Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
Хурманочка маладога, Хурманочка...
Вараны конь із’ездзіцца, Вараны конь...
Хурманочак назад вернецца, Хурманочак...
Я ж молада, не вярнуся,
Я ж молада...
На чужыне астануся, На чужыне...
115. А я, млода, расту, расту...
He спяшаючыся Л 7А
А я, мло_ да, рас_ ту, рас_ ту,
83
А я млода, расту, расту**, Пайду замую за старасту.
А стараста багат, багат, Купіць сукно і кабат.
У кабаце жыта жаці, А ў сукенцы пагуляці.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
116. На зялёненькум месця...
Даволі працяжна J = 66
На зялёненькум месця** Казачэнька каня пасе.
— Вот дурны ж ты, казачэнька, Што ж я табе за ягадка?
Казачэнька каня пасе, Да й дзевачка воду нясе.
Да ці я ў леся расла, Да ці я ў садзіку цвіла?
— Ты, дзевачка, да ягадка, Напой каня варанога,
Напой каня варанога, Казачэньку маладога.
Парадзіла да мяне маці Да ў цясовай караваці.
Пірагамі карміла, Віном-мёдам паіла.
Ад пірагоў цела бела, А ад мёдзіку румяна.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
84
117. А ў леся на верася...
Стрымана J = 84
А ў леся на верася Малойчык каня пасе.
Што я твая за ягадка, Што твая за спелая?
Малойчык каня пасе, Дзевачка ваду нясе.
— Дзевачка-ягодачка, Да напой каня майго.
Каня майго варанога, Мяне, пана маладога.
Ці я ў тваім бары расла, Ці я ў тваём саду спела?
Расла я у татачкі, Красавалася ў мамачкі.
Што вішанька у садочку, Што пчолачка у мядочку.
118. Цераз гай зялёненькі...
Умерана
? =92
ля_ цеў конь /э/ ва_ ро_ нень. . . /кі/.
85
Цераз гай зялёненькі, Ой, ляцеў конь вараненькі.
А за ім у пагоня, Ой, хлопчык маладзенькі.
Хустачкай махаючы, Ой, на дзевачку міргаючы:
— Дзяўчына, й душа мая, Ой, пераймі й каня майго.
— Рада б я пераймаці, Да баюся тваёй маці.
119. Ў полі жыто палавее...
86
Ў полі жыто палавее, Гультаёва душа млее. За бор, сонца; за бор, А пала раса й на дол. Адна раса лядовая, Другая мядовая, Лядовая для свякроўкі,
Мядовая для матулькі.
Каб матулька спажывала Яна ж мяне гадавала.
А свякроўка ўдавілася,— Яна ж з мяне глумілася.
За бор, сонца, за бор, А мне пара дамоў, дамоў
120. А я жала, не ляжала...
А я жала, не ляжала**, Тры снапочкі нажала. Ня едзь, паня, па снапочкі,
Прывязі нам гарэлачкі. Гарэлачкі нам бутэлячку, А мы вянок на талерачку.
** Кожны радок паўтараецца.
Ай, ці поўна арэхава чаша?
Ай, ці поўна?
Ай, ці можна арэх раскусіці?
Ай, ці можна?
Ай, ці можна ядро паглядзеці?
Ай, ці можна?
Ай, ня можна арэх раскусіці, Ай, ня можна.
87
Ай, ці поўна гумно пакладзёна?
Ай, ці поўна?
Ай, ці можна ці ўвайсці, ці ўехаць?
Ай, ці можна?
Ай, ня можна ні ўвайсці, ні ўехаць, Ай, ня можна.
Толькі можна сокалу ўляцеці, Толькі можна.
Сокалу ўляцеці, зярно паглядзеці, Толькі можна.
Рада пірапёлка, рада**, Што лета даждала.
Рада гаспадынька, рада, Што ўсё жыта пажала. Сягоння ў нас вайна была, Усё поля зваявалі.
Усё поля зваявалі,
** Кожны радок паўтараецца.
Усё жыта пажалі.
Сягоння ў нас дажыначкі, Прынёс гаспадар гарэлачкі.
Гаспадынька-цяцерка, Ці гатова вячэрка?
Ці вялікі гаршчок кашы, Ці пад’ядуць жнейкі нашы?
123. Наша жыта ўжо паспела...
Умерана, з рухам J^= 1OO _______Адна_________Удва і’ l|p®^WiP^^^
На_ ша жы_ та ўжо па_ сге ла
88
^^^^^^^^^^
на_ ша жы_ та ужо па_ спе> . .
Наша жыта ўжо паспела**, Наша поля зазвінела.
Нашы жнейкі загудзелі, Іх сярпочкі заблішчэлі. Мы ўсё поля зваявалі 1 ў снапочкі пастаўлялі,
** Кожны радок паўтараецца.
Гаспадара прычакалі. Гаспадынька стол накрыла Сваіх жнеяк ажыдая. Мы ўсё поля зваявалі I дажыначкі згулялі.
124. Ой, зялён наш бор, зялён...
Ой, зялён наш бор, зялён Над усемі барамі!
Ой, хвалён наш гаспадар Над усемі гаспадамі!
На поля не выходзя —
На кані выязджая.
На кані выязджая, Сваіх жнеяк выпрашая:
— Пажнеця й, мае жнейкі
Прынясу вам гарэлкі!
Ой, гарэлачкі ў глячку, Прыкачу піва бочку!
89
ВОСЕНЬСКІЯ П ЕСНІ
Дастаткова рэдкія ў запісах апошніх гадоў восеньскія песні ўсё яшчэ фіксуюц-ца ў жывым бытаванні на Міншчыне, прычым іх сюжэтная разнастайнасць адпавядае лепшым узорам беларускай восеньскай песеннасці.
Празрыстая, нібы восеньскія далягляды, сюжэтыка гэтых песень уключае, як правіла, у якасці галоўнага элемента разгорнутую паралелістычную канст-рукцыю, дзе прыкметы восені і ранняга перадзімовага перыяду рассыпаны па радках першых яе частак. Параўн.: «Бярозка з лістком, белая з вяршком Усю восень гаварыла», «Вот там пад ляском бярозка з лістком Усю восень шумела. Ветрык павеё, лісток ападзе, бярозка стаяць будзя», «Чаго, зімачка маразлівая, так рана выпадаеш?», «Плыла вутачка з вуцянятамі за мора зіму-ваці».
Другая частка паралелістычнай формулы носіць падкрэслена сямейны ха-рактар. Гэта, натуральна, невыпадкова, таму што восень у традыцыйным жыц-цёвым календары — час вяселляў, пераходу дзяўчыны ў новую пару жыцця, у дом мужа. A urro ж там, у таямнічай будучыні?.. Вось гэта пяшчота надыхо-дзячай восені ў спалучэнні з сумам хуткага расстання дзяўчыны з родным домам і вызначае агульны мінорны настрой восеньскай песеннай лірыкі.
Зразумела, у гэтым кантэксце набываюць «восеньскі» сэнс такія сімвалы сямейных песень, як «удава», «зязюля» («Ой, заржы, заржы, конік вараны»), абавязковае ўпамінанне «свякроўкі», у якой нявестку «гора спаймае» («Ой ты, рыбачка-пераплывачка») і інш.
Семантыка пераходу прыроды ў новы стан у афарыстычнай форме выражана ў радку «Зімачка — не летачка» («Чаго, зімачка маразлівая») і звязана з надыхо-дам наступнага «ўстойлівага» перыяду традыцыйнай каляндарнай абраднасці — зімы.
125. Досіць каліне, досіць маліне...
90
Досіць каліне, досіць маліне Ў ціхім лузе стаяці.
Досіць каліну, досіць маліну Пташачкам аб’ядаці.
Hi так пташачкі, ні так пташачкі, Як пташчыны дзеці.
I ў бор лятуць, і з бору лятуць, А ўсё калінку клююць.
Hi так пташачкі, ні так пташачкі, Як пташчыны дзеці.
Цябе Анечка, цябе моладу Суседзі абгаворваюць.
Hi тонка прала, ні звонка ткала, Коратка парэзала.
Hi так суседзі, ні так суседзі, Як твае балынанячкі.
Для цябе сядзяць, пра цябе судзяць Аб твае падарачкі.
Hi тонка прала, ні звонка ткала, Коратка парэзала.
91
Ты калапенька, ты зялёная, Час прыйшоў цябе рваці.
Ой, аддаў мяне мой татачка На ўвесь час гараваці.
Гарую гадок, гарую другі, На трэці аглянуся.
А калі ж мне не палепшаець. To пайду й утаплюся.
— Ой, не тапіся, маё дзіцятка, Бо ты душу загубіш.
А было казаць, было гаварыць, Што яго не любіш.
127. Mae хмарачкі, мае цёмныя...
Mae хмарачкі, мае цёмныя, Разыдзіцеся, розна.
Рассварылася мая мамачка, Што гуляла позна.
— Ці ты сварыся, ці не сварыся, Мяне ты не навучыш.
Было навучаць, было разлучаць, Як я была маленькая.
А цяпер жа я засмуцоная, Няма майго міленькага.
92
Мінская майстрыца А. Лазарук. Фота Я. Казюлі.
93
128. Чаго зімачка маразлівая...
Чаго, зімачка маразлівая, Так рана выпадаеш?
Ды чаго, кося, ды чаго, сівы, Да зямлі прылягаеш?
Ды ці ты, кося, ды ці ты, сівы, Ліхую зіму чуеш?
— Чую, ня чую — добра ведаю: Зімачка — ня летачка.
Узімку вада, узімку іда —
Усё гэта выдыдзянная.
Чаго, Светачка, чаго, малада, Так сільнінька плачаш?
Ці ты, Светачка, ці ты, малада, Ліхую свякроў чуеш?
- Чую, ня чую — добра ведаю: Свякроўка — ні мамачка.
Улетку пайду, травіцу найду, Сам сабою напасуся.
У мамкі пайду, работку зраблю, Песіняк напяюся.
129. Плыла вутачка з вуцянятамі за мора зімуваці...
Плыла вутачка з вуцянятамі за мора зімуваці, А за нею ей селязень ды яе даганяці:
— Пастой, вутачка, пастой, шэрая, Мы з табой пашчабечым.
Пашла Манячка па новых сенях, хустачкай махаючы, А за ею яе Колячка, ды яе даганяючы:
— Пастой, Манячка, пастой, малада, Мы з табой пагаворым.
Я на рынку быў, я на рынку чуў
На сваю галовачку:
Чэпчык прадаюць, вянкі купляюць
На тваю галовачку.
130. А ў цёмным леся...
Скора, але спакойна J = 132
мя_ дзьведзь ры_ ка_ ець, мя_дзьведзь ры_ ка_ ець.
А ў цёмным леся** Мядзьведзь рыкаець. Мядзьведзь рыкаець, Дзевак пужаець. Рыкай, не рыкай — Я не баюся.
Толькі баюся
Асенняй ночкі. Асення ночка Разлуку даець. Разлучыць мяне I з дзевачкамі Да злучыць мяне 3 кабетачкамі.
** Кожны радок паўтараецца.
131. Ходзя галубка па галубятнічку...
Спакойна 0 = 72
95
Ходзя галубка па галубятнічку, Галубочак за ею.
— Пастой, галубка, пастой сізая, Пагаварым з табою.
Быў я ў леся, чуў я за лессем, Праз цябе сізэнькую, Ой, робяць клеці на твае дзеці, Хочуць іх палавіці.
— Ой, ніхай робяць, Я іх не баюся.
Разарву клеці, выпушчу дзеці, А сама ўплаў пушчуся.
Ходзіць дзевачка па каморцы, А малойчык за ею.
— Пастой, дзевачка, пастой малада, Пагаварымо з табою.
Быў я на рынку, чуў я навінку Праз цябе маладзенькую.
Венчык таргуе, чэпчык купляе Усе табе маладзенькай.
— Ніхай таргуе, ніхай купляе, Я яго не баюся.
Я венчык скіну, чэпчык адзену, Хустачкай ухінуся.
132. Зялёны дубок, зелянюсенькі...
Спакойна J = 72
Зялёны дубок, зелянюсенькі, Куды ты пахіліўся?
Малады малойчык, маладзюсенькі, Куды ты заманіўся?
У праву ручачку ўзяў нагаечку— Коніка паганяці,
Ў леву ручачку — белу хустачку — Слёзы выціраці.
96
133. Ой,сарву, сарву з ружы кветачку...
Ой.сарву, сарву з ружы кветачку
Да пушчу на вадзіцу:
— Ды плыві, плыві з розы кветачка Аж да новай крыніцы.
Ці ня прыдзя мая мамачка
Тую вадзіцу браці?
Мамачка прышла, вадзіцу брала, Кветачку прызнавала.
134. Журавы лятуць, палудзянь нясуць...
7. Зак. 979.
97
Журавы лятуць, палудзянь нясуць Будзем мы палуднаваць.
Журавы селі, палудзянь з’елі, Нет чэво палуднаваць.
Мамачка ідзе, палудзянь нясе, Будзем мы палуднаваць.
Мамачка села, палудзянь з’ела, Няма чаго палуднаваць.
Сястрыца ідзе, палудзянь нясе — Будзем мы палуднаваць.
Сястрыца села, палудзянь з’ела, Няма чаго палуднаваць.
135. Цераз мой двор зялёненькі...
Цераз мой двор зялёненькі Цяцерка ляцела, He аддаў мяне татулька, За каго хацела.
Я й хацела, я й жадала За пісара-пана, Ды аддаў мяне татулька За мужыка п’яна.
He захацеў мой татулька, Каб я панавала, Ды захацеў мой татулька. Каб я гаравала.
He захацеў мой татулька, Каб грошы лічыла, Ды захацеў мой татулька, Каб нуду карміла.
136. Да чыраз шыр бор...
j = 126
9«
Да чыраз шыр бор, Да чыраз шчыр двор Да цяцера ляцела.