• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Ці не цёмненька табе У роўна поле гледзючы?
    Малада малодачка, Ці не сумненька табе 3 ліхім мужам жывучы, На добрыя гледзючы?
    — Жоначкі-суседачкі, Парадзьце параданьку, Як мне мужа навучыць, Як ад п’янства адлучыць?
    — Вазьмі ячменю жменю, А другую — ды хмелю,
    Звары піва п’янога, Напой мужа ліхога.
    Выведзі ў роўна поле, Прывяжы да таполі, Аблажы саломкаю, Падпалі лучынкаю.
    Бяжы ў дом гукаючы, Ручанькі ламаючы: — Здаецца, і гром не быў,— Мілага пярун спаліў!
    ЛЮБОЎНЫЯ ПЕСНІ
    Ой, у полі верба расла...
    Ой, у полі верба расла,* Там стаяла дзеўка красна. He так красна, як ўрадліва, Яе доля нешчасліва.
    Ой, у полі тры дарожкі, Пайшла дзеўка да варожкі, А варожка захварэла, Варажыць не захацела.
    — He плач, дзеўка, не траць века, Будзеш мець ты чалавека, He старога, не малога, Казачэньку маладога.
    Ой, зарадзілі сільна, буйна...
    Ой, зарадзілі сільна, буйна Ягады ў бары, Ой, там хадзіла красна дзеўка, Ягады брала.
    Ой, заблудзіла красна дзеўка
    У сырым бары, Ой, прыблудзіла красна дзеўка К круту берагу.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Ой, гукала, выклікала Перавознічка:
    — Ой, перавознік, бел малойчык, Хлопец малады.
    Перавязі ты красную дзеўку На той бок ракі, Ой, што захочаш, што запросіш, Усё я заплачу.
    — Ой, не хачу я, красна дзеўка, Нічога з цябе, Ой, ці пойдзеш, красна дзеўка, Замуж за мяне.
    — To воля бацькі, воля маткі, Воля не мая,
    To воля бацькі, воля маткі, Воля не мая.
    А ў полі вярба...
    А ў полі вярба, Пад вярбой вада, Там хадзіла, там гуляла Дзеўка малада.*
    Дзеўка ад вады, Хлопец да вады: — Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады.
    — Рада б пастаяць, Каню вады даць,
    Mae босенькія ножкі,— Сцюдзёна стаяць.
    — Я зніму парчу, Ножкі увярчу, А назад як я вярнуся, Боцікі куплю.
    — He купляй ты мне, А купі сабе:
    Ёсць у мяне татка, мамка, Яны купяць мне.
    Ой, рабіначка...
    — Ой, рабіначка, Ты зялёная, Ой, калі ж ты ўзышла, Калі вырасла?
    — Я вясною ўзышла, Летам вырасла,
    На высокі цярэм Пахілілася.
    — Ой, дзяўчыначка, Ты прыгожая, Дзе ты, красна, расла. Г адавалася?
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    — Я у мамкі расла, Гадавалася, Як вішэнька ў саду Красавалася.
    — Ты, дзяўчына, скажы, He утоівай, Скажы праўданьку ўсю, Дзе ўзяла красу?
    — Я спаткала красу У зялёным лясу, У зялёным лясу Пад рабіначкай.
    — А дзявочу красу He знайсці ў лясу, He знайсці, не купіць, Ды прыгожай быць!
    Ляціць галка цераз балку...
    Ляціць галка цераз балку, Лятаючы, крача.
    Маладая дзяўчыначка Ходзіць гаем, плача.
    He пускае яе маці Рана да крыніцы, Hi жыта жаці, ні лён рваці, Hi на вечарніцы.
    А раз вечарам пазненька, Як маці заснула, Выйшла слухаць салавейку, Бо зроду не чула.
    Выйшла, стала пад вярбою Ды дзівіцца ў воду.
    — Цяжка, маці, важка, маці, Што й дала ўроду.
    Нашто дала кары вочы, Малёваны бровы.
    I ўсё дала, і ўсё дала, Да не дала долі.
    Трэба было, мая маці, Тых броў не даваці, А лепш было б, мая маці, Шчасце, долю даці.
    Чаму не прыйшоў, ці не прыехаў...
    Чаму не прыйшоў, ці не прыехаў, Як я цябе прасіла?
    Ці каня не меў, ці сам не пасмеў,
    Ці матка не пусціла?
    — Я й коніка меў і ехаць хацеў,
    Мамачка выпраўляла,
    Меншая сястра, лет не дарасла, Яна мяне не пускала.
    — He едзь, брацетка, не едзь, родненькі, Бо туды не даедзеш.
    Дзеўкі не зап’еш, коніка заб’еш, Дадому не вернешся.
    З’ездзіш коніка вараненькага, Па полі гарцуючы,
    Стопчаш боцікі казловенькія, 3 дзеўкамі танцуючы.
    Сатрэш шапачку бабровенькую,
    3 галоўкі знімаючы,
    А хусціначку шаўковенькую, Слёзкі ўціраючы.
    Ці свет, ці світае...
    Ці свет, ці світае, Ці на зоры займае? А мой міленькі, Голуб сівенькі, Коніка сядлае.*
    Сядлай, мілы, каня, Каня вараненькага,— Прыязджай, мілы, He кідай, мілы, Мяне маладзеньку.
    Ці ж я не такая, Як і тая, другая,— Я харошая, Я прыгожая, Толькі доля ліхая.
    У полі асінку Вецярок калыхае, А мой міленькі, Чорнабрывенькі Ад мяне уцякае.
    * Апоіпнія тры радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    У полі дубочак, На вярху жалудочак. Як не бачу я Цябе, міленькі, Невясёлы дзянёчак.
    У полі азерца, Там плавала вядзерца. Ой, прыйдзі, прыйдзі,
    Зялёны
    Зялёны дубочак, Шырокі лісточак.
    Куды вецер вее, Туды голлі гнуцца.*
    Куды вецер вее, Туды голлі гнуцца. Па ветру да мілай Усе весці нясуцца.
    Сягоння субота, А заўтра нядзеля, — Чаму ў цябе, хлопча, Кашуля не бела?
    Ды парадзімся, Маё мілае сэрца.
    Ты пойдзеш гарою, Я пайду даліною.
    Людзі кажуць мне, Ды сама знаю, Што не жыць мне з табою
    дубочак...
    — Як жа будзе бела, Хоць заўтра нядзеля: Мамка ў мяне стара, Сястра ў мяне мала.
    Мамка ў мяне стара, Сястра ў мяне мала, Дзяўчына кахана Любіць перастала.
    Пераплыву рэчку, Сяду на брусочку.
    Ці не прыйдзе міла Памыць мне сарочку?
    Ляціць сарока ды скрай аблока...
    Ляціць сарока ды скрай аблока, Усё крача.
    Ходзіць Ясенька ды скрай ваконца, Усё плача:
    — Выйдзі, дзяўчына, сэрца адзіна,
    Да мяне,
    Сінія вочы спаці не хочуць
    Без цябе.
    — Свеча чуць гарыць, матуля не спіць, Ах, баюсь.
    Свечачка згасне, матуля засне, To прыйду.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    Параўнюй, божа, горы, даліны Роўненька,
    Прынясі, божа, майго мілога Раненька.
    А хоць раненька, а хоць пазненька — He баюсь,
    Свайго мілога па ціхай мове Пазнаю.
    Пайду я ў садочак...
    Пайду я ў садочак, Сарву я лісточак Ды павысцілаю Мілага слядочак.
    Ды павысцілаю, Каб пташкі не ўбілі, Каб майго мілога Другія не любілі.
    Адна палюбіла
    Ды прычаравала: Нясоленай рыбы Вячэраць давала.
    — Вячэрай, казачэ, Ды не сумнявайся, Як не маеш жонкі, Са мною кахайся.
    — Ой, маю я жонку Ды на Украіне.
    Разбітае сэрца На дзве палавіны.
    Ой, маю я жонку Ды дзетачак двое, Ды дзетачак двое, Чарнявых абое.
    Ці не быстрая рэчка...
    Ці не быстрая рэчка ваду засмуціла. Ды чаго плачаш, дзяўчыначка, Ці не матуля біла?
    — Ой, біла не біла, сама засмуціла, Што не даў мне бог, не судзіў мне бог Каго верна любіла.
    Ты пойдзеш гарою, а я даліною, Я сама знаю, людзі гавораць, Што не быць мне з табою.
    Няхай жа гавораць усялякае ліха, А мы з табой, дзяўчыначка, Любімося ціха.
    Ты, чырвоная каліна...
    — Ты, чырвоная каліна, Ах, і што цябе зламіла?
    — Зламілі мяне буйныя ветры Са лютымі маразамі.*
    — Ой ты, беленькі малойчык, Ах, і што цябе ссушыла?
    — Ссушыла мяне дзяўчына тая, Што із чорнымі брывамі.
    Стаю я пад канвою, Хаджу я за табою; Выйдзі, дзяўчына, выйдзі, рыбчына, Пагаворым мы з табою.
    — Ах, і рада б выхадзіці, Ды з табою гаварыці: Ляжыць нялюбы на правай ручцы, Я ж баюся разбудзіці.
    — Дзяўчыначка мая люба, Адкаціся ад нялюба,— Буду страляці, буду лучаці 3-за зялёнага дуба.
    Буду, буду лучаці
    3-за зялёнага дуба: Заб’ю нялюба з тугога лука, Як сізога галуба.
    — А ці ўлучыш, ці не ўлучыш, Ужо з нялюбым не разлучыш.
    Сядлай жа каня, з’язджай са двара, Ты не мой, а я не твая.
    На гарэ дубочак...
    На гарэ дубочак, Зялёны лісточак. He бачыла міленькага Ужо другі дзянёчак.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    Учора панядзелак, Сягоння аўторак.
    Я думала, маладзенька, Што нядзелек сорак.
    Па садочку хаджу, Руту-мяту саджу.
    — Выйдзі, выйдзі, мой міленькі, Штось я табе скажу.
    — А я табе скажу, Што людзі гавораць,— Што да цябе, мая міла, Кавалеры ходзяць.
    Чатыры хадзілі, Няверна любілі, Стаў пяты хадзіці, Стаў верна любіці.
    — Перастань, міленькі, Да мяне хадзіці, Як дазнае мая маці, Будзе мяне біці.
    — Ой, я не пакіну, Я не перастану, Пакуль жа ты, мая міла, На шлюбаньку станеш.
    — Есць у мяне зелле Ніжай пералазу, Як дам табе напіцеся,— Пакінеш адразу.
    Усе хмарачкі ды па парачцы...
    Усе хмарачкі ды па парачцы, Адна хмарачка розна.
    Адна хмарачка розна.
    А не сварыся, мая мамачка, Што прыходжу я позна, Што прыходжу я позна.
    А хоць сварыся, хоць не сварыся, Ты мяне не навучыш, Ты мяне не навучыш.
    Каго я люблю, каго кахаю, Ты мяне не разлучыш, Ты мяне не разлучыш.
    Дай волечку мне, да мне, маладой, Дык помніці буду, Дык помніці буду.
    Замуж выйду, хоць як жыць буду,— Цябе не забуду, Цябе не забуду.
    Ой, крушына, крушына...
    Ой, крушына, крушына, Ты мяне засушыла.
    Ты вырасла ў полюшку На маю нядолюшку.
    Як ты распускалася, Я з мілым спаткалася.
    Як ты ягадзілася, Я з мілым схадзілася.
    Як ты асыпалася, Я з мілым рассталася.
    Праз твой зелен кусточак Я згубіла вяночак.
    Ой, ці ўсе лугі пакошаны...
    Ой, ці ўсе лугі пакошаны, Ці ўсе сенажаці.
    Ой, пытаецца сын у матулі, Каторую замуж браці.
    Ой, ці тую багатую, Што хораша ходзіць,
    Ой, ці бедную сіраціначку, Што ні возьме, то ўсё зробіць?
    А багатая, няўдалая У садочку гуляла, Тая бедная сіраціначка Тры капы жыта нажала.
    У багатае, няўдалае — Валы да каровы,
    А ў беднае сіраціначкі — Толькі чорныя бровы.
    У багатае, няўдалае Валы паздыхаюць, А у беднае сіраціначкі Бровы не зліняюць.
    Ой, белая бярозанька...
    Ой, белая бярозанька Голлечкам да сонца. Заплакала дзяўчыначка, Гледзячы ў ваконца.
    Ой, белая бярозанька Шумна зашумела, Маладзенькай дзяўчынаньцы Галоўка балела.
    Ой, балела, не балела, Самі слёзы льюцца, Што да мяне, маладое, Няўдалыя шлюцца.
    Хоць шлецеся, не шлецеся, Я ваша не буду,— Каму дала белу ручку, To з тым жыці буду.
    Адзін стаіць на ганачку, Другі -— за плячыма, Адзін сыпле дукатамі, А другі слязіма:
    — Ой, каб табе, таварышу, Дукатаў нястала, Як я любіў дзяўчыначку, Табе шкода стала.
    Ой, каб жа ты, таварышу, 3 ёю не разбыўся, Як я любіў дзяўчыначку, А ты ажаніўся.
    Ой, бадай жа, таварышу, Маё ліха табе, Як я любіў дзяўчыначку, А ты забраў сабе.
    Ой, пад гаем зеляненькім...
    Ой, пад гаем зеляненькім Слала ўдова лён бяленькі. Яна слала, выглядала, Тонкі голас падавала. Там Васілька сена косіць, Тонкі голас пераносіць. Кінуў касу на далінку, А сам пайшоў дадоманьку. Выйшла маці яго з хаты, Стала Васіля пытаці: — Ты, Васілька, што думаеш, Чаму не п’еш, не гуляеш?
    — Дазволь, маці, ўдаву ўзяці, Тады буду піць, гуляці.
    — He дазволю ўдаву браці, Удовы ўмеюць чараваці. Чаравала мужа свайго, Прычаруе сына майго.
    — А я чараў не баюся, Ды на ўдаве ажанюся.
    Цякла рэчка з-пад мястэчка...
    Цякла рэчка з-пад мястэчка, 3 вішнёвага саду.
    Кліча хлопец дзяўчыначку К сабе на параду.
    — Парадзь, парадзь, дзяўчыначка, Як родная маці, Ці мне цяпер жаніціся, Ці восені ждаці?
    — А я табе, бел малойчык,