• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Самі прэстолы засцілалісь, Самі свечы зажыгалісь.
    — Мая вада нячыстая, 3 дрэва лісця намяло.
    —	Ой, ты, дзеўка, не скрывайся, Йдзі да ксёндза, спавядайся,
    Сама пеўча заспявала, Стала дзеўка спавядацца
    Стала дзеўка спавядацца Стала цела распадацца.
    Дзевяць сынкоў падбяжалі, Матчына цела падабралі.
    ** Апошняя палова другога радка паўтараецца.
    29. Весна красна наставала...
    28
    Весна красна наставала**, Сестра ж брата ў госці звала: — Прыедзь, прыедзь, братка, ка мне, Прыедзь, прыедзь, родны ка мне!
    Майго ж мужа дома нема. А мой жа муж у баёчку, Ен б’ецца дзень і ўсю ночку.
    ** Кожны радок, акрамя трэцяга і чацвёртага, паўтараецца.
    30. Да на Вялікдзень, да на першы дзень...
    8 да на Вя_ лі_к/э/ дэе_н/е/ да на пе_р/э/_ шы дзень,
    29
    Да на Вялікдзень, да на першы дзень, Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!** Да збіраліся ўсякія малойцы.
    А які малойцы?— маладыя хлопцы.
    — А куды мы пойдзем, мае мілы брацья? — Ой, пойдзем мы к слаўнаму пану, К слаўнаму пану, да пад яго браму, Да пад яго браму, пад акошачка.
    Да казалі, ў пана вялікая дзіва: Ў панскім дварочку, як у вяночку, Панскія дзеткі, як у гародзе кветкі, Пасярод двара да стаіць вярба. А на той вярбе залатоя крэсла, Да на том крэсля да дзіван ляжыць, На том дзіваня да сам Бог сядзіць, У правай рэнке да свячу дзяржыць, Да свячу дзяржыць да святкі лічыць. — Юрай, Юрай, дзе так прыпазніўся? — Да я ў таго пана па межам хадзіў. Па межам хадзіў да жыта радзіў. Нарадзіў грэчкі чатыры засечкі, Аўса, ячменю—то не палажыці.
    А с каласочка будзя жыта бочка, А с каласінкі — чатыры асьмінкі. Да казалі, у пана вялікая дзіва. А якая дзіва?— што хата без печы. Пазавеце ў хату, мы палядзім печы. Дзеці хату мятуць, нас у хату пазавуць. Памасці кладку, пазаві у хатку Пані пану міла, добра ўгадзіла Проша выцці да ў ганачак.
    Проша вынесці нам падарачак: Сем пар кілбас, да і будзя з нас, Сыр бяленькі, кварта гарэлкі. Ой, славян пан, да бывай здароў! 3 мілаю жаною, з люба дзеткамі.
    ** Кожны радок і прыпеў паўтараюцца.
    31. Ай, ішлі-пайшлі добры мо.іайцы...
    30
    Ай, ішлі-пайшлі добры молайцы, Хрыстос васкрэс, сын Божы!** А ішлі яны, ўсе шаталіся, Багатырскі двор усё пыталіся. А па чым знаток багатырскі двор?—, На ім шуллейка ўсё дубовае, Падваротніцы ўсе цесовыя, Па двару ішлі — кладачкі клалі. Дзень добры таму, хто ў гэтым даму! А ці спіш-ляжыш, ці адпачываеш? А калі спіш, дык Бог з табою, А калі ня спіш — гукай са мною, Гукай са мною, як муж з жаною. Здзевайце, братцы, бабровы шапкі**, Благадарыце гэтаму пану За яго дары, за вялікія, За яго сталы, за дубовыя, За яго скацеркі, за рубчастыя. А мы госцейкі ды не частыя, Круглы гадочак — адзін разочак.
    ** 3 гэтага радка песня спяваецца на іншы напеў (гл. ноты).
    32.	А была ў бабкі
    А была ў бабкі курка-рабка, Хрыстос васкрэс, сын Божы!* Нанясла яечак поўны карабечак.
    А ўсім дзеткам па яечачку, Адной сіраце ды ня выйшлося. На табе, сірата, хоць курачку, Сірата не бярэ і з двара ня йдзе.
    курка-рабка...
    На табе, сірата, хоць гусачку, Сірата не бярэ і з двара ня йдзе. На табе, сірата, хоць каровачку, Сірата не бярэ і з двара ня йдзе На табе, сірата, і мамачку, Сірата ўзяла і з двара пайшла, 1 падскакаючы, і заплакаючы.
    31
    33.	А на моры гібка кладка...
    ^^^^^^^^^^^
    А на мо_ ры гіб_ ка клад_ ка, там ха_дз±_ ла Бо_ жа мат_ка,
    Хрыс_ тос вас_крэс, Хры_стос вас_крэс,
    Хрыс_тос вас_крэс!
    А на моры гібка кладка, Там хадзіла Божа матка. Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс!**
    Ішла яна, хілялася, Свайго сына пыталася.
    Прайшла яна адно поля, Прайшла яна і другоя.
    На трэцяя ступаючы,
    Свайго сынка пытаючы,
    Напаткала трох ангелаў, Трох ангелаў-храніцеляў.
    — Вы, ангелы-храніцелі, Сынка майго ці відзялі?
    Адзін кажыць: «Я ня відзяў», Другій кажыць: «Я ні знаю».
    Трэцій кажыць: «Я сам там быў, Я сам там быў, яму служыў.
    Твайго сына жыды ўзялі, На хрэст святой распіналі.
    На хрэст святой распіналі, Ручкі, ножкі прыбівалі.
    Ручкі, ножкі прыбівалі, Кроў святую пралівалі.
    На тым мейсцы царква стаіць, А ў тэй царкве сам Бог сядзіць.
    Сам Бог сядзіць, лісты пішыць, Лісты пішыць, Пятро клічыць:
    — Святы Пётра, падай ключы.
    Падай ключы царкоўныя.
    Падай ключы царкоўныя, Вітай душы пякельныя».
    ** Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    34. Во, ці ў дому, ў дому пан-хазяін?
    32
    - Во, ці ў дому, ў дому пан-хазяін? Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!* Во, ці ў дому, ў дому пані-гаспадынька? — У новай святліцы прыбіраецца, У Божую цэркаў сабіраецца.
    У Божую цэркаў — Богу памаліцца, Богу памаліцца, яшчэ пакланіцца Ой, усім святам — Юр’ю, Міколу. А Мікола Юр’ю да недаглядала. К Казьму захадзіла, жнечак адпраўляла. Пашла, жыта да выгорваючы, Каб красавала, налівалася, Слаўнага Пятра дажыдалася.
    Воідзе Пятп< падае сярпок, Во святая Ілля, дзе дажджом мыла, Умывалася, нрыбіралася.
    Вышла на поля да бялюсянька, Дажала жыта харашусянька, Да жыта дажала, ў снапы павязала. — Слаўны гаспадару, адчыняй гумно! Адчыняй гумно — вязе Ілля дабро!
    35.	На Вялікадня, да на первы дзень...
    На Вялікадня, да на первы дзень, Зялён явар, зялёны’*
    Белыя малойцы сабіраліся:
    - Пойдзем, братцы, мы дарогаю, Мы дарогаю шырокаю.
    Пойдзем, братцы, мы іграючы,
    Іграючы і гуляючы,
    Госпада Бога сустракаючы:
    - Госпадзі Божа, укажы дарогу
    К добраму сялу,
    Ў Лысаю Гару,
    К слаўнаму пану,
    К пану Івану.
    — А чым жа ён очэнь славён:
    Ці сваім гумном, Ці сваім дабром, Ці сваёю мілаю жаною, Ці сваімі дробнымі дзеткамі? — А ён жа ў нас усім славён: Ў ягоў гумне шатры ўюцца, Ў яго ў двары з хлебам амбары, Яго жана па двары ідзе, Сваіх дзетак карагод вядзе. Выйдзі, пан Іван, к нам на ганачак, Просім вынясці нам падарачак: Тры тысячы, ды ня лічачы, А мы тыя тысячы самі пералічым, Слаўнага Івана павялічым.
    36. Чэраз канапельку чорная сцежка...
    3. Зак. 979.
    33
    Чэраз канапельку чорная сцежка. Вітам віном зялёным’*
    Туды ішла красна паненка.
    Туды ішла — віно несла.
    Аттуль ішла — ваду несла. Спаткалася з трыма панічамі. — Куды ідзеш, а што нясеш? Дай вады ўмыцца, а віна напіцца. Загадаем сем загадак.
    Калі адгадаеш — наша будзеш,
    А не адгадаеш — пойдзеш ў чужы людзі.
    А што расце бяз кораня?
    А што бяжыць бяз повада? А што гарыць бяз поламя? А што чорна, ня чэрнючы? А што бела, ня белючы? А што блішчыць, не малюючы? А што міла не гадуючы?
    - Камень расце бяз кораня. Вада бяжыць бяз повада. Зара гарыць бяз поламя. Чорны воран ня чэрнючы. Лебедзь белы ня белючы. Павук блішчыць не малюючы. Дзеўка міла не гадуючы.
    37. Лятала пава саду, па саду...
    34
    Лятала пава саду, па саду, Хрыстос васкрэс, сын Божы’* Раняла пер’е ў зелёну траву. А там Ніначка кароў насціла, Кароў пасціла, пер’е збірала. Пер’е збірала, ў падалок клала, 3 падала брала, вяночак віла. Завіўшы вяночак, пайшла ў таночак, Пахілілася ды пахвалілася.
    А ніхто не скопіць пярловы вянок, Пярловы вянок, залаты вяршок. Як узнілася шура ды бура, Як падхапіла пярловы вянок, Пярловы вянок, залаты вяршок. А пайшла яна, ўсё пытаючы, Ўсё пытаючы, усе шукаючы. Спаткала яна ды трох молайцаў: — Ах, вы молайцы, вы рыбалойцы, А ці відзелі пярловы вянок, Пярловы вянок, залаты вяршок? Адзін кажаць: «Я й ня відзеў!» Другі кажаць: «Я ня бачыў!» Трэці кажаць: «Я ў руках дзяржаў, Я ў руках дзяржаў, на мора пушчаў». Аднаму я буду суседачка, Другому я буду братовачка, Трэцяму буду мілая жана.
    Аднаму я дам залато кальцо, Другому я дам шалковы платок, Трэцяму дам я белую руку, За белай рукой я сама пайду.
    38. Дзень добры таму, да хто ў гэтым даму...
    Да У но_ вень_ кім, да ўсе й свян_ цо_ нень_ кім
    35
    Дзень добры таму, да хто ў гэтым даму, Хрыстос васкрэс, сын Божы!* Да у новенькім, да ўсе й свянцоненькім! Устань раненька да ўмыйся беленька, Ўмыйся беленька, ўтрыся сухенька. Адзень рубашку тонку, беленьку, Адзень майтачкі суятовыя, Суятовыя, трохрублёвыя.
    Адзень боцікі шчэ й казловыя, Шчэ й казловыя, сямірублёвыя. Адзень шубачку семі сабалёў, Семі сабалёў да на сто рублёў. Адзень шапачку шчэ й бабровую, Шчэ й баброваю, семірублёваю, Гаспадарочак, слаўны паночак! Адчыні вакно, палядзі ў гумно: Што ў тваім вакне да за прыявачка, За прыявачка да прыявілася: Нова цэркаўка да станавілася.
    Да ў той цэркаўцы прэстолы стаяць, Да на тых прэстолах шчэ сваткі сідзяць.
    От, пасрэдзі іх прэстолік стаіць.
    Да на том прэстоле сам Гасподзь сядзіць. Сам Гасподзь сядзіць, кніжэчку дзяржыць, Кніжэчку дзяржыць, кнігу чытая, Ўсех сваіх святкоў ён расстаўляя: Катору святку напярод пайці, Да катораму да ўсе й пазадзі.
    Свято Раждзство да наперад пашло, Наперад пашло да і з Васіллейкам Святое Васілій — Новенькі гадок, Новенькі гадок — праздраўляць будзім. Святое Хрышчэніе — ажыдаць будзім. Святое Хрышчэніе ваду крысціла, Ваду крысціла, на свет пусціла.
    36
    Святые грамніцы воск сабіралі, Воск сабіралі да свечы сукалі. Свечы свяціўшы, да к Юр’ю паклалі. Свята масленіца — загавейны дзень, Загавейны дзень да на сем нядзель. Святы Саракі — да сорак выраяў. Благавешчыння каня гадуя, Каня гадуя, саху гатуя.
    Святая вярбніца вербу ламала, Вербу ламала да ўсе й асвяшчала. Ўсе й асвяціўшы, да к Юр’ю паклала: 1 заворываць, да і запасываць.
    Святая Пасха і с красным яйцом. Краснае яйцо — на разгавення Да малым дзеткам на уцяшэння. Малыя дзеткі на вулку ідуць, На улку ідуць да па яйку нясуць. I с улкі ідуць, улыбаюцца, Улыбаюцца, а размаўляюцца, Во да іх атцы да ўсе й ўцешаюцца: — Во святы Юрый, да ён заворываў, Ен заворываў да і запасываў Вараным канём, залатой сахой, Залатой сахой с іконай святой, С іконай святой, з грамнічнай свячой, С вербавым дубцом, з беленькім яйцом, 3 беленькім яйцом і з добрым слаўцом. Свята Радуніца — абрадуй, Божа, Абрадуй, Божа, першаю сяўбой. Першая сяўба — да ячмень-шэсцярэнь. Другая сяўба — да авёс залацісты. Свято Ушэсце да яру сеіла.
    Стары Мікалай, старэнькі дзядок Да Бога пашоў да ключыкаў прасіць, Ключыкаў прасіць зямлю атамкнуць На траву-расу да на жыта-красу. Свята Сёмуха да жыта красуя, Святы Дзевятнік да май ўстаўляя, Свята Дзесятуха ўсё й налівая, Во святой Пётра да ўсе й зажыная. Святая Ілья — да старая жняя. Папашла ж яна да жыта зажынаць С маленькім сынком, з беленькім сырком. Што разок махнёт, то снапок нажнёт, Во святы Спасок, вязі ў гумно снапок. Свята Прэчыстая жыта сеіла, Во другая ей да ўсе й памагала.