Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
160
liiB^Wi^^
Да звя_эа_ лі сва_та, звя_за_ лі, да за што ж я_ r<^^^ звя^ за_лі?
што ж я_ го
што укроу ка_ шэль з ку_ ра_ мі.
Да звязалі свата, звязалі, Да за што ж яго звязалі?
Да за што ж яго звязалі? Што ўкроў кашэль з курамі.
Да ўкроў кашэль з курамі, Да ўсіх жа іх дваццаць шэсць.
Да ўсіх жа іх дваццаць шэсць, Да ўсе ж яны ў адну шэрсць.
Да адна была кудрава, Да й тая на елку ўдрала.
Уадказ спяваючым:
194
J^= 170
— 0й, курачка-галубачка, лезь далоў! Да паедам жа, да паедам жа дамоў!
274. Ой, ці гэта Манечко-сірата...
Ой, ці гэта Манечко-сірата, Да стаяла ля воза, як роза?
Да стаяла ля воза, як роза, Ўздахнула, ўздахнула: «Мой Божа!
Хто ж мяне да шлюба давядзе, Хто ж мяне пад вянец падвядзе?»
Да шлюба давязе сівы конь, Пад вянец давядзе братка твой.
Да шлюба давязе давязіца, Да пад вянец падвядзе сястрыца.
195
275. Вылятала ластаўка...
^^!^^^^R^^₽1
Із мо_ ра, па_ку_паў_шы_са, крылья_й/1/_ка ра_с/ы/_пус_ціў. . /шы/.
Вылятала ластаўка
Із мора, пакупаўшыса.
Із мора, пакупаўшыса, Крыльяйка распусціўшы.
Крыльяйка распусціўшы, Пер’яйка разганіўшы.
Выязжала Людачка Ад папа, з’янчаўшыса.
Ад папа, з’янчаўшыса, У мамачкі не пытаўшыса.
— Мамачка мая родненька, Да звязаў мне non ручанькі
Да звязаў мне non ручанькі Да белаю да бяліцаю.
Да белаю да бяліцаю, Да з чужою чужаніцаю.
Да з чужою чужаніцаю, Да й навек маладзіцаю.
276. Ой, ці рад, ці рад, малойчык...
Ой, ці рад, ці рад, малойчык, Што у Божым доме пабываў?
196
Што ў Божым доме пабываў, Дзевачку за ручку патрымаў**, Вернае слоўца ёй сказаў, А яна яму другоя, Павенчалеся абоя.
** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
277. He ругай мяне, мая матачко...
He ругай мяне, мая матачко, Што я позна спазнілася.
Што я позна спазнілася I ў поўдарогі станавілася**, Бо не было ксёндза дома.
Паехаў ксёндз да Малінава Пшанічаньку прадаваці Да ключыкі купаваці, I цэркаўку адмыкаці, Да парачку да вянчаці.
** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
278. Папытай, мамка, ў дочкі...
197
Папытай, мамка, ў дочкі, Да ці ясна свечы гарэлі?
Л ці ясна свечы гарэлі, Ці жаласна ўдоўцы пелі?
Ці быў Бог да на іюмачы, Ангелы да на радасці?
Ці Прачыста святая Ля прэстола стаяла?
Ля прэстола стаяла, Свечачкі да зажыгала?
Свечачкі да зажыгала, Двоя дзетак вянчала?
Адноя да раджоная, А другоя — да суджоная.
279. Прыкракнула шэра вуціца пры бары...
ПРЫ_ кРа_ кну_ ^ шэ_ ра ву_ m_ ua пры ба_ ры. . .
Прыкракнула шэра вуціца пры бары**: А што ж майго селязенюшкі доўга нет? Ай, знаць, яго шэры вуціцы зманілі, Ай, знаць, яго зеляной травой кармілі. Прыплакнула Марусенька ў цераме: А што ж майго Іванюшкі доўга нет? Ай, знаць, яго красны дзевіцы зманілі, Ай, знаць, яго ў высок церам звадзілі, Ай, знаць, яго зеляным віном паілі.
** Кожны радок паўтараецца.
280. Ой, саколя, саколя..1
Ой, саколя, саколя, Праевішчы мне дарожачку!
Прасвішчы мне дарожачку — Вузкую. не шырокую.
Вузкую, не шырокую, Блізкую, не далёкую:
Каб мой конь не ўтаміўся, Каб я сам не ўпыліўся.
198
Каб мая шапачка ззяла, Каб мяне цешча пазнала.
1 Да напеву № 250.
Каб мяне цешча пазнала Да мілым зяцем назвала.
281. Пад вішэнькаю, пад нізенькаю...
Пад вішэнькаю, пад нізенькаю
Да стаяў малойчык на вараном коні.
Ен вішэньку ллміць, галовачку клоніць, Ен сваю чошчухну хорашанька просіць:
— Чошчухна-матухна, прымі радню маю, Прымі радню маю, аддай дачку сваю.
Ідзі, зяцю, ў хату хоць не ў багату Да бяры дачку за правую ручку.
Вязі яе дадому к свёкру лютому, яго хаця распусціць шчасця
Хай Хай Хай па па па
яго яго хаця распусціць шчасця. полю распусціць долю.
Штоб яго ніва была \ра і нва.
Штоб яго нявестка да жыла шчасліва
282. Вінная да яблынка...
199
^^^^^^^
Вінная да яблынка**, Як на табе яблык многа!
Кіслыя да салодкія, Віннаго да ніводнаго.
Віннаго да ніводнаго, Саладосці не згоднаго.
Маладая Галячка, Як у цябе бацькоў многа!
Хрышчоныя да суджоныя, Роднаго да ніводнаго.
Роднаго да ніводнаго, Параданькі не згоднаго.
Есць каму піці-есці, Німа каму да ладу весці.
Есць каму да напіціса, Нема к каму прыхіліціса.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
283. Маладзенькі малойчык...
Маладзенькі малойчык, Ўмееш дзевачку браці. Ўмееш дзевачку браці — Ўмей яе шанаваці**, 3 вадою пераймаці. 3 вадою па дарозя, 3 дрывамі на парозя. Да ня бі яе дубцам,
Накажы яе слоўцам. Йна дубца не баіцца, А слоўца пакаіцца. Каб лапцей не насіла, Каб людзей не смяшыла, Каб аборы не цягалісь, А каб людзі не смеялісь.
** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
200
284. Сядзіць дзевачка за сталом...
J= 108
Сядзіць дзевачка за сталом, Да паклала ручачкі на стале.
А паклала ручачкі на стале: — Белы маі ручачкі ў мамучкі!
Белы маі ручачкі ў мамучкі, Ці будзеця белыя ў свякроўкі?
Ці будзеце белыя ў свякроўкі, Да пуховы ячмень таўкучы?
Да пуховы ячмень таўкучы, Да сырую пшаніцу мелючы?
А зачуяў дзяцючок у дому: — He плач, дзевачка, ня ўбягай!
He плач, дзевачка, ня ўбягай, Я пуховы ячмень сам стаўку.
Я пуховы ячмень сам стаўку, Я сырую пшаніцу сам змялю.
Я сырую пшаніцу сам змялю, Я жа твае ручачкі падмяню.
285. Ягада з ягадай пры бару раслі...
He вельмі скора J = 126
14. Зак. 979.
201
Ягада з ягадай пры бару раслі**, Ягада з ягадай сакаціліся.
Манечка з Ванечкам пры сялу раслі, Манечка з Ванечкам салучыліся.
** Кожны радок паўтараецца.
286. I маладзенька дзевачка...1
I маладзенька дзевачка, Куды йдзеш — ня ведаеш.
Куды йдзеш — ня ведаеш, Твой малойчык — п’яніца**, Вялікая нядбайніца.
Дзе карчомку пачуя, Там дзве ночкі начуя.
Або ён цябе прап’е, Або ў карты прайграя, Або з кем праменяя.
Як прап’е — будзе смешна, Як заб’е — будзе грэшна.
1 Да напеву № 283.
** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей, за выключэннем апошняй страфы.
287. Старшы сватка Яўхімка...
J - 126
8 Ты ся_дзіш, а_ бе_ да_ еш, та_ го ла_ ду ня ве_ да. . . /еш/
Старшы сватка Яўхімка, Ты сядзіш, абедаеш.
Ты сядзіш, абедаеш, Таго ладу ня ведаеш,
Што дома парабілася: Сем кароў ацялілася,
Кабыла жарабё прывяла, Жонка сына спавіла.
— Дзякуй Богу, што ўсё добра, Волькамы араць буду.
Волькамы араць буду, На коніку паязджаць буду.
На коніку паязджаць буду, Сыночка пасылаць буду.
202
288. Крамяная
Крамяная мая печачка**, Вечар гарыш да й ні выгарыш.
Вечар гарыш да й ні выгарыш
1 каменья да й ні распаліш.
мая печачка...1
I каменья да й ні распаліш, Свае мамкі да й ні разжаліш.
Маладая Волечка, Вечар сядзіш да й ні заплачэш
Вечар сядзіш да й ні заплачэш, Свае мамкі да й ні разжаліш.
1 Да напеву К° 251.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
289. I субірайцеся, людзі...1
I субірайцеся, людзі, Дзевачку дарыць будзім:
Дзевачку дарыць будзім. 3 хлявіцы — па цяліцы**,
А з сошкі — па вулейку, 3 баронкі — па коніку.
' Да напеву № 283.
** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
290. Нясу, нясу каравай з клеці...
Нясу, нясу каравай з клеці**, Сядзь сабе да на покуці.
Сядзь сабе да на покуці, На харошанькум месце. На харошанькум месце, Дай, Божа, маладым жыці.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
203
291. Баславі, татачка, як хлеб закрояць!
Баславі,- татачка, як хлеб закрояць!** — Ніхай Бог баславіць — і я баслаўлю, Ніхай Бог долю дасць шчасліваю.
Баславі, й мамачка, як хлеб закрояць! — Ніхай Бог баславіць — і я баслаўлю, Ніхай Бог долю дасць шчасліваю.
Баславі, й радзінка, як хлеб закрояць! — Ніхай Бог баславіць — і мы баславім, Ніхай Бог долю дасць — і мы даём.
** Кожны радок паўтараецца.
292. Сватка Мікалаю...
Сватка Мікалаю**, He крой караваю. He крой караваю.
Мы за гэтым караваём, Мы за гэтым караваём Ночку пагуляйём.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
204
А ўжэ соўняйка, а ўжэ ясная, Ўжэ ж яно на заходзя**.
А ўжэ дзевачка маладзенькая Ад мамкі на выходзя.
Да яе мамачка, яе родная, Вячэраці саджая:
— Сядзь, маё дзіця, сядзь, маё родна, Са мною вячэраці.
— Да твая вячэра, да твая вячэра, Вячэра гарачая.
Бо ў свякроўкі, ў мае лютоі, Вячэра халодная.
Яды зварыла да й астудзіла, Мяне дажыдаючы.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
294. А ці чуеш, мая мамачка, ці чуеш...
& што пад стра_ хо_ ю дроб_ на пта_шач_ ка на_ чу_ е?
А ці чуеш, мая мамачка, ці чуеш, Што пад страхою дробна пташачка начуе?
Там начуе дробна пташачка-сарока.
Нашто аддаеш мяне, мая мамачка, далёка?
А як буду, мая мамачка, і з горам, To не дойдзеш, не даедзеш 'да мора.
А як буду, мая мамачка, з бядою. To не дойдзеш, не даедзеш за вадою.
205
295. Садзіся, татка, разам вячэраць са мною...
Садзіся, татка, разам вячэраць са мною, Павячэраўшы, будзем дзяліцца з табою.
Табе, татачка, пунькі-прыпунькі, тачок, А мне маладзе, куфар адзежы, бычок.
Садзіся, мамка, разам вячэраць са мною, Павячэраўшы, будзем дзяліцца з табою.
Табе, мамка, новы сені, камора, А мне, маладзе, кубал адзежы, карова.
Садзіся, братка, разам вячэраць са мною, Павячэраўшы, будзем дзяліцца з табою.
Табе, брацітка, конь вараненькі, кабылка, А мне, маладзе, дзве авечкі і свінка.
296. Дождж ідзець, дождж ідзець, пераганяючы...
WP^I^
8 Дождж і_дэець, дождж 1_ дэець, пе_ ра_ га_ ня_ ю_ чы.
|і|іі=Іі=е|Р^^
8 дождж 1_ дэець, дождж 1_ дзець, пе_ ра_ га_ ня_ ю. . . /ы/.
Дождж ідзець, дождж ідзець, пераганяючы**, Мамачку Манечка перапрашваець: — Мамачка-татачка, не забудзь мяне,
206
Як прыйдзець суботка, прыедзь па мяне. Тут мае сцежачкі незнакомыя, Тут мае суседкі невядомыя.
А пакуль сцежачкі ўсе распазнаю, Дык маму з татачкам паўспамінаю.
А накуль сцежачкі ўсе разведаю, Дык не раз слёзачкамі падабедаю.
** Кожны радок паўтараецца.
297. Чаго сядзіш, што ты думаеш, дзевачка?
Чаго сядзіш, што ты думаеш, дзевачка?
Хто за табою і ў пруданачках паедзя?
Твой братачка, твой роднянькі ня хоча. — Пусціця мяне, маладзенькую, ў застолля.
Абыйду я кругом століка блізенька, Пакланюся свайму братачку нізенька:
— Паедзь, паедзь, мой братачка, за мною, Ты будзеш жа ў паважанца са мною.
207
298. He вечарыся, вечарок...
He вечарыся, вечарок**, Ой, не пазніся, Сашачка! Цяпер ночачкі цёмныя, Находзюць хмарачкі грозныя. Ці ў полі стаці пастаяць, Ці ў бару агонь раскладаць?
Сашачка ў бару начуя, Мамачка вячэру гатуя. Варыся, вячэра, з бабрамі, Прыедзя Сашачка з сватамі. Варыся, вячэра, з плоткамі, Прыедзя Сашачка з цёткамі.