Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
Беларусы — адзіныя са славян, хто захаваў прымеркаванаснь паэтычнага календара да гадавога круга і сонца і адпаведных клопатаў земляроба аб ураджаі. Менавіта гэта прадыктавала неабходнасць пачаць каляндарную паэзію з вясны.
Уступныя артыкулы і адпаведныя раздзелы ў зборніку падрыхтавалі:
Веснавыя песні — М. Антропаў
Купальскія і пятроўскія песні — Р. Кавалёва
Жніўныя песні — Г. Кутырова
Восеньскія песні — М. Антропаў
Калядкі і шчадроўкі — Р. Кавалёва, Т. Валодзіна, В. Сухая
Паэзія радзін — У. Касько
Вясельны абрад і песні — В. Астрэйка
Пахавальныя галашэнні — А. Ліцвіновіч
"' Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры. Брэсцкая вобласць / Укл. В. А. Захарава. Мн., 1973; Беларуская народная творчасць са-вецкага часу / Укл. В. А. Захарава. Мн., 1978; Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць / Укл. В. А. Захарава, Р. М. Кавалёва, В. Д Ліцвінка. Мн., 1989.
8
Замовы А. Ліцвіновіч
Прыказкі, прымаўкі, выслоўі— Л. Сяргун
Загадкі- В. Трайкоўская
Казкі — I. Крук
Паданні, легенды, былічкі, анекдоты — Г. Паўловіч
Балады У. Раговіч__________________
Любоўныя песні Р. Яраслаўцаваі
Сямейна-бытавыя песні - В. Каладзінскі
Сіроцкія песні Л. Марушкевіч
Жартоўныя песні - У. Васілевіч
Карагодныя, гульнёвыя і танцавальныя песні — А. Шырына
Сацыяльна-бытавыя песні — В. Ліцвінка
Прыпеўкі — М. Харчанка
Дзіцячы фальклор — М. Шаўлоўская
Змест-паказальнік — Л. Сысова, П. Юцкевіч.
Аўтары імкнуліся захаваць характэрныя дыялектныя асаблівасці га-ворак Міншчыны, хоць у асобных выпадках дапускалася рэдагаванне яўных памылак запісаў або выканаўцаў фальклору.
Мелаграфія ў зборніку, за выключэннем асобна пазначаных запісаў, зроблена Г. Р. Кутыровай. Прыпевы, пазначаныя зорачкай, спяваюцца пасля кожнага радка.
Аўтарскі калектыў выказвае шчырую падзяку фалькларыстам Інсты-тута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Рэспублікі Беларусь, работнікам культуры за падтрымку ў падрыхтоўцы гэтага зборніка і дапамогу ў арганізацыі і правядзенні студэнцкай вучэбнай практыкі па фальклору.
Самы сардэчны дзякуй і нізкі паклон тым сотням жывых і адышоў-шых спевакоў, казачнікаў, таленавітых беларусаў, з чыіх вуснаў запісаны матэрыялы гэтай кнігі, якія з’яўляюцца сапраўднымі стваральнікамі гэта-га зборніка.
2. Зак. 979.
І^^^^^^Ж^^^! х^
АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ
В Е С Н A В Ы Я П Е С Н I
Традыцыйная веснавая паэзія Міншчыны прадстаўляе сабой даволі цікавую з'яву, якая не ў поўнай ступені адпавядае вызначэнню «рэгіянальная». Звязана гэта, безумоўна, з тым, што межы Мінскай вобласці крыху шырэй, асабліва на поўначы, поўдні і паўночным захадзе, чым межы цэнтральна-беларускага гісто-рыка-этнаграфічнага рэгіёна паводле карты рэгіёнаў XIX — пачатку XX ст., скла-дзенай В. С. Цітовым (Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989. С. 152). Ме-навіта таму так уражвае жанравая разнастайнасць веснавога цыкла Міншчыны, дзе да цяперашняга часу фіксуюцца песні масленічныя і вяснянкі, валачоб-ныя і прымыкаючыя да іх па часе выканання паставыя, юраўскія, траецкія, унікальныя для цэнтральнай Беларусі куставыя і русальныя, .іепшыя прыклады якіх ніжэй падаюцца ў падборцы. Як лёгка заўважыць, усе яны так ці інакш звязаны з народным веснавым календаром, і хаця прымеркаванасць пераважнай большасці веснавых песень з’яўляецца фармальна хрысніянска-праваслаўнай, іх першапачатковая народная змястоўная напоўненасць, якая яскрава адлюст-роўваецца ў песенных сюжэтах, — відавочная і натуральная.
Бясспрэчна, сувязь абрадавых песень з адпаведнымі абрадамі зараз уяўляец-ца выканаўцамі больш-менш абстрактна, аднак яна існуе, аб чым сведчыць упэўненасць спевакоў у аднясенні твора да пэўнай жанравай разнавіднасці.
Мінскі веснавы цыкл адкрываецца масленіцай. Песні, якія ўвайшлі сюды, запісаны пераважна ў вёсках на ўсход ад Мінска, а адна з іх, з вядомым баладным сюжэтам, — у Мядзельскім раёне («Калышыця, малойцы, калышыця»; па сведчанню выканаўцаў — «гушкальная на масляніцу»), Цікавай «веснавой» прыкметай масленічных песень з’яўляецца ўпамінанне ў тэксце «ластавіцы» (гл. звычайны зачын: «Ў нас сягоння маеленіца, Вылеціла з лесу ластавіца»).
Традыцыйнымі сюжэтамі прадстаўлены вяснянкі: «Вол бушуя, вясну чуя», «загуканне» «Плыла вутка ракой, ракой», «Да й ўжэ вясна красна». Трэба адзначыць, што цяпер у народнай самасвядомасці вяснянкі не абавязкова пры-мяркоўваюцца да фактычнага пачатку вясны ці да пэўных свят менавіта ў гэты перыяд, пацвярджэннем чаму можа быць аднесенасць першай з названых
10
песень, запісанай у в. Кармазы Старадарожскага раёна, якую «спяваюць на Юр я». Працоўнай прыкметай гэтага часу быў цыкл ткацкіх работ, асобныя іх элементы знайшлі адлюстраванне ў песнях «Вясна красна», «Да й ужэ весна красна».
Вартыя ўвагі тры балады, якія выканаўцы дакладна вызначылі як п а с т а-в ы я песні, што спяваліся падчас Вялікага посту. Характэрна, што яны зафіксава-ны на невялічкай тэрыторыі паміж Слуцкам і Любанню і, відаць, з’яўляюцца своеасаблівай жанравай прыкметай гэтага этнакультурнага арэала.
Найбольш буйная група сярод веснавых песень Міншчыны, якую даследчыкі звычайна вылучаюць асобна,— валачобныя. Гэта, безумоўна, адзін з най-больш уласцівых данаму рэгіёну жанраў песеннай творчасці, аб чым, дарэчы, сведчыць і том «Валачобныя песні» (Мн., 1980) з серыі «Беларуская народная творчаець», дзе ледзь не трэцяя частка змешчаных тэкстаў пазначана як мінскія. Іншы раз выканаўцы гавораць аб гэтых песнях як аб велікодных, г. зн. пры-меркаваных да Вялікадня або да велікоднай ночы, калі валачобнікі рухаліся з абходам. Адметная рыса валачобных песень — упамінанне ў іх Ісуса Хрыста (звычайна ў рэфрэнах) і найбольш шанаваных у народзе святых: Юр’я, Мікалая, Пятра, Іллі, радзей Божай маці. Аднак развіццё сюжэтаў дазваляе з упэўненасцю гаварыць аб пазнейшым уключэнні хрысціянскіх элементаў у значна больш архаічную фактуру, таму што святыя выступаюць у якасці самых звычайных сялян-земляробаў (параўн., напрыклад, у песні «Во, ці ў дому, ў дому пан-хазяін?»: «Во ідзе Пятро, падае сярпок, Во святоя Ілля... Дажала жыта хара-шусянька»). Сярод пададзеных у падборцы павінна выклікаць цікавасць песня «Дзень добры таму, да хто ў гэтым даму» — своеасаблівы народны каляндар, у якім, здаецца, не выпушчана ніводнае больш-менш значнае ў народным кален-дары свята.
Адно з самых любімых у народзе свят — веснавы Юрай, з якім суадносіліся ў памяці людзей абрады жывёлагадоўчага (першы выган скаціны ў поле) і земля-робчага (звычайна абходы палеткаў) цыклаў. Юраўскія песні ў значнай ступені адлюстравалі іх (гл., напрыклад, «А ты, Юр’я, Мікола»), Характэрнай паэтычнай рысай песень, якія выконваліся падчас Юр'я, з’яўляецца выключна старажытны матыў ключоў: імі Юрай «адмыкае» зямлю, каб «выпусціць» траву, расу.
Толькі ў Любанскім і Старадарожскім раёнах запісаны т р а е ц к і я песні. Распаўсюджаныя «траецкія» рэаліі і дзеянні, такія як «кумленне» дзяўчат, віццё вянкоў і пусканне іх па вадзе, ваджэнне карагодаў (танкоў), яскрава адбіліся ў сюжэтах песень («Ой була Тройца, не бувала», «Кумушкі да галубушкі»), Некато-рыя песні — «А на вясну красну», «Ой, ябланка наша» — выканаўцы прымяр-коўваюць да Тройцы (Сёмухі).
Цалкам незвычайнай трэба лічыць фіксацыю ў Любанскім і Стаўбцоўскім раё-нах дзвюх куставых песень: «Ой, зацвіла ў гародзе ружа» і «Ой, Тройца, Тройца, прасвятая Багародзіца», бо асноўны арэал іх жывога бытавання — меры-дыянальны пінска-ровенскі. Маючы на ўвазе, згодна з даследаваннямі апошняга часу, дастаткова шырокае, хаця і спарадычнае распаўсюджанне абрадавага тэр-міна «куст», можна выказаць меркаванне аб такога ж роду былой распаўсюджа-
11
Івянецкія хлебаробы і майстры (майстар А. Пупко). Фота Я- Казюлі.
насці (не выключана. што і ў межах міграцыі песень ці іх сюжэтаў) куставых песень, звычайна звязаных з сёмушнымі (траецкімі) абрадавымі дзеяннямі, у прыватнасці з рытуальным выкліканнем дажджу.
Заканчваецца «вясна» традыцыйнага народнага календара русальным тыд нем, на якім спяваліся русальныя песні. Менавіта глы тыдзень быў адным з замацаваных у народнай свядомасці як «небяспечны», бо ўстой.ііва звязваўся з разгулам нячыстай сілы, якая перш за ўсё прымала вобраз дэманічнай русалкі. Вельмі істотным у русальных яеснях з’яўляецца матыў «праводзін русалкі», «штоб русалачка па жыту не хадзіла Да нашага жыцейка не ламіла».
Аб наступным, адным з найважнейшых на працягу года свяце (Купалле) нагадвае песня «Русалачка, куналачка».
1. Ў нас сягоння масленіца, масленіца...
Ў нас сягоння масленіца, масленіца, Вылеціла з лесу лаетавіца, ластавіца.
Садзіціса, мальцы, на коні, на коні, Даганяці масленіцу у полі, у нолі!
2. На святую масляніцу...
На святую масляніцу Да вылятала ластавіца.
Да вылятала ластавіца С чорнага мора на поле.
С чорнага мора на поле, Сядайце, малойцы, на коней.
Сядайце, малойцы, на коней, Да улавіце ластавіцу!
Да улавіце ластавіцу, Да будзем гуляць масляніцу!
3. Каля горада вада йшла...
Каля горада вада йшла, вада йшла, А ў горад вада лінула, лінула.
Там маладая ўтанула, ўтанула, Назад хустачкай махнула, махнула. Паслала паслы да татулькі, да татулькі. Татулька кажа: «Ня ўспею, ня ўспею, Варыцца піва*бяз хмелю, бяз хмелю». Паслала паслы да мамулькі, да мамулькі. Мамулька кажа: «Ня ўспею, ня ўспею, Стаяць красенцы бяз утку, бяз утку». Каля горада вада йшла, вада йшла, А ў горад вада лінула, лінула.
Там маладая ўтанула, ўтанула, Назад хустачкай махнула, махнула, Паслала паслы да мілога, да мілога. Міленькі кажа: «Я ўспею, я ўспею, Я ўсю работку пакіну, пакіну, Сваю мілую абрадую, абрадую».
4. Яблань мая, яблань мая садавая!
14
Яблань мая, яблань мая садавая!
Дакуль табе, дакуль табе ў межах стаяць? — Стаю гадок, стаю гадок, стаю другі, На трэці год, на трэці год у сады пайду, У сады пайду — цвісці буду.
Цвісці буду, цвісці буду белым цветам. Яблыкі будуць, яблыкі будуць садовыя, Шчапаць будуць, шчапаць будуць маладыя.
5. У гародзе, ў гародзе бяроза...
= 132
У га_ро_ дэе, у га_ро_дзе бя__ро_за, вец_цей_ка да_ до_ лу.
Вх_на_ ват, вх_на_ват То_лх_ чак — ня е_дэе да_ до_ му
У гародзе, ў гародзе бяроза, Веццейка дадолу.