• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    I бабка, і кум з кумой прыйшлі «...не піці-есці, А з людзьмі пасядзеці, Унучка, хрышчэйніка паглядзеці». У разгорнутай дзеі хрэсьбінных урачыстасцей пік веся-лосці прыпадае на песні пра кумоў — жартоўныя, кплівыя, падчас з эратычным падтэкстам. Кума пытае кума, чаму ён піва не наварыў, маўляў, ці не гультай ты, калі не сабраў добры ўраджай ячменю? У адказ кум спяваў: «Урадзіў ячмень, не ўрадзіла пшонка. He пазволіла піўца зрабіці маладая жонка». У гарэзлівай форме расказваецца ў песнях аб заляцанні кума да кумы, аб пірагу з хвастом, якім кума пачаставала кума.
    Міншчына аказалася надзіва багатай не толькі на велічальныя, але і на застольныя песні. Як правіла, галоўнае прызначэнне іх — паказаць гасціннасць гаспадароў, выказаць падзяку гасцям, якія прыйшлі павіншаваць маладых баць-коў з нараджэннем дзіцяці. У адрозненне ад іншых застольных беларускіх пе-сень, застольныя хрэсьбінныя ўказваюць на прычыну свята. Указанне гэта можа заключацца ў назве песні — «Ксціны», у зачыне — «Мы ўчора з вячора на хрэсці-нах былі», у пераліку гасцей — «Дзед, баба, кум з кумою».
    Галоўнай дзеючай асобай многіх гэтых песень з’яўляецца маладая гаспадыня
    140
    дома. Яна запрашае гасцей паспрабаваць хлеба-солі, віна, просіць радню і блізкіх не спяшацца дадому, а заначаваць у яе.
    У асобных песнях весялосць застолля не можа заглушыць болю, слёз жан-чыны, якая ў свой час была поўнасцю бяспраўнай, часта цярпела здзекі мужа і яго бацькоў. У песні «Ой, да была я на рыначку» гаворыцца: «Ой, будзе ж мяне да мой муж біць, Нема каму да бараніць. Ох, у мене ж е свекроўка дома, Яна ж мене ня дбароніць...»
    Хрэсьбінныя песні, як і сама ўрачыстасць, закліканы былі хаця на некалькі гадзін адарваць чалавека ад яго паўсядзённых клопатаў пра хлеб надзённы, за-быць пра свой гаротны лёс, з замілаваннем паглядзець на сваіх дзяцей, родных, блізкіх, пагутарыць за чаркай віна, пажартаваць, паспяваць. У параўнанні з хрэсьбіннымі велічальнымі застольныя песні больш сацыяльна і псіхалагічна за-востраныя. У іх паўней раскрыты сюжэт, ідэя твора. Як правіла, усе гэтыя песні маюць назву, чаго не скажаш пра песні велічальныя. Аднак у хрэсьбінных велічальных і застольных песень шмат агульнага. Яны выконваюцца ў адзін і той жа час, дапаўняюць адна другую, суправаджаюць хрэсьбіны.
    Да дзякуй Богу да за дар Божы, Што ў гэтум даму гаспадар гожы.
    Што ў гэтум даму гаспадар гожы, Гаспадынячка, як маліначка.
    Гаспадар гожы — наварыў піва, Наварыў піва і гарэлачкі.
    Наварыў піва і гарэлачкі — Паіць жа гасцей да й суседачак.
    141
    197. Паздароў, Божа, каваля...
    Паздароў, Божа, каваля**, Што скаваў нам кавалянё! Яно ў ручкі ня хукня I ножкамі ня стукня.
    Чабоцікаў не знасіў, Паціхусеньку папрасіў I бяседачку нам зрабіў.
    ** Апошняе слова кожнага радка спяваецца тройчы.
    Ой, устань, устань, парадзішачка, 3-за белыя прасціны!**
    Паглядзі сама, парадзішачка, Ці ўся твая радзінка.
    Ці ёсць браціткі, ці ёсць сястрыцы, Ці ёсць татка з мамкай.
    Ой, ёсць браціткі. ой, ёсць сястрыцы Есць мая родна й' мамка.
    Есць з кім піць-гуляць, Есйь з кім пагукаць.
    Есць з кім пагукаць -
    Горачка й расказаць.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    142
    199. Па двару куніца пахадзіла...
    Па двару куніца пахадзіла**, Яна свайго саболю пабудзіла: — Ай, устань, саболю, абагніся, Нас з табой суседзі ўжо асудзілі, А што мы з табой негадзяі. Паедзем з табою на рыначак, А купім мы птушку-йічабятушку, Будзіць нас з табою яна пабуджаці, - Будзем мы з табою раненька ўставайі.
    ** Кожны радок Ваўтараецца.
    200. Наша бабулька-малімонка...
    Наша бабулька-малімонка**, He п’ець гарэлкі, кажыць «горка». А ёй унучка падгадзіла — Мёдам гарэлку прасаладзіла.
    **Кожны радок паўтараецца.
    14.3
    201. Прывязіця, запражыця каня варанога...
    Прывязіця, запражыця каня варанога**, Пасадзіце, адвязіце кума маладога, Бо ён ў нас усю гарэлачку пап’ець, А спітачкі а з ярачкі з сабой забярэць. А прывядзіце, запражыце кабылку сляпую, Пагадзіце, адвязіце бабульку старую.
    ** Другая палова радка паўтараецца.
    202. Запрагайця да дванаццаць сабак...
    Запрагайця да дванаццаць сабак, Атвязіця да бабульку ў кабак.
    Наша бабка падвозкі любіць, Яна ж й нам гарэлачкі купя.
    Вой, купіць да й падсалодзіць, Нам, молодым, ды йна й угодзіць.
    Запрагайця да каня варанога Да вязіця кума маладога.
    Ен і сам падвозкі любя, Ен жа й нам гарэлачкі купя.
    Вой, купя да й падсалодзя, Ен жа нам вэльма й угодзя.
    144
    203.	Запражыця, запражыця...
    J)= 144
    Запражыця, запражыця Да дзвенаццаць валоў**.
    Наша кумка, наша галубка Да паязды любіць.
    Атвязіця, атвязіця Да бабульку дамоў.
    Наша бабулька, наша рабулька Да паязды любіць.
    Завязіця ў карчомачку Кварту гарэлкі купіць.
    Запражыця, запражыця Да дзвенаццаць валоў.
    Атвязіця, атвязіця
    Нашу кумку дамоў.
    Завязіця ў карчомачку Кварту гарэлкі купіць.
    Запражыця, запражыця Да дзвенаццаць валоў.
    Атвязіця, атвязіця
    Да кумочка дамоў.
    Наш кумочак, наш галубочак Да паязды любіць.
    Завязіця ў карчомачку Кварту гарэлкі купіць.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    145
    Тут жа, тут а радзіначкі жывуць**, Тут жа, тут а гарэлачку ды п’юць. Запала а дарожачка сняжком, Пойдзя дамоў наша бабулька пяшком.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    205. Бабка унучкі...
    J - 120
    два гу_ роч_	кі	яес_
    Бабка унучкі, бабка унучкі
    Два гурочкі несла**.
    — А на табе, ўнучка, а на табе, ўнучка, Два гурочкі мае.
    Каб не балелі, каб не балелі Жываточкі твае!
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    206. Цераз гару сцежачка лежала...
    146
    Цераз гару сцежачка лежала, Цераз гару чорная лежала.
    Да Колячка сцежачку вытаптаў, Да Колячка чорнаю вытаптаў.
    Э хто тую сцежачку вытаптаў', А хто тую чорнаю вытаптаў?
    Да Колячка сцежачку вытаптаў, Да Колячка чорнаю вытаптаў.
    А да свае бабулі ходзячы, А да свае любае ходзячы.
    А да свае кумачкі ходзячы, А да свае любае ходзячы.
    Хромавыя боцікі панасіў, Пакуль сваю кумачку упрасіў
    Цераз гару сцежачка лежала, Цераз гару чорная лежала.
    Хромавыя боцікі ізнасіў, Пакуль сваю бабулю упрасіў.
    Цераз гару сцежачка лежала, Цераз гару чорная лежала.
    Э хто тую сцежачку вытаптаў, А хто тую чорнаю вытаптаў?
    Э хто тую сцежачку вытаптаў, Да хто тую чорнаю вытаптаў?
    Да Колячка сцежачку вытаптаў Да Колячка чорнаю вытаптаў.
    А да свайго кумачка ходзячы, А да свайго любага ходзячы.
    Хромавыя боцікі панасіў, Пакуль свайго кумачка упрасіў.
    1	Другая, сёмая і дванаццатая строфы пачынаюцца дыялектызаваным пры-назоўнікам «Э» замест «А».
    207. Пяркуха, бабка, пяркуха...
    147
    Пяркуха,бабка, пяркуха, Таўчы;малоць — ня дужа, На падарачкі дасужа.
    Таўчы,малоць—нявестачку шле, Па падарачкі сама ідзе.
    208. Бабулячка-кузурачка...
    Умерана
    Ба_ 6У_ ля_ чка - ку_ зу_ ра_ чка, я мё
    Бабулячка-кузурачка, Я мёду хачу, я мёду хачу.
    Запей, запей, бабулячка, А я заплачу, а я заплачу.
    209. А ў полі ябланка зеляненька стаіць...
    А ў полі ябланка зеляненька стаіць**, Ва Іванькі бабуля цверазенька сядзіць. А ці ён чарачкі няпоўна наліваў?
    А ці ён бабулю нядобра запрашаў?
    ** Кожны радок паўтараецца.
    210. Сядзіць бабка на куце...
    148
    Сядзіць бабка на куце, Як галубка у гняздзе**.
    Я й далоў не зляту, Я ж дамоў не пайду.
    Я ж за гэты куток Адразала пупок.
    Сядзіць кумка на куце, Як галубка ў гняздзе.
    Я ж далоў не зляту, Я ж дамоў не пайду.
    Я ж за гэты куток Атрымала ласкуток.
    ** Кожная страфа паўтараецца.
    Бабуля, а таўчы, малоць — ня дужа**, Бабуля па намётачкі дасужа.
    Бабуля, а таўчы, малоць — «ёсць сям’я!» Бабуля па намётачкі — «я й сама!» Бабуля, а таўчы, малоць — кох-кох-кох!
    Бабуля па намётачкі — скок-скок-скок!
    ** Кожны радок паўтараецца.
    212. Чаго, бабка, чаго, любка...
    149
    Чаго, бабка, чаго, любка, Сёння надулася?**
    Ці твая? бабка, ці твая, любка, Намётка не ўдалася?
    Пасеем, бабка, пасеем, любка, Лянок ля крыніцы.
    ** Другі радок кожнай страфы п
    Запашом, бабка, запашом, любка, Лянок на курыцы,
    Будзем, бабка, будзем, любка, Лянок гадаваці.
    Будзем бабцы, будзем любцы Намётку гатаваці.
    ўтараецца.
    213. Ў нашага Віцечкі вінаград на дварэ...
    Ў нашага Віцечкі вінаград на дварэ**, Вінаград на дварэ, хрэсьбіны ў хаце. Пасадзіў ён бабусю ды на самым куце, Частуець, вяльмуець людзям, сам сабе, Дзінькуе бабуся не людзям, ды яму.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    214. Ой, запала, ой, запала...
    Ой, запала, ой, запала, Ой, дарожка сняжком**.
    Наша бабка, наша любка, Яна й ня ходзя пяшком.
    Запражом мы, запражом мы А дванаццаць каней.
    Павязем мы, павязем мы, Ой, бабусю ў карчму.
    Наша бабуся, наша любуся, Яна й паезды любя.
    Наша бабуся, наша любуся, Нам гарэлкі купя.
    150
    Ой, запала, ой, запала, Ой, дарожка сняжком.
    Наш кумочак, наш галубочак, Ен ня ходзя пяшком.
    Запражом мы запражом мы А дванаццаць каней.
    Павязем мы, павязем мы, Ай, кумочка ў карчму.
    Наш кумочак, наш галубочак, Ен й паезды любя.
    Hani кумочак, наш галубочак Нам гарэлкі купя.
    Ой, запала, ой, запала, Ой, дарожка сняжком.
    Наша кумка, наша любка, Яна й ня ходзя пяшком.
    Запражом мы запражом мы А дванаццаць каней.
    Павязем мы, павязем мы, Ой, кумусю ў карчму.
    Наша кумуся, наша любуся, Ой, паезды любя.
    Наша кумуся, наша любуся Нам гарэлкі купя.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    215. Кланілася кума куму...
    Кланілася кума куму
    Нізенька у ножкі:**
    —	Дзякуй табе, мой кумочак, Што прывёз з дарожкі.
    Кланілася кума куму, Нізенька у пяткі:
    —	Дзякуй, табе, мой кумочак Што прывёз да хаткі.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    216. Як кум куме рад...
    Як кум куме рад
    Да павёў куму ў сад:
    — Еш, кума, ягодкі, каторыя салодкі.
    Еш, кума, ягодкі, каторыя салодкі.
    Каторыя горкі, кідай залоўкі, Каторыя не, дык астаўляй мне.
    217. Кум да кумы заліцаўся...
    Кум да кумы заліцаўся, Канапельку сеяць сабіраўся:
    — Кумка мая, любка мая, Хто б табе мачыў, каб ні я? -
    Кум да кумы заліцаўся, Канапельку рваць сабіраўся:
    — Кумка мая, любка мая, Хто б табе рваў, каб ні я?
    152
    Кум да кумы заліцаўся, Канапельку мачыць сабіраўся:
    — Кумка мая, любка мая, Хто б табе мачыў, каб ні я?
    Кум да кумы заліцаўся, Канапельку таўчы сабіраўся:
    — Кумка мая, любка мая, Хто б табе тоўк, каб ні я?
    218. А дзе кум-верабей?
    А што ён ро_ біць?	"ры ля жыць.