Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР У СУЧАСНЫХ ЗАПІСАХ
Традыцыйныя жанры Мінская вобласць
АД УКЛАДАЛЬНІКА
Першапачатковыя звесткі аб звычаях, фальклоры плямёнаў, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Міншчыны, мы знаходзім у старажытных летапісах, мясцовых хроніках, шматлікіх інвентарах, запісах замежных і рускіх паслоў і вандроўнікаў1. Але найбольш шматлікія яны ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў», паэме «Слова пра паход Ігаравы» і былі-нах.
Першае непасрэднае сведчанне пра шлюбныя звычаі канца XVI ст. змешчана ў кнізе Я. Ласіцкага, які быў настаўнікам сыноў мінскага кашталяна Я. Глябовіча (радавы маёнтак апошняга знаходзіўся ў Заслаўі)2. Больш падрабязнае апісанне ўсіх этапаў вясельнага абраду з тэкстам вясельных песень у аўтарскім перакладзе дадзена I. Шыд-лоўскім3.
Гістарычныя, статыстычныя і гаспадарчыя звесткі, апісанні адзення, сямейных і каляндарных абрадаў, звычаяў, вераванняў і шмат фальклор-ных тэкстаў з паўночна-заходняй Міншчыны змешчаны ў працы Я- Тыш-кевіча «Апісанне Барысаўскага павета»4.
У сярздзіне XIX ст. беларускія губерні даследаваліся афіцэрамі Генеральнага штаба царскай арміі. Том, дзе знаходзяцца самыя раз-настайныя звесткі аб Міншчыне, быў падрыхтаваны палкоўнікам I. Зялінскім5.
Апісанні Каляды, Купалля, Дзядоў, вясельных абрадаў, гульняў, танцаў, «Жаніцьбы Цярэшкі», прыказкі, прымаўкі, легенды і паданні з паўночна-заходніх паветаў Міншчыны апублікаваны А. Кіркорам6.
' Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
2 Lasicki J. De Russorum Moskowitarum et Tartarorum religiona, sa rificiis, nuptiarum, funerum ritu... Spirae, 1582.
1 [Szydtowski/.) Obrz^dy weselne ludu wiej skiego w gubernii Minskiej, w powiecie Borysowskim, w parafii Hajenskiej: Obserwowane w latach 1800, z niektorymi piosnkami i ich zwyczajna nota // Tygodnik Wileiiski. 1819. N 130. S. 1 — 18; N 132. S. 81 — 104 (абяцаныя ноты былі надрукаваны пазней).
4 Tyszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.
ь Зелйнскйй H. Мннская губерння. СПб., 1864.
6 Кйркор А. Этнографнческнй взгляд на Внленскую губернню // Этнографя-ческнй сборннк. СПб., 1858. Вып. 3.
5
У 60—70-я гады XIX ст. шмат матэрыялаў аб цэнтральнай Беларусі друкавалася ў перыядычных выданнях'.
Найбольш значныя працы па песеннаму фальклору Міншчыны ство-раны ў другой палове мінулага стагоддзя М. Дзмітрыевым і М. Янчу-ком8. У дадатку да працы апошняга «Па Мінскай губерні» змешчана 158 песень, у тым ліку 39 з нотамі, што з’яўляецца побач з аналагічнымі публікацыямі 3. Радчанкі і ГІ. Шэйна пачаткам беларускай мелаграфіі.
Два цікавыя сведчанні аб шырока распаўсюджаным на Міншчыне абрадзе радзін, які захаваўся так добра толькі ў беларусаў, апубліка-ваны ў 1889 і 1891 гг.9
He менш цікавыя і стогадовыя сведчанні аб святкаванні Купалы на Міншчыне 1891 і 1892 гг.10 Першае зроблена П. Бывалькевічам у Слуцкім павеце, а ў другім даецца апісанне Купалля ў в. Крапужын Мінскага павета. Апошняе ілюструецца тэкстамі купальскіх песень.
Абрадавыя і пазаабрадавыя песні (радзінныя, вясельныя, жніўныя, сіроцкія, калыханкі, любоўныя, жартоўныя і бяседныя), запісаныя ў Барысаўскім павеце, змясціў у сваім зборніку 1904 г. Я Ляцкі". Апісанне беларускага памінальнага абраду «дзяды» з Міншчыны апублікавала ў 1912 г. 1. Савіцкая12, а нататкі аб батлейцы — 1. Жыскар13; годам раней казкі, легенды і песні са сваіх запісаў надрукавалі А. Радзя-лоўскі, А. Скітко і 1. Белановіч'4.
У савецкі час матэрыялы з цэнтральнай Беларусі дастаткова шырока былі прадстаўлены ў нешматлікіх публікацыях, аднак асобных сур’ёзных
7 A С. О народных песнях Мянской губерннн // Внленскнй вестннк. 1864. № 131; Ён жа. О народных песнях Мннской губерннн // Вестннк Западной Росснн. 1865. № 7; Ш-вйчь. Свадебные обычан н обряды простонародья в Борнсовском уезде // Мннск. губ. ведомостн. 1865. № 22—29, 35—37, 39, 40—44; Руберов-скйй Н. Свадебные обряды крестьян Мннского уезда // Внленскнй вестннк. 1868. № 8; 1869. № 31; Валкжовйч П. Обряды погребення в йгуменском уезде // Мннск. губ. ведомостн. 1867. № 12; Булгаковскйй Д. Белорусскне песнн, собранные в Борнсовском уезде // Мннск. губ. ведомостн. 1868. № 23; Васйлье-ea А. Я. Легенды н поверья в Мннской губ. // Мянск. губ. ведомостя. 1879. № 9—11 і інш.
8 Собранне песен, сказок, обрядов н обычаев крестьян Северо-Западного края М. А. Дмнтрнева. Внльна, 1869; Янчук Н. А. По Мннской губерннн: Заметкн нз поездкн в 1886 г. // йзвестня ОЛЕАЭ. Т. 61: Труды этнограф. отд. М., 1889. Кн. 9. Вып. 1.
9 [Карэспандэнцыя з Міншчыны аб радзінах.] Jelski A. // Kraj. Petersburg. 1892. N 13; H. K- Chrzciny u ludu bialoruskiego w pow. Minskim // Wisla. 1897. T. 11.
10 Бывалькевйч П. йван Купала: B деревне Углах Слуцкого уезда Мннской губ. // Этнографяческое обозренне. 1891. № 4; Н. К. Obhod Kupaly u ludu bialoruskiego we wsi Krapyzyn w pow. Minskim, zapisany w czerwcu 1891 r. // Wisla. 1892. T. 6.
" Ляцкйй E. Матеряалы no белорусской словесностн н языку // ЙОРЯС. 1904. Т. 9.
12 Sawicka I. Zwyczaje dziadowe w Minszczyznie // Ziemia, 1912. K. 3. N 47.
13 Zyskar J. Kolejdowanie i szopka w Minszczyznie // Ziemia. 1913. K. 4 N 10. '1 Сказкн, легенды н песнв / Зап. в Мвнск. н Внлен. губ. A. Н. Родзяловскнм, А. К- Скнтко н йваном Белановнчем // Мннская старнна. Мн., 1911.
6
прац па Міншчыне амаль не было. Выключэннем тут могуць быць працы па Случчыне А. Сержпутоўскага і Ю. Лістапада' .
Пачатак сістэматычнаму збору фальклору Міншчыны, як і ўсёй на -роднай творчасці беларусаў, прыпадае на канец 50-х гадоў; асабліва інтэнсіўна збіральніцкая дзейнасць праводзілася студэнтамі Белдзярж-універсітэта. Вынікам гэтай працы сталі зборнікі «Песні сямі вёсак: Традыцыйная лірыка Міншчыны» (1973), «Песні народных свят і абра-даў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі — байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983), падрыхтаваныя да выдання Н. Гілевічам.
Найбольш поўна лепшыя запісы цэнтральнай Беларусі прадстаўлены ў 40-томным зводзе «Беларуская народная творчасць», выданне якога ў 1970 г. пачалі фалькларысты Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Рэспублікі Беларусь. Можна сцвярджаць, што запісы з Міншчыны займаюць вядучае месца сярод іншых рэгіёнаў і адрозні-ваюцца ў зводзе найбольшай разнастайнасцю.
Міншчына займае асаблівае геаграфічнае, дакладней — этнагеагра-фічнае, месца знаходжання: на яе тэрыторыі вылучаюцца розныя этна-культурныя зоны альбо рэгіёны. На поўначы гэта Паазер’е, на ўсходзе — зона басейна Беразіны (гэтыя дзве зоны шчыльна змыкаюцца паміж сабой з пункту гледжання фальклорных традыцый), на поўдні — Палессе, на паўднёвым захадзе — Панямонне; свае асаблівасці мае таксама фальклор заходняй, асабліва паўночназаходняй, Міншчыны. Такім чынам, Міншчына не ўяўляе сабой нейкі замкнёны культурны рэгіён (так званы «Цэнтральны этнаграфічны рэгіён»), а ўбірае ў сябе розныя этнакуль-турныя традыцыі, месцамі — у іх скрыжаванні і ўзаемапранікненні.
Такая адметнасць заснавана на назіраннях у галіне жанравага і стылявога складу фальклору Міншчыны. Абапіраючыся на абрадавы пе-сенны фальклор, можна зазначыць адсутнасць таго ці іншага жанру (такіх няшмат) у адной частцы вобласці і шчыльную карту распаўсю-джання яго ж у іншай частцы (напрыклад, восеньскія песні). Пры раў-наважнай распаўсюджанасці песень аднаго жанру выяўляюцца межы розных тыпаў і стыляў, альбо дыялектаў, на тэрыторыі Міншчыны (маюцца на ўвазе перш за ўсё абрадавыя песні). У выніку Міншчына ўбірае самыя розныя з’явы народнага мастацтва ва ўсім багацці і разнастайнасці мясцовых традыцый.
Вельмі насычаныя ў даным зборніку і раздзелы, дзе змешчаны паза-абрадавы фальклор: «Балады», «Сямейна-бытавыя песні», а таксама празаічныя жанры. Увогуле, сучасны стан гэтых жанраў на Міншчыне даволі добры. Аднак трэба звярнуць увагу на наяўнасць у зборніку няскончаных, няпоўных песенных тэкстаў. Але яны, на наш погляд, варты публікацыі з-за сваёй мастацкай каштоўнасці — паэтычнай ці музычнай; гэта варыянты (фрагменты) твораў з вядомымі сюжэтамі, ідэйным зместам, ад якіх нам, збіральнікам фальклору, цяжка адмо-віцца пры ўкладанні зборніка (назавём хаця адну толькі баладу пра пару галубоў «У саду, саду пад яблынькаю»).
15 Сержпутоўскі А. Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета. Л., 1926; Лістапад Ю. Слуцкае вяселле // Беларусь. 1990. № 108—110.
7
Аб натацыі песень. Па-першае, амаль ва ўсіх напевах адсутнічае му-зычны памер і такціроўка ў адпаведнасці з ім: замест таго напеў «тактуецца» адпаведна са строем паэтычнага радка, паўрадка — як гэта прынята ў сучаснай фалькларыстыцы. Па-другое, у многіх песнях прадстаўлены меладычныя варыянты напеву, дзеля чаго вылучаны ас-ноўныя дзве ці тры страфы песні. Пры натацыі адной страфы адзначаны варыянты асобных гукаў пад альбо па-над асобнай нотай.
Некаторыя з твораў пададзены цалкам, у разгорнутым меладычным варыянце — у выпадку імправізаванага выканання, калі немагчыма ад-секчы ніводнага гуку. Сярод такіх узораў — калыханкі, пахавальныя галашэнні.
Міншчына, як і ўся Беларусь, багатая на фальклорныя творы розных «узростаў», г. зн. розных гісторыка-стылявых пластоў: тут найстаражыт-нейшыя каляндарныя і сямейна-абрадавыя песні, больш познія па пахо-джанню песні сямейна-бытавога зместу, балады; нарэшце, ёсць і творы параўнальна позняга часу — апошніх двух стагоддзяў — такія можна адзначыць сярод сацыяльна-бытавых: казацкіх, чумацкіх, салдацкіх, жар-тоўных. Розныя па ўзросту ўзоры танцавальных і карагодных песень.
Спадзяёмся, што сабраны і адабраны намі матэрыял прынясе ра-дасць усім прыхільнікам беларускага фальклору і будзе карыстацца попытам сярод удзельнікаў фальклорных калектываў, кампазітараў і паэтаў Беларусі і за яе межамі.
Наш зборнік — вынік больш чым 30-цігадовай працы студэнтаў, выкладчыкаў, фалькларыстаў Беларускага дзяржаўнага універеітэта і Мінскага педагагічнага інстытута па збіранню, сістэматызацыі і дасле-даванню народнай творчасці Міншчыны — з’яўляецца першым асобным выданнем усіх відаў традыцыйнага фальклору цэнтральнай Беларусі ў сучасных запісах.
Зборнік працягвае серыю «Беларускі фальклор у сучасных запісах», у якой раней выйшлі тры кніжкі, прысвечаныя Брэсцкай і Гомельскай абласцям16.