• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Як падняў жа то повыша сябе, Як ударыў жа паніжа сябе,— Зямля страхнулася, Вада спляснулася, Масква ўлякнулася, Яго пугавіцы палопаліся, I пяцелікі патрэскаліся, I жалудкі павыскачылі, I пячонкі павыкацілісь;
    Па каленкі ў зямлю ўбіў, Ох, што жана яго, Сяўрушаніца, Бела-ўдалая Чаркашаніца, Яна па двору ходзя, Белы ручанькі ломя.
    Як пайшла жа то Сяўрушаніца, Бела-ўдалая Чаркашаніца, Семсот гарадоў прайшла Па сябе барца не найшла...
    Прыехаў дзед на паляначку...
    ...Прыехаў дзед на паляначку I пусціў коніка на папасачку, А сам лёг на аддыханнійка.
    I прышло к дзедушку сорак молайцаў, Сорак молайцаў, усе разбойнічкі. Хочуць дзеда у палон забраць, Яго коніка у табун загнаць.
    А стары дзедзя не ўлякаецца, К сырому дубу прыграбаецца. Узяў дуба за вярхушачку, Прыгнуў дуба к сырой зямлі. Сырая зямля здрыганулася,— Сорак молайцаў улякнулася: — Ах ты, дзедушка, родны бацюшка,
    — He будзем цябе у палон браць I твайгс коніка у табун гнаць, А будзем цябе аццом зваць.
    Падыймалісь чорны хмары...
    Падыймалісь чорны хмары, Неба пакрывалі,— Прыхадзілі злы татары, Пад Крычавам сталі. Запалілі стары Крычаў,— Канцы запылалі...
    Наш Івашка падыймаўся, Людзі ў рады сталі.
    Палілася кроў, змяшалась 3 чорнаю зямлёю,— Злы татары падаліся Уцякаць гурбою.
    А Івашка гоніць, гоніць, Голасна смяецца, Што татарва уцякае, Аж хахол трасецца.
    Box ты, ёлка, ялінка...
    Box ты, ёлка, ялінка, Прынадобнае дрэўца, А стаяла там ёлка, А стаяла ялінка, Пры пуці, пры дарозе, Бліз прыбойнага гасцінца. Во пад той жа ёлкай, Краваць цісавая, А на той жа краваці Да пярына пухавая, А на той жа пярыні Добры моладзец ляжыць, Добры моладзец ляжыць, Ен ні зарэзан, ні ўбіт. На ём рубашачка, Яна тонка, палатняна, Яна таненька і бяленька, Уся кроўю скіпела.
    А не шыла матушка,
    He страчыла сястрыца— Box і шылі татары, А страчылі калмыкі;
    Box і шылі татары Вострымі мячамі, Страчылі калмыкі Залатымі штыкамі.
    Каля лесу, каля цёмнага...
    Каля лесу, каля цёмнага, Пралягла там дарожанька шырокая. Па той дарожаньцы бяжыць конік варанюсенькі, На тым коніку сядзіць малойчык маладзюсенькі. Бяжыць конік — разлягаецца, Сядзіць малойчык — хістаецца.
    Яго мамка пераймаець, у яго пытаець: — Ох ты, сынку мой, сынок.
    Нашто так ківаешся, Што на коніку хістаешся? — Ох ты, маці мая, матулька, He сам я ківаюся,— Упаіў мяне татарскі сын: Тром ножыкам вараўскім, А чацьвертай шабляй вострай, А пятай — куляй простай.
    Ой, лятаў-палятаў ды сівы гарол...
    Ой, лятаў-палятаў ды сівы гарол, У кіпцях ён нясе руку белую, Руку белую малайцоўскую;
    А ў дагон яму ясен сакол: — Пагадзі-пастой ты, сівы гарол, А дзе ж быў-жыраваў ты, сівы гарол? — А я быў-жыраваў на пабоішчы, Над шырокай ракой каля Клеціўска! А там послынь сцелена ды галовамі, Усё галовамі малайцоўскімі;
    А там кроў плыве ды Дунай-ракой, А ваўкі грызуць белы костачкі; Там агні гараць, там катлы кіпяць, I татары стаяць, палон дзелючы, Палон дзелючы, падзяляючы,
    Дзяцей з маткамі разлучаючы. Дасталася сястра брату патурчаніну, Сястра брату, цешча зяцю басурманіну. А брат сястру дамоў пусціў, Дамоў пусціў, добра слоўца казаў: — Ты вяртай, сястра, бордза да дому; Прыдуць татары налета ўзнову, Прыдуць узнову хмарай страшнаю, Стануць абозам ля нашага двору. А прывёз зяць цешчу маладой жане: — Вось табе, мая малада жана, Вось табе з вайны паланяначка, Будзе яна табе, мая верна жана, Векавечная твая работніца, А вам, дзеткі мае, будзе нянькай яна. А ты дай ей, жана, тры работанькі: Перша работа — тонкі кужаль прасці, Другая работа — гусей у лузе пасьці, Трэцяя работа — дзіцё калыхаці... Ножкамі маці дзіцё калыхае, Дзіцё калыхае, сціха падпявае: — Ой, люлі, люлі, дробна дзіцятка, Ой, люлі, люлі, маё ты мілае.
    А па бацьку — ты мне татарчатка, А па маці — ты мой унучатка. Як учула дачка песню з пакою, Бяжыць у сені бордзай стралою: — Ой, кінь, кінь, маці, дзіцё калыхаці, Хадзем у пакоі, а сядзь за столам, Бяры ў мяне, маці, ключы залатыя, Адмыкай жа імі скрыні дубовыя, Бяры золата-срэбра, сколькі табе трэба, А будзь ў мяне, родна, як у сябе дома. — Дзіцятка маё, Алёнка мілая, He нада мне грошы, пусці дадому, Пусці дадому ў Клецьскі староны.
    Із-за Слуцка, із-за Клецка...
    Із-за Слуцка, із-за Клецка Едзе дружба маладзецка, Ад княжаці із-пад Мінска Ваяваці места Пінска. Места Пінска ваяваці,
    Ад ляхаў абараняці.
    Хоць прышлі — не далі рады. Пагінулі ўсе ад здрады, А я пайду ў пост вялікі Да Турава, да ўладыкі, Штоб малебен адслужылі, Да й пакаюсь за грахі. Дзень і ноч буду маліці, Дзень і ноч буду прасіці, Штобы згінулі ляхі.
    Ой, у горадзе Магілеве дымам пацягнула...
    Ой, у горадзе Магілеве дымам пацягнула, Як то войска Запарожска з гармат да раўнула. Ой, у горадзе Магілеве да сталася пуста, Як павеялі казакі з самапалаў густа.
    Ой, у горадзе Магілеве арлы да гадзюкі, Ляцкім целам згадуюцца, ляцку дзелу радуюцца. Ой, у горадзе Магілеве што пні да калоды... Прылучылася, бач, ліха ляцкай пародзе.
    He такое яшчэ б ліха, як тая пазора, Што ходзіць па белу свету з двора да да двора. He так тая пазора, як казакам парада...
    Што краўчыну шануючы, ляхам далась зрада. Далась ляхам зрада із самага рана, Ад гецьмана Налівайка, шаноўнага пана.
    Хранцуз бераг заступіў...
    Хранцуз бераг заступіў Астаёмся ні пры чым, За граніцаю стаялі, Мы ні б чым ні гаравалі, Толькі думалі адзецца, Прывубрацца харашо. He паспелі прывубрацца, У барабаны сталі біць, Білі, білі ў барабаны, Мы паходамі пашлі.
    Прыхадзілі к Вішні-рэчцы Пераходу не нашлі, He паспелі перайсці, Выступіў з-пад гор туман:
    Арцілерыя грыміць, Слоўна туча грозная, Як ударылі карцеччу, Роўна з неба сіні град. Як ударылі,— народу, Роўна ляда цёмны лес, Міжда бітага народу Чалавеку негдзе стаць. Са таго та са народу 3 руды рэчка працякла, А на той жа на рачушцы Белы лебедзі плывуць, А па крутым беражочку Родны матушкі ідуць.
    Каля рэчачкі Дняпра...
    Каля рэчачкі Дняпра Там хадзіла удава, Там хадзіла удава Да й забачыла яна Да й на явары арла, Да й на явары арла. — Ох ты, ворлю мой, ворлю, Да ты, чорна варона, Ты высока лятаеш I далёка відаеш.
    Ці ня відзеў ты, орлю, Майго мілага дружка? Ох, мой-та то міленькі, Ён із туркам ваюе, Ён із туркам ваюе Па каленічкі ў крыве Ды й па пашачкі ў трупе, А на нём рубашоначка Уся ўскіпела ў крыве.
    Ох, ты, ворлю мой, ворлю, Ох, ты, чорна варона, Ты высока лятаеш I далёка відаеш.
    Прынясі-ка ты, ворлю, Мне рубашачку ад яго. Выпяру я рубашачку Сваімі гаручымі слязамі,
    Высушу я рубашачку Сваёю сухатою, Перашлю я рубашачку Сваёю красатою.
    Спомнім, братцы, пра былое...
    Спомнім, братцы, пра былое, Як мы ў Турцыі былі, Троя сутак прастаялі, Дажыдалі мы вайны. Грыміць слава трубой, Мы дралісь, турак, з табой, Па гарам тваім Балканскім Раздалась слава аб нас.
    Утрам рана на зарэ Ехаў турак па гарэ. Бліз дзярэўні пад’язджаў, Нас, армейцаў, не відаў: Коні серыя ліхія Беглі, беглі, усталісь, 1 ам і туркі праклятыя Усе валяліся ў крыві. Грыміць слава трубой, Мы дралісь, турак, з табой Па гарам тваім Балканскім Раздаёцца слава аб нас.
    ПАЗААБРАДАВЫЯ ПЕСНІ
    азаабрадавыя песні, як відаць з самой назвы,— гэта песні, якія выконваюцца незалежна ад абраду ці календару, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны спяваюцца «абы KaAi», «калі давядзецца», «калі надумаешся», «хоць дзе», «дзе можна» і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі, «на міру» і самнасам. Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з дзеяннямі.
    Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарна-абрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў
    (асабліва ў вясельнай песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў.
    Пазаабрадавыя песні ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстраваць самыя розныя бакі побыту народа.
    Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак (а ён уласцівы таксама каляндарна-земляробчым і сямейна-абрадавым песням) у пазаабрадавых з’яўляецца дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, пра яго адносіны да акаляючай рэчаіснасці.
    Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і ненавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-бы-
    тавых і сацыяльна-грамадскіх адносін, таму невыпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа.
    Цяжкае мінулае, невыносныя ўмовы жыцця нарадзілі нямала песень, поўных горычы, болю і скаргі. Гэта — песні-жальбы, у якіх адлюстравана горкая доля працоўнага чалавека. Але ёсць і іншыя матывы ў беларускай народнай пазаабрадавай лірыцы. Многа твораў прасякнута рашучым пратэстам супраць прыгнёту, гвалту, бяспраўя. Народ праклінае сваіх крыўдзіцеляў, кліча на барацьбу, верыць у шчаслівую будучыню.
    Больш за ўсё ў пазаабрадавай лірычнай песні гаворыцца пра жанчыну, пра яе перажыванні, каханне, долю. Тлумачыцца гэта тым, што стваральнікам і выканаўцам беларускай пазаабрадавай лірыкі была ў асноўным жанчына, і песня — гэта споведзь жанчыны, мастацкая біяграфія, расказаная шчыра, непадробна, з хваляваннем.
    Пазаабрадавая лірычная песня захапляе нас высокай мастацкасцю, здзіўляе паэтычнай вобразнасцю і прыгажосцю мелодыі. Hi ў адным фальклорным жанры так шырока і магутна не вылілася душа народа, як у песні. Таму яе і называюць душой народа. Талент народа — паэта і кампазітара тут паўстае ва ўвесь рост.
    Адной з нявырашаных праблем у даследаванні пазаабрадавай лірыкі з’яўляецца пытанне класіфікацыі. Пры класіфікацыі песні можна ўлічваць розныя аспекты: і жанравы, і музычны, і тэматычны, і функцыянальны. Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на антыпрыгонніцкія, рэкруцкія, салдацкія, казацкія, бурлацкія, чумацкія, сямейна-бытавыя, любоўныя, жартоўныя, песні-балады, песні рабочых і песні рэвалюцыйнага змагання. Да пазаабрадавай паэзіі адносяцца і песні гістарычныя, дзіцячыя калыханкі, гульнёвыя і танцавальныя. У кожным з гэтых песенных відаў вылучаюцца падвіды і тэматычныя групы.