Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
Зарасла травой-лебядою.
— Чаму, Сонячка, не аполеш?
Чаму дзевачак не папросіш?
— Нашы дзевачкі не да рутачкі.
Нашы дзевачкі ,да гарэлачкі.
Нашы дзевачкі травы ня рвуць.
Нашы дзевачкі гарэлку п’юць.
** Прыпеў «Каліна!» абрамляе кожны радок.
92. Вой, над ракою каліна...
71
Вой, над ракою каліна, Да пад калінаю дзяўчына.
Да тудэю ішоў старэнькі, Мыслі, не мыслі да дзеўкі.
Да русаю косу часала, Да белае лічыка вымывала.
Мыслі, не мыслі да дзеўкі — He твайго саду каліна.
Да не твайго саду каліна, Да не твайго стану дзяўчына.
93. А баравая цяцера...
— А баравая цяцера**, Чаго ты двору ляцела — Ці ў бору жыру ня мела? — А ў бору жыру даволі, Боляй ня будзіць ніколі.
— А маладая Анютка, Чаго ты замуж хацела — Ці ў таткі гульбаў ня мела? — А ў таткі гульбаў даволі, Боляй ня будзіць ніколі.
** Кожны радок паўтараецца.
ЖНІЎНЫЯ ПЕСН I
Жніўныя песні Міншчыны вылучаюцца вялікай разнастайнасцю паэтычных вобразаў, сюжэтна-тэматычных варыянтаў, бо ў вобласць уваходзяць часткі такіх буйных рэгіёнаў, як Паазер'е (поўнач Міншчыны), Панямонне (захад, паўднёвы захад), зона Беразіны (усход), Палессе (поўдзень). Сучасныя запісы жніўнага фальклору не менш адметныя па сваіх мастацкіх якасцях, чым запісы болып даўняга часу.
Каб карціна жніва Міншчыны была як мага больш поўнай, мы ўключылі ў зборнік як шырока распаўсюджаныя, так і менш вядомыя, арыгінальныя ўзоры
72
жніўных песень. Класікай беларускага фальклору з’яўляюцца, напрыклад, такія песні, як «А я ў полі жыта жала», «Да пайду я дарогаю», «Да ўжо сонца за бор, за бор», «А ўжо вечар вечарэя», дажынкавыя «Коціцца вянок з поля», «У нас сягоння дажыначкі», «У нас сягоння вайна была». Яны раўнамерна запісаны і на Міншчыне. Таму мы адабралі з іх тыя ўзоры, у якіх прыцягвае ўвагу арыгі-нальны паварот сюжэта («Ой, пайду дарогаю») альбо прыгажосць паэтычных словазлучэнняў (дажынкавая «Ой, зялён наш бор, зялён»), Асобную групу складаюць песні, прымеркаваныя да жніва напевам, а па зместу, здавалася б, далёкія ад класічнай жніўнай тэматыкі; ім уласцівы любоўна-жартоўныя, перад-шлюбныя матывы («Мамка мая чарэшанька», «А я, млода, расту, расту», «На зялёненькум месця», «А ў лесе на верася»). Такія песні існуюць пераважна на захадзе і поўдні Міншчыны.
Асноўныя вобразы жніўных песень—жнейка, сонца і месяц, поле і постаць, вячэрняя зара, а таксама вобразы пана, прыганятага. У песнях «А што ў полі бялеецца?», «Чорна мая смародачка», «Лугавая перапёлка» жняя апяваецца са-мымі пяшчотнымі словамі; у зачынах выкарыстаны народныя метафары, эпітэты дзеля ўзвышэння вобразу сялянкі-жняі.
Спачуванне жнеям выказана ў песнях «Згубіла зара ключы», «Чыя гэта пава-лока?». Роздум аб горкай долі альбо яе прадчуванне паказаны ў песнях «Ой, саколе мой, саколе», «Бедна мая галовачка» і інш. Есць сярод жніўных сірочыя, удоўі, сатырычна-жартоўныя песні пра жняю-гультайку, адносіны паміж нявестай-жняёй і свякроўкай, г. зн. усе адценні сямейна-бытавых адносін, псіхалагічнага стану жаночай душы.
Як і ў паэтыцы, у музычнай стылістыцы жніва Міншчыны, дзякуючы спалу-чэнню ў ёй рознарэгіянальных традыцый, назіраюцца разнастайныя з’явы. Гэта і розная ступень меладычнай распетасці тыповага жніўнага напеву, і звязаная з гэтым разнастайнасць мелодыка-страфічных форм напеваў, і розная ў кожнай мясцовай альбо індывідуальнай традыцыі вядзення жніўнага спеву арнаментацыя асноўнай меладычнай формулы. Класічны ўзор калектыўнага спеву з характэрнай для цэнтральных раёнаў Беларусі жорсткай фактурнай пабудовай — песня «Наша жыта ўжо паспела».
Жніўныя песні Міншчыны — багатая частка агульнабеларускай жніўнай спад-чыны, якая ўвабрала ў сябе ў рэгіянальных праяўленнях розныя гісторыка-стылявыя пласты народнага мастацкага мыслення.
94. Пара, маці, жыта жаці...
= 90
Па_ра, ма_ці, жы та жа ці, э, па_ ра, ма_ ці,
жы_та жа_ш, па_ ра сяр_ пы рас_клЙ7~” ”а- u^'
6. Зак. 979.
73
Пара, маці, жыта жаці**, Пара сярпы расыадаці.
Нема серпа залатога, Нема жанца маладога.
Быў бы сярпок залаценькі, Пры нім жанец маладзенькі!
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
* * *
95. А што ў поле бялеецца?
А што ў поле бялеецца?** Ці то лебедзь, ці лябёдушка?
Ці то лебедзь, ці лябёдушка?
Ці то молада малодушка?
* * *
96. Ой, саколе, мой саколе...
Ой, саколе, мой саколе**, Пераляці маё поле!
Да пакажы майму татку, Што работа не робіцца.
Што работа не робіцца, Сенажацце не косіцца.
— Да не гаруй, маё дзіця, Прышлю табе валоў пару.
Прышлю табе валоў пару, Валы прыдуць адзін да два.
Да й работа паробіцца, Сенажацце пакосіцца.
97. Чорна мая смародачка!
74
Чорна мая смародачка!** — О, шчэ ж ба я чарней была, Каб я ў лузе пастаяла, Чорнай веткай памахала.
** Кожны радок паўтараецца.
Красна мая ты дзевачка!
— Яшчэ ж бы я красней была, Каб я ў мамкі пагуляла, Русай касой памахала.
98. Лугавая перапёлка...
Лугавая перапёлка, Дзе ты зіму зімавала?
— Зімой была ў крыніцы, А лецейкам — у пшаніцы.
Маладая малодачка, Дзе ты зіму зімавала?
— Зімой была ў мамачкі, А лецейкам — у свякроўкі.
Добра было ў мамачкі, А йшчэ лепей у свякроўкі.
99. Паўднёвачкі ідуць, ідуць...
75
ny.Jv
хо. . . /чуць/.
Паўднёвачкі ідуць, ідуць**, Ужо палуднаваць хочуць. Вы гудзіця, не гудзіця — Палуднаваць не будзеця. Чэрвяніцы ложка мала —
Няродная мамка клала. Каб родная была жыва. Яна б болей налажыла, Палуднаваць павялела.
** Кожны радок паўтараецца.
100. Ой, пайду дарогаю...
Стрымана /*= 84
8 О_й/е/, па_йду да_ ро_га_ ю, ой,па_ йду і шы_ ро_ ка. . . /ю/.
8 Пу_шчу го_ла_с/ы/ ду_броУ_ка_ю, эй, не_ха_й/е/го_лас /э/ га_ ла_ су. . ,/е/.
Ой, пайду дарогаю, Ой, пайду і шырокаю.
Пушчу голас дуброўкаю, Эй, нехай голас галасу(е).
Нехай голас галасуе, Нехай мая мамка чуе.
Нехай чуе, пачувае, Па голасе пазнавае:
— Ці не мая дачушачка
Умная, разумная?
Дасталася да свякроўкі Hi уму, ні розуму.
101. Ах, дамоў, дамоў пара...
мне да_моу не хо_ ча. .
чац__ ца,
76
Ах, дамоў, дамоў пара**, Мне дамоў не хочацца.
Бо дома не мамачка, He скажа: «Дзіцятачка».
He скажа: «Змарылася», А скажа: «Злянілася».
** Кожны радок паўтараецца.
Да за бор, сонца, за дуброўку, Да за высокаю горку.
Да насушы нам явару, Нам явару многа трэба.
Будзім явар сеч-рубаці, Будзім касцёл будаваці.
Будзім касцёл будаваці, Двое дзяток там вянчаці
Малойчыка сам Бог радзіў, А дзевачку яму судзіў.
* * *
103. Пара, жнейкі, дамоў, пара...
Пара, жнейкі, дамоў, пара, Пагубляла ключы зара.
За ёй сонца ў пагон бегла: — Аддай, аддай ключы, зара.
77
Пара зямлю адмыкаці, Жнеяк дамоў адпраўляці.
Іх сярпочкі патупелі, Жнейкі есці захацелі.
Жнейкі жалі, нажаліся, Ручкі бралі, набраліся.
Жнейкі есці захацелі Да ім ручкі забалелі.
104. Сакатала соўнейка...
Сакатала соўнейка**, Да за лес заходзячы.
Плакала нявестачка, Да пад дом падходзячы.
Зажурыўся свёкарка, Што рана дамоў прышла.
Што рана дамоў прышла. He вячэраўшы знайшла.
— He журыся, свёкарка, Другі раз хітрэй буду.
Другі раз хітрэй буду, Да хаткі пазней прыду.
Да хаткі пазней прыду,
Павячэраўшы знайду.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
105. Згубіла зара ключы...
Згубіла зара ключы, Каля постаці йдучы.
За ёй месячык ішоў, Ен тыя ключыкі знайшоў.
— Месячык-брацетка, Аддай мне ключыкі!
Буду постаць замыкаці, Дамоў жнеяк адпраўляці.
106. Чыя гэта павалока, эй!
Чыя гэта павалока, эй! Яна доўга і шырока.
Каторая сярпок знойдзя, эй! Тая раней дамой пойдзя.
На ей жнейкі жыта жалі, эй! А сярпочкі пагублялі.
Каторай жа сярпа нету, эй! Тая будзя до поўсвету.
107. На лузя касец косіць...
На лузя касец косіць**. Ен прылёг ды галосіць: — Ці мая каса тупа, Ці мая жонка скупа.
Прынесла палуднявань: Хлеба скарыначку, Цыбулькі быліначку, А сольцы — драбіначку.
** Кожны радок паўтараецца.
79
108. Я ў бару жыта жала...
Я ў бару жыта жала**, Мне, маладой, бяда стала. Стала свякроў на тын глядзець: Ці скора нявестка жыта жнець? Звалілася свякроў з тыну
У вялікую крапіву. He жаль мне свякроўкі, А жаль мне крапіўкі. Крапіўка — яда мая, Свякроўка — журба мая.
** Кожны радок паўтараецца.
109. Я, молада, борам ішла...
Я, молада, борам ішла, Ой, пад паяском сярпок несла.
На руках дзіцятачка, Ой, спаткаў мяне мой татачка.
— Куды ідзеш, дачушачка, Ой, чыё нясеш дзіцятачка?
— Суседняя, мой татачка, Ой, суседняя, мой татачка.
— Маніш, маніш, дачушачка, Маніш, маніш, дачушачка,
Яно ў цябе радзілася, Яно ў цябе удалася.
Тваё лічка невялічка,
Ой, чырвоненька, як бруснічка.
80
Спакойна # = 80
110. Я сеіла руту-мяту...
Я сеіла руту-мяту: — Расці, мая рута-мята, Корыням глыбокая, А лісцям шырокая. Калі я дома буду, Я цябе паліваць буду. А калі замуж пайду, Я цябе з карня вырву.
3 карня вырву, пад плот кіну — Нехай цябе валы збадуць. Нехай цябе валы збадуць, Валы збадуць, бушуючы.
Нехай цябе коні стопчуць, Коні стопчуць, гарцуючы. Нехай цябе дзеўкі стопчуць, Дзеўкі стопчуць, танцуючы.
111. Й а на бару ягад многа... =120
Й а на бару ягад многа**, Там хадзіла сірот двое. Яны хадзілі й гаварылі:
— Набяром мы ягад многа Панясём іх на рыначак, Прададзім мы ягадачкі,
** Кожны радок паўтараецца.
81
Купім сабе татку з мамкай. Усе лаўкі няроўныя,—
А ўсе лаўкі абхадзілі, Татка з мамкай няродныя.
Татку й з мамкай не купілі.
112. Мамка мая, чарэшанька...
Мамка мая, чарэшанька, Гадуй мяне хорашанька.
Ад сыботы да сыботы He давай жа мне работы.
Я ў сыботу умыюся, У нядзельку прыбяруся.
Да пайду я да касцёла, Да стану я ля прыстола.
Стану Богу маліціся, Стануць людзі дзівіціся:
— Чыё гэта дзіцятачка Да хораша убрана?
Няхай людзі дзівуюцца, Чым сіроты красуюцца.
113. Да за лесам, лесам-борам...
82
Да за лесам, лесам-борам** Гаварыла дзеўка з Богам:
— Дай жа, Божа, мне мілога, Да й мілога шчасліваго!
I свякратку багатаго, Да і свякроўку рабочую.
Штоб я дзела не рабіла, Белa-хораinа хадзіла.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
114. Бедна мая галовачка...
Бедна мая галовачка, Бедна мая...
Што чужая староначка, Што чужая...
Ніхто мяне не жалея, Ніхто мяне...
Hi татачка, ні мамачка, Hi татачка...
Выпраўляюць мяне ўпрочкі, Выпраўляюць...
Да наўпроці цёмнай ночкі, Да наўпроці...
Даюць каня варанога, Даюць каня...