• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    — Нашто ж вы, дзеткі, капалі, Калі вы яго не зналі?
    Гэта дзявоцка красата, Для хлопчыкаў сухата.
    67.	Дэ Купалка купалася...1
    Дэ Купалка купалася, На беражочку сушылася.
    Прасіла ў Бога пагодачку На гэту ночку вясёлаю.
    Будуць музыкі іграці, Будуць хлопчыкі гуляці.
    1 Да напеву № 71.
    Будуць дзевачкі варажыці, Будуць вяночкі звіваці.
    Будуць вяночкі звіваці, Будуць на ваду пускаці:
    А хто вяночак ізловіць, Да той мяне замуж возьмець.
    68. Сягоння Купалья, заўтра Ян...
    Сягоння Купалья, заўтра Ян, Да будзя, хлопчыкі, ліха вам!
    — Да якоя ліха ліхоя?
    — Да пагоньця сучак у поля.
    59
    A ix жа немножка—дваццаць шэсць, Да яны ўдаліся ў адну шэрсць.
    Адна была сучка рабенька — Гэта вам, хлопчыкі, паненка.
    А другая сучка падласка — Будзя, хлопчыкі, на мяска.
    А трэцяя сучка-рабушка — Гэта, хлопчыкі, вам падушка.
    69. Сягоння ў нас Купальнічык, заўтра Ян...
    Сягоння ў нас Купальнічык, заўтра Ян**, Пагонім мы хлапцоў сваіх на папар.
    Старэйшамі араць будзем папар свой, Маладзейшамі баранаваць будзем папар свой.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    70. Ой, рано, рано на Яна...
    Ой, рано, рано на Яна
    Да стагнала зямліца і з Купала.
    60
    Да й звінела вулачка з музыкі, Прасілася нявеста у свякраці:
    —	Пусці, пусці, свякрачка, пагуляці, А ты маленькага да дзіцяці.
    —	Ідзі, ідзі, нявеста, ні баяўся,— К маленькаму дзіцяці паспяшайся.
    Пашла, пашла нявехна, ні дбала, Да белага свету прагуляла.
    Да ўзяла свякратка востры меч, Да й зняла нявестцы голаву з плеч.
    —	За то табе, нявестка, за тоя, Што малога дзіцяці да ні дбала,
    Што малога дзіцяці да ні дбала, Да белага свету прагуляла.
    71.	Ой, дай жа, Божа, Пятра прыждаць...
    Ой, дай жа, Бо_	жа, Пят- ^	"₽“- жпаць'
    W ; ^^ rj j. іі
    по_ йдам на вул_ ку дзе_ ваі^^ шу. . . /каць/,
    /1 / по_й дам на вул_	ку дэе_ вак шу_ каць.
    Ой, дай жа, Божа, Пятра прыждаць, Пойдам на вулку дзевак шукаць**,
    ** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
    61
    Вой, калі нойдам — пажэнімся, Калі не нойдам — павесімся.
    Надзяром лычак з крапіўніку, Павесімся у батвінніку.
    72.	У агародзе гурдовіна...
    ^ ” 150	О
    1.	У а_ га_ро_ дэе гур_до_в±_ на, стрэ_ла_ся хлоп_цам Пят_ро_ ві.../на/.
    У агародзе гурдовіна, Стрэлася хлопцам Пятровіна.
    He так хлопчыкам, як дзевачкам, Пайшлі хлопчыкі Пятра ждаці.
    Пайшлі хлопчыкі Пятра ждаці, А дзевачкі гурдой льну рваці.
    Хлопчыкі Пятра не даждалі, А дзевачкі льну не нарвалі.
    73. Каліна! Ды за гарою, за даліною, каліна!
    Каліна! Ды за гарою, за даліною, каліна!**
    Ды там дзевачкі лён палолі.
    Ды там ехалі два двараніна, Яны сказалі: «Бог у помач!» Бяднейшая адказала, Багатырачка прамаўчала.
    **
    Ехалі назад, бяднейшаю забралі Багатырачку аставілі.
    Бяднейшая рада стала, Багатырачка плакаць стала: — Абрусы мае сырватовыя, Ці ня горачкі ўкрываць буду, Ці ня ёлачкі пакрываць буду.
    Прыпеў «Каліна!» абрамляе кожны радок.
    74. Каліна! А ў цянёчку, ў халадочку, каліна!
    62
    Ка_ лі_ на! Ста_ іць ко_ нік за_ уз_ да_ ны, ка_ лі_ на!
    Каліна! А ў цянёчку, ў халадочку. Лёгка браці, цяжка жыці. каліна!** Пасцель сцеля — надуецца,
    Стаіць конік заузданы, Заузданы, аседланы.
    Толька сесці да й паехаць За горачку па ўдовачку, За рэчачку па дзевачку.
    А ўдовачку лёгка браці,
    ** Прыпеў «Каліна!» абрамляе кожны радок.
    Спацькі ляжа — адвярнецца. А дзевачку цяжка браці, Цяжка браці, лёгка жыці. Пасцель сцеля — ўсё смяецца, Спацькі ляжа — прыхінецца.
    * * *
    75.	Каліна! Во за гарою, за крамяною, каліна!
    Каліна! Во за гарою, за крамяною, каліна!** Зарасла рутачка ўся лебядою.
    Пайдзём, дзевачкі, рутачку палоць!
    А мне, молодзя, ні да рутачкі, А ўзялі ж мяне цяжкі смутачкі. Паехаў мілы вайну ваяваць, Пакінуў мяне гора гараваць. Пакуль мой мілы наваюіцца, Дак я, малада, нагаруюся.
    76.	Каліна, возерная зялёная, каліна!
    Скора, але спакойна J = 132
    Ка_ лі_ на, во_ эер_ на_ я зя_ лё_ на_ я, ка_ лі_ '' на!
    Каліна, возерная зялёная, каліна!**
    Свякроўка мая шалёная
    Загадала мне ў нядзельку рабіць.
    Ў нядзельку рабіць, адзежку жлукціць, Адзежку жлукціць, на моры вяліць.
    — Я ні татарка ў нядзелю рабіць, Ў нядзельку рабіць, адзежку жлукціць.
    Я ні качачка па моры плаваць.
    ** Прыпеў «Каліна» абрамляе кожны радок.
    63
    77.	А хто y нас да дзевак лас...
    1« А хто у нас	да дзе вак лас,
    ^^^^^^^^
    да дэе_ вак лас?	Ка_ лі_	на!
    ^^■^^■■W
    2. Ва_ сіль_ ка у нас	да дзе_ вак лас,
    да дзе_	вак лас.	Ка_ лі_ на!
    А хто у нас да дзевак лас, Да дзевак лас? Каліна!
    Васілька ў нас да дзевак лас, Да дзевак лас. Каліна!
    Пашоў у лес, на ель узлез, На ель узлез, Каліна!
    Залез на елку — думаў, на дзеўку, Думаў, на дзеўку. Каліна!
    Ўзяўся за сукі — думаў, за рукі, Думаў, за рукі. Каліна!
    Ўзяўся за шышкі —думаў, за цыцкі, Думаў, за цыцкі. Каліна!
    Зваліўся з елкі — думаў, што з дзеўкі, Думаў, што з дзеўкі. Каліна!
    64
    78. Каліна! Ў чужой старане дажджы ідуць, каліна!
    Каліна! Ў чужой старане дажджы ідуць, ка ііна!** Ў нашай старане не бываюць.
    А йдзіця, людзі, дзівіціся, Едзе Колячка жаніціся. Чатыры кані ўрасцяж ідуць, На пятым кані ён сам едзя, На шостым кані Танячку вязе. Ен сам едзя — як жар гарыць, Танячку вязе — як мак цвіціць.
    ** Прыпеў «Каліна!» абрамляе кожны радок.
    79. Купалья! Каціўся туман па санажаці. Купалья!
    Купалья! Каціўся туман па санажаці. Купалья!** Думаў малойчык дзевачку браці.
    Купіў ён сярпок — ці ўмее жаці?
    Узяла сярпок, нажала снапок.
    Кінула сярпок павышэй сябе:
    — He жала ў мамкі, ня буду ў цябе.
    Панавала ў мамкі, буду і ў цябе.
    ** Прыпеў «Купалья!» абрамляе кожны радок.
    * * *
    80.	Купалья! Да пайшлі мае да два брацяйкі. Купалья!
    Купалья! Да пайшлі мае да два брацяйкі. Купалья!** Да пайшлі яны сена касіці,
    За імі сястра снядання несла. Тудой ехалі да два двараны, Да два двараны, два маладыя.
    3 конікаў сселі, снядання з’елі.
    5. Зак. 979.
    65
    Кінулі мае да два брацяйкі, Кінулі косы праз тры пакосы: — Каб тоя сена ды калом села, Як наша сястра рыбачку з’ела!
    81.	Божа мой! На санажаці мядуначка, Божа мой!
    Божа мой! На санажаці мядуначка, Божа мой!** Там кукавала зязюлячка.
    Кукавала, праўду казала:
    — Тчыця, дзевачкі, падарачкі!
    Тамкачыця, бела бяліця.
    Бела бяліця, ў трубы каціця, Ў трубы каціця, сватоў дарыця.
    ** Прыпеў «Божа мой!» абрамляе кожны радок.
    Божа наш! На сенажаці мядуначка, Божа наш!** Там кукавала зязюлячка, Там кукавала зязюлячка, Там кукавала, праўду казала.
    Пятрова ночка ды невялічка, А хто ж у нас ня выспаўся?
    ** Прыпеў «Божа наш!» абрамляе кожны радок.
    66
    Наш Яначка ня выспаўся, Да дзевачак ён ходзячы, Гасцінчыкі ім носючы, Гасцінчыкі-цукерачкі, Да Манячкі-паненачкі.
    83. Дзевачкі, ні сядзіця, рана-рана...
    Дзевачкі, не сядзіця, рана-рана**„ Вы йдзіця, паглядзіця: Ці шуміць дубровачка, Ці звініць дарожачка, Ці расцвіў базовы цвет, Ці едзя той, што завязаў свет?
    Да шуміць дубровачка, Да звініць дарожачка, Да зацвіў базовы цвет, Прыехаў той, што завязаў свет!
    ** Прыпеў «рана-рана» завяршае кожны радок.
    84. Бор гарыць, дым курыць...
    Бор гарыць, дым курыць, Каму ж тое бор’я гасіць?
    Хлопчыкам бор гасіць, Рашотамі ваду насіць.
    Як у рэшаці вада ёсць, Так у хлопцаў праўда ёсць.
    Бор гарыць, дым курыць, Каму ж тое бор’я гасіць?
    Дзевачкам бор’я гасіць, Кубачкамі ваду насіць.
    Як у кубачку вада ёсць, Так у дзевачак праўда ёсць.
    67
    85. Ой, у полі дымна да пыльна...
    Ой, у полі дымна да пыльна, Да вязуць Ясеньку, ня відна.
    Вязе яго конік-скачочык, Йдзе за ім матачка, плачучы.
    А мой сыночак Ясенька, За што ж ты галоўку палажыў:
    Ці за матачку, за старэньку, Ці за сястрыцу родненьку?
    — Ой, ні за матачку старэньку, Ой, ні за сястрыцу родненьку,
    Ой, ні за сястрыцу родненьку, За сваю нявесту міленьку.
    * * *
    86.	Ой, рабоя поле, рабоя...
    Ой, рабоя поле, рабоя Радзіла жыта густоя.
    Да пайшла дзевачка жыта жаць, Яна жала, жала — заснула,
    Яна жыта жала — заснула, Прыехаў міленькі — ня чула.
    Ен махнуў хустачкай — ні дастаў, Ен кінуў свой кнуцік — ні трапіў,
    Ен кінуў свой кнуцік — ні трапіў, Да й злез з коніка — заплакаў:
    — Ці ня горка доля спаткала, Што мая мілая заспала?
    87. Да ехаў іванька на кані...
    68
    ^^^^^^^
    Па_ ла_ жыу га лоў_ ку на	мечы.
    gMgMfcDJaJ
    да за ім ма_ мач,
    Да ехаў Іванька на кані, Палажыў галоўку на мечы.
    Палажыў галоўку на мечы, Да за ім мамачка, плачучы.
    Да за ім мамачка, плачучы: — Ой, сынку, сынку Іванко!
    Ой, сынку, сынку Іванко, Праз каго палажыў ты галоўку?
    ка ; пла_ чу_ чы.
    Праз каго палажыў ты галоўку? — Палажыў галоўку праз дзеўку.
    Палажыў галоўку праз дзеўку, Праз яе ціхіе ўходы.
    Праз яе ціхіе ўходы, Праз яе нізкіе ўклоны.
    Праз яе нізкіе ўклоны, Што яна паціху пахадзіла.
    Што яна паціху пахадзіла, Нізенька галоўку кланіла.
    Ой, бела, бела бярозка,
    Чаму на моры палягла?
    I рассыпала па моры, Клікала мамачку з каморы:
    Чаму на моры палягла, Дзевачкам дарожку заняла?
    — Выйдзі, мамачка, з каморы, Памажы золата пабраці.
    Ішла дзевачка па полю, Несла золата ў прыполе.
    Несла золата ў прыполе, Чыстая срэбра — ў рукаве.
    Памажы золата пабраці, Чыстая срэбра звязаці.
    — He магу, дачушка, не магу, Ад жалі ручак не ўздыму.
    69
    Ад жалі ручак не ўздыму, Што маладзеньку й аддаю.
    Што маладзеньку й аддаю, Да й у чужую старану.
    Да й у чужую старану, Чужому татачку, не свайму.
    89. Ой, тонка, тонка сасонка...
    J = 84
    Ойі	тон_ ка, тон_ ка	са_ сон_	ка
    ^^^^^ш^ У ба_ ры	ста_ я_ ла, шу_ ме_	ла. . ,
    Ой, тонка, тонка сасонка У бары стаяла — шумела, Ідучы дарожкай — звінела, Прыйшла ў вароцейкі — стала, Стаўшы, малойца пытала.
    — А слаўны малойчык Іванка
    У бары коніка сядлае,
    Ен да сваёй цешчы ад’язджае, Раннія абеды з’ядае.
    Я ранніх абедаў не мераў, Толькі й сваю цешчу адведаў.
    90. Ой, тонка, тонка сасонка...
    70
    Ой, тонка, тонка сасонка, Ад таго тонка, што ў бар,у.
    Ад таго тонка, што ў бару, Служыў Колячка каралю.
    Ен служыў, служыў сем лет, А ўсё яму заплаты нет.
    А заслужыў ён коніка, Да коніка сядзельца.
    А да сядзельца тры свячы, Едзець Колячка з паўначы.
    Застаў Марыначку не спячы, На новым ганку седзячы.
    На новым ганку седзячы, Шаўком кашулю шыючы.
    - Ой, шыю, шыю, штапую Свайму мілому кашулю.
    3 белай кітайкі рукаўкі,
    3 белай паперкі каўнеркі.
    91. Каліна! Чыя рута за ракою? Каліна! Д 156
    Каліна! Чыя рута за ракою? Каліна!** Соніна рута за ракою