• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Свята Уздзвіжэння да с поля здзвіжыла. Святы Сіцыян да ляны пасцілаў, Святы Бугаслаў да буракі капаў.
    37
    Святы Пакрава да зямлю пакрылі, Зямліцу лістком да вадзіцу лядком. Святые Дзяды да замарозілі. Кузьма і Дзям’ян, да бярыце мяшкі, Бярыце мяшкі да ідзіце на ток Жыта малаціць, ў засекі насіць. Гаспадарочак, да слаўны паночак! Пакладзі кладку да пазаві ў хатку: Кварту гарэлкі да пірог бяленькі. К таму пірагу да міску тварагу. Пачынальнічку да чырвоны злоты, Чырвоны злоты да яму на боты. Во падхватнічкам да па дзесятачку, А механошу — мерку пшаніцы. Мерку пшаніцы да на верх суніцы. Во цяжка нясці — ня будзя клясці. Хоць паваліцца, так не ўдарыцца. Хрыстос васкрэс! Хрыстос васкрэс! Хрыстос васкрэс!
    * * *
    39.	Ой рана, рана да сонца іграла...
    Ой рана, рана да сонца іграла, Хрыстос васкрэс, сын Божы!* Да па той парэ да пава лятала. Ляцела пава да серабрыстая, Брасала пер’я да залацістая. А тудой ішла да млада дзевачка, Млада дзевачка, да млада Верачка. Усё то пер’я да пазбірала, Да пазбірала, ў пучок звязала, У пучок звязала, вяночык звіла. Вышла на улку да выхвалялася: — Ніхто майго венчыка да не сарвёт — Hi шура-бура, ні дробны дожджычак. Як узнялася да шура-бура, Сарвала венчык да пакаціла.
    Пашла Верачка да ўсё шукаючы, Ўсё шукаючы да ўсё гукаючы. Да налучыла да трох хлопчыкаў. — А вы, хлопчыкі да вы, малойчыкі, Ці ня відзелі да майго венчыка? Адзін тут кажа: «Я відзець-відзіў». Другі тут кажа: «Я ў ручках дзержаў». А трэцці кажа: «Я на галоўку клаў». — Дарую таму, да хто відзець-відзіў, Хто відзець-відзіў да шоўкавы платок.
    38
    Дарую таму, да хто ў ручках дзержаў, Хто ў ручках дзержаў, да залато кальцо. Дарую таму, хто на галоўку клаў, Хто на галоўку клаў — я сама буду.
    40.	Добры вечар, пане гаспадару...1
    Добры вечар, пані гаспадару, Вясна красна на ўвесь свет!* Ці спіш, ці ляжыш, ці на печы сядзіш? Адчыні вакенца, паглядзі ў гуменца, Паглядзі ў гуменца, што там дзеецца. Ў тваім гумні да й стол стаіць, За тым сталом сам Бог сядзіць, А ля Бога тры святыя, Шыкуюцца, рахуюцца, Катораму ўперад стаці.
    Уперад стала свято Юр’я, А за ім жа — святы Мікола, За Міколам — святы Ілля. Стала Юр’е іюле засяваці, Стаў Мікола скот напасаці, Стала Ілля жыта зажынаці, Пашла й хазяйка ў поле жыта жаці 3 залатым сярпочкам, з маленькім сыночкам. Дзе раз выжне, там жменькі кладзе, Дзе жменькі кладзе, там стаўкі ставя, Дзе стаўкі ставя, там копы ліча, Дзе копы ліча, там тарпы кладзя.
    Адна тарпа аржаная, А другая —■ ячменная, А трэццяя — пшанічная. А з аржанай — гарэлку гнаці, А з ячменнай — піва варыці, А з пшанічнай — пірог пячы. Гарэлку гнаці —дачку аддаваці, Піва варыці — сына жаніці: Пірог пячы ўсім на закуску.
    1	Да напеву № 21.
    41. Гаспадынька-бабка, павярніся крутка...
    Рухава
    39
    Гаспадынька-бабка, павярніся крутка, Вясна красна на ўвесь свет!* Масці кладку да й заві ў хатку. Скавародку ў печ, па яечкі ў клець, Кварту гарэлкі й сыр на талерку. Кілбасы у куточку вісяць на пруточку, Прыстаўляй драбіну, лезь па саланіну. Мы госцікі нібывалыя, Нібывалыя. нідакучныя, Мы вам часта ні дакучаім, У гадочку ночку.
    42. Гаспадынечка, як маліначка...
    Умерана, э рухам Q = 1OO
    Га_спа_ ды_ не^чка, як ма_лі_ на_чка, вя — сна кра_ на на ўвесь свет!
    Гаспадынечка, як маліначка, Вясна красна на ўвесь свет!* Ўстань раненька, ўмыйся беленька, Бяры ліхтарок, ідзі ў хлявок.
    А ў тваім хляўцы прыява стала, Прыява стала, заявілася:
    Дваццаць каровак ацялілася, А яшчэ дваццаць — назначылася. — Вы, дачушачкі, мае служачкі, Да й бярыця вы па даёначцы, Падаіце вы па каровачцы.
    40
    Валачэнікі валачыліся**, Хрыстос васкрэс на ўвесь свет! Па самы пояс замачыліся.
    А куды мы пойдзям, наша міла брацья? Пойдзям жа мы да вулачкаю К слаўнаму пану на падвор’яйка. Пад акошачка маляваная.
    Слаўны паня, палажы кладку. Сорак яек — сорам даці, Да пяці дзесяткаў можна пашукаці.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    44. А ты, Юр’я, Мікола...
    А ты, Юр’я, Мікола, Абыдзі жыта наўкола! Юр’я кажа: караніста. Мікола кажа: каласіста! Разгуляўся Юр’яў конь.
    Разбіў гарэх капытом.
    Ідзіце, дзевачкі, тушыце, Рэшытам ваду насіце.
    Як у рэшаце вада ёсць, Так у хлопчыкаў праўда ёсць.
    4. Зак. 979.
    41
    45. Раз'юраўся Юр’яў конь...
    J) = 132
    Раз»_ю_ раў_ся Юр’_яў конь да ля_ цеў з га_ ры ды у дол.
    Раз’юраўся Юр’яў конь Да ляцеў з гары ды у дол.
    Ляцеў з гары ды у дол Да разбіў камень капытом.
    Як у камене зярнё ёсць, Так у хлопчыкаў праўда ёсць.
    46. Юрай, падай ключы!
    — Юрай, падай ключы!** — Матка, каторыя?
    — Сынку, земляныя. Зямлю адмыкаці, Расу выпускаці, Траву паліваці.
    * * *
    — Юрай ніжанатый, Стары барадаты, Чаму ня жэнісся?
    — Матка, дзевак нету, Толька_адна рожа, Й та ў гародзя Тынам абтынёна.
    Садам абсаджона, Вадой апушчона, Жытам абсеяна.
    Я тын паламаю, А сад парубаю, Ваду паспускаю, Жыта на хлеб сажну, Рожу к сабе вазьму.
    * * *
    Юрай, Божа пташка, Ляці аж на неба, Глядзі, што Бог робіць. Сам Бог сына жэніць, Усю радню спрасіў, Толька на Йллю забыў. Ілля задзівіла, Тры хмары спусціла: Адну лядавую, Друг\ • нежавую, Трэццю дажджавую.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    42
    47. Божа мой! О Юр’я, Юр'я, адамкні зямлю, Божа мой!
    Божа мой! О Юр’я, Юр’я, адамкні зямлю, Божа мой!** Адамкні зямлю, выпусці траву, Ніхай трава павіваіцца!
    ** Прыпеў «Божа мой!» абрамляе кожны радок.
    48. Калінушка... Калінушка-малінушка...
    43
    Калінушка... Калінушка-малінушка,
    Ружовенькі цвет,
    Харошая... Харошая кунпанія, Дзе мой мілы п’ець.
    Эй! Ен п’ець, ён п’ець, галубчык мой, За мной, младой, шлець.
    А я, млода... А я млода, младзюсенька, Замешкалася.
    За вуцямі.. За вуцямі, за гусямі,
    За лебядзямі,
    Эй, за дробнаю, за пташачкаю,
    За жураўкаю.
    Эй, а там, а там за рэчкаю
    Слабодка стаіць.
    Эх, а ў той.... А ў той жа слабодцы Новыя двары.
    Эй, а ў тых, а ў тых жа да дварах Чатыры кумы.
    Вы кумушкі... Вы кумушкі-галубушкі,
    Падружкі мае,
    Куміцеся... Куміцеся-любіцеся, Любіце і мяне.
    Як пойдзеце... Як пойдзеце ў вішнёвы сад, Ўспомніце і мяне.
    44
    Як будзеце... Як будзеце кветкі збіраць, Збярыце і мне.
    Як будзеце... Як будзеце вянкі звіваць, To звіця і мне.
    Як будзеце... Як будзеце ў Дунай пускаць, Пусціце і мой.
    Усе вянкі... Усе вянкі ў плавок пайшлі, А мой патануў.
    Усе мужы... Усе мужы з вайны прыйшлі, А мой не прыйпюў.
    Усе мужы... Усе мужы жанатыя, А мой халастой.
    Кумушкі да галубушкі, Падружкі мае!
    Куміцеся да любіцеся, Любіця і мяне.
    Як будзяця краскі рваці, To нарвіця вы мне.
    Яч будзяця да вянкі віці, Савейця ж(а) вы мне.
    Як будзяця да на воду пускаць, Пусціця ж вы мой.
    Усе вянкі паверх вады, А мой затануў.
    Усе дружкі з вайны прыйшлі, А мой загінуў.
    45
    50. Ой, баравая зеўзюлячка...
    Ой, баравая зеўзюлячка, He кукуй рано й у дуброве.
    He кукуй рано й у дуброве**, He будзі мене, й маладую.
    He будзі мене, й маладую, Ў мене, маладой, дзіця малое.
    У мене свекруха, не свая маці, He пакалыша майго дзіцяці.
    Хоць пакалыша часіначку, Пракліне маю радзіначку.
    Як пакалыша і трэццюю, Праклене й мене, старэйшую.
    ** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
    51. Ой, ябланка наша...
    46
    — Ой, ябланка наша**, Божа міл...(ы)!
    Даколь ты стаяла?
    — Ой, стаю я лета, Божа міл!..
    Стаю я другоя.
    На трэцяе лета
    Божа міл!..
    Гольям апушчуса.
    Гольям апушчуса, Божа міл!..
    Лістам абаўюса.
    — Вой, Ганначка наша, Божа міл!..
    Даколь ты гуляла?
    - Вой, гуляю лета, Божа міл!..
    Гуляю другоя.
    На трэцяе лета, Божа міл!..
    Коскамі пушчуса.
    Коскамі пушчуса, Божа міл!..
    Слёзкамі ’бальюса.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    «Гуканне вясны» ў Мінску. Фота Я. Казюлі.
    47
    * * *
    52. А на вясну красну...
    А на вясну красну**.	На таку малотам,
    Божа мілы!	Божа мілы!
    Радзі, Божа, жыта.	Ў млыне прымялістам.
    Радзі, Божа, жыта,	Ў млыне прымялістам.
    Божа мілы!	Божа мілы!
    Жыта і пшаніну!	Ў дзяжы падыходам.
    Жыта і пшаніцу,	Ў дзяжы падыходам,
    Божа мілы!	Божа мілы!
    Ўсякую пашніцу.	А ў печы прыпёкам.
    На полі капамі.	А ў печы прыпёкам,
    Божа мілы!	Божа мілы!
    На гумне скірдамі.	А на стале сыццю.
    На гумне скірдамі,	А на стале сыццю.
    Божа мілы!	Божа мілы!
    На таку малотам.	Із беленькім сырцам.
    53. Ой, ў агародзе ж на холадзе...
    48
    Ой, ў агародзе ж на холадзе	Да стаяў калодзесь вады повен,
    Да стаяў калодзесь вады повен. Пашла мая й маці ж воду браці.
    Вой, брала, брала ж не набрала, Вой, стала, слёзкамі далівала.
    54.	Пахілястае дуб'е...
    J = 108
    Адна
    Пахілястае дуб’е** Ды к гарам прылягае.
    Ды к гарам прылягае I з гарамі размаўляе.
    Вінаваты мой таточко, Што далеко заручона.
    Ен сам не бывае I пісем не прысылае
    Напішу пісёмко, Ой, чатыры лісточкі.
    Ой, чатыры лісточкі I пятого трошкі.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    55. Ляцелі галубкі сівенькі...
    49
    Ляцелі галубкі сівенькі, Шлі кавалеры маладзенькі.
    Шлі кавалеры гукаючы, Сабе паненак шукаючы.
    Хорошэ село— Вяліке Село': У іх вулачкі шырокіе.
    У іх вулачкі шырокіе, У іх дзевачкі харошые.
    Брыдкее село — Малое Село:
    У іх вулачкі вузенькіе.
    У іх вулачкі вузенькіе, У іх дзевачкі брыценькіе.
    «Вялікае Село» і «Малое Село» — тут зн. суседнія вёскі Вялікія і Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна.
    56. Ой, була тройца, не бувала...
    Ой, була тройца, не бувала,— Я й, маладая, не ўгадала.
    Я й, маладая, не ўгадала**, Вой, калі тройцу прагуляла.
    А ў каморачцы да акенечко, А там мне, маладой, ой, бедненечко
    А на вуліцы дымок, ой, да ідзе, Там мой міленькі танок вядзе.
    Ой, мяне мамке не пушчала, Ой, да ў каморку запірала.
    Там мой міленькі танок вядзе, А ў левай ручцы ён вянок нясе.
    ** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
    50
    57.	Зацвіла ў гародзе ружа...
    Зацвіла ў гародзе ружа, У нашым двары пані хароша, He пашкадуе нашаму кусту гроша. Проша, пані, нашай куст падарыці, А свой дом звесяліці.
    58.	Ой, тройца, тройца, прасвятая Багародзіца...
    Ой, тройца, тройца, прасвятая Багародзіца, Ды насеем жыта, ды няхай зародзіцца.
    Ой, мы былі да й у велькім лесе Ды ізвілі куста з шырокага клёну, Ды ізвілі куста з шырокага клёну. Ой, выйдзі ж, пане, ды з новага дому, Ой, выйдзі ж, пане, ды з новага дому Ды вынесі ж кусту да й хоць па залатому. Няхай наша жыта ды й у полі буяе, Ой, няхай куст наш ды й па свеце гуляе.
    59.	Прывяду русалачку да бору...