Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Ой, з-пад
Ой, з-пад горкі ўсё туман, Усё туман, ўсё туман.
А ў тумане шэрым конік Вараны, вараны.
На ім едзе камандзірык Малады, малады.
Вёў ён сотню партызанаў За сабой, за сабой.
горкі ўсё туман...
Проціў немцаў усе стаялі, Як сцяна, як сцяна.
Кулі сыпалісь, жужжалі, Як пчала, як пчала.
3 іх нікога не забіла, 3 іх, байцоў, з іх, байцоў.
Толькі ўбіла камандзіра Малайцоў, малайцоў.
Пінская партызанская
Каля лесу, з-пад ракі, Па палях гарыстых йшлі да нашага сяла Ворагі-фашысты.*
А. Паслядовіч. Партызаны і салдаты — браты нашы родныя
Захацелася у нас Хлебам накарміцца, Захацелася дабром Нашым пажывіцца.
I фашысты не дайшлі Да лясной паляны,— Там сустрэлі іх агнём Нашы партызаны.
He далі мы у жыцці Збыцца іх надзеям, Па савецкай па зямлі He хадзіць зладзеям!
* Апошнія два радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.
Па дарожках па лясных...
Па дарожках па лясных Голас раздаецца.
Група пінскіх партызан Эй! Едзе да й смяецца.
У дзярэўню за скатом Немцы прыязджалі. Партызанам падвязло: Эй! Фрыцаў пастралялі.
Ой, дарожка каратка, Што каля Бастыня: Жыццё скончылі сваё Эй! Немцы із Берліна.
He хацелась паміраць Злодзеям нямецкім, Ім хацелась пагуляць, Эй! Па зямлі савецкай.
Партызаніць бацька Ніны...
Партызаніць бацька Ніны, Партызаніць і яна, А за Ніну больш дзяўчыны Прыгажэйшай тут няма.
Дома ў вёсцы зараз матка Засталася толькі быць, Бо ў старой іх роднай хаце Пасяліўся рыжы фрыц.
Фрыц не просты — обер нейкі, Тупарылы і руды, Ен прысланы аж з Вілейкі Камендантаваць сюды.
Йшла раз Ніна на заданне, Міну ў кошыку нясла, He магла прайсці тут Ніна Міма роднага сяла.
I зайшла праведаць матку, Сёе-тое распытаць, I прыйшлося тут дзяўчыне Фрыца гэтага спаткаць.
— Ты карош, дзяўчына, ошань,— Разгаворы фрыц пачаў, I набок скасіўшы вочы, На пасцелю паказаў.
— Пачакае хай заданне,— Ніна думае тайком.— Пагуляю я ў «каханне» 3 гэтым дохлым прусаком.
I пасцелю ў задуменні Стала Ніна рыхтаваць, Фрыц стаіць у захапленні: — Ну і дзеўка, што казаць!
Адвярнуўся на хвіліну Фрыц у вокны паглядзець, Ніна міну пад пярыну Ціха з кошыка кладзець.
— Распранайся ж, мой каханы, I ў пасцельку ў добры час, Я адпраўлю толькі маму, Каб не бачыла тут нас.
I міргнуўшы фрыцу міла, Ніна выйшла за парог, Матку з хаты падхапіла I за вербы з усіх ног.
Толькі фрыц крануў пярыну, Захляснула вочы бель.
Аж да неба ўзняла міна Хату, фрыца і пасцель,
А Лявоніху Лявон палюбіў...
А Лявоніху Лявон палюбіў, Лявонісе чаравічкі купіў, Лявоніха — душа ласкавая — Чаравічкамі палясківае.
На гармоніку Лявонісе пад тон Грае, грае, прыўдарае сам Лявон.
Ух-ха! Весяліся душа!
Ух-ха! Лявоніха хараша!
Раптам — вораг! Загрымела ў нас вайна, Аблілася наша кроўю старана.
Ох, бяда, бяда, вялікая бяда —
Грабіць край наш чорных гітлерцаў арда. Дзе ж ты, дзе, мая Лявоніха, цяпер? Мо замучыў цябе немец, люты звер? He, Лявоніха з Лявонам у лясу, I Лявоніха абрэзала касу.
He абцасамі, а стрэламі пастуквае, Немцаў кулямі з-за кусцікаў прыхлопвае. Кулямётам жа Лявонісе пад тон Грае, грае, прыўдарае сам Лявон.
Рэха весела абодвум ім падказвае, Біты вораг перад імі аж падскаквае. Ух-ха! Лезе з немца душа!
Ух-ха! Лявоніха хараша!
Дайце ў рукі мне гармонь...
Дайце ў рукі мне гармонь, Залатыя планкі, Я спяю вам, як дамоў Фрыц уцёк з Удранкі. Частавалі іх тады Нашыя брыгады, I пабеглі хто куды Гітлераўцы-гады.
Уцякалі без сапог. Фрыц параніў ногі, I сярод глухіх дарог Збіўся ён з дарогі.
Пазабыў знаёмы пуць Гітлеравец «бравы»,— Трэба ўлева павярнуць, Павярнуў управа.
Дзень і ноч праходзіў ён, I назаўтра рана
У нашу вёску трапіў ён...
У рукі к партызанам.
He вярнуўся фрыц дамоў Ад ракі Удранкі, Эх, гармонь, мая гармонь, Залатыя планкі.
Хутка сонца заззяе над намі...
Хутка сонца заззяе над намі — Сустракаць будзем волі зару.
У чужынцаў ляжаць пад нагамі Ты не будзеш, мая Беларусь!
Там, на ўсходзе, грыміць кананада, Ноччу неба гарыць у агні.
Гэта крышаць фашысцкага гада Пабрацімы твае і сыны.
Дзень і ноч ўсё мацнеюць раскаты, Дзень і ноч бой без упынку кіпіць: Гэта час надыходзіць расплаты, Гэта гнеў наш пажарам гарыць.
Беларусь, наша маці, краіна! Гэта дзень вызвалення ідзе, Узнімі ж ўсю нянавісць і сілу I абруш па варожай брыдзе...
Няхай помста твая запалае
У кожнай скібе стаптанай раллі, Хай нямецкую набрыдзь змятае 3 нашай роднай пакутнай зямлі.
Хутка сонца заззяе над намі — Сустракаць будзем волі зару.
У чужынцаў ляжаць пад нагамі Ты не будзеш, мая Беларусь!
Над зямелькай зара йшла...
Над зямелькай зара йшла, Чары сыпала:
Зорак рэшата нясла, Усе рассыпала.
I гараць яны, гараць, Зоркі ясныя, Навяваюць яны нам Думкі шчасныя.
Чаго зоркі так на нас Узіраюцца,
3 неба гэтак праз ўвесь час Усміхаюцца?
Бо учора мы былі Паднявольныя, А сягоння мы ізноў Людзі вольныя.
Песні радасці пяём Маладзецкія, He чужацкія ліхія, А савецкія.
Шчаслівейшымі з усіх Людзьмі сталі мы, Дзякуй шчырае байцам Пасылалі мы.
Із далёкіх Із краёў...
Із далёкіх із краёў Шлі салдацікі дамоў, Эй, шлі салдацікі дамоў.
Па вузенькай дарожцы Запыліла вочы ім, Эй, запыліла вочы ім.
To пясочак, то не дым, To Радзіма — не Берлін, Эй, то Радзіма — не Берлін.
Вот і роднае сяло На прыгорачку відно, Эй, на прыгорачку відно.
Выхадзіце, сёстры, брацця, Пераможцаў сустракаці, Эй, пераможцаў сустракаці!
Із далёкіх із краёў Шлі салдацікі дамоў, Эй, шлі салдацікі дамоў.
На магіле ружы расцвітаюць...
На магіле ружы расцвітаюць, Шэпча бэз над кветкамі вяргінь, А ў магіле спіць герой савецкі — Партызан Заслонаў Канстанцін.
He салоўка голасам пявучым Над ракой калыша ціхі гай, Гэта мы яму спяваем песню Пра любімы, родны, вольны край.
У дрымучых у лясах аршанскіх Гэтай песні ён не даспяваў, Ад смяротнай кулі, ад фашысцкай, За Радзіму вольную ён паў.
Беларусь, ты бацькаўшчына наша, Удаль і ўшыр прасторам ты лягла, Кветкай яркай, кветкаю прыгожай Між рэспублік вольных расцвіла.
Ой, з-за лесу-бору па-над хатай Ясна свеціць сонца цераз тын.
Мы табе пяём сягоння песню, Наш герой — Заслонаў Канстанцін.
Я рана ўстану...
Я рана ўстану, Пайду на расу, К магіле-кургану Вянок панясу.
Пад гэтым курганам Каханы ляжыць, Навокал калгаснае Жыта шуміць.
Пад гэтым курганам Каханы ляжыць, Жыццё яго рана Смерць ўспела скасіць.
Пайшоў ў партызаны, Фашыстаў знішчаў, За край свой каханы Жыццё ён аддаў.
Сама на магілу Вянок палажу, — Прымі вянок, мілы, Яму я скажу.
Каб змог ты, каханы, Устаць, паглядзець, Як край лечыць раны, Расці стаў, квітнець.
Гэту песню мы самі складалі...
Гэту песню мы самі складалі На шырокіх калгасных палях Пра дзень светлы, што мы адстаялі У суровых і цяжкіх баях.
He! He стаў родны край паланянкай, Сваё шчасце будуе ён зноў.
I цяпер Беларусь-партызанка Знае нашых дачок і сыноў.
Электрычнасць у хаце у кожнай, Табуны на шырокіх лугах, Мы жывём, як ніколі, заможна, Перад намі шчаслівы лёг шлях.
Зацвілі пралескі...
Зацвілі пралескі пры дарозе ў полі, Салаўі запелі голасна ў бары.
У калгасным садзе ружавеюць дрэвы I гамоняць пчолы ад ранняй зары.
На калгасным полі зелянеюць руні,— Прынясе багаты ураджай зямля.
Хлеба поўны клеці, сена поўны пуні, Нам і весяліцца, нам і пагуляць.
Мы жывём багата, радасна спяваем: Нам не ведаць болей смутку і тугі.
Льецца наша песня ад края да края Пра сваю Радзіму — край наш дарагі.
Радасць жней
Ой, мы ў полі жыта жалі, Спелае, калгаснае, I снапы, снапы вязалі Туга перавясламі.
Як снапы, снапы складалі У бабкі залацістыя, Песні новыя спявалі, Песні галасістыя.
Жыта буйнае, густое Долу нахілялася, Сонца ў небе залатое Радасна ўсміхалася.
Зжалі, ўбралі сваю ніву
I ідзём дахаты мы;
Знаем, будзем жыць шчасліва Як заўжды, багатымі.
Жніуная
Ой, калышуцца жыты ў полі, Залатыя звіняць каласы, Льецца жніўная песня ў прыволлі Песня шчасця і светлай красы.
Раніцою пад сонейкам ясным, Дзе хвалюецца жытні прастор, Там спявае аб шчасці калгасным Самаходны камбайна матор.
Адзываецца бор адгалоскам, Песня вольная ў далі плыве, Усміхаецца ветліва вёска, Бо шчасліва сягоння жыве.
Эх, любуйцеся, далі, прыволлем, Дзе кіпіць маладое жніво, Як пяюць за рулём камбайнёры Аб Радзіме сваёй дарагой.
Ясны зоры залацістыя...
Ясны зоры залацістыя, Любы нам лугі квяцістыя, Эх, старонка, доляй шчасная, Наша вольная, калгасная.
Сонцам колас наліваецца, Морам жыта калыхаецца, Нестрыманаю ахвотаю Добра ў полі за работаю.
Няма краю прыгажэйшага, Ураджаем багацейшага, Слаўнай славаю свабоднаю, Звонкай песняю народнаю.
Ясны зоры залацістыя, Любы нам лугі квяцістыя, Эх, старонка, доляй шчасная, Наша вольная, калгасная.
Мы — людзі Савецкай зямлі...
Мы — людзі Савецкай зямлі, Мы працаю шчасце сабе здабылі.
I ясныя зоры нам свецяць з Крамля, I вольную песню спявае зямля.
I радасна сонца вітае наш век, Шчасліва савецкі жыве чалавек, Пад сонцам свабоды праходзяць гады, Квітнеюць прасторы, растуць гарады.
Гамоняць пустыні і рэкі пяюць, Над Волгай, дзе ясныя зоркі ўстаюць: Праменні над светам далёка відны, Святлом камунізма нам ззяюць яны.
Ураджайная плясавая
Калгаснае поле —
Краю не відно, Хіліць буйны колас Золата-зярно.
П р ы п е ў: Як нам песень не спяваць, Як нам танцаў не плясаць: Хіліць буйны колас Золата-зярно.
Дзе былі балоты, Дзе шумеў чарот — Ураджай збірае Вольны наш народ.
П р ы п е ў: Як нам песень не спяваць, Як нам танцаў не плясаць: Ураджай збірае Вольны наш народ.
Сцеліць збожжа пластам
Лабагрэйкі ўзмах, Як ластаўкі, ўюцца Жнеі на палях.
П р ы п е ў: Як нам песень не спяваць, Як нам танцаў не плясаць: Як ластаўкі, ўюцца Жнеі на палях.
Там, дзе з жытам зліўся
Неба сіні край, Косіць і малоціць Багатыр-камбайн.
П р ы п е ў. Як нам песень не спяваць, Як нам танцаў не плясаць: Косіць і малоціць Багатыр-камбайн.
Брыгадзір мой міленькі...
Брыгадзір мой міленькі, Гарманіст удаленькі: Як зайграе ў вольны час, Сабярэ людзей ураз.
Ой ты, мілы, мілы мой, Ганаруся я табой!
Папрыходзіць сюды шмат, Як маліначак, дзяўчат На яго усё глядзець,— Цяжка мне гэта цярпець.
Ой ты, мілы, мілы мой, Ганаруся я табой!
Пачакай жа, любы мой, Буду Працы я герой;
Глянуць хлопцы й на мяне,—
Табе раўнаваць, не мне...
Ой ты, мілы, мілы мой, Ганаруся я табой!