Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
А д о л ь ф. Я Вам веру, а Вашым кумірскім багам не паверу, пад ногі тапчу, ім верыць не хачу.
«Цар Максімільян». Прадстаўленне ў в. Бялевічы Слуцкага раёна (1959 г.). Фота Д. Мазаніка
М а м а й. Скаравод-фельдмаршал, з’явіся сюды! Адвесці непакорлівага сына ў цямніцу і пасадзіць на хлеб-соль да таго часу, пакуль не абразумецца і нашым багам не паклоніцца.
К а з а к. Ах гора, гора! Я ёсць казак чыстага поля, я яшчэ казаковай натуры не абучаўся, як з галавы да ног прапіўся. Былі ў мяне талеры, усе патаялі, былі бумажкі — пакінуў у Машкі, быў мундзір на семдзесят сем дзір, лату на лату саджу, а грошы на гарэлку шчаджу. Ах, што за слаўны горад Кіеў! Галушкі самі ў рот валяцца, паненкі-прыгажуні на позірк не мяняюцца (выходзіць).
Г у с а р. Я ёсць гусар прысяжны, быў у баі адважным, мая шабля ліхадзейка была ўсім туркам і французам зладзейка, яна мне так верна служыла, што многа турэцкіх і французскіх галоў палажыла. I за гэта ўслужэнне ат-
22 Зак. 3328
рымаў я ад цара ўзнагараджэнне. Узнагародзіў мяне гасудар медалём і крыжом, так што ніхто не мае права ўтрымаць пярстом.
М а м а й. Відаць, гусар, ты не простага роду?
Г у с а р. Не-не, муляр, пастухоў сын (выходзіць).
М а м а й. Скаравод-фельдмаршал, з’явіся сюды! Стань перад мною, як ліст перад травою.
Скаравод. Што пажадаеце? Якія справы-указы загадаеце?
М а м а й. Ідзі ўгавары майго непакорлівага сына, каб ён нашым багам паверыў. I калі паверыць — казной узнагараджу і з прыгожай Венерай ажаню.
Скаравод (да Адольфа). Наша Вялікасць, паверце, нашы багі добрыя, бацькам нашым дапамагалі ў барацьбе з ворагам.
А д о л ь ф. He, не паверу.
Скаравод. Ваша Вялікасць, ніяк не магу ўгаварыць вашага сына.
Храбры воін Ніка. Я ёсць храбры воін Ніка, хадзіў-гуляў па усіх землях, нідзе не знайшоў такога саперніка, які мог бы памерыцца сіламі. Чые грудзі шырэй, чый меч вастрэй, той таго адолее.
Насупраць выходзіць Стары цар Бармуіл.
Б а р м у і л. Ты што за воін храбры, бадзёры Ніка? А я — Стары цар Бармуіл. Адна зямля непакорана, і там чуецца якаясьці смерць.
З’яўляецца да рыцара Смерць з касою.
Б а р м у і л. Ты што, злая баба, бадзяешся? Мне, герою, матляешся? Як выму свой булатны меч — паляціць твая галава з плеч.
Смерць. Аяяк выну косы ды пілы, падрэжу табе суставы ды жылы (выцягвае касу).
Б а р м у і л. Смерць мая маці, пажэнімся мы з табою, не будзе нам сапернікаў на белым свеце, ні на сырой зямлі.
С м е р ц ь. Я не хачу за цябе замуж ісці, хачу той злой смерці прыдаць.
Б а р м у і л. Дазволь мне пажыць хоць год.
С м е р ц ь. Hi паўгода.
Б а р м у і л. Дазволь мне маёмасць распрадаць ды жабракам-братам аддаць.
С м е р ц ь. А ці вялікая твая маёмасць?
Б а р м у і л. Вялікая! 3 быдлы — певень ды курыца, а з меднага посуду -— крыж ды гузік.
Смерць адпускае Бармуіла.
М а м а й. Скаравод-фельдмаршал, з’явіся сюды!
Скаравод. Навошта мяне выклікаеце, якія справы-указы загадаеце?
М а м а й. Ідзі прывядзі непакорлівага сына.
Скаравод (звяртаючыся да сына). Ваша Высокасць, з’явіцеся да гасудара-бацюшкі.
А д о л ь ф. Здравія жалаю гасудар-бацюшка, навошта выклікаеце, якія справы-указы загадаеце?
М а м а й. Любы сын, павер нам і нашым багам. Калі паверыш — прастол дам і з прыгожай Венерай жаню; калі не паверыш — маладога цябе знішчу.
А д о л ь ф. Дзякую, бацюшка, за прастол і Венеру, а вашым багам не паверу.
М а м а й. Вывесці непакорлівага сына ў чыстае поле і ссекчы далоў галаву і толькі песняй павесяліцца.
Гусары выводзяць Адольфа.
М а м а й. Скаравод-фельдмаршал, з’явіся сюды! Пакліч палача, каб ссек галаву непакорліваму сыну.
Скаравод. Зараз паклічу. Адна нага тут, другая там, раніцай на сабаках з’яўлюся да Вас.
М а м а й. Як-як?
Скаравод. Зараз пайду прывяду.
Уваходзіць палач.
Скаравод. Дазволь адсекчы галаву непакорліваму сыну Адольфу.
П а л а ч. Я магу і ўсім адсекчы.
А д о л ь ф. Бывай, усход, бывай, захад, бывай, поўнач, бывай, поўдзень, бывайце, усе мае сябры!
П а л а ч. Хай мая шабля зробіцца цесаком!
Шабля робіцца цесаком, а ім галавы не ссекчы.
Скаравод. Ваша Вялікасць, палач не адсек галавы вашаму сыну.
М а м а й. Паклікаць сюды Смерць!
З'яўляецца Смерць, выстаўляе касу, махае ёю. Адольф падае, цячэ кроў (чарніла), а слуга бярэ маску-галаву і нясе.
Скаравод. Вось галава вашага сына.
М а м а й. Так, я бачу. А што ж будзем рабіць, калі дажывем да старасці?
Скаравод. Пойдзем па свету.
М а м а й. А добра хадзіць па свету, будучы гусарамі.
(С к а р а в о д. Трэба пытаць у добрых людзей парады, што з сынам сваім рабіць (выходзіць).
Мамай. Скаравод-фельдмаршал, з’явіся сюды!
Скаравод. Што загадаеце, Ваша Высокасць?
М а м а й. Ці не чуў ты лекара такога, каб мог зрабіць нежывога жывым?
Скаравод. Чуў, не ў нашым царстве, у Задонскім гасударстве ёсць такі лекар, які можа зрабіць нежывога жывым.
Мамай. Зараз адшукаць яго!
Слугі выходзяць і прыводзяць лекара.
Скаравод. Вы Задонскі лекар?
Л е к а р. Я.
Скаравод. З’явіцеся да гасудара.
Л е к а р. Здравія жалаю, гасудар-бацюшка, што рабіць загадаеце?
М а м а й. Ты можаш нежывога жывым зрабіць?
Л е к a р. Marv.
М а м а й. Калі зробіш — казной узнагароджу, а не зробіш — мой меч — твая галава з плеч. .
Лекар. He маеце права.
М а м а й. Чаму?
Л е к а р. Таму што я не вашага царства (бярэ галаву і ідзе да забітага). Ах, дрэнна. Ваш сын акалеў (топчыцца ля яго, прыстаўляе галаву, дастае з сумкі бутэлечку і дае тройчы панюхаць). Адольф, Адольф, што у цябе баліць?
А д о л ь ф. Галава.
Л е к а р. Баліць галава, трэба агаліць дагала і прыкласці плястру, і будзя галава як ляпёшка, абвесці дзесяць разоў дубінай і паслаць гаспадара за гарэлкай. А ну-ка ўставай!
А д о л ь ф. Ах, лёг не на шутку, праспаў мінутку.
Скаравод. Спаў бы ты цэлы век, калі б не Задонскі чалавек.
Мамай цалуе сына, грае музыка, усе танцуюць і спяваюць.
Вось прайшоў-прышоў вясёлы час, Раз-два-тры — люлі, Прышла наша гульба. Раз-два-тры — люлі.
ФАЛЬКЛОР РАБОЧЫХ. ПАЭЗІЯ ЗМАГАННЯ
знікненне і развіццё фальклору рабочых і паэзіі змагання на Беларусі звязана са зменамі ў эканамічным, палітычным і духоўным жыцці народа, якія былі выкліканы новай сацыяльна-эканамічнай фармацыяй — эпохай капіталізму. Ужо ў традыцыйных жанрах беларускага фальклору можна заўважыць пачатак рабочай тэматыкі: у казках і песнях ствараюцца малюнкі катаржнай працы на панскіх броварах, у кузнях, на цукровых заводах, на будаўніцтве чыгункі і г. д.
Фальклор рабочых Беларусі прадстаўлены пераважна песеннай творчасцю, частушкамі, вуснымі сказамі, анекдотамі, прымаўкамі, прыказкамі. Ен моцна звязаны з традыцыйнай вуснапаэтычнай
творчасцю, выкарыстоўвае яе мастацкія здабыткі. He менш важным фактарам развіцця фальклору рабочых з’явіўся уплыў рэвалюцыйнай паэзіі, прафесійнай літаратуры, а таксама цесная сувязь с рабочым фальклорам рускага і ўкраінскага народаў.
У пераважнай большасці песень створан вобраз знясіленага працай рабочага, які ва ўмовах капіталістычнага грамадства асуджаны на пакуты. Некаторыя песні апавядаюць аб цяжкім лёсе жанчыны-работніцы. Паэзія рабочых адлюстравала таксама і розныя формы пратэсту супраць эксплуататараў, пачынаючы са стыхійных выступленняў, калі рабочыя псавалі машыны, і да свядомай барацьбы з існаваўшым грамадска-палітычным ладам.
Лепшыя творы рабочага фальклору па сваёй ідэйнай накіраванасці на~ бліжаюцца да рэвалюцыйнай паэзіі, якая найбольш поўна і ярка выказала мары і спадзяванні працоўных аб канчатковай перамозе над эксплуататарамі і з’явілася неад’емнай часткай духоўнай культуры працоўных горада і вёскі.
Рэвалюцыйны рух у Расіі, па вызначэнню У. I. Леніна, прайшоў тры асноўныя этапы, і кожнаму этапу была ўласціва свая паэзія змагання. Песні барацьбы складвалі дзекабрысты, мужныя дзеячы «Народнай волі», палымяныя рэвалюцыянеры-бальшавікі. На Беларусі таксама дзейнічалі дзекабрысты, рэвалюцыянеры-разначынцы, шырокі размах набыла дзейнасць
РСДРП, і таму, натуральна, паэзія змагання, рэвалюцыйныя песні, гімны і маршы знаходзілі шлях да народа.
Як сведчаць дакументы, ужо з 70-х гадоў мінулага стагоддзя працоўным масам Беларусі былі вядомы «Марсельеза», «Дубінушка», у пачатку XX ст.— «Варшавянка», «Чырвоны штандар», «Інтэрнацыянал» і многія іншыя рэвалюцыйныя гімны і маршы. Распаўсюджваюцца таксама песні на словы A. С. Пушкіна, М. А. Някрасава, Т. Р. Шаўчэнкі, A. М. Горкага, якія заклікалі народ да змагання за лепшую долю.
У рэвалюцыйнай паэзіі знайшла водгук руска-японская вайна 1904— 1905 гг., падзеі 1905 г., першая сусветная вайна. На Беларусі распаўсюджваліся песні «Дзела была пад Артурам», «Трэпаўскі маніфест», «Салдацкая марсельеза» і інш. Акрамя твораў на рускай мове, бытавалі таксама і беларускія песні, складзеныя народам або прафесійнымі паэтамі і прыбліжаныя па зместу да рэвалюцыйных гімнаў і маршаў. Да іх ліку трэба аднесці песні на словы Я. Купалы «Не пагаснуць зоркі ў небе», «А хто там ідзе?», Ц. Гартнага «Да Нёмна» і іншыя творы на словы беларускіх паэтаў, а таксама песня «Адпусцілі сялян на «свабоду» і рад твораў першай сусветнай вайны, якія выкрываюць злачынствы цара і генералаў, што ўцягнулі краіну ў крывавую бойню: «Поўна, братцы, нам крушыцца», «Мы ж не зналі, братцы-таварышы», «Жыў у Петраградзе адзін негадзяй» і інш.
Шырокае распаўсюджванне на Беларусі рэвалюцыйнай паэзіі падкрэслівае яе інтэрнацыянальны характар і сведчыць аб значным росце класавай свядомасці працоўных.
У гэтым раздзеле змешчаны творы сацыяльнага пратэсту, якія ўзніклі яшчэ ў нетрах традыцыйнага фальклору, некаторыя ўзоры фальклору рабочых, а таксама тыя беларускія песні, якія адлюстравалі новы этап рэвалюцыйнага руху. Складальнікі палічылі магчымым не змяшчаць у хрэстаматыі агульнавядомыя рэвалюцыйныя песні, гімны і маршы, хаця яны трывала ўваходзілі ў песенны рэпертуар працоўных Беларусі.
Літаратура
Песні беларускага народа. Пад агульнай рэдакцыяй М. М. Нікольскага і М. Я. Грынблата, т. 1. Мінск, 1940.
Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Пад рэдакцыяй П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і М. Я. Грынблата. Мінск, 1967.
Кабашнікаў К. П. Ад традыцыйнага фальклору да рэвалюцыйнай паэзіі. Мінск, 1969.
Прывыкайце, чорны вочы...