Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
134
185. Божа мой, галоўка баліць...
Божа мой, галоўка баліць, He магу дзядульку ўлавіць.
— Дзевачкі, сястрыцы мае, Улавіце дзядульку мне.
Будзем мы Цярэшку жаніць, Будзем мы гарэлку піць.
Дзе тая барэлачка, Што стаіць гарэлачка?
У жытоўцы пад лаўкаю, Зарасла мураўкаю.
Будзем мы мураўку рыць, Будзем мы гарэлку піць.
Выйду я на гулку, гукну: — Прыляці, зязюлька, к акну.
Скажы, зязюлька, праўду, Дзе я дзядульку знайду?
— Пад гаем зеляненькім, 3 казачком маладзенькім.
186. Цярэжка-Цярэжухна...
Цярэжка-Цярэжухна, Я твая пацежухна!
Цярэжку бяда стала: 3 кім яго жана спала?
Яна спала пад ліпенькай 3 маладым Піліпенькам.
Яна спала пад яворам Ды з маладым Ягорам.
187. Цярэшка-Цярэшачка...
Цярэшка-Цярэшачка, Дзе ж мая пацежачка?
Цярэшку бяда стала: 3 кім мая жана спала?
135
А спала ці не спала, А ўсё й мне бяда стала.
Пайду я пад тын глядзець, Як мая мілка прадзець,
Тоненька-танюсенька, С пальчыкам раўнюсенька.
Пастаўлю кросны ў кутку, Міламу штаны вытку,
Ценькія, бяленькія Я свайму міленькаму.
Дзевачкі, бяда, бяда, Далі мне старога дзяда.
— He ўцякай, дзядулечка Я твая бабулечка.
А хоць я павалюся, За мілым паганюся.
Хоць я каленькі паб’ю, Але мілага злаўлю.
188. Цярэшка валочыцца...
Ця_рэш_ ка ва_ ло_ чыц_ ца — жа_ніц_ ца ня хо_ чыц_ ца.
Ў Ня_ Рэш_ кі бі_да ста_ла — з кім я_ го жа_ на спа_ ла?
Цярэшка валочыцца -Жаніцца ня хочыцца.
Ў Цярэшкі біда стала 3 кім яго жана спала?
А ў полі пад елкаю 3 маладою дзеўкаю.
А ў полі пад ліпаю
3 маладым Пі.ііііаю.
А мой жа Давыдзіла, Я цябе ня відзіла.
Пайду цялушку даіць, А Давыд за мной бяжыць.
Як пушчу даёначку
Давыду ў галёначку
А маё ты дзядулечка,
Я ж твая бабулячка.
А я у цёмным кутку Чанвёра штаноў натку.
Пятую кашулячку Я свайму дзядулячку.
136
* * *
189. Казалі, мой дзед нічога...
Казалі, мой дзед нічога, Жыта аруды поўны,
Насеіў пшаніцы многа. Коні з стрэхамі роў’ны.
Боты на нагах блішчаць, Кольцы на руках мігцяць.
190. На вакне ружа цвіцела...
На вакне ружа цвіцела, Далі мне дзеда, каго я хацела.
Як пайду я ў лавачку, Набяру паркалечку.
Хоць ён росту меньшага, Гонару важнейшага.
Пашыю кашулечку Я свайму дзядулечку.
191. Пайду я ў садочак...
Пайду я ў садочак, Сарву васілёчак.
Васілёчак сіненькі, Мой дзедзька красівенькі.
Васілёк за ўсё сіней, Мой дзедзька за ўсіх красівей.
192. Дзядульку заву, заву...
Дзядульку заву, заву, Здалёк пазнаю, пазнаю.
А то ж мой дзядулечка, А я твая бабулечка.
Тонкая, высокая, Белая, румяная.
Белая, румяная, Прыгожая, удалая
193. Як пайду на ток, на ток...
Пір^^^в
Як па_й/і/^у на ток, на ток, там зна_ йду ку_ рэ_й/е/ к^ток.
10. Зак. 979.
137
Як пайду на ток, на ток, Там знайду курэй куток.
Петушка ніводнага, Дзядульку асобнага.
А мой ты дзядулячка, Я ж твая бабулячка!
194. Цярэшка-Цярэшанька...
Цярэшка-Цярэшанька, Малы мой пацешанька!
He ўцякай, бабулечка, Бо я твой дзядулечка.
Ці я табе лапцеў не плёў?
Ці я табе абор не віў?
Лапцікі ліповыя, Аборкі шаўковыя.
Я куплю сукеначку, Прыбяру, як дзевачку.
— He ўцякай, дзядулечка, Я ж твая бабулечка.
Пастаўлю кросны ў хатку, Я табе штаны вытку;
Ценькія, бяленькія Я свайму міленькаму.
Пашыю кашуліцу I пайдзём на вуліцу.
195. П'яна бабулька была...
П’яна бабулька была, Цераз рэчку брыла.
Суседка паглядзела: Мая купка парудзела.
На кладачку ступіла, Купалачку памачыла.
— Псіца, суседка, псіца, Мая купка, як лісіца.
ПАЭЗІЯ РАД 3 I Н
Радзінны абрад і паэзія на Міншчыне — жывая з’ява, якая захавалася да нашых часоў у мностве рзгіянальных варыянтаў. Вось як запісалі абрад сту-дэнты Белдзяржуніверсітэта ад Л. К. Туравай з в. Залужжа Старадарожскага раёна.
Пасля хрышчэння ў царкве дзіця прыносяць дадому, склікаюць гасцей. Пер-шай залрашаюць павівальную бабку. Тая прыходзіць з падарункамі, купае дзіця, спавівае яго ў пялёнкі, якія прыносіць з дому. За стол садзяць спачатку кума і куму, павівальную бабку, жонку кума, а потым ужо гасцей. Пасля першай чаркі павівальная бабка падае на стол буракі — ежу, прыгатаваную з мяса, каўбас, буракоў, вострых прыпраў. Госці робяць выгляд, што ежа ім не даспадобы,
138
«ганяць» бабку за тое, што буракі перасаліла, крычаць «нясмачна». Але потым, бьшнам супакоіўшыся, прымаюцца за страву.
Пасля буракоў бабка падае на стол гаршчок кашы. Госці купляюць порцыю «кашы» за грошы. Больш за астатніх павінен даць кум. Заплаціўшы, той раз-бівае гаршчок на стале. Госці навыперадкі хапаюць кашу і крычаць: адны — «Горка», другія — «Салодка!».
На другі дзень застолле павінна зрабіць павівальная бабка. Калі яна адмаў-ляецца весці гасцей у сваю хату — яе садзяць у ночвы або на барану і водзяць са смехам па двары. Бабка можа наладжваць гасціны і ў доме парадзіхі. У гэты ж дзень была звычка хадзіць у госці да кума і кумы.
За бабку часцей бяруць каго-небудзь з родных (цётку, сястру, маці). Яна сама выбірае куму і кума. На хрэсьбіны госці ідуць з падарункамі, каб малому добра і багата жылося. На святы бабка, кум і. кума прыходзяць да хроснага з пачастункамі і падарункамі. Яны жаданыя госці ў хаце. Іх віншуюць, частуюць.
У адрозненне ад іншых абрадаў, фон, які абрамляў хрэсьбінную ўрачыстасць на Міншчыне, быў больш сціплы. Тут выявіліся дзве важныя акалічнасці — больш ранні ў параўнанні з іншымі песеннымі цыкламі працэс аддзялення ра-дзінных песень ад непасрэдных абрадавых дзеянняў і працэс адасаблення сям’і пад уплывам гістарычных умоў у вёсцы, якія прывялі ў пачатку XIX ст. да драб-нення сямейных укладаў. Сваю ролю адыграла і тая акалічнасць, што нара-джэнне дзіцяці — падзея сямейная (у той час як вяселле — свята для многіх, часта — для ўсёй вёскі), а таму ўдзельнікі хрэсьбін — самыя родныя і блізкія сям’і віноўнікаў урачыстасці: бацька з маці, сястра з братам, кум з кумой, ба-булечка-павітулечка, суседзі. У вясёлых жартоўных песнях з кпінамі, намёкам выразна прасочваюцца адносіны паміж сваякамі і гаспадарамі дома. Гучаў у гэтых песнях і іншы матыў, які прымушаў гаспадароў і гасцей падумаць аб долі, што чакае дзіця ў жыцці. Працяг жыцця на зямлі, папаўненне роду людскога справядліва звязвалі з дастаткам у хаце: «Дзядулька пшанічку сее, Бабулька ў ваконца паглядае. Каб даў Бог пшанічка радзіла, Тады б я хоць бабкай ха-дзіла».
Самыя цёплыя, ласкавыя словы ў песнях адрасуюцца парадзісе (парадзі-начцы). Яна і разумная, і хлебасольная, і спагадлівая: «А хто к ёй прыхінецца, Той розуму набярэцца, Піва і віна нап’ецца». Апісанне месца, дзе ляжыць па-радзіха з малым, дае ўяўленне аб дабрабыце сям'і, настроі радні і гасцей. Упамінанне аб новай святліцы, дыванах, якімі да самай падлогі завешаны сцены пакоя, пераконвае нас у тым, што ў сям’і пануе дастатак. Таму і радасці многа за сталом, як многа віна і мёду.
Поўныя падзякі за чулыя адносіны да сябе, словы маладой маці, звернутыя да гасцей: «Самыя дарагія першыя госцікі — бацька з маці, Другія госцікі — брат-ка з сястрой, А трэція госцікі — кум з кумой. Дзед і баба — уся парада, Кум з кумою — на гулянне, Брат з сястрою — на сядзенне».
У песенных сюжэтах пра бацькоў захаваны вобраз беларуса: працавітага, нешматслоўнага, скупога на ласку, але для сяброў, блізкіх гатовага аддаць апош-ні кавалак хлеба са свайго стала. У хрэсьбінных песнях ён услаўляецца за тое, што госцейкі справіў, бабулю, кума з кумой за стол паклікаў, віна-мёду не пашкадаваў. Гаспадар звычайна параўноўваецца ў хрэсьбінных песнях з кавалём, які «Малаточкам не стукаў, У ручкі не хукаў, Лучынкі не паліў, Сямейкі не будзіў і сыночка сабе нажыў». У многіх песнях раскрываюцца розныя грані характару гаспадара. Малоціць жыта — значыць, гаспадарлівы, працавіты; водзіць пад ру-ку цяжарную жонку — клапатлівы; гаруе, убіваецца па жонцы, якая памерла нры родах, — любячы, верны. „
Захаваўся ў хрэсьбінных песнях Міншчыны і матыў даўніх часоў, калі на-раджэнне дачкі ў сям’і лічылася падзеяй не радаснай, бо дзяўчына — гэта будучая служанка для чужых людзей, якой да таго ж бацькам трэба рыхтаваць пасаг. Гаспадар цікавіцца ў бабкі-павітухі, каго нарадзіла жонка: «Калі сына, я мёду дабуду, Калі дачушку, я і так абыдуся». У запісах больш позніх гадоў з’яўляецца новы матыў гэтай тэмы. Калі раней гаспадар чакаў абавязкова сына, то зараз ён просіць жонку падарыць яму дачку: «Ой, дзякуй за сыночка, за яснага сакалочка. Нарадзі яшчэ й дачушку, ясную сакалушку».
Велічальная песня часта называла гаспадара па імені — Лёнечка, Ванечка, Колечка, укладваючы ў гэтыя словы сэнс асаблівай блізкасці, павагі гасцей.
Цэнтральнай фігурай на радзінах на Міншчыне з’яўляецца бабка. Ей пры-значаліся самае ганаровае месца ў чырвоным куце, самы салодкі пірог, мёд, ласкавыя словы. I на гэта былі свае падставы. Для маладой жанчыны прыгоннага часу, якая трапіла ў чужы край, чужую сям’ю, не абысціся было без спагадлі-вага слова жанчыны, якая многа пабачыла на сваім вяку. Яна часта замяняла маладой жанчыне і маці, і сястру, і сяброўку, была адначасова і лекарам, і сядзелкай, і нянькай. Таму ў час сямейных урачыстасцей бабуля — госць най-першы. «Сядзіць бабуля на куце, Як галубка ў гняздзе», — спявалася ў многіх песнях. Пра ўсведамленне асобнай ролі бабулі на хрэсьбінах сведчыць дыялог кума і бабулі-павітухі. На пытанне, чаму бабка заняла самае ганаровае месца, тая адказвае: «Я за гэты куток Адразала пупок». Найпершы клопат парадзіхі — не ўгнявіць сваю бабульку. Падносячы падарункі, маладая жанчына спявала: «Выбачай, бабка, выбачай, любка, Можа я не ўгадзіла. Кроіла падарак пры лучынцы, Можа ўкараціла». I ўжо, вядома, хто-хто,'а бабулька не павінна дабірацца дадому пешкі: «Да запала дарожка сняжком, Да не пойдзе наша бабу-ля пяшком». Для яе паслуг радзінныя песні абяцалі дванаццаць валоў, варанога каня, дванаццаць ваўкоў ці сабак.
Значнае месца ў радзіннай паэзіі адводзіцца куму і куме. Роля іх у хрэсьбін-ных урачыстасцях вядомая — яны прысутнічалі пры хрышчэнні малога, былі яго хроснымі бацькамі. Таму і садзілі іх на самым ганаровым месцы — побач з бабуляй і гаспадарамі на покуце. I велічальныя песні ім спявалі, як і бабулі. Праўда, як правіла, адрасаваліся кумам не спецыяльныя песні, а асобныя звароты ў тэксце, прысвечаныя ў першую чаргу гаспадарам або бабулі.