт тут абяцаў памагчы Івану ў горы. Іван, прыехаўшы, усё расказаў Цар-дзявіцы. Тады Цар-дзявіца гаворыць цару:
— Калі ты дастанеш з мора шкатулку, а ў гэтай шкатулцы мой персцень, то выйду за цябе замуж.
Цар зноў вялеў пазваць Івана. Іван вызваў кіта і папрасіў яго, штоб ён адшукаў шкатулку. Кіт як апусціўся ў мора, як даў указ, дык усе рыбы раз-
бегліся шукаць шкатулкі; аказалася, што шкатулка найшлася ў ярша. А ёрш не падыме шкатулкі. Тады прызвалі сома, і ён вынес шкатулку Івану. Іван даставіў шкатулку і персцень. Тады Цар-дзявіца гаворыць цару:
— Калі ты скупаешся ў кіпячай вадзе, малацэ і халоднай вадзе, тады выйду за цябе замуж.
іЦар прыказаў нагрэць вады, малака. Калі ўсё было гатова, цар сказаў Івану:
— Ну, Іванушка! Сягоння мы з табою будзем купацца.
Цар думаў: «Калі Іван скупаецца, тады і я». А Іван пайшоў к каньку і плача.
— Чаго ты плачаш, Іванушка?
— Як жа мне не плакаць? Цар сказаў купацца мне ў кіпені.
■— Нічога! Як усё будзе гатова, то ты скажы, штоб прывялі мяне к табе папрашчацца.
— Добра,—кажа Іван.
I калі ўсё было гатова, то ён сказаў:
— Прывядзіце майго коніка, я хачу з ім папрашчацца.
Цар прыказаў прывесці. Прывялі коніка. Іван стаў раздзявацца. Калі раздзеўся, конь панюхаў адзін кацёл з малаком — Іван туды, потым конь у другі кацёл — Іван туды, а халодную ваду конь не нюхаў. Тады Іван туды ўвайшоў, выкупаўся, а як выйшаў адтуль, зрабіўся такім харошым, што другога не было. Калі Іван купаўся, то і Цар-дзявіца глядзела, а як стаў купацца цар, то яна адвярнулася. Цар як ускочыў у адзін кацёл, так там і астаўся. Тады Цар-дзявіца сказала народу:
— Калі хочаце, штоб я была вашаю царыцай, то дазвольце мне жаніцца з гэтым маладцом.
Усе згадзіліся, Іванушка-дурачок ажаніўся з Цар-дзявіцай, і ўстроілі пір на ўвесь мір.
I я там быў, мёд-піва піў, па барадзе цякло, а ў рот не папала.
Рогі
У некатарым царстве, у некатарым гасударстве, ці можа ў тым, што мы жывём, жыў сабе чалавек. I было ў яго тры сынкі, як саколікі. Ён іх парасціў, пагадаваў, пуць ім падаваў, а дзяліць ніводнага не дзяліў да смерці да свае. Колькі там часу прайшло, старык сваіх сыноў сабраў і гаворыць ім:
— Mae сынкі, я ўжо збіраюся ўміраць, і трэба мне вас раздзяліць. Вазьміце вы мяне на бераг к сіняму мору, ды перанясіце цераз мора на востраў пад зялёны дуб: я вас там раздзялю.
Яго сыны ўзялі і панеслі. Неслі напераменку, кажан панямногу. Можа яны пранеслі яго тры дні, можа больш, пакуль данеслі да месца. А пад зялёным дубам ды стаяла ў яго скрынка. Ён вынімае з тае скрынкі торбачку, дае большаму сыну і пытае:
— Ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
Ён адказвае:
■—• Дзелаць нечага, даволен!
А сам бачыць, што няма нічога ў ёй, у торбачцы — пустая. I недаволен, і баіцца бацьку сердзіць.
Вынімае бацька другому сыну, сярэдняму, ражок, што трубяць, і зноў кажа:
— Ну, ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
Ен адказвае:
— Дзелаць нечага, даволен!
Тады бацька вынімае меншаму сыну, халастому— а тыя два жанатыя — рушнічок і зноў пытае:
— Ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
I ён адказвае, як браты.
Тады ён і расказвае сынам.
Большаму сыну кажа:
— Вось, мой сын! Ты пры хазяйстве жывеш, у цябе ўсякія расходы хазяйскія. Ты гэту торбачку, калі нада, скалатні — будзе яна табе поўная. Выбярэш з яе, што нада, і павесіш. А калі яшчэ нада, зноў скалатні — зноў яна будзе поўная. I пакуль твая жысць — будзе з цябе!
А другому, сярэдняму:
— А ты, мой сын, па лясніцкай часці ходзіш, па лясах; случай табе ўсякі бывае. Стрэціць цябе непрыяцель, ці ўдвух, ці ўтрох — колькі случыцца,—• дык ты ў адзін канец ражка затрубі, дык табе помач і будзе, колькі табе трэба. А ў другі кончык затрубіш, дык яны зноў убяруцца ў ражок!
— А ты, меншы мой сын,— халасты; табе яшчэ нічога не трэба; табе трэба толькі, каб з дзеўкамі пагуляць. Дык ты вазьмі рушнічок раскаці ды скажы: «Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне туды і туды,— куды хочаш!»
Тады і пытае ў іх:
— А што, мае сынкі, ці давольны вы маёй наградай?
Яны яму гавораць:
— Давольны!
Яны з радасці ўзялі свайго бацьку ды панеслі дамоў. Туды неслі тры дні, а адтуль за паўтара справіліся. Прынеслі яго дамоў. Ён колькі ўрэмя пажыў ды і памёр. Сыны сталі жыць разам, брат з братам.
I праявілася за дзевяць зямель, у дзесятым царстве, у цара дачка, такая прыгожая і карцёжніца бальшая. Колькі к ёй кавалераў наязджала, дык яна ў карты абыграе, ды тады і выб’е. Пачуў пра гэта халасты і давай у большага брата прасіць торбачкі. Большы брат не хацеў яму даць:
-— Перавядзеш і нічога з цябе не будзе!
Доўга цягаліся, а ўрэшце брат торбачку даў. Ен выйшаў на двор, выняў рушнічок ды кажа:
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к той царэўне!
Прыляцеў туды, увайшоў у горад, купіў сабе харошую адзежу, купецкую, адзеўся ды і ходзіць па горадзе, і пытае ў тых людзей:
— Як бы мне к вашай княжне падысці?
Яны яму кажуць:
— He гэткія былі, яна іх абыгрывала, а цябе нечага абыгрываць!
— А ўжо ж паспрабуем, што з гэтага будзе!
Яны яго і прывялі да часавых. Часавыя прапусцілі. Ен увайшоў у горніцу, паздрастваўся і сеў піраваць. Папілі-пагулялі і давай у карты граць. Гралі некалькі дзён, некалькі сутак: яна ўсё адбірае грошы, а ён усё з торбачкі калоціць. Яна ў яго пытае:
— Вот што, мой мілы друг, любезны! 3 кім я грала — абыгрывала, ну цябе не абыграць. Адкуль ты гэтыя грошы бярэш? Відна, я твая!
— А ўжо ж мая.
Ну, бросілі ў карты гуляць і селі хлеб-соль есці. Яна яго харашэнька напаіла і стала пытаць.
— Усё роўна, я твая! Скажы мне праўду, адкуль ты гэтыя грошы бярэш?
Чалавек выпіў — розум паслабеў — і сказаў, адкуль грошы ён бярэ:
— У мяне ёсць такая бацькава торбачка; не мая, а большага брата. Дык я яе буду калаціць, а яна ўсё будзе поўная...
Яна тады яму яшчэ крапчэйшага напітку дала, каб ён упіўся болей.
Піў ён, піў, пакуль напіўся, ды і з ног зваліўся. Царэўна яго тады абабрала, торбачку ўзяла, гукнула сваіх часавых, ды як дала яму казацкіх нагаяў! Выбіла харашэнька, ды і за дзверы выпіхнула. Ен праспаўся, праглуздаўся, паглядзеў — няма торбачкі, толькі рушнічок! Ен рушнічок выняў, разаслаў.
•—Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне дамоў!
Прыскочыў дамоў, стаў у сярэдняга брата прасіць ражка. Сярэдні брат стаў на яго сварыцца:
— Што? Перавёў большага брата награду, перавядзеш і маю!
— Што бог дасць, тое і будзе: можа вярну і тую — і тваю, і сваю.
(Сярэдняму брату дзелаць нечага: даў яму ражок. Малодшы брат выйшаў на двор, рушнічок выняў, разлажыў:
•—■ Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к той царэўне!
Ен зноў на месцы. Ля таго горада астанавіўся на полі і стаў у ражок граць. Датуль граў, пакуль увесь той горад войскам абняў. У таго цара няма столькі сілы, а ў яго рознае войска: і казакі, і жандары, і якое толькі на свеце ёсць. Распяў белы шацёр, паставіў часавых, абняў увесь горад пушкамі, розным прыпасам і смаліць у горад!
I кажа меншы брат:
Разару ўсё царства, горад, затым што тут жывуць не цар з царэўнай, а зладзеі. Як ім можна было мяне абкрасці!
Цар той выйшаў на двор, глянуў у празорную трубу і спужаўся, што няма яму сілы, няма ў яго столькі войска, нечым яму бараніцца. Ен стаў на сваю дачку, на царэўну, сварыцца:
— Ідзі, мая дачка, перапрасі, бо цераз цябе нам усім галовы пакласці. He трэба было табе чапаць тую торбачку.
Царэўна зараз жа надзелася ў харошае плацце, узяла з сабою прыслугу і пайшла да яго з просьбай. Падыходзіць да яго шатра — часавыя яе не пускаюць:
— Куды ідзеш, караўка нямытая? Ты яго раз абабрала.
Яна горка плача і просіць, як можна просіць, каб яны яе прапусцілі
А ён не спіць, усё чуе ды толькі яе муштруе. Падаждаўшы, яна падыходзіць другі раз:
— Здзелайце міласць, прапусціце мяне к свайму гаспадару!
Яны яе ў грудзі, не пускаюць, кажуць, што гасудар яшчэ спіць, не ўстаў.
А ён не спіць, ды ўсё яе так муштруе.
За трэцім разам прыйшла, ён вялеў прапусціць часавым. Яна падышла к яму, укленчыла, стала плакаць, стала прасіць:
— Друг мой любезны, прасці мяне! Пасля гэтага не буду ўжо так рабіць. Усё роўна ты мой, я твая!
Ен сеў, давай яе гасціць з сваімі часавымі, і яе прыслугу прыняў. Папіравалі-пагулялі, і стала яна прасіць яго ў свой дом з яго дружынаю. Ен узяў сваю дружыну і яе прыслугу і пайшлі ў яе дом, і сталі там піць і гуляць. Пілі-гулялі некалькі ўрэмя. Тады царэўна зноў яму харошых напіткаў паднесла, каб ён ап’янеў, і зноў давай у яго спрашваць.
— Адкуль ты набраў столькі войска, што ў майго бацюшкі столькі няма, і як гэта ты ка мне прыстаўляешся з далёкай стараны?
Ен, выпіўшы добра, ды і прызнаўся ёй:
— У мяне ёсць такі ражок, што як у яго затрублю, дык яшчэ ў пяць разоў набярэцца столькі. У адзін канец затрублю,— яно набярэцца, а ў другі канец затрублю,— яно зноў убярэцца ўсё. I ёсць у мяне такі рушнічок: куды ўгодна ён мяне занясе і зноў дамоў прынясе.
Яна яго яшчэ больш падпаіла крапчэйшымі напіткамі. Ен датуль піў, пакуль і заснуў. Яна яго харашэнька абабрала: узяла ражок, узяла рушнічок, выйшла на ганкі і давай трубіць у ражок у другі канец. Патуль трубіла, пакуль ўсё войска ўтрубіла і часавыя яго паўцякалі. Толькі засталіся яе часавыя, яе слугі, а яго няма нікога. Яна сваіх часавых гукнула, яго ўзбудзіла, вывела на двор, ды дала яму такіх нагаяў казацкіх, колькі яму ўлезла. Выцягнулі яго за горад ды і ўкінулі ў балку. Ен колькі ўрэмя праляжаў, пакуль прачухаўся пасля чэсці, тады папоўз кой-як ровам тым і пайшоў, не чаяў ужо жывым быць. Нельга яму і дамоў ісці, патаму абкрадзен увесь. Дык ён сабе думае: «Пайду, ці не найду дзе якую пропасць — упрапасціцца, бо мне дамоў нельга вярнуцца: і братоў баюся, і не з чым».