• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    ** Кожны радок паўтараецца.
    299. На дварэ папялішча...
    208
    На дварэ папялішча**, Маці дачку ішча.
    Маці дачку ішча***. — Дзе мая дачушачка?
    Дзе яна начавала?
    Што яна вячэрала?
    — Начавала пад каберцам, Вячэрала рыбку з перцам. Начавала пад жупанам I з харошанькім панам.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    *** Ланцужковая страфа вытрымліваецца на працягу ўсёй песні за выключэн-нем апошняй страфы.
    ВЯСЕЛЛЕ Ў МАЛАДОГА. ПЯРЭЗВЫ
    У той час, як маладога з маладой яшчэ няма, у яго доме вяселле ідзе сваёй хадой.
    Нарэшце з’яўляюцца маладыя. Часта ўсяму «вясельнаму поезду» хлопцы перагароджваюць дарогу ва двор. Сваты даюць хлопцам гарэлку, закуску і гэтак выкупляюць сабе праезд.
    У в. Азярыцкая Слабада насустрач маладым выходзяць свёкар і свякроў. Свёкар ссаджвае маладую з воза на кажух. Свякроў ставіць хлебную дзежку — калі маладая «чэсная», яна без лішняга роздуму сядзе ці стане на прыгатаваную дзяжу. Але ж калі нявеста падмане і падман будзе выкрыты, то прыйдзецца ёй чакаць вялікіх непрыемнасцей. Свёкар бярэ нявестку за руку і падводзіць да хатняга парога. Тут маладая аддае падарункі радні маладога: свёкру звычайна дорыць пояс, свякрухе — хвартух, залоўкам — грэбні. Затым маладыя ўваходзяць у хату.
    Пасля прыезду маладых амаль усюды адбываўся абрад завівання маладой (апранання яе ў жаночы чапец).
    Праз некалькі гадзін пасля прыезду маладых ці наступным днём зранку прыязджаюць прыданыя маладой і прывозяць яе куфар (пасаг). Іх сустракаюць і запрашаюць у хату.
    Раней маладая, «як замужам пабудзе», мусіла аддаць свекрыві сваю начную кашулю. Свякроў, калі нявестка аказалася «чэсная», выносіць тую кашулю ва двор, паказвае ўсім, загортвае ў яе бутэльку гарэлкі і аддае прыданым, каб тыя потым перадалі такі своеасаблівы падарунак маці маладой. Усе, задаволеныя тым, што «маладая няславы не нарабіла», заходзяць у хату, да гасцей падыхо-дзіць сама нявеста разам з жаніхом, і зноў пачынаецца пачастунак.
    Свята ў доме маладога адзначаецца незвычайнай весялосцю, сумныя ноткі тут амаль адсутнічаюць зусім, спяваюць шмат жартоўных песень пра ўсіх удзельні-каў вяселля: дружак, свата, сваццю.
    На цэнтральнай Міншчыне шырока распаўсюджаны абрад «як просяць у свацці пірага»: у час, калі ў хаце ідзе застолле, уваходзяць «запарожныя» — тыя, хто не быў запрошаны на вяселле,— і спяваюць адпаведныя жартоўныя песні, прысвечаныя свату, свацці, за што кожнага частуюць кавалкам пірага.
    Бліжэй да вечара ці наступным днём маладога дораць на яго каравай, які пад музыку ўносяць у пакой.
    У вечары прыданыя ад’язджаюць дадому. Гэта заўсёды цяжкая хвіліна для маладой, бо ў далейшым родныя яе ўжо не падтрымаюць. Прыданыя ад’язджаюць заўсёды шумна, весела. Гэтым і заканчваецца ўласна вяселле.
    209
    Пасля вяселля праз тыдзень або праз некалькі дзён — у залежнасці ад таго, як дамовяцца паміж сабой супрацьлеглыя бакі,— адбываліся так званыя п я-рэзвы (ці пярэзыўкі). Бацькі маладога запрашаюць да сябе бацькоў маладой і некаторых іншых удзельнікаў вяселля. У дом зяця бацька і маці маладой едуць яшчэ і з тым, каб адведаць сваю дачку, даведацца, як ёй жывецца «на чужой старане».
    Малады сам прыязджае за цесцем і цешчай з запрашэннем, а затым пры-возінь іх у сваю хату. Потым бацькі маладой запрашаюць бацьку і маці маладога да сябе на застолле (перазываюць іх).
    У час пярэзваў вясельных песень спявалася вельмі мала. У асноўным гу-чалі песні бяседныя, на сямейную тэматыку.
    Пярэзвы — апошняя ступень вяселля, апошні яго водгук. Далей пачыналася самастойнае сямейнае жыццё маладой пары, поўнае разнастайных праблем і цяжкасцей, але і светлых хвілін таксама.
    300. Ой, цёмная да нявідная ночачка... _
    Ой, цёмная да нявідная ночачка, Бядавала па салавейку пташачка.
    Бядавала па салавейку пташачка: — Ці там яго крынічнай вадой спаілі?
    Ці там яго крынічнай вадой спаілі, Можэ ж яго з шэрай зязюляй злучылі?
    Ой, цёмная да нявідная ночачка, Бядавала па малойчыку мамачка.
    Бядавала па малойчыку мамачка: — Ці там яго да дзевачкі злюбілі?
    Можэ ж яго там дзевачкі злюбілі, Можэ яго з маладой дзевачкай злучылі?
    210
    301. Да свякроў нявехну да жадом жадала...
    у вТін_нё_ва м/э/ са до ч/ы/ ку ха_ту з5у да_ ва /а/ ла, HIWW* каб ма_ я ня_ вех_	на у ця_нёч_ ку спа_ ла.
    Да свякроў нявехну да жадом жадала, Ў вішнёвам садочку хату збудавала, Каб мая нявехна ў цянёчку спала. А пашла свякроўка нявехну будзіці, Дак нявехна ўстала да ўвесь род зазвала: — Ня ты мяне радзіла, каб ты мяне будзіла, Ня ты мяне гадавала, каб ты мною пасылала. Свякрова з тога ручкі заламала:
    — А Божа мой, Божа, чаго я прыждала — Каб само дзіцяці дзела загадала!
    302. Да прыехаў дзяцінко...
    211
    Да прыехаў дзяцінко, Да прывёз баярачку.
    Да прывёз баярачку, Пастанавіў да й на ганачку.
    Пастанавіў да й на ганачку.
    А сам пайшоў да й у хатачку.
    А сам пайшоў да й у хатачку Ды пытае свае матачкі:
    —	Матачка мая родная, Прывёз да баярачку.
    Я прывёз да баярачку, Пастанавіў да й на ганачку,
    Ідзі прымі да баярачку, Ды прымі да й у хатачку.
    —	Да ні знаю, як ея прыняці, Да ні знаю, як яе назваці.
    Як назаву да баяркаю, To не будзе хаджайкаю.
    Як назаву да княгіняю, To не будзе гаспадыняю.
    303.	Ой, знаці, знаці, што чужая маці...
    Умерана скора J = 116
    Ой, знаці, знаці, што чужая маці, Hi хоча прыняці чужога дзіцяці.
    Hi хоча прыняці чужога дзіцяці, Вывярнула кажушэк — хочэ адпужаці.
    — Я ж цябе, мая мамка, я ж цябе ні баюся, Да нізенька ў ножкі табе пакланюся.
    304. Просім цябе, наша Анечка, ні тужыць...
    212
    Просім цябе, наша Анечка, ні тужыць**, Мы цябе бяром ні за наймічку, ні служыць. Мы цябе бяром за гаспадыньку — добра жыць. Мы табе дадзім залаты ключ ад каморы I пусцім цябе, маладзенькаю, па волі. Ці будзіш жа ты нашай хатачцы спрыяці, Ці будзіш умець нашай мамачцы гадзіці? Добрая будзіш — у печы пятух пячэцца, Дрэнная будзіш — на сцяне бізун пляцецца. Добрая будзіш — будзем пятухом угашчаць, Дрэнная будзіш — будзем бізуном лупцаваць.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    Ой, слаўна, слаўна дзевачка,
    Што ні хадзіла ў цёмныя лясы ў арэшкі, Да што хадзіла ў шчырыя бары ў ягадкі, Да й ураніла чырвону ягадку ў краватку, Да й пусціла харошу славачку на матку, Да й ураніла чырвону каліну ў пярыну, Да й пусціла харошу славачку на радзіну.
    306. Штоб табе, Васілік, да Бог даў...1
    Штоб табе, Васілік, да Бог даў, Што чужую дзевачку сабе ўзяў. Што чужую дзевачку сабе ўзяў, Сваім дзевачкам ганьбу даў**.
    — Я яе відзеў на гарэ, Жала яна жыта густае. Зялёныя лугі я касіў Ды за жоначку прыгласіў.
    1 Да напеву № 253.
    ** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
    213
    307. Пышан шафер, пышан...
    Пышан шафер, пышан**, Да яго шуба з быка.
    Ў панядзелак лавілі, А ў аўторак дзялілі.
    А ў сераду ў квас клалі А ў чацвер выймалі.
    А ў пятніцу сушылі, А ў суботу пашылі.
    А ў нядзелю адзелі, Каб людзі глядзелі.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    * * *
    308.	А суседачкі нашы...
    А суседачкі нашы**, Дзе ж кавалеры вашы?
    Ці вы з дому не бралі, Ці ў дарозе пагублялі?
    — А мы з дому іх бралі. Да ў дарозе пагублялі.
    Аднаго прывезлі, I ў таго штаны злезлі.
    309.	Дайце свахні пірага...
    m са_ лс_ ны, ці ба_ хон, ці з мя_ кі_ ны?
    214
    Дайце свахні пірага:
    Ці салёны, ці бахон, ці з мякіны
    Ці з чыстае пшаніцы, Ці німа ў пірагу метліцы?
    Ці прыгожая расчыняла, Ці прыгожая мясіла?
    Ці прыгожая мясіла, Госпада Бога прасіла?
    — А вы, свахі-параняхі, Па дарозе пірагі паранялі.
    Каторая рэзва — пабяжыць, Па дарозе пірагі пабярэць.
    — Мы бегалі — не знайшлі
    Да й назад к вам зноў прыйшлі
    Як ні дасце пірага, Возьмем вала за рага.
    Да павядом на таржок, Да й купім сабе піражок.
    310. Старшы сватка Ванячка...
    J = 132
    Старшы сватка Ванячка, Дай жа нам караваю!
    Дай жа нам караваю, Калі не дасі караваю,
    Калі не дасі караваю, Мы табе раду зрадзім.
    Мы табе раду зрадзім:
    Мы ў цябе сваццю ўкрадзем.
    Мы ў цябе сваццю ўкрадзем, Схаваем яе ў чаломку.
    Будзеш шукаць — не нойдзеш, Будзеш пытаць— не скажэм.
    Будзеш пытаць — не скажэм, Мы табе другую пакажэм.
    215
    311. Сваціцы, нашы ластаўкі...
    — Сваціцы, нашы ластаўкі, Загадаем вам загадку.
    Загадаем вам загадку, Ці будзеце ўмець адгадаці?
    Ці будзеце ўмець адгадаці, Харашэнька адказаці?
    Рос дубок цэлы гадок, На тым дубку дванаццаць гучкоў.
    На тым гучку шэсць лісточкаў, А сёмы — жалудочак.
    — Сваціцы, нашы ластаўкі, Ці мы ў людзях не бывалі?
    Ці мы ў людзях не бывалі, Загадак не гадалі?
    Ды дубок — гэта гадок, Дванаццаць гучкоў — дванаццаць месяцаў,
    Шэсць лісточкаў — шэсць дзянёчкаў, Сёмы, жалудок,— нядзелячка.
    216
    312.	Наўчылася сваці ілгаці...
    ^^V^^^W
    На_учыла_ся сва_ні 1л_ га_ці, каб на_м/э/пі_ра_га не да_ ці.
    Наўчылася сваці ілгаці, Каб нам пірага не даці.
    Каб нам пірага не даці — Павязець дадому дзіцяці.
    Да не так дзіцяці малому — Свайму дзеду старому.
    Моршчыцца сваці, моршчыцца Да з кішэні пірог тошчыцца.
    Да сядзела сваці на вуллі, Пад ёю пчолкі загулі.
    Адна пчолка піснула, Да ў сваці пірог сціснула.
    313. А ў нашага свата...
    А ў нашага свата** Саломная хата.
    Кругом хаты мята, А ў хаце — багата.
    Кругом хаты роза, А ў хаце — прыгожа. Кругом хаты елле,
    А ў хаце — вяселле. Лезуць госці ў хату, Паглядаюць ў печку: — Ці густа капуста, Ці вялік гаршчок кашы? Вялік гаршчок кашы, Нарвіць кішкі нашы.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    314. Як прыйшлі сваткі ў хату...
    217
    Як се_ лі, дак ва_ла з* е_лі
    і свін_ню с па_ра_ ся_ та. . . /мі/.
    Як прыйшлі сваткі ў хату, Як селі, дак вала з’елі.
    Як селі, дак вала з’елі
    I свінню з парасятамі.
    I свінню з парасятамі, I аўцу з ягнятамі.
    I аўцу з ягнятамі, I кошку з кацянятамі.
    315. Ой. скакаў зайка да чэраз гайка ў ярыцу...
    Ой, скакаў зайка да чэраз гайка ў ярыцу**, Ой, папалася наша Манечка п’яніцу.
    Ой, скакаў зайка да чэраз гайка да ў жыта, Да ні раз будзіш, наша Манечка, тут біта. Ой, скакаў зайка да чэраз гайка да ў гарох, Ой, чаму цябе ніхто, Манечка, ні сцярог.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    316. Няшчасце тваё, нядоля твая, Іванька...
    218
    Няшчасце тваё, нядоля твая, Іванька**,
    Да ня йдзець твой татачка дарыці, Ня хочыць табе шчасця, долечкі ўлажыці.
    А хоць кладзець, хай не кладзець — не ўложыць, Няхай Іванька ў Бога долейкі папросіць.