• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Найбольшае месца ў народнай творчасці ў даваенныя гады займалі песні, частушкі, сказы аб перамозе калгаснага ладу, аб ударніках працы палёў, фабрык і заводаў. У гэтых творах выказваецца гарачы патрыятызм, любоў да нашай партыі і ўрада. Савецкія народныя творы ўспрынялі лепшыя мастацкія традыцыі дарэвалюцыйнага фальклору і зведалі на сабе ўплыў прафесіянальнай літаратуры.
    Гераізм і мужнасць, гарачы патрыятызм нашага народа ярка адлюстраваны ў фальклоры Вялікай Айчыннай вайны. Беларускія народныя творы гэтага перыяду заклікалі да барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі, са здраднікамі Радзімы, натхнялі воінаў Савецкай Арміі і партызан на подзвігі. Вострая народная сатыра развенчвала міф аб непераможнасці гітлераўскай арміі, усяляла ўпэўненасць у перамозе над ненавісным ворагам. Народныя творы паказвалі злачынствы і здзекі раз’юшаных фашыстаў над насельніцтвам акупіраваных тэрыторый. Нямала твораў прысвечана героям Вялікай Айчыннай вайны — Канстанціну Заслонаву, Ціхану Бумажкову, Сяргею Грышыну і інш. Творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, доўгі час карысталіся папулярнасцю і ў пасляваенныя гады, а некаторыя з іх жывуць у народзе і ў нашы дні.
    Перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі — адна з найбольш пашыраных тэм у пасляваенныя гады. У гэты перыяд цэнтральнай становіцца тэма, прысвечаная аднаўленню і развіццю народнай гаспадаркі, камуністычнаму будаўніцтву. Значнае месца займаюць творы аб ролі навукі
    * Горькйй М. О лнтературе. М., 1953, с. 703.
    ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі, аб асваенні космасу. Важнай тэмай сучаснай народнай творчасці з’яўляецца тэма барацьбы за мір. Шырока выкарыстоўваецца і зброя сатыры, якая накіроўваецца супраць усяго таго, што перашкаджае нашаму руху ўперад.
    Літаратура
    Дарэвалюцыйная і Савецкая Беларусь у народнай творчасці, Пад рэдакцыяй Я. Коласа і М. М. Нікольскага. Мінск, 1938.
    Песні беларускага народа, т. 1. Пад агульнай рэдакцыяй М. М. Нікольскага і М. Я. Грынблата. Мінск, 1940.
    Жанчына ў беларускай народнай творчасці. Склалі Э. Галубок, А. Калечыц і Н. Багдановіч. Пад рэдакцыяй М. М. Нікольскага і М. Я. Грынблата. Мінск, 1940.
    Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. Склаў Ф. Янкоўскі. Мінск, 1961.
    Антырэлігійныя казкі, частушкі, прыказкі. Склалі A. I. Залескі, К. П. Кабашнікаў і А. С. Фядосік. Мінск, 1961.
    Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Складальнікі: I. В. Гутараў, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, I. С. Сцяпунін, I. К. Цішчанка. Мінск, 1961.
    У. I. ' ін у беларускай народнай творчасці. Пад рэдакцыяй П. Ф. Глебкі. Мінск, 1967.
    Анталогія беларускай народнай песні. Укладанне і каментарыі Г. I. Цітовіча. Мінск,1968.
    Песні савецкага часу. Складальнік Г. А. Барташэвіч. Складальнік музычнай часткі В. I. Ялатаў. Мінск, 1971.
    Кабашнікаў К. П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск, 1963.
    Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Пад рэдакцыяй П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і М. Я. Грынблата. Мінск, 1967.
    Цішчанка I. К. Беларуская частушка. Мінск, 1971.
    КАЗКІ, СКАЗЫ, АНЕКДОТЫ
    Ленінская праўда
    Жылі ў вёсцы два браты. Поле яны аралі, зямлю слязьмі палівалі і гарбы сабе нажывалі. Хлябок і жывёлу ў іх паны забіралі, а плацілі за гэта кулакамі ў спіну.
    Жылі браты не год і не два, а невядома колькі. Вакол і другія мужыкі таксама жылі.
    Абрыдла братам працаваць на чужое здароўе. Вырашылі яны адправіцца па Расіі-матушцы праўды шукаць.
    Ідуць яны месяц, ідуць год, а насустрач ім стаіць вялікае сяло. Пасярод — панскі дом і царква каменная.
    «Дай,— думаюць браты,— зойдзем сюды і спытаем праўды».
    Ідуць яны па вёсцы, а насустрач ім пан у калясцы едзе.
    — Чые вы, мужыкі, адкуль ідзяце і чаго шукаеце? — запытаў іх пан, Браты адказваюць яму:
    23 Зак. 3328
    — Жылі мы, жылі ў галечы, у горы, і больш моцы не хапіла так жыць. Ідзём праўды шукаць. Навучы нас, пане, дзе яе знайсці.
    — Добра,— кажа пан,— пакажу я вам праўду, калі пажадаеце, толькі вы мне папрацуйце за гэта.
    Згадзіліся браты.
    Працавалі яны, працавалі: поле аралі, зямлю слязьмі палівалі. Прайшоў год, падыходзяць яны да пана і кажуць:
    — Навучы зараз, пане, як нам праўду знайсці.
    — Ну, вось вам і праўда,— адказвае ім пан,— голь нямытая, працаваць вам заўсёды на нас, паноў.
    Плюнулі браты і пайшлі далей.
    Ідуць яны месяц, ідуць год. Бачаць — стаіць non.
    — Навучы, айцец, дзе праўду знайсці,— пытаюць яны.
    — Добра,— кажа ён,— я вам праўду ў цара нябеснага вымалю, а вы ў мяне папрацуйце за гэта.
    Згадзіліся браты. Працавалі яны, працавалі, слязьмі зямлю палівалі. Прайшоў год. Прышлі браты да папа, а ён кажа:
    — Працуйце вы добра і не гнявіце бога,— вось і ваша праўда.
    Плюнулі браты і пайшлі далей.
    Прыходзяць яны да купца. Вышаў ён таўсты і багацейшы за пана і папа.
    — Добра,— кажа купец,— навучу я вас праўдзе, толькі папрацуйце на мяне.
    Згадзіліся браты. Сталі браты працаваць і гарбы нажываць. Вучыў іх купец, як народ ашукваць і беднату абмерваць. He дачакаліся і года, як малодшы брат і кажа:
    — He пайду я больш праўду шукаць, няма яе на свеце, праўды мужыцкай.
    I вярнуўся ён у сваю вёску. А старэйшы брат настойлівы — не хацеў ён без праўды дамоў варочацца. Пайшоў ён адзін да фабрыканта.
    Фабрыкант і за пана, і за папа, і за купца багацей. Пачаў старшы брат працаваць у яго. А на фабрыцы шмат людзей працуе.
    Працавалі яны многа год. Гарбы нажывалі, а праўды не бачылі. Толькі раз пачуў брат на змене ціхую гутарку:
    — Есць чалавек адзін — ён і праўду ведае. Завуць гэтага чалавека Леніным, а жыве ён на поўначы, у Піцеры.
    Запомніў брат імя гэта і пайшоў шукаць гэтага чалавека.
    Ішоў шмат дзён, а магчыма і месяцаў. Прышоў у Піцер. Бачыць — ідзе рабочы, ён яго запытаў ціхенька:
    — Дзе тут Леніна знайсці?
    А той яму яшчэ цішэй:
    — Пойдзем са мной, я цябе давяду.
    Вось і прыйшлі яны ў звычайны пакой. Вакол розных кніг шмат. Вышаў да іх чалавек, адзет не багата, але чыста. Ен і гаворыць:
    — Добры дзень, таварышы, што скажаце добрага?
    Расказаў яму брат, як ён праўду шукаў. Доўга з ім гаварыў Ленін аб парадках на фабрыцы, распытваў аб вясковай беднаце, а потым сказаў:
    — Правільна ты зрабіў: на фабрыцы праўды ты лепш даведаешся. Вы яе там у руках трымаеце.
    I расказаў Ленін брату, як трэба за рабочую праўду змагацца, каб не служыць ні панам, ні купцам, ні фабрыкантам, і як выгнаць іх разам з царом.
    Вярнуўся брат зноў на фабрыку і пачаў другім ленінскую праўду таемнымі словамі расказваць. Адзін расказвае, а дзесяць слухаюць, дзесяць расказваюць, сто слухаюць. I пайшла ленінская праўда па ўсім свеце.
    Шмат год хадзіла яна па фабрыках і вёсках. Узнімала рабочых і сялян на барацьбу. А ў кастрычніку 1917 года аб’явілася гэтая праўда звонкім голасам, залпамі на ўвесь свет. Пайшлі рабочыя і сяляне бязлітаснай вайной на памешчыкаў і фабрыкантаў. А вёў іх тады сам Ленін.
    I ўзяла верх у кастрычніку ленінская праўда.
    3 таго часу рабочы і селянін больш не працуюць на паноў і фабрыкантаў, гарбоў не нажываюць, зямлю слязьмі не паліваюць, самі гаспадары сваіх фабрык, сваёй зямлі і свайго жыцця.
    Вялікі багатыр
    У адным царстве, у вялікім гасударстве нарадзіўся Багатыр. Жыве ён, убіраецца ў сілу ды да жыцця прыглядаецца. А жыццё было — і гаварыць жудасна. Дзень і ноч працавалі людцы гаротныя, пот праліваючы, на паноў-крывасмокаў, а тыя толькі жырэюць ды ўсміхаюцца. Усюды ваяводаў панастаўлялі. Б юць бедняка, рабуюць.
    Працуюць людзі на зямлі, пад зямлёй у шахтах ды жыццё аплакваюць. Як убачыў гэта Багатыр, дык сэрца ёкнула, ад жаласці забалела. He есць ён, не п е, а ўсё думу думае: як гэта зрабіць, каб людзі дружна і багата жылі. Доўга думу думаў Багатыр і надумаўся хадзіць па свету і людзей навучаць.
    Сабраў ён раз люду цьма-цьмой. Сабраў і пачаў навучаць іх, каб стрэлы вастрылі, нажы тачылі ды на паноў ішлі. Слухаюць людзі бедныя 6агатыра, як татку роднага, ды розуму набіраюцца. I пайшла слава па ўсяму свету пра добрага чалавека.
    Пачулі гэта паны, знюхалі ды выдалі такі загад — злавіць Багатыра і аддаць пад суд. Пачулі людзі пра загад панскі і захавалі Багатыра ў цёмным лесе, каб ніхто не знайшоў.
    Але нядоўга хаваўся Багатыр. Сабраў ён яшчэ больш люду і пайшоў на паноў ваяваць. Спужаліся паны, як асінавы ліст, задрыжэлі і паслалі свае войскі супраць Багатыра. Каля цёмнага лесу яны сустрэліся. Завязаўся такі бой, што лес гуў і клаўся ад топату і стукату. Біліся багатырскія войскі з панскімі. Але паны былі тады моцныя, яны перамаглі. Зноў насу-
    нулася на царства, на вялікае гасударства ноч чорная. Застагналі людзі бедныя, палілася кроў распраўная.
    Жывуць людцы, зноў гаруюць да пакутуюць. А тут, як на сваю пагібель, пачалі паны біцца паміж сабой. Давай бедняка пасылаць у бой. Біўся, біўся ён ды кажа:
    В. і М. Басалыгі. Саломка
    —	Годзе мне з голаду пухнуць ды ў лахманах хадзіць. Хайт-ка пан сам паваюе.
    Прачуў гэта Багатыр ды ўзрадаваўся:
    —	Гэта добра, сыны мае родныя. Толькі трэба паноў пабіць ды пановаму зажыць.
    Паслухалі Багатыра беднякі, пачалі паноў лупіць, за шыварат калаціць. А Багатыр узяў пушку, выкаціў на плошчу шырокую ды як гухнуў у царскі дом — аж зямля закалацілася, мора замуцілася. Пачулі ўсе ўсюды ■стрэлы Багатыра — збегліся да яго, у палацы пайшлі паноў латашыць, капіталістаў душыць. А ён ваюе і навучае людзей:
    He здавайцеся, браты. He паддавайцеся на панскую вудачку.
    Паслухалі людзі свайго бацьку і паноў ушчэнт разбілі. Скончылася вайна. Цяпер перамаглі багатырскія войскі.
    Давай людзі па-новаму жыць ды Багатыра слухаць. А жылі яны дружна, як браты родныя. I раптам бяда звалілася на людзей — памёр Багатыр. Падарвала сілу смелага ваяводы змяя чорная. I давай тут людзі плакаць. Асілкі, і тыя плакалі. Плакалі памочнікі яго, рыдалі сокалы верныя. Плакалі людзі доўга ці мала, ды парашылі зрабіць вялікаму чалавеку такую дамавіну, каб ён ляжаў там, як жывы, каб ворагі і ў смерці баяліся яго, каб усе дзеці маглі паглядзець на дарагога бацьку. Нанеслі граніту моцнага, цэглы чырвонай і змуравалі вялікі каменны будынак.
    Праходзяць людзі каля труны вялікай, глядзяць на ясны твар памершага Багатыра. А ён ляжыць, быццам жывы, усміхаецца і гаворыць людзям:
    — He здавайцеся, голубы мае крылатыя, перамагайце прыгнятальнікаў ва ўсім свеце.