Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
Да не доў мне Бог, He судзіў мне Бог, Да каго я хацела.
3 кім стаяла, Размаўляла, Падаруначкі брала.
А з каго кпіла Да смяялася — Сам-сама засталася
Ляцела сава з бора ў дуброву К саколу на размову:
Ч'і
— Скажы, саколю, скажы, сівенькі, Да дзе мне лепяй будзя?
Ці ў гэ.тым бары, ці ў гэтам бары, Ці ў зялёнай дубровя?
— Скажу, зязюля, скажу, шэрая, Дзе табе лепяй будзя.
У бары шышкі, паколеш ножкі, Ў дубровя лепяй будзя.
Ішла дзевачка з хаткі ў камору
Да мамкі на размову:
— Скажы, мамачка, скажы, родная, Да дзе мне лепяй будзя?
Ці ў мамачкі, ці ў родненькай, Ці ў свякроўкі лепяй будзя?
— Скажу, дачушка, скажу, родная, Што у мамкі лепяй будзя.
Я ў мамкі сяджу, косачкі чашу, Я ў яе работнічка.
К свякроўке хаджу, работкі раблю, Я ў яе нягоднічка.
138. Ой, ты, рыбачка-пераплывачка...
— Ой ты, рыбачка-пераплывачка, Пераплаў сіня мора!
Адгоніш лодку па жоўтым пяску
I зловіш шчуку-рыбку.
— Ой ці рыбачка, ці ня рыбачка, Да ня быць жа мне ў моры.
— Ой ты, дзевачка маладзенькая, He была ты ў горы.
Як застанесся ты ў свякроўкі, Там цябё гора споймя:
Цябе, моладу, пашлюць па ваду, А самы вячэраці.
Горы высокі, воды далёкі, Сцежка незнакомая.
Прынесла ваду на сваю бяду — Каждаму піць падаці.
Падай старому, падай малому, Міламу маладому.
Стары ная’ецца, малы надзьмецца Друг мілы надругнецца.
100
Пайду ў каморку, скланю галоўку — Божа мой, есці хачу!
А ні свечачкі, ні агарачка, Немагчыма свяціці.
А ні брацяйкі, а ні сястрыцы, Нема з кім гаварыці.
Одвячэрала я хлеб сухама, Слёзкамы праганяла.
А я слёзкамы да праганяла, Сваю долю праклінала:
— Ой ці, доля, ты дзе ўтапілася?—
Я ў вадзе б памылася.
Ой ці, доля, ты а дзе згарэла?—
Я ж бы ручкі пагрэла.
139. А ўжо позненька, ды не раненька...1
А ўжо позненька, ды не раненька, Сонейка на захадзе.
Наша Ніначка, маладзенькая, У мамачкі на выходзя.
— А пі, мамачка, тую вадзіцу, А што я нанасіла.
Любі, мамачка, таго зяціка, А што я палюбіла.
1 Да напеву № 126.
— Ня буду я піць тую вадзіцу, А буду разліваці, Ня буду любіць таго зяціка, А буду разлучаці.
■— А не разлівай, мая мамачка, Бо цяжанька насіці,
А не разлучай мяне, мамачка, Бо цяжанька забыці.
101
— А чаго, ласёк, чаго,сівенькі, Ты к сялу прыбягаеш?
А ці ты, ласёк, ці ты сівенькі, Цяжкую зіму чуеш?
— А хоць цяжкую, хоць ня цяжкую, Ня будзець мне лецечка.
Лецечкам пайду, калінку прыгну, Ягадак насмакчуся,
А зімой найду, сасонку прыгну, Слёзкамі абальюся.
— Чаго, Манечка, чаго, малада, Рана зажурылася?
Ці ты, Манечка, ці ты, малада, Благую свякроў чуеш?
А хоць благую, хоць не благую, Ня будзець мне мамачкі.
Ад мамачкі йду, галоўку чашу, Песнямі запяюся.
К свякроўцы пайду, работку зраблю, Слёзкамі абальюся.
141. Сячыце лясы, масціце масты...1
Сячыце лясы, масціце масты — Мамачка ў госці едзець.
102
— He едзь, мамачка, не едзь, родная, На маё падвор’е.
Да ўсе людзі добранька жывуць, А маё бяздолле.
Hi хацела, мая мамачка, Каб мне добрынька жыці.
А ты хацела, мая мамачка, Мяне з хаты збыці.
Hi хацела, мая мамачка, Каб мне добра жылося,
Ты хацела, мая мамачка, Каб мне гора пілося.
1 Да напеву № 125.
142. Пад лесам-ляском...
ўсю во_ сень шу_ ма_ ва_ ла.
Пад лесам-ляском Бярозка з лістком Ўсю восень шумавала.
- Бярозка мая, Белая мая, Як жа мы расстанёмся?
— Ня бось, лісцятко, Ня бось, жоўтая, Лёгкая расставання.
Ветрык павея, Лісток ападзе, Голлятко стаяць будзя.
Галячка з мамкай, Галячка з мамкай Ўсю ночку бедавала:
- Мамачка мая, Родная мая, Як жа мы расстанёмся?
Ня бось, дачушка,
Ня бось, родная, Лёгкая расставання.
Сваты прыедуць, Цябе забяруць, А я адна астануся.
103
роз_
143. Вот там пад ляском бярозка з лістком...
Вот там пад ляском бярозка з лістком Усю восень шумела.
Ветрык павеё, лісток ападзе, Бярозка стаяць будзя.
Дачка з мамачкай, дачка з мамачкай, Расставаціся будзя.
Ўзяла мядніцу, пашла ў святліцу, Беленька ўмылася.
Вышла з святліцы, вышла з беленькай, Мамачцы скланілася:
— Дзякуй, мамачка, дзякуй, родная, За тваё гадавання!
Да ні я піла, да ні я ела, Хораша не схадзіла.
Шыла сукенку з чыстага шолку,— Я ж яе не знасіла,
Толькі адзін раз красавалася, Як з мілым вянчалася.
104
Прыехала дамоў, скінула далоў, Сільненька заплакала.
Стаяць дзевачкі, дзяржаць кветачкі,— Яны мяне не прымаюць.
144. Ой, заржы, заржы, конік вараны...
Ой, заржы, заржы, конік вараны, Па полю гарцуючы.
Ой, зачуй, зачуй, мая мілая, Вячэру гатую^ы.
Яна й зачула, цяжка ўздыхнула, Сільненька заплакала:
— А каб я была шэрай зязюляй Да ўмела кукаваці.
Паляцела б я па белым свеця
Да мілага шукаці.
Прыляту — паду ў вішнёвым саду Да буду кукаваці.
Вышла удава з новага двара
Да стала вупрашаці:
— Пакінь, зязюля, пакінь, шэрая, Жаласна кукаваці!
— Ой, не пакіну, пакуль загіну.
Мне так цяжанька жыці!
Пакінуў мілы дробныя дзеткі, Іх з некім гадаваці.
Сцялю пасцельку я бяленькаю — He з кім ночы начаваці.
Вару вячэрку я смачненькаю — He з кім мне вячэраці.
Пасцелька бела, сценачка нема — Нема з кім размаўляці.
8. Зак. 979.
105
145. Чэрвоная калінушка...
Чэрвоная калінушка** Над вадою сцелілася.
А я, млода, журылася, Што й ад роду адбілася.
Ох, ад роду, ад радочку, Трудна сэрцу, жываточку.
Яшчэ трудней галовачцы, Што на чужэй староначцы.
Ох ты, татка, не журбуйся, Мне пасагу не гатуйся.
Ох ты, мамка, не журбуйся, Мне вяночка не гатуйся.
Я страціла свой вяночак Ііраз свой дурны разумочак.
Пад белаю бярозаю, He п’яная, цвярозая.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
146. Ой, кракала да шэрая вутка...
106
Ой, кракала да шэрая вутка, Ой, што ў яе да вуценят многа.
Як павяла па дуброве,— He прывяла да й ніводнага.
Ой, плакала да старая матка, Да што ў яе да й дзяцей многа.
Да пажаніла, да па’ддавала.
Да нема ж пры ёй ніводнага.
Ой, есць каму піці-есці, Да нема ж каму парадачку весці.
Ой,есць каму да напіціся, Да нема ж каму пажурыціся.
107
Ой, пайду я на талоку, На талоцэ да й усе хлопцы**.
3 мяне хлопчыкі смяюцца, Што я ў тоўстай да й сарочачцы.
Пайду, пайду я дадому Ды найду я да й рубашачку.
Ды найду я рубашачку Ды тонкую да і доўгую.
Парадзіла мяне маці Паміж роду ды бяздольную
Пакуль мая матка жыва. To ўсё маё ды здароўейка.
Барані, Божа, матка памрэ, To ўсё маё нешчасцейка.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
148. Паляцелі
Паляцелі журавелькі Да у сыр бор пажывіціся**.
Да й паехаў мой брацейко На Ўкраінку й ажаніціся.
Прыляцелі журавелькі 3 сыра бора, пажывіўшыся.
журавелькі...
Да й прыехоў мой брацейко 3 Украінкі, й ажаніўшыся.
А сам жа ён харошэнькі, Жонка ж яго харашэйшая.
А сам жэ ён, як месечык, Жонка ж яго да як сонейко
КАЛЯДKI I ШЧАДРОЎКІ
Як і ўсюды на Беларусі, каляды на Міншчыне пачынаюцца па юліянскаму календару 6 студзеня (24 снежня па ст. ст.) святкаваннем поснай куцці, пра-цягваюцца шчадрухай, або багатай куццёй, напярэдадні Новага года (13 сту-дзеня) і заканчваюцца 21 студзеня. Дзе-нідзе яны і зараз захоўваюць рэшткі старажытнага карнавалу, у межах якога выконваліся аграрна-магічныя песні. Паводле думкі нашых продкаў, гэтыя творы павінны былі спрыяць ураджаю і дабрабыту.
Дух карнавалу патрабуе ад чалавека адпаведных дзеянняў і адпаведнага паэтычнага афармлення свята. 3 дапамогаю пераапранання змяняецца вонкавы выгляд каляднікаў, добрых вестуноў заможнага жыцця. У межах святочнага каляднага абходу двароў разам ходзяць людзі-каляднікі, жывёлы («каза», «ка-была», «мядзведзь»), птушкі («жораў»). Калі меркаваць па песнях, у час каляда-вання змяняюцца каардынаты такой катэгорыі, як прастора-час: кожны раз цэнтрам сусвету становіцца тая сялянская хата, да якой прыйшлі каляднікі. Сюды ідуць калядаваць месяц з зоркамі, завітваюць у госці да гаспадара сонейка, месячык, дожджык, боскія памочнікі...
Сустракае каляднікаў не звычайная сялянская сям’я, а высакародная ня-бесная, бо гаспадар — гэта сам ясны месячык, гаспадыня — сонейка, іх дзеткі — 108
«Пайшла Каляда, калядуючы». Фота Я. Казюлі
дробныя зорачкі. На вялікую куццю гаспадары чакаюць святых дзядоў, а падчас багатай куцці клічуць на гасціну мароз.
Будучыня ў калядках натуральна спалучаецца з цяперашнім часам: на каляды гаспадар едзе ў поле сеяць «жыта-пшаніцу, усяку пашніцу», «із каласка — жменька, із снапка — мерка». Кожны бедны селянін малюецца як самы шаноўны і багаты чалавек на вёсцы: «На ім світа шоўкам шыта, А сабалямі абло-жана>.
Агульныя калядкі досыць красамоўна паказваюць свята як адраджэнне ней-кага міфалагічнага першапачатку. Яго сутнасцю і адзнакай з’яўляецца вобраз Каляды. Яна набліжаецца да той мяжы прасторы-часу, адкуль пачынаюцца змены ў навакольным свеце, едзе «пасярод двара ў новым вазочку», садзіцца ў хаце на куце. Гэтыя паэтычныя дэталі зусім невыпадковыя. У рэальным жыцці каляды звязаны з пачаткам новага астранамічнага года, з паваротам зімовага сонца «на лета».
Усебакова малююцца ў калядных песнях вобразы гаспадароў. Але калі паўднёва-ўсходнія калядкі акцэнтуюць увагу на іх багацці, то паўднёвыя і паў-ночныя — на чалавечых якасцях. Касмічны маштаб асобы гаспадара апасродка-вана падаецца праз апісанне яго каня: ён «капытцам грамы выбівае, А хвосці-кам золата ўмятае», пералік святых памочнікаў. Ілля, напрыклад, клапоціцца, каб «у гэтага пана яшчэ й найлепей было, «Святая Прачыста па садочку ходзіць Ды раёчкі водзіць». Заўважым, на поўдні і ўсходзе Міншчыны су-стракаем больш старажытны вобраз «пчалінай маткі». Бог у калядках хутчэй выконвае ролю дабрадзея, чым памагатага ў палявых работах. Гаспадар адра-
109
зу атрымлівае ад Бога «з токам жыта», жонка — «шубу да долу», дочкі — «па вяночку руцьвяненькім», сыны «па коніку па вараненькім».
Шмат калядак прысвечана дзяўчыне і хлопцу. Сялянская дзяўчына звяртае на сябе ўвагу прыгажосцю, працавітасцю, набожнасцю. Параўнанні, узятыя для яе апісання са свету прыроды, асацыятыўна звязаны з цёплай гамай колера (макаўка, каліна), прыемным пахам (ружа), ззяннем (зорачка).
Тэма шлюбу распрацоўваецца і з дапамогаю міфалагічных матываў, гэта сведчыць на карысць магічнай накіраванасці калядных пажаданняў. Для выбару шлюбных «надобеек» дзяўчыне служыць залатая кара цудоўнага дрэва. Закаханы хлопец перамагае на балоце «змяю лютую» і едзе да цара на параду. Яго конь «мора пераскочыць, капытоў не змочыць», гэта конь волата. Відаць, толькі на Міншчыне сустракаецца вобраз зязюлі, якая абяцае хлопцу дапамагчы ў жаніць-бе, памасціць «масты сярэбраныя», паставіць «стаўбы ўсе залатыя» (на Гомель-шчыне — гэта адпаведна арол, на Брэстчыне — галубок, у запісах Я. Карскага. зробленых у Віленскай губерні,— сокал).