Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
Прывяду русалачку да бору, А сама вярнуса дадому, Штоб русалачка па жыту не хадзіла Да нашага жыцейка не ламіла. Наша жыцейка тоненька, А ў каласочку таўсцюсенька.
60. Русалачка, купалачка...
Русалачка, купалачка, Дзе твая Наталачка? На моры купалася, На беражэчку сушылася, На беражэчку сушылася Та ўсё ў мамкі прасілася: — Пусці, мамка, пагуляці.
Бо мне малайца не відаці. Мамка дочку не пусціла I ў каморачку да замкнула, А ў каморцы акенечко, А ў акенечцы відаенечко, Дзе мой мілы пахаджае, 3 нялюбаю размаўляе.
51
КУПАЛЬСКІЯ I ПЯТРОЎСКІЯ ПЕСНІ
Купальскія і пятроўскія песні складаюць на Міншчыне, як і на ўсёй Беларусі, своеасаблівы паэтычны комплекс. Яго ядро — багатыя ў жанравых і тэматычных адносінах купальскія песні, у якіх, здаецца, можна знайсці амаль усе класічныя купальскія вобразы і матывы. Пятроўскія песні прадстаўлены адзінкавымі запі-самі. Сярод іх большую частку займаюць творы з тыповым сюжэтам: «касец скардзіцца на свой лёс». Пашыраны таксама агульны з купальскімі песнямі сюжэт «закаханы хлопец раніцай наведвае паненку, якая не выспалася ў пятроў-скую ноч». Але калі Пятроўкі не больш як каляндарная дата, не адзначаная ні абрадамі, ні гульнямі моладзі, то Купалле на Міншчыне — з’ява жывая, шмат-колерная. Гэта свята адзначаецца з 6 на 7 ліпеня, усё часцей аднаўляецца і там, дзе пра яго забыліся, існуе ў розных відах: то гэта фестываль народных талентаў (як на Лагойшчыне, калі ля вогнішча збіраюцца разам спевакі з розных куткоў Беларусі і госці), то больш лакальная з'ява (як на Ракаўшчыне, калі на маляўнічы бераг Іслачы сыходзяцца жыхары навакольных вёсак), то звычайны купальскі агонь на ўзлеску ці ўскраіне вёсачкі. На Мядзельшчыне ў гэты час спальваюць траецкі май, маладыя бярозкі, якія захоўваліся каля хат ад Сёмухі да Купалля.
Вялікую групу купальскіх песень складаюць рытуальныя. Яны садзейні-чаюць выкананню абраду, падказваюць, што і калі рабіць. Сугучныя перад-святочнаму настрою песні-звароты да месяца ўзысці раненька, разлажыць купа-лейка, песні-заклікі да дзяўчат выхадзіць, купалёнку развадзіць, да хлопцаў — ірваць рамон. Рытуальныя купальскія песні ствараюць бінарныя групы па прын-цыпу: заклік да дзеяння — выкананне. Напрыклад, песні, якія клічуць дзяўчат ісці ў лясок, рвань кветачкі, натуральна спалучаюцца з песнямі-апавяданнямі пра збіранне купальскіх зёлак, ягад, карэння.
Купальскія песні-дыялогі надзейна захавалі ў еістэме вобразаў рэшткі арха-ічнага пакланення старажытных славян жыватворнаму пачатку ў прыродзе, які атаясамлівалі з Купалай-маці і яе дачкою. «Купальнічка», «Купальніца», «Ку-палінка», «Купалічка», «Купалачка» — так на Міншчыне ласкава звяртаюцца да Купалы з тыповым пытаннем, дзе яе дачка. 3 тэкстаў вынікае, што ў гэтай родна-снай пары Купала, відаць, звязана з цемрай, а яе дачка — са святлом. Песня нездарма ўдакладняе зварот: «Купалінка, Купалінка, цёмная ночка, Цёмная ночка, дзе твая дочка?» Адказы, наадварот, падкрэсліваюць дзённую сутнасць дачкі, яе сувязь з усім, што расце, цвіце, буяе.
Лакальныя камбінацыі рыс самой Купалы досыць арыгінальныя, што яшчэ раз пацвярджаецца пры разглядзе песеннай спадчыны Міншчыны. Эвалюцыя вобраза Купалы пакінула красамоўныя адзнакі ў паэтычных дэталях песень. Іх тыцовы матыў — пытанне пра начлег Купалы. У адных адказах Купалы пра-сочваецца яе найстаражытная функцыя апякункі росквіту прыроды: начавала «ў зялёным лузе», «у чыстым полі». У другіх — адносна новая, звязаная з земляроб-чымі клопатамі, уплывам на ўрадлівасць палёў, захаваннем ураджаю: начавала «сярод жыта», «у густым», «у ярым жыцечку». Купала найчасцей уяўляецца антрапаморфнай асобай, але запісана цікавая песня ў Вілейскім раёне, дзе яна выглядае нейкай зоаморфнай істотай: «Сядзіць Купалка на плоце, Яе галоўка ў злоце, Яе хвасточык у вадзе».
Усё, звязанае з Купалай і купальскімі звычаямі, купальскім гуляннем, песні вызначаюць адным словам — «дзіва». Дзівяцца людзі з Купалы, якая ідзе «ся-
52
«Хадзіў чыжык па вуліцы, клікаў дзевак на Купалле...» у Заслаўі. Фота Я. Казюлі.
лом... закрыла вочка крылом», «пяром», «сінім пяром», «шатром», «чабром» ці «раём». I хоць такія-сякія меркаванні наконт убрання Купалы вучонымі выказ-валіся, усе гэтыя дэталі маюць патрэбу, каб іх разглядалі ў сукупнасці. Мы адзначым агульнае: такая абарона сваіх вачэй характарызуе Купалу як незвы-чайную істоту, якая так рэдка наведвае людзей, што тыя пра яе ведаюць, але ў першы момант не пазнаюць. На пытанне: «Дзе дасюль была?»— яна адказвае: «За ракой была, за быстрай была». Згодна з міфалагічнымі ўяўленнямі славян, рака — мяжа паміж светам людзей і светам незвычайных істот, да якіх, зразу мела, належыць і Купала. Яна з’яўляецца ў агні, глядзіць з купальскага в<> гнішча. Залатагаловая Купалка сядзіць або вісіць на плоце, просячы ў Бога пагоду «на гэту ночку вясёлу». Матыў вядомы ўсёй Міншчыне, але ў песнях з ІІухавіцкага і Уздзенскага раёнаў падобная функцыя належыць не Купале, a сонейку Узаемазамяняльнасць вобразаў падмацоўвае думку, што Купала — увасабленне сонца, таго нябачнага сонейка, якое нанач знікае з вачэй.
Матыў непазнавальнасні працягваецца ў дачыненні да такой атрыбутыкі свята, як «зелле-карэнне». Яго збіраюць ці капаюць дзяўчаты, але ні старыя людзі, ні бацькі, ні ўладары яго не пазнаюць. Толькі жанчынам (відаць, як былым ахоўнікам культу) вядома яго патаенная сутнасць. Чароўнае зелле ў іх адказах атаясамліваецца з самім Купаллем, каханнем, вяселлем. He дзіўна, што любоў-ныя і сямейныя песні вельмі натуральныя для купальскай лірыкі. У нашых запісах яны складаюць асноўную частку. 1х спецыфіка вызначаецца перапля-ценнем бытавых і абрадавых матываў. Рытуальнае патрабаванне быць на Купаллі ўсім дзяўчатам дало, напрыклад, пачатак матыву — дзяўчына (нявехна, каралёва дачка, вайтоўна) просіць у бацькоў ці ў «свякраткі» дазволу пайсці на гулянне.
53
йгждаг
Купалле ў в. Краснай на Маладзечаншчыне. Фота Я. Казюлі.
54
«Купалінка Купалінка, цёмная ночка...» Фота Я. Казюлі.
55
«Купалачка, дзе твая дачка?» Фота В. Харчанкі.
Але некаторыя сюжэтныя сітуацыі купальскіх песень зараз незразумелыя, яны, відаць, бяруць пачатак ад нейкіх даўно знікшых абрадавых дзеянняў. Есць заходнееўрапейскія абрады, у якіх чучалу адсякалі мячом галаву. У сувязі з гэтым выклікае цікавасць генезіс фантастычнага ў бытавых, але лагічнага ў абрадавых адносінах малюнка з купальскай песні: «Ой, там жа за дваром, Едуць малойцы ўсе радом, Вязуць малойца на кані, Яго галоўка на меці» (у варыянце з Маладзечанскага раёна — «на мячы»), Засмучонай маці гэты малой-чык гаворыць, што палажыў галоўку за дзеўку.
Адметная рыса купальскага свята — панаванне жартоўных песень, пабуда-ваных на супрацьпастаўленні добрага дрэннаму, напрыклад, адной групы дзяў-чат—другой, дзяўчат — хлопцам ці наадварот. Мэта апошніх не толькі быта-вая — пакпіць з недарэчлівых хлопцаў, але і абрадавая — падштурхнуць іх да заляцанняў, сватання, вяселля, да той гармоніі адносін, якая выцякае з філасофіі аграрных свят.
Купальская ноч здаўна лічылася ноччу барацьбы чалавека з поганню, якая ўвасаблялася ў вобразе ведзьмы імяі. У этычным і міфалагічным плане ведзьма-змяя — увасабленне сусветнага зла, з якім трэба змагацца перш-наперш агнём. Барацьбу з чараўніцай вядуць.разам Купала і людзі. Песня заклінае: «Наша Купала цёмная ноч, Да паўпякай ведзьме вочы, Штоб бяда па свету не хадзіла, Штоб бяда людзей не глуміла». Заклінальны элемент спалучаецца з тлумачэннем, чаму трэба асляпіць змрочных істот: каб ведзьма «жыта-дабра не ламала», «каровак чужых не даіла», «расы не збірала... у печы не сушыла.. у жорнах не малола... дзяцей не карміла... вядзьмят не пладзіла».
56
Сярод ачышчальных абрадаў (купанне, абліванне вадой, пераскокванне цераз агонь) асаблівай йаэтычнасцю вылучаецца абрад з в. Падневічы Валожынскага раёна: «На купалле дзяўчаты ідуць у пшаніцу і мыюцца каласкамі. Але мыюцца асцярожна, нямножка ў жменьку бяруць...».
Купалле — заўсёды свята душы для земляроба, які ў час летняга сонца-стаяння, калі ўсё навокал так хораша расце, квітнее, спее, прыслухоўваецца да старажытнага пачуцця роднасці з навакольным светам, падказвае яму: «Калі на Купалу ноч ясная — будзе добры ўраджай, будзе ягада красная, будзе дабро разнае».
61. Ідзіця, людзі, дзівіцеся...
о е_ дзя Ку_пал_ка жа_ ні_ ці_ ся, е_ дзя Ку_пал_ка жа_ні_ці_ся.
Ідзіця, людзі, дзівіцеся**, Едзя Купалка жаніц-іся. Сам жа ён едзе на коніку,
** Кожны радок паўтараецца.
Дзевачку вязе ў возіку.
Сам жа ён едзе, як жар гарыць, Дзевачку вязе, як мак цвівіць.
62. Ішла Купалка сялом, сялом
Ішла Купалка сялом, сялом**, Закрыўшы вочы пяром, пяром.
Дзеўкі Купалку не спазналі, Сінія пёры атарвалі.
63. Купала на Йвана!
J1 120
57
Купала на Йвана!
Сёння Купала, заўтра Йван, Купала на Йвана!
Ідзе, дзевачкі, гулянне нам.
Купалася дзве перапёлкі.
Дзве перапёлкі, дзве ятроўкі. Братоўка залву на ноч прося: - Хадзі, золва, ка мне на ноч.
У мяне палажок бялёвенькі', ‘ Падушачкі пуховыя.
64. С Р J) J ягоння Купалл< на Яна... -. - I) 1 1)-
Ся_ гон_ ня Ку_ пал_ -р—— _ле на Я_ на 1)1 1 д Ж Н* г> 1 зе_вач_к 1 зел_ле з 5і_ра_л±.
Дзе_ вач_ кі зел_ ле 1 Я J W збі_ра_ лі, 4 У зта_ ро_га дзе_да пь _ та_лі.
Сягоння Купалле на Яна, Дзевачкі зелле збіралі,
Дзевачкі зелле збіралі, У старога дзеда пыталі:
— Што гэта, дзедка, за зелле — Чорныя галоўкі насення?
А дзедка зелля не пазнаў Ды да караля адаслаў.
Каралеўна зелле пазнала, Яна дзевачкам сказала:
— Дзявочае умыванне, Кавалерскае каханне.
65. А на Купалле, на Яна...
Працяжна J = 48
на Ку_пал_ле, на
я_
на
дзе_ва_ чка зел_ле ку_ па_ ла.
А на Купалле, на Яна Дзевачка зелля купала.
Яна купала й плакала, Дзе ж яго горачка брала.
Ой, кіну, кіну пярыну, Сама паеду ў даліну.
Сама паеду ў даліну, Дзе мяне людзі не знаюць.
Дзе мяне людзі не знаюць, За дзевачку пашчытаюць.
58
66. Ой, у нядзельку на Яна...
на Я_на
y-L f-J-J J 'f fl.J J,||
LrPa_ ла c°_ не_нька, йгра_ла!
Ой, у нядзельку на Яна Іграла соненька, йграла!
Хлопчыкі зелле капалі, Да яны яго ні зналі.
Да яны яго ні зналі, У старога дзеда пыталі:
— Скажы, бацька, што за зелле На ім чорнае насенне?