• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Шлях-дарожанька не торная, He торная, не праезжая.
    Уся калодамі завалена, Калодамі ўсё рэкруцкімі.
    Той доражанькай рэкрут вядуць, 3 калодамі да замкнёнымі.
    А за імі ўслед — жанок табун, Жанок табун да з дзіцяткамі.
    Стогнуць рэкруты з калодамі Дубовымі закаваныя,
    Плачуць гоманам дарожанькай Рэкруцкаю праважатыя.
    Баравая ягадачка...
    Баравая ягадачка Вельмі саладкая, Салдацкая горка служба, Горка праклятая.
    Каторыя халастыя, To п’юць і гуляюць, Каторыя жанатыя, Плачуць і рыдаюць:
    ■—■ Тут мы, братцы, тут мы, братцы, Тут мы ўсе самыя, Нашы жоны-рэкрутачкі
    Дома, маладыя.
    Каторая добра жона, Мужыка праводзіць, У чыстым полі пад крушынай Стоячы гаворыць:
    — Бадай жа ты, крушынанька, Болей не выросла, Як ты майго міленькага
    У чужы край занесла.
    Бадай жа ты, крушынанька,
    Болей не ўрадзіла, Як ты майго міленькага Навек разлучыла.
    САЛДАЦКІЯ I КАЗАЦКІЯ ПЕСНІ
    А ў нядзельку рана стала рассвітаці...
    А ў нядзельку рана стала рассвітаці, Прыляцела зязюлечка да й стала каваці.
    Прышла родна маці сына ратаваці, Сына ратаваці і з прыёму вызваляці:
    — Ой, наце вам, паны, каня і сядзельца, Ой, выпусціце майго сына, баліць маё сэрца.
    Ой, наце вам, паны, каня варанога, Ой, выпусціце майго сына з прыёму дадому.
    — He хочам мы браці каня і сядзельца, He выпусцім твайго сына, няхай баліць сэрца.
    Цёмна ночка да нявідная...
    Цёмна ночка да нявідная, Дарожанька да не трапная, Каменем да пабітая, Слёзанькамі да палітая. Палівала да старая матка, Свайго сына да гадуючы, Да войска выпраўляючы. За ім ідзе дзве сястроначкі, За ім ідзе дзве жалобначкі: — Ой, вярніся ты, наш родны браток, Пакажыма дзве дарожанькі ў садок, Вымыема да галованьку, Расчашыма жоўты косанькі.
    — He вярнусь, дзве сястроначкі, He вярнусь, дзве жалобначкі, Вымыюць мяне дробны дожджычкі, Расчэшуць мяне буйныя ветрыкі.
    Гэй, зашумела зялёна дуброва, шчыры бор...
    Гэй, зашумела зялёна дуброва, шчыры бор, Эй, бяруць, бяруць мяне, маладзенькага, ў набор.
    Эй, бяруць, бяруць мяне, маладзенькага, ў набор, Эй, заплакала ўся радзіначка па ём, эх, па ём.
    Эх, мамка плача, гасцінчыкі печучы, Эх, татка плача, сыну грошы лічучы.
    Эх, татка плача, сыну грошы лічучы, Эх, братка плача, каня з поля ведучы.
    Эх, братка плача, каня з поля ведучы, Эх, другі плача, павозачку строячы.
    Эх, другі плача, павозачку строячы, Эх, сёстра плача, гасцінчыкі пекучы.
    Эх, сёстра плача, гасцінчыкі пекучы, Эх, жонка плача, малютачку дзержучы.
    Эх, жонка плача, малютачку дзержучы:
    — Эх, куды, мілы, ты ад’язджаеш?
    Эх, куды, мілы, ты ад’язджаеш?
    Эх, на каго малютку пакідаеш?
    Эх, на каго малютку пакідаеш?
    — Эх, няма, няма ціхаму Дунаю канца,
    Эх, няма, няма ціхаму Дунаю канца,
    Эх, бяруць, бяруць мяне ў салдаты, малайца,
    Эх, бяруць, бяруць мяне ў салдаты, малайца, Эх, няма, няма гэтаму малютку айца.
    Як я молада была...
    Як я молада была,*
    Дык я рана ўставала.
    Я каўнер вышывала Свайму большаму брату.
    Па дарогах хадзіці, Гасудару служыці.
    У каўнярочку вышыла
    А я жаркае сонца.
    У рукавочку вышыла А я ясён месячык.
    У падалочку вышыла А я дробныя звёзды.
    Ад сонейка, браточак, Табе цёпленька будзіць.
    Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Ад месячка, браточак, Табе відненька будзіць.
    Ад звёздачак, браточак, Табе весела будзіць.
    Па дарогах хадзіці, Гасудару служыці.
    У нядзельку раненька...
    У нядзельку раненька Узышло сонца ясненька.
    Татка коніка корміць, Дужа жаласна плачэць.
    Прыйшоў сынок, пытаець: — Чаго, татка, так плачэш? Ды нашто ж, каму рана, Татка, коніка корміш?
    — Табе, сыночку, табе.
    На вайну ты паедзеш, На вайну ты паедзеш, Ах! адтуль не прыедзеш.
    Панясеш ты галоўку Ды ў чужу старонку, Занясеш свае плечы Пад турэцкія мечы.
    — He плач, татачка, пры мне: Наплачашся без мяне, Наплачашся даволі, Як не ўвідзіш ніколі.
    У нядзельку раненька Узышло сонца ясненька.
    Мамка есцікі варыць, Дужа жаласна плачэць.
    Прыйшоў сынок, пытаець: — Чаго, мамка, так плачэш?
    Дык нашто ж, каму рана, Мамка, есцікі варыш?
    — Табе, сыночку, табе. На вайну ты паедзеш, На вайну ты паедзеш, Ах, адтуль не прыедзеш.
    Панясеш ты галоўку Ды ў чужу старонку, Занясеш свае плечы Пад турэцкія мечы.
    — He плач, мамачка, пры мне: Наплачашся без мяне, Наплачашся даволі, Як не ўвідзіш ніколі.
    У нядзельку раненька Узышло сонца ясненька, Сястра хустачкі рубіць, Дужа жаласна плачэць.
    Прыйшоў браток, пытаець: — Чаго, сястрычка, плачэш? Ды нашто ж, каму рана, Сястра, хустачкі рубіш?
    — Табе, брацітка, табе. На вайну ты паедзеш, На вайну ты паедзеш. Ах, адтуль не прыедзеш.
    Панясеш ты галоўку Ды ў чужу старонку, Занясеш свае плечы Пад турэцкія мечы.
    — He плач, сястрычка, пры мне: Наплачашся без мяне, Наплачашся даволі, Як не ўвідзіш ніколі.
    Ды на нашым гародзе...
    Ды на нашым гародзе, Гэй, гэй, ды на нашым гародзе
    Ды стаяла бяроза, Гэй, гэй, ды стаяла бяроза.
    Яна тонка, высока, Гэй, гэй, яна тонка, высока
    I ў карэнні глыбока, Гэй, гэй, і ў карэнні глыбока.
    I на лісця шырока, Гэй, гэй, і на лісця шырока,
    I на сучча бахмата, Гэй, гэй, і на сучча бахмата.
    А на тэй жа бярозе, Гэй, гэй, а на тэй жа бярозе
    Дробны пташкі шчабечуць, Гэй, гэй, дробны пташкі шчабечуць.
    Шчыру праўдачку кажуць, Гэй, гэй, шчыру праўдачку кажуць,
    Што малойчыка звяжуць, Гэй, гэй, што малойчыка звяжуць.
    А ў нядзельку паранку, Гэй, гэй, а ў нядзельку паранку
    Загадалі ў хурманку, Гэй, гэй, загадалі ў хурманку.
    I коніка варанога,
    Гэй, гэй, і коніка варанога,
    Ізвозчыка маладога, Гэй, гэй, ізвозчыка маладога.
    А як селі, запелі,
    Гэй, гэй, а як селі, запелі,
    Бел малойчык заплакаў, Гэй, гэй, бел малойчык заплакаў:
    — Старана мая, старонка, Гэй, гэй, старана мая, старонка,
    He магу цябе забыці, Гэй, гэй, не магу цябе забыці.
    Hi матулькі старэнькай, Гэй, гэй, ні матулькі старэнькай,
    Hi жаны маладзенькай, Гэй, гэй, ні жаны маладзенькай,
    А ні дзетак маленькіх, Гэй, гэй, а ні дзетак маленькіх.
    Каліна-маліна...
    — Каліна-маліна, Што не расцвітаеш? Малада дзяўчына,* Эй, што сядзіш думаеш?
    — Я сяджу думаю
    I думаці буду, Палюбіла Колю, Эй, павек не забуду.
    А ў нядзелю рана Ясна сонца ўсходзіць, Там, пэўна, Коля, Эй, па казарме ходзіць.
    Па казарме ходзіць, У руках шаблю носіць.
    У руках шаблю носіць, Эй, камандзіра просіць:
    — Камандзір ваенны, Адпусці дадому, Пакінуў дзяўчыну, Эй, сам не знаю кому.
    Зазвінелі новы ключы...
    Зазвінелі новы ключы, У мора плывучы;
    Заплакалі малойчыкі, На вайну ідучы.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    Заплакалі маладыя, А потым старыя: Пакідаюць жонкі дома I дзеці малыя.
    Зляталіся чорны галкі Ды ўсё поле ўкрылі, Заплакалі малойчыкі. Жалю нарабілі.
    — Злятайцеся, чорны галкі, Злятайцеся ўгору, А вы, млоды малойчыкі, Ступайце дадому.
    — Рады былі б мы ступаці, Туман наступае, Рады былі б вярнуціся, Нас цар не пускае.
    Ах ты, зорка мая...
    Ах ты, зорка мая, Зара ясная, He парою ты, зара, Занімаешся.
    He парою ты, зара, Занімаешся, Рана, рана ты, дзянёк, Пачынаешся.
    Ад’язджае мой мілы У дарожаньку, Панясе ён пад мячы Ды галованьку.
    Астаюся малада Удавіцаю, Як асіна-дзераўцо Над крыніцаю.
    Зялёная ды дуброванька...
    — Зялёная ды дуброванька, Чаго шумна ды зашумела?
    — А як жа мне ды не шумеці, Каля мяне ўсе паходы йдуць.
    Каля мяне ўсе паходы йдуць, Усё маё ды карэннейка б’юць.
    •— Маладая ды ўдованька, Чаго горка ды заплакала?
    — Ой, як жа мне ды не плакаці, Усе мужы дадому ідуць,
    Усе мужы дадому ідуць, А мой мілы ды ўбіт ляжыць.
    А мой мілы ды ўбіт ляжыць, У правай ручцы ды каня дзяржыць.
    У левую ды расу бярэ, Расу бярэ ды на сэрца лье:
    Раса мая ды краплюшчая, Душа мая ды жывушчая!
    Тудою ішлі тры касцы, Ой, тры касцы ды мае браткі.
    Накажыце ды маёй жане, Няхай яна ды мяне не жджэ,
    Няхай яна ды мяне не жджэ, А няхай яна замуж ідзе:
    Калі добра — праклінаць будзе, Калі ліха — успамінаць будзе.
    Шчука-рыба ў моры...
    Шчука-рыба ў моры Гуляе даволі.
    Ёсць у ўдовы адзін сын, Да не даў бог долі.
    -—■ Ой, прадай, матка, Каня майго варанога, Ой, ажані мяне, матка, Сына маладога.
    — Ой, не вяляць, сынку, Каня прадаваці, А ўжэ цябе запісалі У салдаты аддаці.
    Маці гадавала, Слёзы разлівала,
    Ляцеў арол з чужых старон Да й таго пытала:
    — Ой, ты сівы орле, Высока лятаеш, Ой, ці часта майго сына А ў войску відаеш.
    — Ой, ці то твой сын У войску спачывае, Яму сівы саболенька Галоўку ціскае.
    He дай, божа, смерці, У салдатах умерці, Дзе некаму даглядаці Салдацкае смерці.
    Ой, воран лятае, Смерці даглядае, Бела цела абірае, Косці пакідае.
    Ой ты, поле маё...
    Ой ты, поле маё, He радзімае, Да нішто ў тым полі Ніколі не расце.
    Толькі вырас адзін Куст ракітавы, Без вады, без расы Ен пакінуты.
    Там ляжыць пад кустом Цела белае, Цела белае, To салдацкае.
    Маладзенькі салдат Увесь паранены, Перад смерцю ляжыць, Як пласт беленькі.
    А над ім ў галавах Стаіць конічак, Галавою панік Над салдацікам.
    Ой ты, конь вараны, Друг-таварыш мой, He пакінуў мяне У чужой старане.
    Ой, бяжы ты, мой конь На староначку, Дзе жывуць ацец-маць. Да ўсе родныя.
    Накажы ты, мой конь, Атцу-мацеры, Да славечка скажы Маладой жане,
    Што я ранен ў баю Стрэлай каленай, Паміраю ў сцяпу Пад ракітаю.
    Памяніце мяне Добрым словечкам, Падгадуйце маіх Дробных дзетачак.
    Памёр, памёр салдаціку...
    Памёр, памёр салдаціку
    У нядзелечку рана, Палажылі салдаціка У святліцы на лаве.
    Ой вы, добрыя малойцы, Учыніце волю:
    Вы пусціце сівы коні За целам, за мною.
    Няхай заржуць сівы коні, Ідучы за мною,
    Няхай чуюць ацец-маці Са ўсёю раднёю.
    Як пачула матуленька,— Залілась слязамі, Узгаласіла родна маці Горкімі славамі:
    — Каб я была зязюленькай Да ўмела лятаці, Паляцела б я па свету Сыночка шукаці.
    Прыляцела б на магілу, Да сказала б «ку-ку», Падай, падай, мой сыночак, Мне правую руку...
    — Ой, рад бы я, матуленька, Абедзве падаці, Сырой зямлёй засыпалі, He магу падняці.
    Памяніце добрым словам У магіле салдата, Накажыце жане маёй Дзяцей гадаваці.
    Прыляцелі гусі...
    Прыляцелі гусі 3 далёкага краю, Узмуцілі ваду На ціхім Дунаю.
    — Ен жа не запіўся, Ен не загуляўся, 3 гора ды печалі У чужы край забраўся.
    Лірнік
    — Пачакайце, гусі, Я ў вас запытаю, Ці не з таго краю, Скуль мужа маю?
    Ці ён там запіўся, Ці ён загуляўся, Ці з гора-печалі У чужы край забраўся?