Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
132
121
Ой, у мароза стаяла бяроза, Святы вечар людзям добрым!* На той бярозе залатое вецце, Выйшла, выцекла панна Манечка:
- А тое ж вецце я ж абірала, Усё абабрала, у рукаўчык склала. 3 рукаўца брала, вяночак віла. Звіла вяночак, пайшла ў таночак.
164. Ой, у Кіяве на перавозе...
Ой, у Кіяве на перавозе, Святы вечар, на перавозе!** Красная панна перавоз дзержала. Прыйшлі да яе тры панічыкі: — Красная панна, перавязі ты нас! - He перавязу, нема мне часу.
Прыйшоў да яе бацюхно й просіць: - Красная панна, перавязі мяне! — He перавязу, не маю часу. Потым да яе прыйшоў мілы друг. — Як ты мілы друг, дык перавязу, Дык перавязу, бо ўсё цябе чакаю.
* Другая палова кожнага радка спяваецца пасля слоў «Святы вечар...»
122
165. А ў канцы села стаяла верба...
А ў канцы села стаяла верба, А шчодры вечар ды добры дзень!* А тая верба да караніста, А на ёй кора да пазлаціста. Вышла-уцекла слічна паненка Да й тую кору і падабрала I рамяснічку да й адаслала.
— Ну й рамяснічку, ну й пазлатнічку, Акаж і ты мне да тры надоб’я: Першы надобак —залаты кубак, Другі надобак — залаты персцянь, Трэці надобак — залаты венчык. Першы надобак — для співаннейка, Другі надобак — для менянняйка, Трэці надобак — для вянчанняйка.
123
Закруцілася крутая гара, Святы вечар людзям добрым!* Да не ўрадзіла шоўкава трава, Толька урадзіў зялён вінаград, Зялён вінаград даглядаць будзем. Даглядаць будзя малада Ганначка. Даглядаючы, моцненька ўснула. Прышоў да яе бацюхна яе: — Устань, дзіцятко, устань, родненьке! Ўжо твой вінаград пташкі аб’елі, Пташкі аб’елі да й паляцелі.
Да там на гарэ вінаград стаіць, Святы вечар людзям добрым!* Хто ж таго вінаграду даглядаць будзе? Ой, абазваўся злічны панічык, Злічны панічык, малады Ванячка: — Я ж таго вінаграду пілнаваць буду. Да ён пілнаваў, моцненько заснуў. Прышла да его матухна яго: — Устань, сыночак, й устань, родненькі! Ўжэ твой вінаград пташкі й аб’елі, Ўжэ тваю панну паны й абселі! — Няхай абсядаюць, як самі знаюць, Я сваю панну між усіх пазнаю.
Й у маей панны русая каса, Русая каса да й да пояса, Ў ручках хустачка тонка, белянька, Тонка, белянька, са слёз мокранька.
124
168. Паляцеў каршун, каляда!
Паляцеў каршун, каляда! Каля тога саду, каляда!
Нашоў жа ён, каляда!
Курэй стаду, каляда!
Стаў ён выбіраці, каляда!
Катораю ўзяці, каляда!
Што белыя скрылцы, каляда!
Тая—лятушчая, каляда!
Што жоўтыя ножкі, каляда!
Тая — нясушчая, каляда!
А што ў чубочку, каляда!
Тая — каршуночку, каляда!
169. Ясь коні пасе, арэхі трасе...
Ясь коні пасе, арэхі трасе, Натрос арэхаў, сеў ды паехаў.
Німножка ехаў — чатыры мілі, Прыстаў конічак, Божа ж мілы.
125
Ані сцежачкі. ні дарожачкі, Як жа мне ехань да дзяўчоначкі?
Я ўчора ні быў. і сёння ні быў, Хто ж табе, дзяўчоначка, кубачкі пабіў?
— Былі жаўнера, былі маскале, Пабілі кубачкі на новам стале.
Вынесла пучок да стрэла лучок, На ж табе, мой мілы, да белых ручок.
Дала хустачку і капеячку, На ж табе, мой мілы, на гарэлачку.
Ой, а куры тнуць цераз вуліцу:
Кыш-кыш-кыш, у хлеў, каб шуляк не з’еў.
170. Коляд, коляд, калядніца...
J " 120
Це_ бе, цёт_ ка, так, а ме_ не пя_ так!
Коляд, коляд, калядніца, Сладка с мёдам паляніца.
А без мёду не така, Дай, цётка, пятака!
126
А не даш пятака, Вазьму быка за рага,
А кабылу за чубрыну Та й павіду у магілу
А с магілы у кабак
Та й прадам за пятак
Цебе, цётка, так, А мене пятак!
171. Ну-ну-ну, казёл, ну-ну-ну, нябож...
Добры вечар людзям добрым!
Да святоя Васілля!
Разрэшыце песню спець!
Ну-ну-ну, казёл, ну-ну-ну, нябож, Паварочайся, не забывайся!
Нашаму казлу немнога трэба: Сем печ перапеч, рэшата аўса, Рэшата аўса, наверх кілбаса На паляніцы.
Дзе казёл рогам — там жыта стогам, Дзе не бывая—там вылягая.
Дзе казёл ходзіць — там жыта родзіць, Дзе не бывая — там вылягая.
Дзе казёл нагою — там жыта капою, Дзе не бывая — там вылягая.
172. Ну-ну-ну, каза...
To на той ба_ чок, зір_ ні у ба_ чок, зір_ ні у ДРУ_ гі,
IJ1 J! J JIJ-^
то на сёй ба_ чок,
дэе ста_ Іць ма_чок, дзе ста_ яць кру_ пы.
ІІрІрІІі^
На_ ша_ му каз_лу сем печ пе_ра_печ, рэ_ша_ та аў_ са,
ня_множ_ ка трэ_ ба: на_верх кіл_ба_ са.
Ну-ну-ну, каза, Ну-ну, шэрая, Паварочайса, He саромяйса!
To на той бачок, To на сёй бачок, Зірні у бачок, Дзе стаіць мачок. Зірні ў другі, Дзе стаяць крупы!
Нашаму казлу Нямножка трэба:
Сем печ перапеч, Рэшата аўса, Наверх кілбаса.
Пайшоў наш казёл Па ўсіх жа вазах, Па ўсіх старанах.
Знайшоў наш казёл Караля ў зямлі 3 караліхаю, 3 гаспадынькаю.
173. Ну-ну-ну, казёл, ну-ну-ну, нябож...
j)= 150
Ну- ну-яу, ка_зёл, ну-ну- ну, ня_бож, па_ ва_ро_чай_са, не са_ро_мяй_са!
Ну-ну-ну, казёл, ну-ну-ну, нябож, Паварочайса, не саромяйса!
Па ўсяму двару гаспадарскаму
128
На дваццаць валоў, на трыццаць кароў. Каб нашы кароўкі не ялавелі. He ялавелі, цяляткі вялі.
174. Ой, ну-ну, казёл, паварочайся...
— Можна к вам шчодрэц папець?
— Можна!
Умерана, з рухам J = 104
Ой, ну- ну, ка_ зёл, па_ ва_ ро_ чай_ся, на верх кіл_ба_ са!
Ой, ну-ну, казёл, паварочайся, To на сей бачок, To на тэй бачок, To на рожачкі. To на ножачкі.
Нашаму казлу Hi многа трэба: Сем печ перапеч, Рэшато аўса, Наверх кілбаса!
Ай, ну-ну(казёл, Ай, ну-ну, нябож, Паварочайся, He саромейся, To на ножанькі. To на рожанькі, На капыцікі, На залатые.
Дзе казёл нагой — Там жыто капой. Дзе казёл рогам — Там жыто стогам. — Гаспадынечка,
Журавіначка, Пайдзі ў клетачку, Запалі свечачку, Набяры мачку На тарэлачку. Нашаму казлу Немножко трэба: Сем печ перапеч, Бочку пшаніцы На паляніцы, Рэшато аўса, Наверх кілбаса!
9. Зак. 979.
129
176. Ну-ну-ну, каза...
J)= 120
Ну-ну- ну, ка_ за, ну-ну, бе_ла_ я, па_^а_ро_чай—ся да на гу_жоч_ках.
Ну-ну-ну, каза, Ну-ну, белая, Паварочайся Да на гужочках. Дзе каза хвастом — Там жыта кустом, Дзе каза рагамі — Там жыта стагамі. А у том жыця Перап’ёліца Гуляла з дзецьмі — Люба глядзеці. Ой, дзеці, дзеці, Дзе вас падзеці? Й у тоя сяло, Й у Залужжайка? Да й у том сяле Да й і два стралцы Хацелі нашу козку
Забіці.
Наша козачка Дагадаласа Да й у пер’яйка Захаваласа.
А Іваніха-Балабаніха Нашага казла He падарыла. Нашаму казлу Німножка трэба: Сем печ-пярапеч, Рэшата аўса, Наверх кілбаса I кусок сала, Каб каза ўстала, I капа грэчкі На вярэячкі.
177. Ой, ну-ну, каза, ой, ну, нібога...
Ой, ну-ну, каза, ой, ну, нібога, Да й разхадзіся, развесяліся.
Да й разхадзіся, развесяліся Па ўсяму даму гаспадарскаму.
Ой, інто ж там шуміць, шуміць да гудзе.
Пэўна матухна дзетачкі вядзе.
130
Ой, вядзе, вядзе да й навучае, Свае дзетанькі да й выхвальвае.
На гары каза з казлянятамі, На даліне воўк з ваўчанятамі.
Як прыбег ваўчок, да казу цоп-цоп, А ваўчаняты — за казляняты.
Як прыбег заяц, стаў казу лаяць: — Ой, ты, козынька, не гаспадынька.
Ой, ты, козынька, ці гаспадынька?
Узяла б сярпок, нажала б снапок.
Узяла б сярпок, нажала снапок, Свае дзетачкі да й пакарміла.
Свае дзетачкі да й пакарміла, У ніту лазу да спаць палажыла.
Як лягла спаці, ні можа ўстаці, Ой, прашу ўстаці, каляду даці.
I палянгвіцу, і каўбасіцу, I кусок сала, каб каза ўстала.
Нашай козіцы німножка трэба — Паўбочкі грэчкі на перапечкі.
Дзе каза хвастом — там жыта кустом, Дзе каза рогам — там жыта стогам.
Ой, ну-ну, каза, ой, ну, небога, Дасць табе наш пан паўзалатога.
131
I Іаўзалатога, ці дзесяць грошэй, Што ў нашай казы рогі харошы.
Што ў нашай казы рогі харошы, Падзівіцеся, добрыя людзі.
I Іадзівіцеся, добрыя людзі, На тую казу, старую бабу.
Старая баба салому сячэ, Салому сячэ, пірагі пячэ.
На гары каза з казлятамі, А ў даліне воўк з ваўчанятамі.
Як прыбег ваўчок, за казу — цоп-цоп, А ваўчанята — за казлянята.
Як прыбег заяц — стаў казу лаяць: — Ох, ты козінка, ні господзінка,
Узяла б сярпок, нажала снапок, Сваіх дзетачак ды пакарміла
I ў ніцу лазу спаць палажыла.
Як лягла спаці, ні магла ўстаці.
Папрашу ўстаці, што-кольвек даці.
Нашай козіцы німнога трэба:
Паўбочкі грэчкі на перапечкі, Рэшата аўса, наверх каўбаса.
Рэшата аўса, наверх каўбаса
I кусок сала, каб каза ўстала!
179. Го-го, козачка, го-го, серая...
132
Го-го, козачка, го-го, серая, Го-го, серая, го-го белая!**
Дзе каза хвастом — Там жыта кустом, Дзе каза мызаю — Там жыта місаю. Ці ты, козачка,
He гаспадынька? Узяла б сярпок, Нажала снапок.
Гаспадар ідзе, Каляду нясе
I кусок сала, Каб каза ўстала „
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
180. Сядзі, сядзі, яшчар...
Сядзі, сядзі, яшчар, Гэй, нам, гэй!* На залатым крэслі, На шчаслівым месцы. Бяры сабе пані,
Каторую хочыш, Каторую любіш, За белаю ручку, За русаю коску.
181. Яшчар, яшчар, паночак...
Яшчар, яшчар, паночак, Проша аддаць вяночак. Ой, я ж яго руціла, Пару злотых плаціла, Пару злотых чырвоных
За свой венчык зялёны, Два конікі-іржакі, Два музыкі-казакі, Дзве шабелькі ясныя, Дзве паненкі красныя.
182. Як пайду Цярэшку жаніць...
133
Як пайду Цярэшку жаніць, I ручачкі завянуць, Аж мне галоўка баліць. Hi магу на дзеда ўзглянуць.
183. Цярэжка-Цярэжачка...
^= 162
)1 "п' J *.i/i^j і * —t л5 “° h—х г^ ЕЕ5Е—П—г ;
1. Ця_рэж_ ка — Ця_ рэ_ жач_ ка, 6І_ та_ я, тап_ та_ на_ я, це_ раз бор да ро жач ка, я ў мам кі ка ха на я,
#SS1W4H^
2. Бо_ жа мой, га_ лоў_ ка ба_ лшь, Я_ ку_ ю ра_ ду бра_ ці, як жа нам дзя _цей а_ жа_ ніць? як дзя_ цём па_ ра_дак да_ці?
244 /Па’сля песні спяваюць прыпеўку/:
^^^^^^^^^^^
* Ка_ ці_ ла_ ся ка_ ля_со з кле_цх, а жы_ві_це ха_ра_ш<^*^ дэе ці!
Цярэжка-Цярэжачка, Цераз бор дарожачка, Бітая, таптаная, Я ў мамкі каханая. Божа мой, галоўка баліць, Як жа нам дзяцей ажаніць? Якую раду браці, Як дзяцём парадак даці? Будзім мы піва варыць,
Будзім мы сыноў жаніць, Будзім мы гарэлачку гнаць, Будзім мы дачок аддаваць. Анечка-дачушачка, Мішачка-сынулечка, Ай, роўная парачка, Нам гарэлкі чарачка. Кацілася калясо з клеці, А жывіце харашо, дзеці!
* * *
184. Дзед бабу тапіць вядзець...
Дзед бабу тапіць вядзець, А баба крычыць — ня йдзець: — Мой жа ты дзядулячка, Я ж твая бабулячка.
Сяду я на печы ў кутку, Я ж табе кашульку вытку, 3 беленькім каўнерчакам, Каб ты быў жаўнерчакам.
Пайду я ў ток, у ток, Там курэй куток, куток, Куркі ўсе чорныя, Петушка ніводнага. Куркі, вы не сакачыця, Галоўкі не клапаціця. Прадам я рэшата пер’я, Куплю вам пітушка-пеўня.