Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
— Хво —
#^www толь_ ка к сэр_ цу пры_ ста_ е!
— А дзе кум-верабей?— Дома.
— А што ён робіць?— Хворы ляжыць.
— А што яму баліць?— Галоўка.
— Схадзі, кумка,ў агарод, Выдзеры маркоўку, папар яму галоўку.
153
— Парыла я, кумушка, парыла, галубушка, Пар яго не бярэ, толькі к сэрцу прыстае!**
— А дзе кум-верабей?— Дома.
— А што ён робіць?— Хворы ляжыць.
— А што яму баліць? — Ручкі.
— Схадзі, кумка, ў агарод,
Вырві кусцік бручкі, папар яму ручкі.
— А дзе кум-верабей?— Дома.
— А што ён робіць?— Хворы ляжыць.
— А што яму баліць?— Бачочык.
— Схадзі, кумка, ў агарод,
Выдзеры мачочык, папар яму бачочык.
— А дзе кум-верабей?— Дома.
— А што ён робіць?— Хворы ляжыць.
— А што яму баліць?— Пяткі.
— Схадзі, кумка, ў агарод, Вырві кусцік мяткі, папар яму пяткі.
** Прыпеў-двухрадкоўе паўтараецца двойчы пасля кожнай страфы.
219. Ой, сасна к сасне да пахілілася...
Ой, сасна к сасне да пахілілася, Вой, кума з кумою пасварылася.
Вой, кума з кумою пасварылася.
Ой, за што ж(ы) яны пасварыліся?
Ці за тоя яблачка да за вішнёвая, Ці за тоя ангалька нахрышчоная?
Ды за тоя яблачка да за вішнёвая, За тоя ангалька нахрышчоная.
154
220. Ў нас сягоння імяніны...
Ў
У
У
нас сягоння імяніны**. гэтай хаце ў гаспадыні. нас сягоння госці будуць.
Первыя госці — дзед і баба. Другія госці — кум з кумою.
Трэція госці — брат з сястрою.
Дзед і баба — ўся парада. Кум з кумою — пагуляння. А брат с сястрою — пагукання.
** Кожны радок паўтараецца.
221. Ой, чуць, чуць, дзе гарэлачку п’юць...
J = 84
155
Ой, чуць, чуць, дзе гарэлачку п’юць, Вясёлая тая вулачка, ды кудой яны йдуць.
Вот яны ж ідуць, а мяне не завуць, Прылажу я ўма ды найду сама.
Прылажу я ўма ды пайду сама:
— Частуй, частуй, мой брацяйка, бо я госця твая.
222. Ох, вы столікі мае да пазасціланые...
Ох, вы столікі мае да пазасціланые, Ой, вы госцікі ж мае пазазываные!
Ой, чаго вы сядзеце, хлеба-солі не ясце, Ой, ці мой хлеб не пухоў, ці не выпаланы?
Ці мой хлеб не пухоў, ці не выпаланы, Ці мой муж нараўлён да й не выкараны?
Ой, палала хлеб пуховы да й начовачкамі, Ой, карала свайго мужа да ўсё словушкамі.
Ой, палала хлеб пуховы, да й не выпалала, Ой, карала свайго мужа, да й не выкарала.
156
223. Прабачайце, госцікі, да на маю чэсць... = 168
Прабачайце, госцікі, да на маю чэсць, Бо й у мене гоецікі шчэ й другіе есць.
А е ў мене госцікі братко і сестра, Братко і сестра — рбдзіна1 мая.
А другіе госцікі — кум і кума, Кум і кума — дружына мая.
А первае госцікі буду частаваць, А другіе госцікі буду й адсалаць.
1 «Рбдзіна» — тут зн. «радзіна».
224. Чаго, госці, сядзеце, хлеба-солі не ясце?
157
Чаго, госці, сядзеце, хлеба-солі не ясце?
Ці мой хлеб не пухоў, ці мой мілай не весёл?
Ой, я хлеба печонаго да й не выпалаю, Вой, я дружка венчальнаго да не выкараю.
Ой, палала я хлеб ўсё й начовачкамі Й пакарала дружка ўсё ль я словачкамі.
225. Мы ўчора су вячора...
J = 108
Мы учора су вячора На хрысцінах былі**.
А сягоння ранюсенька На пахмелле прыйшлі.
А дзе тыя вотры, што хадзілі по тры, Супаілі мяне?
158
Пад вішанькай, пад чарэшанькай Спаць палажылі мяне.
Ой, ты, вішанька, ты, чарэшанька, He шумі для мяне.
Ой, ты, міленькі, чарнабровенькі. He журысь па мяне.
А як будзеш журыціся, Дык я буду нудзіціся.
А як буду нудзіціся, Скора стара буду.
А я ж табе, мой міленькі Немілая буду.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Па бару я й хадзіла**, Белу сосну паваліла. Шчуку-рыбу гатавала, Кумочка частавала.
Па бару я й хадзіла, Белу сосну паваліла.
Шчуку-рыбу гатавала, Кумачку частавала. Па бару я й хадзіла, Белу сосну паліла. Шчуку-рыбу гатавала, Бабачку частавала.
* Кожны радок паўтараецца.
227. Ў бару сасонка зашумела...
159
У бару сасонка зашумела**, Мая галоўка забалела, Яна ж гарэлкі захацела.
А я рада ж яе купіці, Ды не с кім сесці яе піці: Мая радзінка за ракою,
Ай, за ракою за быстраю;
А мой братнейка за гарою —
Ай, не дайсці ж мне, не даехаць: Летняй парою у чаўночку, Зімняй парою у вазочку.
** Кожны радок паўтараецца.
228. Ой, да была я на рыначку...
Ой, да была я на рыначку Ой, яна мене да ня ’дбароніць,
Да піла мёд-гарэлачку. Дзіця свайго да не ўгаворыць:
Ой, да была я ў мяду, ў мяду, П’яненькая я дадому йду.
— Ой, ты ня бі яе ў галовачку, Да бі яе да хусцінкаю.
Ой, будзя ж мяне да мой муж біці, Нема каму да бараніці.
Ох, у мене ж е свякроў дома, Яна мене да ня ’дбароніць.
Ой, да бі яе хусцінкаю — Яна будзе гаспадынькаю.
Ой, да наварыць да напячэ яна Да абедаць да паднясе яна.
229. А ў гародзе ярыначка...
J = 90
160
А ў гародзе ярыначка, За гародам стаіць жыта**. Знатка тая жана ў мужа, Каторая часта біта.
Сядзіць яна у радочку, Як чарнічанька ў барочку, Туды-сюды пахінецца Ды слёзкамі абальецца.
А ў гародзе ярыначка, За гародам стаіць жыта. Знатка тая жана ў мужа, Каторая век нябіта.
Сядзіць яна у радочку, Як веснінка у садочку. Туды-сюды пахінецца, Пахінецца, засмяецца.
** Першыя два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
230. А ты братец мой, я сестра твая...
Д 138
g ' й і і п
8 А ты бра_ цец мой, я сес_ . г_
8 а ты бра_ цец мой, я сес_ тра тва_ я,
А ты брацец мой, я сестра твая**, Ты не зваў мяне, я сама прыйшла. Я сама прыйшла, на куце села, На куце села, песню запела. На мяне кажуць, што пасялушка, А я ў браціка весялушка.
** Кожны радок паўтараецца.
231. Ой, люба, люба ў той бок глядзеці...
11. Зак. 979.
161
Ой, люба, люба ў той бок глядзеці, Дзе п’юць-гуляюць мамчыны дзеці.
— Чаму, дочачка, ты спазнілася?
Ці з работкаю не ўхадзілася?
— Мамачка мая, непраўда твая, Я з работкаю ўхадзілася.
Я з работкаю ўхадзілася, Я і з міленькім не сварылася.
Свёкарка ліхі, стаў ён мяне біць, Стаў мяне біць, мілы — бараніць:
— He бі, татачка, чужое дзіця, Чужое дзіця не (а) дбіваяцца.
Чужое дзіця не (а) дбіваяцца, Толька слёзкамі абліваяцца.
Бо яно у нас нагаравалася, У канцы стала настаялася.
У канцы стала настаялася, Лічаных кускоў накусалася.
Лічаных кускоў накусалася, Лапцяў-атопкаў нанасілася.
Лапцяў-атопкаў нанасілася, У людзей ануч напрасілася.
232. На кірмашы й усе нашы, а вы, людзі, чуйця...
180
162
На кірмашы й усе нашы, а вы, людзі, чуйця: Далёкія — едзьця дамоў, блізкія — начуйця.
Далёкія — едзьця дамоў, блізкія — начуйця, Да далёкіх — праважайця, блізкім — есці дайця.
233. Піця, людзі, да гарэліцу...
Jl= 96
Піця, людзі, да гарэліцу, А я, молада, воду, Трудна жыці, трудна быці Мне без свайго роду.
А я выду да на вуліцу: Род з родам гаворыць, А мне, млода-маладзёсенькуй, He с кім слоўца прамовіць!
А мой мілый да чарнабрывы, Ен на скрыпачку йграя.
Кале яго да чужыя жоны, Як бел мак расцвітая.
А яго ж жана неўдалая Да й нідзе не бывая.
— Ой. вазьму я жану неўдалую Да й пад белыя рукі.
Да вазьму я жану неўдалую
Да пад белыя рукі, Павяду я жану неўдалую Да ў Дунай жа глыбокі.
— Плыві, плыві, жана неўдалая, Да й нідзе не ўнімайся!
— Жыві, жыві, мілый чарнабрывы, Да й не разжывайся!
163
ВЯСЕЛЬНЫ АБРАД I ПЕСНІ
Вяселле — яркая, самая запамінальная, надзвычай важная падзея ў жыцці кожнага чалавека. Відаць, таму вясельныя песні і сёння з’яўляюцца найбольш захаванымі, папулярнымі з шэрагу іншых жанраў абрадавай паэзіі.
СВАТАННЕ, ЗАПОІНЫ, ЗАРУЧЫНЫ
Размова пра вяселле пачыналася са сватання. У гэты час вырашалася, адбудзецца вяселле ці не. Шлюбныя справы амаль усюды мелі месца ўвосень, калі гаспадарчыя клопаты былі ўжо практычна ўладкаваныя. Ажаніціся (ці пайсці замуж) у гэты час лічылася добрай прыкметай — гарантыяй забяспеча-насці для маладых у будучым.
Ішлі «ў сваты» часцей за ўсё ўвечары. Сватацца разам са сватам звычайна ехаў і сам хлопец, вельмі рэдка — у суправаджэнні бацькоў. Часта ў дом дзяўчыны сват прыходзіў адзін.
Ад свата ў час сватання залежала вельмі многае, ад яго дасціпнасці, умення выклікаць прыхільнасць дзяўчыны і яе бацькоў да шлюбу, здольнасці пераканаць іх у тым, што станоўчы адказ, згода на вяселле — у даным выпадку адзіна правільныя. Таму ў сваты выбіралі чалавека кемлівага, гаваркога і ўсімі паважанага. Ен станавіўся галоўнай дзеючай асобай.
У доме дзяўчыны звычайна ўжо чакалі прыходу сватоў, старанна рыхтава-ліся, прыбіралі ў хаце. Дзяўчына апраналася больш урачыста, чым заўсёды, каб спадабацца сватам. Маці дзяўчыны апранала лепшую хустку.
I вось, нарэшце, з’яўляюцца сваты. У в. Таль Любанскага раёна гэта адбыва-лася наступным чынам. Сваты ўваходзяць са словамі
— Добры вечар у хату!
Добры вечар да хаты!
Дай вам Бог, каб жылі багата:
I на хлеб, і на грошы, I на дзеці харошы!
Сваты называюцца далей падарожнымі, што заблудзілі ў дарозе:
— Мы — людзі з далёкага краю, дарогаю прытаміліся. Ці не пусціце, людзі добрыя, ноч пераначаваць?
Іх запрашаюць у хату. Пачынаецца размова, у якой сваты паведамляюць аб мэце свайго прыходу:
— Мы чулі, што ў вас цялушачка ёсць. Ці не прадасце яе нам?
— He, цялушкі ў нас няма,— адказвае бацька дзяўчыны.
— Людзі добрыя, нам не цялушка патрэбна. Мы чулі многа добрага аб вашай дачушцы: што яна і прыгожая, і гаспадыня дбайная, і да работы спраўная ды спорая. А ў нас ёсць галубок да пары вашай галубцы: і прыгожы, і гаваркі, і ў полі работнік — пашукаць такога! Дык ці не спараваць нам нашых галубкоў, каб яны разам жылі, дзетак расцілі ды й на нас не забываліся?
Наш хлеб — ваша вадзіца, Наш хлопец — ваша дзявіца.
164
Бацька хлопца вымае з торбы хлеб, які абавязкова бяруць з сабой, калі едуць да дзяўчыны, і аддае яго яе маці, якая пры гэтым прыгаворвае:
— Хлеб соль бяром, А вас піраваць завём!
I толькі тут у пакой, дзе адбываецца дзеянне, уваходзіць сама дзяўчына. Бацькі звяртаюцца да яе з пытаннем, ці згодная яна браць шлюб з гэтым хлопцам. Звычайна адказ быў станоўчы, нават калі дзяўчыне зусім і не падабаўся яе будучы муж. «Бацькі сказалі, я і пашла»,— расказваюць многія жанчыны, успамінаючы сваю маладосць і сваё вяселле. У такім выпадку (пры наяўнасці згоды бацькоў і самой маладой) амаль паўсюдна на Міншчыне выпівалася бутэль-ка гарэлкі, якую прывезлі з сабой сваты. Гэты значыла, што адбываліся з а п о і н ы (малыя запоіны, «малыя барышы», заручыны). За сталом бацькі дамаўляліся наконт вялікіх запоін («вялікага барышу»), якія адбываліся праз некаторы час пасля сватання.