• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Сабраліся бедны людзі, Народ абыдзённы:
    — Прынімай нас, бацька родны, Прынімай, Будзённы.
    У нашых сэрцах гнеў ўскіпае На паноў, падпанкаў, Бо яны кроў нашу пілі, Пілі без устанку.
    Пойдзем, пойдзем мы, адпомсцім За усе іх здзекі,
    Ім цяпер мы ўсё прыпомнім Зруйнуем навекі...
    Паглядзеў Сямён Будзённы Позіркам лагодным, Гэтак цёпла і ласкава, Быццам бацька родны.
    — Я прашу вас, добры людзі, Сядайце на коні!
    Мы з Савецкае краіны Bopara прагонім.
    Ой, за лесам, лесам цёмным 3 сваімі байцамі
    Выязджаў Сямён Будзённы Стройнымі радамі.
    А насустрач ім здалёку Ворагі імчацца,
    У пагоны плечы ўбраны, А крыжамі грудзі.
    — А ну, хлопцы, а ну, храбры, Вынімайце шашкі.
    Мы пакажам, як мы любім Бацькаўшчыну нашу...
    Як вынялі байцы шашкі Ды з сталёвых ножан, Як махнулі, як шахнулі, Засвісцелі шашкі.
    Наперадзе сам Будзённы Б’ецца смела, храбра, Прыпадае конь да долу Ды варонай масці.
    Піка ў піку, шашка ў шашку, Каманда ў каманду, Знаюць байцы, знаюць коні Каманду Сямёна.
    Да золаку да самага У полі, чыстым краі, Змагаліся будзёнаўцы Ды з варожай зграяй.
    А як сонца паднялося На лясы, на сёлы,— Дрогнуў вораг, здаўся вораг У палон Сямёну.
    Многа крыві пралілося На шырокім полі.
    Многа байцоў асталося На сёдлах на конях.
    Люты вораг не забудзе Нашых вострых шашак.
    Знае вораг, як мы ўмеем Адважна змагацца.
    Няхай толькі сустрэнецца,— Пад пікамі зляжа, Пад шашкамі, пад кулямі, Пад нагамі ў коней.
    Свецел месячка
    Узышоў свецел месячка — Ясная зара, Асвяціў дарожаньку Цёмнага сяла.
    Была ты, дарожанька, Непрыгляднаю, Стала ж ты, дарожанька, Ненагляднаю!
    Парой-непагодаю Тугой ты гула — Гаротную долечку Навек пракляла!
    Прайшоў той дарожанькай Волат-чалавек, Пракляцце з дарожанькі Зняў рукой навек.
    Шыроку дарожаньку Ленін пратаптаў, Пракладку дарожанькі Сонцам азарыў.
    Цяпер нам дарожанька Большая дана:
    Працаваць машынаю, Вадзіць трактара!
    На кургане
    — Гонкая сасонка У полі на кургане, Раскажы праўдзіва, Шчыра, ад душы,
    Пра каго ты песні Шумныя спяваеш,— 3 кім гамоніш позна У начной цішы?
    — Гаманю заўсёды Я з байцом свабоды, Пада мной ляжыць ён У зямлі сырой.
    Ён заснуў навекі За правы народа,
    Жыццём за свабоду Заплаціў сваім.
    Я яму спяваю Аб жыцці вясёлым, Што квітнее сонцам, Дыхае вясной.
    Што з Крэмля ліецца У гарады і сёлы, Неабсяжнай моцнай Радзімы маёй.
    Пра людскую радасць Песні я спяваю, Пра квяцісты, вольны Край наш залаты.
    А ў полі, полі, пры зялёным гаі...
    А ў полі, полі, пры зялёным гаі, Дзе цячэ крыніца, салавей спявае, А я з той крыніцы ды ваду насіла, I на чужым полі жала і касіла.
    He сабе касіла, не сабе я жала, На полі-пракляцці цяжка працавала.
    3 поля позна прыдзеш, дзеткі дома плачуць, Кажуць: «Дай нам есці, дай нам есці, маці».
    Пагляджу на дзетак, а ім есці трэба, Пабягу ў цэркву прасіць у папа хлеба, А той дасць паўпуда, кажа — адпрацуеш; Гнешся зноў на полі, і так век гаруеш.
    I вось так я жыла, жыла, бедавала, Серп з рук не кідала, а век галадала, 3 года ў год гібела, сохла, гаравала, Пакуль сонца волі, праўды не заззяла.
    А ў полі, полі мы спяваем...
    А ў полі, полі мы спяваем, Залатыя снапочкі вяжам. На нас сонца з-за хмар пазірае, Наша поле святлом залівае.
    На жалейцы
    Поле, поле красой апавіта, А мы радасна жнём, працавіта, I не хочацца стаць ані разу,— He заморышся, весела разам.
    За ракою машыны грукочуць, Трактарысты жартуюць, рагочуць I дзяўчатам спяваюць частушкі, Аж зайздросцяць ім рыбы і птушкі.
    Аж гамоняць гаі і прысады, Ажно валяцца яблыкі ў садах; Як пяём мы аб радаснай працы, Ажно чуюць паны у палацах.
    Аж пачэсваюць тлустыя каркі — Больш не выпіць ужо ім ні чаркі За цяжкую за нашу работу, За пабоі, за нашу згрызоту...
    Сонца нізка над лесам ўжо ходзіць, Нам не хочацца з поля сыходзіць, Брыгадзіра к сабе заклікаем, Ен зацягне, а мы падтрымаем;
    — Гэй ты, песня, каціся за мора, Ускалыхні ўсю зямлю, ўсе прасторы, Абыйдзі ўсе даліны і горы, Запалі ты у свеце ўсе зоры.
    Мы бадзёрыя людзі і моцны, Мы адважныя, нас — міліёны;
    Мы стаханаўцы,— загартаваны На зямлі, нам навечна адданай.
    У двор прыдзем, спачнем, пагуляем, Патанцуем, газет пачытаем, А назаўтра з вясёлым настроем Зноў на працу мы ўсе выйдзем строем.
    Я старэнькая...
    Я старэнькая, дзетачкі мае, I жыла я семдзесят зім і лет, Ой, вялікі, дзетачкі, белы свет, Я ж думала, у свеце праўды нет.
    Як была я, дзетачкі, малада, Mae грудзі ціснула нішчата, Mae вочы слёзамі заплылі, Людзі сэрца выелі, як звяры.
    He ідзі, не ідзі ў маю хату смерць, У маёй хаце некуда цябе дзець.
    Ой, ты села б у клець, там у закрамах, Ды там жыта буйнае і мука.
    А ты б села ў хату маю, у куце, Ды цябе мой венічак змяце.
    А ты б села ў поплаве ў сенакос, Ды цябе б мы стапталі ў семакос.
    А ты б села ў палі ў баразну, Ды цябе там трактары разнясуць. Убірайся, лютая, са двара, Мне, старой, не хочацца паміраць, Са сваімі дзеткамі хачу быць, Са сваімі роднымі хачу жыць.
    Пайду, пайду, Ясю мілы...
    Пайду, пайду, Ясю мілы, Пайду замуж за цябе, Бо на свеце прыгажэе Няма хлопца ну нідзе!
    Буду я цябе любіць, Буду дужа шанаваць, Радасць папалам дзяліць, Гора з хаты выганяць.
    На калгасным нашым полі Разам будзем працаваць: Араць, сеяць, жаць, касіці, Песні радасці спяваць.
    Ураджай збяром бязлікі, Часць дзяржаве аддамо, Наш народ, народ вялікі, Дзякуй скажа нам сваё.
    Пайду, пайду, Ясю мілы, Пайду замуж за цябе, Бо на свеце прыгажэе Няма хлопца ну нідзе.
    Буду я цябе любіць, Буду дужа шанаваць, Радасць папалам дзяліць, Сваё шчасце будаваць!
    Вішанька
    Чаму, вішанька, ты хілая была, Што, чарэшанька, у ropy не расла, эх! А сёлета буйным цветам зацвіла?
    Як мне, вішаньцы, цвятамі не цвісці, Як чарэшаньцы ў ropy не расці, эх! Мне садоўнік палівае карані.
    Чаму, дзевіца, не весела была, Чаму, красная, на гульні не ішла, эх! А сёлета ўсю брыгаду весяліш?
    Як жа мне не быць вясёлай, маладой, У калгасе я не знаюся з бядой, эх! Зарабілі мы багата працадзён.
    Мы купілі плацці новенькія Ды баціначкі шаўровенькія, эх! Ёсць ў чым выйсці пагуляць, паплясаць!
    За гарою ля крыніцы...
    За гарою ля крыніцы, Дзе халодная вада, За жняяркай там вязала Снапы дзеўка малада.
    Ой, вязала ды спявала, Што на свеце добра жыць, Толькі трэ па-гаспадарску, Па-сумленнаму рабіць.
    Буйну радасць прывіталі Аўсы, жыта на палёх. К нам заможнасць уступіла На калгасніцкі парог.
    Да ўжо вечар вечарэе...
    Да ўжо вечар вечарэе, Наш брыгадзір весялее. Па палетку пахаджае, Сваіх жнейкаў напрашае: — Жніце, жніце, мае жнейкі, Самі сябе не пазніце, Каня майго не таміце, Мой конь вараненькі, Я ваш брыгадзір маладзенькі.
    Як сабраў брыгадзір жнеек...
    Як сабраў брыгадзір жнеек — Усё маладзенькіх дзевак.
    А жнуць жнейкі, пажынаюць, Яны жыта дажынаюць.
    Яны жыта дажынаюць —
    Партыі дзякуй пасылаюць.
    За шырокую ніву, За вялікае поле, Партыі дзякуй пасылаюць.
    — Наша жыта ўрадліва: Каласом каласіста
    I зярном ядраніста.
    Яны жыта дажынаюць I вянок завіваюць,— He для пана багатага — Для калгаса вялікага.
    А над ракою...
    А над ракою сарокі сакочуць, А за ракою трактар стракочыць; Трактар стракочыць, ды галасісты, А ў нашым калгасе лён валакністы, Лён галавісты, авёс вяцісты, А наш старшыня ды ганарысты. Ен гонар маець — ўраджай шчытаець, Куды пахінецца — аж засмяецца, Усюды вяліка, усюды багата,— Расце ў калгасе і клуб і хата.
    Аён
    Эх ты, лён наш, лён кудравы, Лён кудравы, даўгунец.
    Ты расці, расці на славу, Сінявокі маладзец!
    Для цябе у нас машыны, He старэнькі ўжо станок Калісь бабкі пры лучыне Пралі цёмны худ-лянок.
    Мы цябе і мнём і трэплем, Каб дзяржаве добрым здаць. I ў рэспубліцы Саветаў Першынство заваяваць.
    Мы цябе так апрацуем,— Любата будзе глядзець.
    Ты расці, расці на славу, Сінявокі маладзец!
    Ці багат ты, зяцюхна?., ( Калгасная вясельная)
    — Ці багат ты, зяцюхна, Ці багат, Колькі маеш коні Й жарабят?
    — Ой, багат я, цёшча, Ой, багат, Многа маю коні Й жарабят.
    Вокладка партызанскага часопіса
    — Колькі маеш, зяцюхна, Мер аўса, Ці твая шырокая Паласа?
    — Многа маю, цёшча, Мер аўса, Мая на ўсё поле Паласа.
    I збажына ў гумнах,
    I ў палях,—
    Усё гэта калгаснае,
    Усё маё.
    He выходзь з-за лесу, сонца...
    He выходзь з-за лесу, сонца, He сушы расу.
    Натачылі мы бясконца
    Вострую касу.
    Эй, рэж, каса, рэж, рэж!
    Мы не ведаем меж, меж!
    Эй вы, росы мае, росы, Чыстая вада, Роўна сцелюцца пракосы — Косіць грамада.
    Эй, рэж, каса, рэж, рэж!
    Мы не ведаем меж, меж!
    Смела песню запяём мы Пад касы узмах.
    Добра, весела жывём мы Дома, на палях.
    Эй, рэж, каса, рэж, рэж!
    Мы не ведаем меж, меж!
    Спявала дзяўчына...
    Спявала дзяўчына У садзе зялёным, А вусны гарэлі Макам чырвоным.
    Ой, сокал мой, сокал, Як сонейка, ясны, Стаіш на граніцы Рабоча-калгаснай.
    Будзь горды, мой сокал, I ў сцюжу, і ў вецер На варце краіны, Найлепшай у свеце.
    Спявала дзяўчына У садзе зялёным, Што мілы на варце Граніцы чырвонай.
    Ой, у лузе, у лузе...
    Ой, у лузе, у лузе Растуць два дубочкі, Прыехалі к маці Два родных сыночкі.
    Рада была маці, Седзячы ў святліцы, Старэйшы сын кажа: — Стаю на граніцы,
    Стаю на граніцы 3 вінтоўкай ў руках я, За адвагу ордэн Нашу на грудзях я.
    Другі сын, малодшы, Што быў брыгадзірам,
    Ен у Арміі Чырвонай Цяпер камандзірам.
    Сыноў маці частуе Пірагом смачненькім, Чаркі налівае Віном саладзенькім.
    Сястра брату каня асядлала...
    Сястра брату каня асядлала, Выпраўляла народу служыць:
    -—• Сваю родную, братка, краіну Ты умей ад паноў бараніць.
    Годзе ім на зямлі нашай роднай Пот і кроў нашу піць і смактаць I на шыі рабоча-сялянскай Дзень і ноччу дапозна гуляць.
    А аб працы, браток, будзь спакойны, За цябе я змагу працаваць, Сваёй працай жаночай, упартай У баях вам змагу памагаць.
    Люлі-люлі, мой маленькі...
    ( Калыханка )
    Маці сына палажыла, Стала песеньку спяваць: — Люлі-люлі, мой маленькі, Закрый вочкі, пара спаць.
    Вырасцеш, сынок, вялікі, Пойдзеш ў Армію служыць, Сам таварыш Варашылаў Будзе там цябе вучыць.
    Злосны вораг за мяжою Хоча зноў вайну адкрыць, I ты будзеш, мой сыночак, Гэтых гадаў трапна біць.
    Маці села над калыскай, Стала сына калыхаць: — Надышла ужо і ночка, Люлі-люлі, пара спаць...
    Падзяка
    Вясёлы лажуся, вясёлы ўстаю, Ужо сонейка свеціць у нашым краю.
    
    Прыпеў:
    Мы Партыі дзякуй сардэчнае шлём