Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
На вялікія запоіны маладая запрашае сваіх сябровак, суседзяў, сваякоў. Калі абодва бакі ў час запоін дамовяцца наконт пасагу (гэта маглі быць грошы, зямля, жывёла і інш.), таксама п’ецца гарэлка. У доме маладой пакідаецца хлеб да заручын.
Пасля запоін дзяўчына яшчэ мела права адмовіцца ад вяселля, але яе родныя абавязаны былі кампенсаваць усе выдаткі за «вялікі барыш» радні маладога.
3 а р у ч ы н ы (змовіны) адбываюцца дзесьці праз тыдзень, дв'а пасля за-поін, у нядзелю. Сваты вязуць з сабой гарэлку, сала, сыр. У некаторых месцах прывозяць спецыяльна прыгатаваную ежу, якая называецца «ласіна», кашу і капусту.
У в. Таль Любанскага раёна заручыны адбываліся так. Сват заходзіць у хату са словамі:
— Добры вечар! Калі любіце — прыступім, а не любіце — назад адступім. Госці з боку маладой пытаюцца:
— Чаго вы сюды прыйшлі? Ці не згубілі чаго-небудзь?
— Згубілі!—адказваюць сваты.— Вось шукалі жаніха — ішоў з намі ды згубіўся.
Сватоў абвязвалі рушнікамі ўжо на заручынах. На іх пытанне, у чым жа яны правініліся, адказваюць песняй:
Лазілі ў наш агарод, Патапталі нам гарох. А мы вас злавілі, абвязалі, Каб добрыя людзі зладзеяў усюды пазналі.
Сваты ў сваю чаргу гавораць:
Мы гарох ваш не тапталі, Маладую там шукалі.
Да гаворкі далучаецца маці дзяўчыны:
Гарох у гародзе атойдзе,
Хай вас, сваткі, ўсякае ліха абойдзе.
Усіх запрашаюць за стол.
165
На заручынах пачыналі гучаць вясельныя песні, папулярнымі былі і прыпеўкі.
Пасля невялічкага застолля амаль паўсюдна на Міншчыне дзяўчына і хлопец абменьваюцца падарункамі. У в. Стругалапы Мядзельскага раёна маладая аддае маладому «тошчую», г. зн. «пустую», бутэльку, у якую насыпалася жыта, а малады звычайна дарыць радні нявесты грошы, а ёй самой аддае заручальны пярсцёнак.
На заручынах вызначаўся тэрмін вяселля, агаворваліся ўсе гаспадарчыя пытанні, звязаныя з ім, і тым самым канчаткова замацоўвалася згода абодвух бакоў на шлюб, адмовіцца ад якога было ўжо немагчыма.
234. Кукавала зяўзюлька...
Умерана скора J =112
Кукавала зяўзюлька, Ніпраўду да кукавала.
Ніпраўду да кукавала, Як я красачкі рвала.
Кукавала сем год жыці, А на восьмы да замуж выйсці.
А прыйшла я й з красачак -За сталом сваты сядзячы.
За сталом сваты сядзячы Да й мяне ўспамінаючы.
235. Чаго, сваты, ву прыехалі...
J = 84 — о
Ча_ го, сва_ты, ву пры_ е_ ха_л£, ча_ го, сва_ты, ву пры__ е_ ха_ лі:
Чаго, сваты ву прыехалі**: Ці па гарох, ці па чучавіцу?
Ці па гарох, ці па чучавіцу, Ці па нашу сястрыцу?
Наш rapox не малочаны, Чачавіца ў снапах стаіць.
Чачавіца й у снапах стаіць.
I сястрыца й у косках сідзіць.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
166
Прапілі дзевачку на мяду**, Нашто была дзевачку прапіваць?
Разбілі дуду на ляду. Нашто была дудачку разбіваць?
Хай ба дзевачка гуляла, Няхай ба дудачка іграла!
** Кожны радок паўтараецна.
237. Ды на заповіны пазвалі...
167
Ды на заповіны пазвалі, Кварту гарэлкі ня далі.
Каб я ведала — не пашла.
Ці я сабе работы б не нашла?!
Да зрабіла б кудзельку з грэцкі сноп, Да ўвязала б яе я хоць у стоўп.
Да ўвязала б яе я хоць у стоўп, Напрала б пачынак із падсвінак.
238. Ляцела сарока далёка...
168
Ляцела сарока далёка, Села тая сарока на куце.
Да пячы, мамачка, калачы, Прыехалі госцікі — два панічы.
рр^лі маю хустачку трапаці, Стала мая мамка плакаці.
Войдзяш у сені — куфра нет, Войдзеш у хату — дзіцяці нет.
За сталом месцінка гуляя, На стале ложачка сухая.
Войдзяш за варота цвяткі рваць — Нідзе майго дзіцятка не відаць.
— He плач, мамачка, ты пры мне, Куды ж гэта русачка талачона, Да наплачэшся без мене. Туды маё дзіцятка павязёна.
Талачона русачка ў шчыры бор, Павязёна дзіцятка к свёкру на двор.
КАРАВАЙ
У суботу, напярэдадні вяселля, — і ў маладой, і ў маладога — рашчыняюць і пякуць каравай. Шмат дзе на Міншчыне гэта рабілася ў дзень вяселля. У нека-торых жа месцах каравай рашчынялі ў зборную суботу, а выпякалі ў той час, як маладыя ад’едуць да вянца.
Зранку маці маладой (ці маладога) ішла да суседак, каб запрасіць іх <да свайго дзіцяці каравай рашчыняці>. Звычайна ў кожнай вёсцы ўсталёўвалася дакладна акрэсленае кола жанчын, якія займаліся гэтай адказнай справай. Па агульнавядомаму народнаму звычаю каравайніцамі станавіліся толькі тыя жан-чыны, якім пашчасціла ў сямейным жыцці, бо лічылася, што ад гэтага ў некаторай ступені залежыць лёс маладой пары. Менавіта таму ўдоў ніколі нельга было ўбачыць сярод запрошаных. Сярод каравайніц выбіралася старэйшая, якая і кіравала ўсімі дзеяннямі. Іншы раз у каравайным абрадзе прымалі ўдзел і мужчыны.
У якасці прыкладу прывядзём каравайны абрад з в. Сяргеевічы Пухавіцкага раёна. Каб рашчыніць каравай, жанчыны-каравайніцы пытаюцца тройчы блага-славення ў бацькоў маладой (маладога):
— Бацька і маці! Благаславіце каравай рашчыняці!
Атрымаўшы неабходны адказ, яны бяруцца за справу. Спачатку ў дзяжы рашчыняюць жытні хлеб. Праз некаторы час яго замешваюць. На працягу ўсіх дзеянняў спяваюцца песні. Каравай рабілі тут круглай формы, унізе яго аздабляў выплецены з цеста «плячэньчык».
Перад тым, як пасадзіць каравай у печ, каравайніцы зноў пытаюцца бла-гаславення. Калі садзяць,спяваюць:
Караваю, караваю А печка рагоча — Я у печу пасаджаю. Прымаці не хоча,—
і прыгаворваюць: «Ну, печ, прымай! Караваю і табе дам». Маладая ў гэты час павінна была схавацца ці зусім выйсці з хаты. Вярталася яна тады, калі каравай быў ужо ў печцы.
3 каравайнага цеста рабілі яшчэ і маленькія каравайчыкі (потым, на вяселлі, іх раздавалі дзецям ці яшчэ каму), а таксама цацкі: «вуткі», «шышкі» і да т. п.
12. Зак. 979.
169
Вутак павінна было быць дзве - бацьку і маці (як будуць дарыць); магло быць і болей.
Гатовы каравай аздаблялі кветкамі, цукеркамі, шкляначкамі і выносілі ў клець. Затым каравайніцы вярталіся ў хату, дзе іх частавалі гарэлкай, выказваю-чы такім чынам удзячнасць жанчынам за іх працу.
239. Малодачкі каравай маюць...
Скора • =132
Ма_ - -" ло_ ^-'чкі ка_ ра_ вай ма юць,
ма_ ло_ да_ чкі ка_ ра_вай ма_ юць, ста ньце да па слу_хай_це.
Малодачкі каравай маюць**, Станьце да паслухайце.
Станьце да паслухайце, Ці хорашэ музычэнькі йграюць.
Да ляцелі да гусі з гаю, Пыталіся да караваю:
— Ці ўжэ ж да пасаджалі? Да чаму ж нас ні ждалі?
Мы б вам да пасаджалі, Ножкамі да патапталі.
Ножкамі да патапталі, Крыльцамі да папісалі.
Ножкамі да бяленькімі,
Крыльцамі залаценькімі.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
240. Каравайная цеста...
170
Каравайная цеста**, Каравай на лапату,
Чатыры нагі ўместа. Просім вас у хату.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
* * *
Ад печы да клеці сцежка рауненька1, Каравай, каравай, папірайся.
Каравай, каравай, папірайся Да на покуць, каравай(пабірайся.
** Да напеву № 309.
ЗБОРНАЯ СУБОТА
Напярэдадні вяселля дзяўчына запрашала да сябе сваіх сябровак на так званы дзявочы, ці паненскі, вечар (у некаторых месцах заходніх і паўднёвых раёнаў — «вянок»), Адбываўся ён звычайна ў суботу, што і адлюстравалася і ў такой яго назве, як «зборная (суборная) субота». Гэта быў апошні для дзяўчыны вечар, які яна праводзіла разам з дзяўчатамі-сяброўкамі ў бацькоўскім доме. Іменна таму звычайная суботняя вечарынка ператваралася ў своеасаблівае развітанне маладой з бесклапотным дзявоцтвам.
«Суборная суботанька настала, Наша Манячка ўсіх дзевачак сабрала». Фота Я. Казюлі.
171
Раней на паненскім вечары дзяўчаты звівалі нявесце шлюбны вянок. Рабілі яго з барвінца, руты, мяты, з жывых альбо штучных напяровых кветак. Вяночак часцей за ўсё імкнуліся зрабіць невялікі, у некаторых рэгіёнах яго перавязвалі чырвонай стужкай, а ў сярэдзіне завязвалі маленькі банцік. Адначасова спявалі. Песні гэтыя заўсёды былі вельмі жаласныя, сумныя. У паўночных і заходніх раёнах зроблены вянок кацілі па сталу. Нярэдка яго павінен быў выкупіць адзін з дружак маладога. Усе дзеянні таксама суправаджаліся песнямі.
Калі маладая была небагатая і на вяселле ёй не хапала рушнікоў, тады да асноўных абавязкаў запрошаных на зборны вечар дзяўчат далучаўся яшчэ адзін: неабходна было папоўніць такі недахоп — рушнікі вышываюць. Старэйшая друж-ка рабіла яшчэ і кветачкі. У гэты ж час рыхтавалі і падарункі, прызначачыя радні маладога.
Зрабіўшы справу, дзяўчаты сядаюць за стол і частуюцца. Пачынаецца невя-лічкая вечарынка, на якую амаль заўсёды запрашалі музыкантаў.
Хлопец у гэты час звычайна не прыходзіў да сваёй нявесты, іншы раз прысылаў у яе дом гарэлку і пачастунак. Часта ў яго быў свой («хлапецкі») вечар, які праходзіў, у адрозненне ад «дзявочага», больш весела, але і больш сціпла. Хлопцы рыхтавалі коней, убіралі іх у кветкі, прыбівалі елачкі да дугі, падбіралі званы, шархоткі.
Позна ўвечары дзяўчына і хлопец — кожны паасобку — ішлі да родных, суседзяў, каб запрасіць іх да сябе на вяселле. Дзяўчыну часам суправаджалі яе сяброўкі-дружкі.
У асобных месцах усходняй часткі Міншчыны (у прыватнасні. дзе-нідзе ў Пухавіцкім раёне) абрад зборнай суботы не зафіксаваны наогул.
Суборная суботачка настала**, Наша Манячка ўсіх дзевачак сабрала. А сабраўшы, ў радок саджала, Сама села, усіх дзевачак пасадзіла.
172
Скланіла яна галовачку найніжэй, Сваей мамачца, сваей родненькай, найніжэй, Бо яна ў яе за ўсю радзінку наймілей.
** Кожны радок паўтараецца.
242. А ў каморы Леначка заснула...
А ў каморы Леначка заснула**. Прышлі дзеўкі вянок віць — ня чула. Пашла ж яе мамачка будзіць, А за ею дзевачкі прасіці:
— А не будзі, мамачка, нехай спіць! Яна ў цябе госціца — хай гасціць! Яна ж ў цябе гасціцца ня будзець, Яна ж тваю раскошу забудзець!
** Кожны радок паўтараецца.
243. Да сядзім мы да ні сяк, ні так...
J = 102
^^^^
Да ся_дзім мы да ні сяк, ні так, дайд_ ця нам да ма_ток ні_ так.
173
Да сядзім мы да ні сяк, ні так, Дайця нам да маток нітак.
Дайця нам да маток нітак, Мы жы будам да шыці-віці.
Мы жы будам да шыці-віці Да гарэлачку піці.
А гарэлка з сытою, Сашачка з жаною.
244. Млода Зоячка судзіць, плануіць...
Млода Зоячка судзіць, плануіць**, Дзе ёй як лепей свой век жыць будзіць: — Mae дзяўчаткі, мае сястрыцы, Парадзьце ж вы мне, што мне рабіці — Ці замуж ісці, ці дзеўкай быці?
— Замуж зайшоўшы — бедна галоўка, А дзеўкай быўшы —людская моўка. Замуж зайшоўшы — нагаруішся, А дзеўкай быўшы — наслужышся.