• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Адной з яскравых рыс беларускіх каляд з’яўляецца «ваджэнне казы» і «ваджэнне кабылы». Гэтыя жывёлы так або інакш прадстаўлены ў каляднай абраднасці славян. He з’яўляецца выключэннем і Міншчына, дзе да гэтага часу захаваліся адпаведныя песні і рытуалы.
    Найбольшую цікавасць выклікаюць творы, якія складаюць частку драматы-заванага прадетаўлення з удзелам «казы» і «кабылы». Яго асноўны змест — вясё-лыя скокі, смерць і ажыванне гэтых істот. Як вядома, іх ролю выконвалі людзі ў тра-дыцыйных для кожнай мясцовасці масках і адзенні. На Міншчыне, як і ўсюды на Беларусі, значна больш захавалася песень пра казу. Пра кабылу мы фактычна ў
    «Вы, калядачкі, набліжыцеся, Хоць нядзелечку працягніцеся». (майстар з Бары-саўшчыны М. Ржэуцкі). Фота Я. Казюлі.
    110
    «Го-го-го, каза...» (каляданне ў Заслаўі). Фота Я. Казюлі
    111
    нашых запісах маем толькі тры тэксты, прычым два з іх мала чым адрозніваюцца ад песень пра казу. У іх выкарыстаны тыя ж тыпбвыя часткі: зварот да кабылы — «прыступіцца», «скланіцца нізенька к нашаму двару, к нашаму гаспадару», або — «расхадзіцца», «развесяліцца» па ўсяму двару, просьба да аднаго з гаспадароў даць кабыле ежы, пералік тыповых калядных дароў (рэшата аўса, наверх каўбаса, асьміна жыта, сем печ-перапеч і г. д.), тлумачэнне мэты дзеян-няў («каб кабыла ўстала», «была сыта»), Як бачым, гэта кабыла па сваіх атры-бутах істотна адрозніваецца ад тых коней, пра якіх апавядаецца ў велічальных калядках, аднак усе гэтыя вобразы, відаць, трэба разглядаць у рэчышчы агульнай індаеўрапейскай культавай традыцыі спалучэння каня з богам Сонца.
    У параўнанні з «кабылай» вобраз «казы» звяртаў на сябе ўвагу даследчыкаў значна больш. У казе бачылі дух поля, даўца ўраджаю, сімвал урадлівасці (М. Я. Грынблат, Н. С. Гілевіч, A. 1. Гурскі). У пацвярджэнне сваіх думак вучоныя неаднаразова цытавалі класічныя радкі з выразным аграрна-магічным сэнсам: «Дзе каза ходзіць— Там жыта родзіць».
    У песнях пра «казу» заўважаецца яшчэ адзін персанаж каляднага карнава-лу — жораў: «Гаспадар сядзіць, на казу глядзіць, А гаспадыня — на журавель-ку».
    Былыя шматлікія калядныя гульні ў сваім натуральным выглядзе амаль усе зніклі, аднак такія каларытныя, як «Жаніцьба Цярэшкі» і «Яшчар», пакінулі глыбокі след у памяці людзей. Мяжа паміж гульнёвымі калядкамі «каза» і «Цярэшка» знаходзіцца якраз на тэрыторыі Міншчыны: зона «казы» пашыраецца прыкладна да лініі Мінск — Магілёў, а тэрыторыя, размешчаная на поўнач ад гэтайлініі (найбольш заходняя яе палавіна),— зона «Цярэшкі». На першы погляд «Цярэшка» толькі вясёлая забава, калі выбраныя «бацька» і «маці» («дзед і «баба») клапоцяцца, як сабраць у пары, «ажаніць» усіх прысутных, але ў старажытныя часы ёй, відаць, надаваўся магічны сэнс. Як сведчыць замоўная формула, «Хто будзе Цярэшку жаніць, Той у золаце будзе хадзіць».
    Змест песень-цярэшак цесна звязаны з гульнёй. Адным з асноўных момантаў гульні з’яўляюцца ўцёкі «дзеда», якога даганяе «баба». На Міншчыне бывала і наадварот, але больш захавалася песень, у якіх адлюстраваны клопат «бабы», як злавіць «дзеда». У якасці кампазіцыйнай формы песень ужываецца дыялог па-між дзеючымі асобамі гульні: дзедам і бабай, бацькамі і дзецьмі, хлопцам і дзяў-чынай. Асноўную групу песень на Міншчыне складаюць песні-маналогі бабулькі са зваротам да дзядулькі «не ўцякаць», да сястрыц — дапамагчы злавіць дзя-дульку і г. д.
    Вельмі падобнай да «Жаніцьбы Цярэшкі» была калядная гульня «Яшчар». Сутнасць яе ў тым, што хлопцы-яшчары ці жанаты мужчына забіралі ў дзяўчат хустачкі, пярсцёнкі, або іншыя рэчы, а потым пад песню-просьбу аддавалі іх. На наш погляд, можна ўбачыць гульню і ў святле барацьбы чалавека з яшчарам, у рэчышчы агульнай навагодняй барацьбы чалавека са «змярцвелым пачат-кам» (У. 1. Чычараў) у жыцці прыроды. Ад улады яшчара-смерці вызва-ляліся ўсе дзяўчыны, якія забіралі свае «вяночкі». Магічная перамога над яшчарам, як уяўлялі нашы продкі, павінна была садзейнічаць " абуджэнню сонца, яго касмічнаму павароту «на новае лета, на хлябы-ўраджаі».
    Калядныя песні Міншчыны захавалі ў сваёй структуры рысы старажытных уяўленняў, высветлілі актыўны пачатак у светаўспрыманні чалавека, які разгля-даў сябе як адну з касмічных сіл.
    112
    149. Едуць, едуць калядкі...
    Едуць, едуць калядкі, Вязуць бліны й аладкі.
    На сівенькім канёчку, На малеваненькім вазочку
    150. I у дубнічку стрынаткі...
    I У ду_б/ы/_йіч_ ку стры_нат_ кі, ні_да_ лёч_ка ка_ ляд_ кі.
    А_ ДЗІ_ н/э/ты_ дзя_н/я/ да ка_ ляд,	а пан то_ му да й не рад.
    I у дубнічку стрынаткі, Нідалёчка калядкі.
    Адзія тыдзянь да каляд, А пан тому да й не рад.
    Пашла служка, скачучы, Пан за ёю, плачучы.
    —	Вярніся, служка, вярніся, На другі гадок застаніся.
    —	He вярнуся, панок, не вярнуся, На другі гадок не застануся.
    Твая пані ліхая, Мяне з печы спіхая.
    151. У дубнічку стрынаткі...
    113
    У дубнічку стрынаткі, Гэй-гэй-гэй, стрынаткі!
    Недалёчка калядкі, Гэй-гэй-гэй, калядкі!
    Толька тыдзянь да каляд, Гэй-гэй-гэй, да каляд!
    Пан чэлядзі будзя рад, Гэй-гэй-гэй, будзя рад!
    Пячы, пані, кілбасу, Гэй-гэй-гэй, кілбасу!
    Я ад пані панясу.
    Гэй-гэй-гэй панясу!
    Вары, пані, акорак, Гэй-гэй-гэй, акорак!
    Я ад пані ў аўторак, Гэй-гэй-гэй, у аўторак!
    152. А калядачкі, бліны-ладачкі...
    ляд_ кі бліз_ка, кіл_бас_ кі ніз_ ка,
    блі ны - ла дач кі,
    А калядачкі, бліны-ладачкі, ай лялё! Калядкі блізка, кілбаскі нізка, ай лялё! А калядачкі падбліжаюцца, ай лялё!
    А кілбасачкі падніжаюцца, ай лялё!
    153. Ідзе каляда калядуючы...
    J = 108
    114
    Ідзе каляда калядуючы, Каляда, каляда!* А дзевачка жабруючы. Дзевачка носіць, малойчык просіць. — Пакінь прасіць — цяжка насіць: Дзіравыя мяшкі, пагубляла кускі.
    8 2, Пры вез ла ду дак рэ_ ша_ та, рэ_ ша_ та. #^^^^^^^^ 8 4. А са_ ма се_ ла на ку_ це, на ку_ це.
    Прыехала каляда ўвечара, ўвечара, Прывезла галушкаў рэшата, рэшата.
    Паставіла на стаўпе, на стаўпе, А сама села на куце, на куце.
    Паставіла ножкі на прэстоля, на прэстоля, Паклала ручкі на прыполя, на прыполя.
    Пашла каляда на дворкі, на дворкі, Загаю галушак далоўкі, далоўкі.
    Ох вы, дзеткі, ня гуляйця, ня гуляйця, Да этых галушак пазбірайця!
    Ох, мелі шанькі мы ў талеркі, у талеркі, Ох, былі шанькі мы ў кішэнькі, у кішэнькі.
    /1= 144
    155.
    Прыехала каляда ўвечара, ўвечара...
    Пры_ е_ ха_ ла ка_ ля_ да
    ўве_ ча_ ра, ўве_ ча_ ра,
    115
    Паставіла дудкі на стаўпе, на стаўпе, А сама села на куце, на куце.
    Іграйця, дудкі, весяла, весяла, Каб было паненкам весяла, весяла.
    Іграйця, дудкі, жаласна, жаласна, Дак будзя паненкам жаласна, жаласна.
    156. Прыехала каляда ўвечара, ўвечара...
    Прыехала каляда ўвечара, ўвечара Да прывезла пірагоў рэшато, рэшато.
    Паставіла на стаўпе, на стаўпе, А сама села на куце, на куце Да ў чырвонум кабаце, кабаце.
    Да вы, дзевачкі, скачыця, скачыця Да па піражку бярыця, бярыця.
    А вы, хлопчыкі, іграйця, іграйця Да і пасночку' складайця, складайця.
    Да тыя песенкі ў рэшато, ў рэшато Да паставілі на дубе, на дубе.
    Адкуль ўзяліся вервіі, вервіі Ды тыя песні разграблі, разграблі.
    1	«Пасночку» — тут зн. «песеньку».
    116
    157. А калядачкі, бліны-ладачкі...
    А калядачкі, бліны-ладачкі, Ой, рано й рано, бліны-ладачкі!
    А калядачкі, прыбліжыцеся, Ой,рано й рано, прыбліжыцеся!
    А каб калядак нядзель дзесятак, Ой.рано й рано, нядзель дзесяток!
    Нашы б бабачкі нагуляліся, Ой.рано й рано, нагуляліся!
    У іх пальчыкі паспрадаліся, Ой,рано й рано, паспрадаліся!
    158. Ой, ў ляску, ў ляску на жоўтум пяску...
    — Добры вечар, пане гаспадару!
    Ці можна шчодрыка папець?
    — Можна!
    Стрымана, велічна
    жоу_ тум
    . Ой, у ляс_ ку, у ляс_ку,
    117
    Ой, ў ляску, ў ляску на жоўтум пяску, Святы вечар, на жоўтум пяску!
    Пчолачкі гудуць, цэркаў будуюць.
    Святы вечар, цэркаў будуюць!
    Да збудавалі з трыма й акнамі, Святы вечар, з трыма й акнамі!
    Ў первае й акно зорачка свеціць, Святы вечар, зорачка свеціць!
    Ў другое акно месяц узойдзе, Святы вечар, месячык узойдзе!
    Ў трэцяе акно сонейко грэе, Святы вечар, сонейко грэе!
    Зорачка ўзойдзе — светленько будзе, Святы вечар, светленько будзе!
    Месяц узойдзе — відненько будзе, Святы вечар, відненько будзе!
    Сонейка ўзойдзе — цёпленько будзе, Святы вечар, цёпленько будзе!
    159. Добры вечар добрым людзям!
    А я ба_ чу, што ён до_ ма,	сядіэіць са_ бе ка_ ле ста_ла.
    1 18
    Добры вечар добрым людзям! А я бачу, што ён дома, Ці дома, дома сам гаспадар?	Сядзіць сабе кале стала.
    На ім шапка нуховая, На ім кажух бабровенькі.
    160. Ой, учоры з вечоры...
    Ой, учоры з вечоры**.
    С паднябескага неба.
    С паднябескага неба Прыйшла к нам навіна.
    Прыйшла к нам навіна: Родзіць панна сына.
    Родзіць панна сына, Родзіць раджонаго.
    Родзіць раджонаго, Езуса мілого.
    Небеса растварылісь, Тры анёлачкі явілісь.
    Тры анёлачкі явілісь. — Пастушкі вы мілы!
    Пастушкі вы мілы, Небеса растварылі.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    119
    161. Добры вечар табе, пане-гаспадару!
    не-гас
    Доб ры ве чар та бе,
    ру’ Ра_ дуй_ся,
    Добры вечар табе, пане-гаспадару!
    Радуйся, ой, радуйся, земля,— сын Божый нарадзіўся!* Засцілайце столы, усе, сколька маем.
    Да кладзця калачы, святую пшаніцу.
    Да прышлі к нам жэ да тры свята ў госці:
    А першае свято — Хрыстова раджэнне,
    А другое свято — святое Васілле,
    А трэцяе свято — святое Вадохрышчэ.
    162.	Ой, над ракою, над глыбокаю...
    — Добры вечар, пані-гаспадару!
    Ці песню спяваць?
    Ці так каляду калядаваць?
    — Спявайце!
    Ы ‘ ^Ш I Un 4
    1.	Ой- над ра_ ко_ ю,	над глы_ бо_ ка_ ю,
    ^> Д'^^ ^М^^Ц
    с/е/ вя ты ье	чар, над глы бо ка_ ю!
    ww^^ww
    2.	Там ста_ Іць я_ вар тон_к±, вы_ со_ кх,
    120
    Ой, над ракою, над глыбокаю, Святы вечар, над глыбокаю!* Там стаіць явар тонкі, высокі, Тонкі, высокі, ўверсе кудравы. На том кудравом сіў арол сядзіць, Сіў арол сядзіць, ўсё ў воду глядзіць, Ўсё ў воду глядзіць, шчуку-рыбу бачыць, — Ой, шчука, шчука, як ты глыбока, Як ты глыбока, так я высока.
    Ой, з цябе, шчука, луску скрабаюць, А з мяне, арла, пер’е скубаюць.
    Ой, з цябе, шчука, смачная юшка, А з мяне, арла, мякка падушка. Ой, з цябе, шчука, смачна вячэра, А з мяне, арла, мякка пасцеля!
    163.	Ой, у мароза стаяла бяроза...
    — Вечар добры!
    — Добры вечар!
    — Ці запець каляду, Ці так дадзіце калбасу? .	— Ну і спявайце!